Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст.

Читайте также:
  1. X. Наука, образование, культура
  2. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь.
  3. Адукацыя, навука і культура ў БССР
  4. Амратская культура (или Нагада 1) 3900 – 3600 гг.
  5. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст.
  6. Балты і славяне ў VI-ІХ стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
  7. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.

Асветніцтва – гэта эпоха пашырэння адукацыі, развіцця навук, што мела месца ў еўрапейскіх краінах у XVII-XVIII стст. У Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове XVIIIст.

Асветніцтва з'явілася працягам гуманістычных традыцый Адраджэння і было накіравана на аднаўленне і ўдасканаленне грамадства праз развіццё асветы і навукі. Галоўнай задачай асветніцтва было ліквідаванне сярэдневяковага феадальна-царкоўнага светапогляду і ўсталяванне новай буржуазнай культуры, а значыць, ліквідацыя феадальнага ладу, зжыўшага сябе, і пераход да новага буржуазнага ладу.

Правадніком ідэй Асветніцтва на Захадзе была буржуазія, у ВКЛ – перадавыя прадстаўнікі шляхты.

Ідэі Асветніцтва ў Беларусі ўвасаблялі ў жыццё асобныя актыўныя рэфарматары, якія марылі аб адраджэнні Рэчы Паспалітай, перабудове яе грамадска-палітычнага ладу. Вядомыя грамадскія дзеячы таго часу імкнуліся вырашыць сялянскае пытанне. Яны выступалі за роўнасць сялян з іншымі саслоўямі, за наладжванне сістэмы сялянскай асветы.

Віднейшым рэфарматарам, прыхільнікам Асветніцтва быў Антоній Тызенгауз – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, мецэнат, які арганізаваў у Гродне шэраг мануфактур, тэатр, тэатральна-музычную школу, стаў ініцыятарам выдання “Газеты гродзенскай” (1776 г.) – першай газеты на беларускіх землях, заснаваў на каралеўскія сродкі кадэцкую землямерную, бухгалтарскую, медыцынскую школы, і запрасіў для працы ў іх замежных выкладчыкаў, сярод якіх быў выдатны французскі вучоны – натураліст Жан Эмануэль Жылібер (1741-1814 гг.). Жылібер узначаліў у 1775 г. гродзенскую медыцынскую школу, спрыяў стварэнню багатай школьнай бібліятэкі, анатамічнага тэатра, аптэкі. Ён заклаў у Гродне першы ў Рэчы Паспалітай батанічны сад, напісаў двухтомны твор "Літоўская флора".

Іахім Храптовіч – актыўны дзеяч Асветніцтва, рэфарматар, апошні канцлер ВКЛ, стварыў у сваім маёнтку Шчорсы (Наваградкі павет) і Вішнева (Ашмянскі павет) ўзорныя сельскагаспадарчыя абшчыны. Ён заключаў з кожным сялянскім дваром дагавор, па ўмовах якога прыгонным было выгадна мець як мага большыя ўраджаі. Храптовіч сабраў вялікую бібліятэку, у якой налічвалася звыш з 10 тысяч кніг.

У 1773 г. у Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія – першае у Еўропе Міністэрства адукацыі, якое ажыццявіла рэформу школы ў духу Асветніцтва. За 20 год на Беларусі было адкрыта 20 школ, якія давалі сярэднюю адукацыю і права паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, якіх было на той час у Рэчы Паспалітай дзве: Кракаўскі ўніверсітэт і Галоўная школа ВКЛ, з 1803 г. пераўтвораная ў Віленскі ўніверсітэт. Рэформа адукацыі 1770–1790 гг. зрабіла яе больш даступнай, свецкай і арыентавала на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей.

У другой палове XVIII ст. у Беларусі распаўсюдзіліся ідэі фізіякратаў, якія лічылі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагаспадарчую працу – адзінай вытворчай працай (М. Карповіч, І. Страйкоўскі, І. Храптовіч).

У выяўленчым мастацтве Беларусі пашыраюцца іканапіс, фрэскі, дэкаратыўная скульптура палацаў і культавых збудаванняў. Сярод твораў жывапісу найбольшую цікавасць выклікаюць абразы “Адзігітрыі Іерусалімскай” з Варварынскай царквы ў Пінску, “Замілаванне” з Маларыты. Адзінай іконай XVIII ст., аўтар якой вядомы, з’яўляецца ікона “Нараджэнне Маці Боскай”, створаная ў 1649 г. Пятром Яўсеевічам з Галынца. Фоны абразоў часта ўпрыгожваліся разьбяным залачоным арнаментам. З канца XVI ст. у жывапісе, акрамя партрэтнага, узнікаюць гістарычны, батальны і нацюрмортны. Усё больш важнае месца пачыналі займаць кніжная мініяцюра і гравюра. Захапленне шляхціцкім саслоўем сваімі генеалагічнымі каранямі прывяла да распаўсюджання “сармацкага партрэта”.

