Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

Читайте также:
  1. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.
  2. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст.
  3. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
  4. Атлас. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.
  5. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
  6. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.
  7. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Кіраўнікі буржуазнай Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі праводзілі вялікадзяржаўную, шавіністычную палітыку. Яны не прызнавалі беларусаў за нацыю і мелі на мэце паланізаваць цэлы народ. Беларуская нацыянальная культура праследавалася, закрываліся беларускія газеты, школы, бібліятэкі. У дзяржаўных установах забаранялася ўжываць беларускую мову.

У дапаўненне да сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту ў Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор. Рэпрэсіравалі ў першую чаргу камуністаў або спачуваючых камуністычнаму руху. Паводле крымінальнага кодэкса ад 11 ліпеня 1932 г., за прыналежнасць да камуністычнай партыі прадугледжвалася пакаранне аж да пажыццёвага турэмнага зняволення. За садзейнічанне камуністам было ўстаноўлена пакаранне да пяці гадоў турмы.

Па ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі лютавалі карныя экспедыцыі, якія называліся “пацыфікацыяй”. У час пацыфікацый паліцэйскія разбуралі жыллё сялян, знішчалі маёмасць і харч, учынялі масавыя экзекуцыі. Пасля такога разбою жыхарам гэтых вёсак забаранялася запальваць агні вечарамі, збірацца разам некалькім чалавекам, хадзіць у суседнія вёскі. Вядучая роля ў правядзенні тэрору належала тайнай палітычнай паліцыі – дэфензіве. Яна шырока карысталася метадамі правакацый, паклёпу, запужвання і фізічных катаванняў.

Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Разбураная першай імперыялістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка амаль не адбудоўвалася, і беларускія землі ператвараліся ў сыравінны прыдатак Польшчы.

На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах быў значна большым. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. Асабліва пакутлівай з’явай было беспрацоўе. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.

85% насельніцтва Заходняй Беларусі пражывала ў вёсцы. Больш паловы зямельнага фонду належыла памешчыкам ці буйным уладальнікам, якія мелі ў сярэднім па 500 га. Такіх уладальнікаў было каля 1 % ад усіх жыхароў сельскай мясцовасці. На сялянскі двор прыходзілася каля 7 га. зямлі. Многія сяляне не мелі зямлі ўвогуле. У гэтых умовах польскія ўлады раздавалі буйныя ўчасткі зямлі асаднікам – былым афіцэрам і чыноўнікам, якія мелі заслугі ў савецка-польскай вайне 1919–1920 гг. Па сутнасці, гэта былі новыя памешчыкі, якія з’яўляліся сацыяльнай апорай уладам. Яны былі добра арганізаваны, узброены і выконвалі паліцэйскія функцыі ў адносінах да мясцовага насельніцтва. Да вызвалення на тэрыторыі Заходняй Беларусі было расселена каля 10 тыс. асаднікаў.

Адным з накірункаў зямельнай рэфоры 1920-х гг. у Польшчы была т.зв. камасацыя (землеўладкаванне) – ліквідацыя цераспалосіцы, ў выніку якой сяляне ўзамен раздробленых на вузкія палоскі зямель павінны былі атрымаць такую самую колькасць зямлі, але адзіным участкам (хутар). Сялян прымушалі высяляцца на хутары, але, каб уладкаваць хутарскую гаспадарку, патрэбны былі вялікія сродкі. Часта землі сялян пераходзілі да кулакоў і асаднікаў. Да 1939 г. на хутары было пераведзена 43 % усіх гаспадарак, якія карысталіся 45 % усёй зямлі.

Рэформа ліквідавала сервітуты – агульныя абшчынныя ўчасткі зямлі, у выніку чаго сяляне пазбавіліся пашы для жывёлы, вадаёмаў і сенакосаў. Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.

Сяляне павінны былі пастаянна выконваць дарожныя павіннасці – шарваркі, задарма працаваць на пабудове ці рамонце мастоў, дарог, грэбляў. Медыцынскае абслугоўванне з-за недахопу ўрачоў, дарагавізны медыкаментаў і лячэння было недаступна для большасці насельніцтва. Адзін доктар прыходзіўся на 5–6 тыс. чалавек.

У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі. У 1925–1938 гг. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў ЗША, Канаду, Лацінскую Амерыку, Заходнюю Еўропу, іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.

