Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.

Читайте также:
  1. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
  2. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.
  3. Старажытнае грамадства Беларусі.

Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне беларускага народа. Акупацыйны рэжым з’яўляўся сродкам правядзення ў жыццё палітыкі германскага фашызму ў адносінах да заваяваных тэрыторый і народаў.

Згодна з нямецкім генеральным планам “Ост”, землі Беларусі і прылеглых тэрыторый павінны быць каланізаваны і ў перспектыве ўвайсці ў тэрыторыю Германіі з карэнным насельніцтвам. Дзеля гэтага 25 % беларусаў, якіх акупанты лічылі блізкімі да арыйскай расы, планавалася анямечыць, астатніх выселіць або знішчыць.

Фашыстамі быў уведзены новы адміністратыўны падзел, які парушаў тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Паўднёвыя яе землі адыходзілі да рэйхскамісарыята “Украіна”, заходняя частка Беларусі ўвайшла ў склад усходняй Прусіі, Віцебская, Магілёўская, амаль уся Гомельская і некаторыя раёны Мінскай і Палескай абласцей уключаліся ў зону так званай “вобласці армейскага тылу” групы армій “Цэнтр”, цэнтральная ж частка рэспублікі, уключаючая 77 раёнаў, была аднесена да генеральнай акругі “Беларусь” рэйхскамісарыята “Остланд”. Вышэйшым органам кіравання на тэрыторыі Беларусі з’яўляўся Генеральны камісарыят, які ўзначальвалі спачатку В. Кубэ, затым К. Готберг.

Адміністратыўны апарат акупантаў у асноўным складаўся з нямецкіх служачых. У якасці дапаможных мясцовых устаноў фашысты стварылі гарадскія і раённыя ўправы на чале з начальнікамі раёнаў або бургамістрамі гарадоў. На месцах ствараліся воласці на чале са старшынямі, ў вёсках прызначаліся старасты. Работу мясцовых грамадзянскіх органаў улады кантралявалі шэфы – “камісары”,”каменданты”, “зондэрфюрэры” і інш. У кіраўніцтве захопленымі тэрыторыямі акупанты абапіраліся на рэпрэсіўны апарат: пяць ахоўных дывізій, якія дыслацыраваліся на тэрыторыі Беларусі, асобныя карныя, так званыя нацыянальныя батальёны, спецыяльныя падраздзяленні – айнзатцкаманды і зондэркаманды, СС, гестапа, а таксама на паліцэйскія фарміраванні.

Гітлераўцы таксама імкнуліся выкарыстаць у сваіх мэтах людзей, якія былі не задаволены савецкай уладай, або эмігрантаў, якія знаходзіліся да яе ў апазіцыі. Людзей, якія супрацоўнічалі з акупантамі, пазней сталі называць калабарантамі. З ліку гэтых калабарантаў акупанты стваралі нацыяналістычныя арганізацыі: Беларуская народная самапомач на чале з І. Ермачэнкам, Саюз беларускай моладзі (М. Ганько, Н. Абрамава), Раду даверу, якая затым у 1943 г. была пераўтворана ў Беларускую Цэнтральную раду (Р. Астроўскі), Беларуская краёвая абарона, але ў іх склад была ўцягнута нязначная частка насельніцтва.

Стрыжнем акупацыйнага рэжыму стала палітыка генацыда. На Беларусі было створана 260 канцэнтрацыйных лагераў, дзе загінулі 1,4 млн. чалавек. Толькі ў канцлагеры Трасцянец каля Мінска было знішчана 206 тыс. вязняў. Існавала больш за 100 гета. Адно з найбольш буйных гета знаходзілася ў г. Мінску, там загінула каля 100 тыс. яўрэяў, а ўсяго ў Беларусі гітлераўцы растралялі больш за 700 тыс. беларускіх яўрэяў. Пад выглядам барацьбы з партызанамі фашысты ажыццявілі за гады вайны 140 карных аперацый, у асноўным супраць мірнага насельніцтва. Былі спалены разам з жыхарамі 628 вёсак, а ўсяго за гады акупацыі гітлераўцы знішчылі ў Беларусі больш за 2,2 млн. савецкіх грамадзян і ваеннапалонных. Каля 400 тыс. чалавек, пераважна беларускай моладзі, былі адпраўлены на прымусовую работу ў Германію, трэцяя частка з іх там і загінула.

Акупанты пачалі прамое рабаванне захопленых тэрыторый. У Германію было вывезена больш за 90% станочнага і тэхнічнага абсталявання, каля 22 тыс. аўтамашын, трактараў, камбайнаў, вялікая колькасць лесу, жывёлы, прадуктаў харчавання. На астаўшыхся прамысловых прадпрыемствах быў устаноўлены 10-12-гадзінны рабочы дзень у спалучэнні з мізэрным заробкам. За правіннасці, сабатаж адміністрацыя мела права адпраўляць рабочых у канцлагеры.

У сельскай мясцовасці гітлераўцы спачатку захавалі калгасы і ўвялі ў іх прымусовую працу. Пазней яны былі перайменованы ў “абшчынныя гаспадаркі”, а з чэрвеня 1943 г. акупанты пачалі перадаваць зямлю ў прыватную ўласнасць, але ўвялі нормы абавязковых паставак, якія дасягалі да паловы вырашчанага ўраджаю.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 560 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. | Беларускі нацыянальна-культурны рух. | Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. | Грамадска-палітычнае жыццё БССР. | Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі | Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры | Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. | Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.| Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)