У дойлідстве ў канцы XVI–XVIII стст. пануе еўрапейскае барока, заснавальнікам яго ў Беларусі стаў італьянскі архітэктар Джавані Бернардыні, які ў канцы XVI ст. пабудаваў у Нясвіжы іезуіцкі касцёл. Барочнай архітэктуры ўласціва прастор, ансамблевасць, дынамічнасць кампазіцыі. У XVII – першай палове XVIII ст. склаўся архітэктурны стыль – віленскае барока, які знайшоў увасабленне сярод уніяцкіх храмаў. У стылі віленскага барока перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, узведзена царква ў Жыровічах, Андрэеўскі касцёл у Слоніме.

У XVII-XVIIIстст. хутка развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва. Значнай папулярнасцю карысталіся невялікія драматычныя творы – інтэрмедыі, якія ставілі навучэнцы сярэдніх школ і калегіумаў. Папулярнымі ў народзе былі скамарохі, якія выступалі з драматычнымі і камічнымі інтэрмедыямі, вандроўныя акцёры, якія карысталіся рознымі струннымі і ўдарнымі інструментамі (гудкамі, свістулькамі, бубнамі, скрыпкамі). У XVII ст. у Смаргоні была створана спецыяльная акадэмія па падрыхтоўцы акцёраў і дрэсіроўцы мядзведзяў, так званая мядзвежая акадэмія. У XVI ст. узнік народны лялечны тэатр – батлейка, які ўключаў песні, танцы, маналогі, дыялогі. У прыватных маёнтках у Нясвіжы, Слоніме, Ружанах узнікаюць спачатку аматарскія трупы з удзелам прыгонных акцёраў, членаў сям’і гаспадара. Крыху пазней на іх аснове ўзніклі фактычна прафесійныя прыгонныя тэатры.

Навука развівалася намаганнямі геніяльных вучоных–адзіночак. Сярод іх Казімір Семяновіч (1600-1651 гг.). Ён у 1650 г. у Амстэрдаме выдаў кнігу “Вялікае мастацтва артылерыі”. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект многаступенчатай ракеты, стаў папярэднікам Цыялкоўскага і Каралёва ў справе асваення космасу.

Казімір Лышчынскі (1634-1689 гг.) напісаў трактат “Аб неіснаванні Бога”, у якім сцвярджаў, што Бог з’яўляецца фантазіяй людзей. Каталіцкае духавенства вынесла вучонаму смяротны прысуд. 30 сакавіка 1689 г. у Варшаве К. Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.

Сімяон Полацкі (1629-1680 гг.) напісаў зборнікі “Вертаград мнагацветны”, “Рыфмалагіён, ці Вершаслоў”, пісаў на беларускай, лацінскай, польскай і стараславянскай мовах. С. Полацкі займаўся педагагічнай дзейнасцю, быў выхавацелем царскіх дзяцей, у 1679 г. надрукаваў для васьмігадовага Пятра І “Буквар языка славенска”, а у 1680 г. выдаў “Псалтыр рыфмаваную”, стаў заснавальнікам Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.

Кантрольныя пытанні і заданні для самападрыхтоўкі студэнтаў:

1. Назавіце прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай.

2. Укажыце асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст.

3. Што такое “валочная памера”?

4. Пералічыце асаблівасці культуры беларускага народа ў XVII–XVIII стст.

 

Літаратура:

1. Беларусь: страницы истории /редсовет: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.

2. Бригадин, П. И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций. – Минск, 2007.

3. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Т. 3.: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (ХУІІ–ХУШ стст.). – Мінск, 2004.

4. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку XXI ст.: у 2 кн. / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2011. – Кн. 1.

5. Канфесіі на Беларусі (канец ХVІІІ – ХХ ст.). – Мінск, 1998.

6. Очерки истории науки и культуры Беларуси. IX—XX вв. – Минск. 1996.

7. Падокшын, С. А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз / С. А. Падокшын. – Мінск, 2000.

8. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі / С.А. Парашкоў. – Мінск, 2004.

9. Эканамічная гісторыя Беларусі: курс лекцый / В. І. Галубовіч [і інш.] – Мінск, 1993.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 422 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Прадмет, задачы і змест курса “Гісторыя Беларусі”. | Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. | Перыядызацыя айчыннай гісторыі. | Старажытнае грамадства Беларусі. | Балты і славяне ў VI-ІХ стст. Усходнеславянскія саюзы плямён. | Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст. | Беларусь у часы Вялікага Княства Літоўскага. | Культура ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. | Утварэнне Рэчы Паспалітай | Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст.| Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)