Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Беларускі нацыянальна-культурны рух.

Читайте также:
  1. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст.
  2. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст.

У 1902 г. на базе маладзёжных асветніцкіх гурткоў была створана Беларуская Рэвалюцыйная Грамада. У 1903 г. яна змяніла назву на Беларускую Сацыялістычную Грамаду (БСГ). БСГ напярэдадні і падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. з’яўлалася галоўным цэнтрам беларускага нацыянальнага руху.У ходзе рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. дзеячы БСГ выступалі сумесна з прадстаўнікамі іншых рэвалюцыйных партый у Беларусі, удзельнічалі ў антыўрадавых выступленнях. У 1906 г. была прынята праграма партыі, выбраны Цэнтральны камітэт у складзе Івана і Антона Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і Алеся Бурбіса. У праграме БСГ абвяшчалася неабходнасць рэвалюцыйнага звяржэння самадзяржаўя сіламі ўсіх працоўных Расійскай імперыі і пераўтварэнне імперыі ў федэратыўную дэмакратычную рэспубліку. Для Беларусі БСГ патрабавала дзяржаўнай аўтаноміі са сталіцай у Вільні. Абвяшчалася неабходным адчужэнне памешчыцкіх, дзяржаўных і царкоўных зямель на карысць сялян.

У цэлым уплыў беларускага нацыянальнага руху на палітычнае жыццё ў ходзе рэвалюцыі 1905-1907 гг. быў нязначны. Гэта тлумачыцца адсутнасцю трывалай сацыяльнай базы: у гарадах, якія з’яўляліся цэнтрамі палітычнага руху, беларускае насельніцтва было вельмі нешматлікім, а сяляне ў асноўнай масе заставаліся малапісьменнымі і не мелі выразнай палітычнай і нацыянальнай самавядомасці.

У выніку паражэння рэвалюцыі БСГ фактычна самараспусцілася, яе дзеячы адмовіліся ад падпольнай дзейнасці. Кіраўніцтва БСГ засяродзіла сваю дзейнасць у нацыянальна-культурным руху. Яго цэнтрам становіцца новае легальнае перыядычнае выданне – газета “Наша ніва”, якая пачала выходзіць з 10 лістапада 1906 г. да 1915 г. у Вільні лацінкай і кірыліцай (рэдактарам у 1906-1914 гг. з’яўляўся А. Уласаў, у 1914-1915 гг. Янка Купала).

У мэтах захавання газеты “Наша ніва” пазбягала радыкальных палітычных дэкларацый, па агульнапалітычных і сацыяльна-эканамічных пытаннях займала ў асноўным ліберальна-асветніцкія пазіцыі. Яе дзеячы засяродзілі сваю публіцыстычную дзейнасць на наступных накірунках:

- тэарэтычнае абгрунтаванне факту існавання самастойнага беларускага этнасу са сваёй самабытнай мовай і культурай;

- крытыка русіфікатарскай палітыкі царызму і паланізатарскай палітыкі польска-каталіцкага руху;

- патрабаванні ўвядзення беларускай мовы ў сістэме адукацыі, грамадскіх і рэлігійных установах;

- прапаганда беларускай нацыянальнай самасвядомасці, беларускай культуры.

У перыяд паміж рэвалюцыяй 1905-1907 гг. і Першай сусветнай вайной “Наша ніва” пераўтварылася ў своеасаблівы цэнтр беларускага нацыянальна-культурнага руху. Пад яе кіраўніцтвам пачалі выдавацца “Беларускі каляндар”, сельскагаспадарчы часопіс “Саха”, літаратурны месячнік для моладзі “Лучынка”, літаратурны і грамадска-палітычны альманах “Маладая Беларусь”, дзейнічалі беларускія выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша ваконца”, “Наша ніва”, “Наша хата” і інш. У нашаніўскім руху ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі пераважна сялянскага або дробнашляхецкага паходжання.

Разам з “Нашай нівай” фарміруецца другі цэнтр беларускага нацыянальна-культурнага руху – газета “Беларус”, якая выдавалася на беларускай мове лацінкай са студзеня 1913 г. (рэдактары – А. Бычкоўскі і Б. Пачобка). Газета была арганізавана галоўным чынам прадстаўнікамі каталіцкага духавенства, якія далучыліся да беларускага нацыянальнага руху. У публікацыях выдання вырашэнне нацыянальна-культурных задач беларусаў звязвалася з абаронай каталіцкага веравызнання.

Намаганнямі дзеячоў беларускага нацыянальнага руху адбывалася станаўленне беларускай літаратуры. У 1908-1914 гг. было выдадзена 77 кніг на беларукай мове. Вялікі ўнёсак у развіццё мастацкай беларускай літаратуры зрабілі звязаныя пераважана з “Нашай нівай” паэты і пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Цётка (Алаіза Пашкевіч), Карусь Каганец, Алесь Гарун, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі і інш. У 1910 г. была выдадзена ў Вільні “Кароткая гісторыя Беларусі” Вацлава Ластоўскага, у якой упершыню была адлюстравана нацыянальная канцэпцыя гісторыі Беларусі.

Такім чынам, на пачатку ХХ ст. назіраўся прыкметны рост беларускага нацянальнага руху як у палітычнай, так і ў культурнай форме. Адбывалася фарміраванне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, якая кіравала дадзеным рухам. Аднак уплыў беларускага нацыянальнага руху на шырокія народныя масы быў нязначным з-за шэрагу спецыфічных фактараў станаўлення беларускай нацыі.

Для развіцця беларускага нацыянальнага руху ў гады Першай сусветнайвайны склаліся неспрыяльныя ўмовы. Значная частка яго ўдзельнікаў вымушана была пакінуць Беларусь (Я. Купала, Я. Колас, В. Іваноўскі, М. Гарэцкі і інш.). Перасталі друкаваць беларускамоўныя газеты, часопісы, кнігі. Восенню 1914 г. спынілася выданне часопіса “Лучынка”, у студзені 1915 г. – сельскагаспадарчага часопіса “Саха”, у жніўні ― газеты “Наша ніва”. Ва ўмовах вайны амаль адзінай жыццяздольнай формай арганізацыі беларускага нацыянальнага руху сталі дабрачынныя бежанскія камітэты. Першым вясной 1915 г. у Вільні было заснавана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны на чале з В. Iваноўскім, аддзелы якога былі арганізаваны ва многіх гарадах Беларусі (Вілейка, Мінск, Полацк і інш.). Таварыства займала дабрачыннасцю і наладжвала нацыянальна-культурную працу (ладзіліся беларускія вечарынкі з тэатральнымі пастаноўкамі, папулярызавалася беларуская мова і літаратура, адчыняліся беларускія пачатковыя школы і інш.).

Пытанне аб незалежнасці беларускага народа на міжнародным узроўні падымалася дзеячамі беларускага руху ў маі 1916 г. у Стакгольме на канферэнцыі падняволеных народаў Расіі (В. Ластоўскі, Я. Салавей) і ў чэрвені 1916 г. на ІІІ-м з'ездзе народаў у Лазане (В. Ластоўскі, І. Луцкевіч). Але ва ўмовах Першай сусветнайвайны якога-небудзь значнага выніка абмеркаванне гэтага пытання міжнароднай грамадскасццю не мела.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 265 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Балты і славяне ў VI-ІХ стст. Усходнеславянскія саюзы плямён. | Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст. | Беларусь у часы Вялікага Княства Літоўскага. | Культура ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. | Утварэнне Рэчы Паспалітай | Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. | Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. | Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.). |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст.| Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)