У выніку палітычнага перавароту ў 1926 г., здзейсненага групай вайскоўцаў на чале з маршалам Ю. Пілсудскім, у Польшчы ўсталяваўся ваенна-аўтарытарны рэжым (рэжым асабістай улады) – “санацыя” (“аздараўленне”). Афіцыйнымі задачамі санацыі выступалі дасягненне эканамічнай і палітычнай стабілізацыі ў краіне. Аднак на самой справе Пілсудскі фактычна пераўтвараецца ў дыктатара. У 1930 г. ён разагнаў сойм і распачаў палітыку рэпрэсій у адносінах да апазіцыі. У 1934 г. у Бярозе-Картузскай у Заходняй Беларусі быў створаны канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных, праз які за 1934-1939 гг. прайшло каля 10 тыс. чалавек.

Пачатак санацыйнага рэжыму супадае па часе з эканамічным уздымам 1926-1929 гг. Гэта абумовіла падтрымку яго ў гэты час значнай часткай насельніцтва. У 1926-1927 гг. рэжым пайшоў на некаторыя саступкі беларускаму нацыянальнаму руху, дазволіўшы стварэнне шэрагу беларускамоўных школ. Аднак у далейшым ён працягвае праводзіць на заходнебеларускіх землях актыўную палітыку паланізацыі.

Тэрыторыя, якая апынулася пад Польшчай, выконвала ролю “санітарнага кардона” – буфера паміж СССР і капіталістычнымі краінамі з мэтай недапушчэння распаўсюджання камуністычных ідэй.

У 1920-1930-я гг. адбывалася паступовае развіццё адукацыі і розных форм духоўнай культуры ў Заходняй Беларусі. Аднак дадзены працэс істотна стрымліваўся павольнымі тэмпамі эканамічнай мадэрнізацыі, а таксама паланізатарскай палітыкай польскіх улад.

Важным накірункам адукацыйнай палітыкі польскіх уладаў з’яўлялася паланізацыя школы. Гэта суправаджалася дыскрымінацыяй беларускіх навучальных устаноў. Калі ў сярэдзіне 1920-х гг. у Заходняй Беларусі дзейнічала 77 беларускіх школ і 4 гімназіі (у Вільні, Радашковічах, Клецку, Навагрудку), то ў 1938 г. не засталося ніводнай.

У цэлым развіццё адукацыі суправаджалася істотнымі цяжкасцямі, такімі, як недахоп школ, іх матэрыяльнага забеспячэння, настаўніцкіх кадраў. Узровень пісьменнасці насельніцтва заставаўся невысокім: у 1931 г. у Заходняй Беларусі налічвалася 43% непісьменных, што было значна вышэйшым паказчыкам, чым у цэнтральных раёнах Польшчы.

Важнай падзеяй ў развіцці адукацыі стала аднаўленне ў 1919 г. Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя, які стаў буйнейшым навуковым і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі. Найбольш значныя навуковыя даследаванні ва ўніверсітэце праводзіліся ў галіне філалогіі.

У розных сферах духоўнай культуры (літаратура, тэатр, друк, музыка, выяўленчае мастацтва) дамінаваў польскі ўплыў. Цэнтрамі беларускай культурна-асветніцкай дзейнасці з’яўляліся Таварыства беларускай школы(ТБШ) (1921-1937 гг.), Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (1926-1936 гг.), Беларускае навуковае таварыства (1918–1939 гг.), Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей (1921-1939 гг.), беларускамоўныя газеты, часопісы і выдавецтвы і г.д.

Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, у межах якога дамінуюць грамадска-палітычныя, а таксама рамантычна-лірычныя матывы (М. Танк, В. Таўлай, М. Засім, Н. Арсеннева, К. Сваяк, У. Жылка, П. Пестрак і інш.).

Выяўленчае мастацтва было прадстаўлена такімі жанрамі, як гістарычны і сімволіка-алегарычны (Я. Драздовіч); бытавы (М. Сеўрук, П. Сергіевіч); партрэтны і пейзажны (Г. Семашкевіч); карыкатурны (Я. Горыд).

Значны ўнёсак у развіццё музычнай культуры зроблены кампазітарамі К. Галкоўскім, Л. Раеўскім, оперным спеваком і выканаўцам народных беларускіх песень М. Забэйда-Суміцкім.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 768 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. | Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.). | Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. | Беларускі нацыянальна-культурны рух. | Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. | Грамадска-палітычнае жыццё БССР. | Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры| Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)