Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Балты і славяне ў VI-ІХ стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.

Читайте также:
  1. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст.
  2. Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст.
  3. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст.

З эпохі бронзы (2-е тыс. да н.э.) тэрыторыя Беларусі была заселена балтамі, якія паходзілі ад індаеўрапейцаў. Жылі балты ў паўзямлянках зрубной канструкцыі на адкрытых неўмацаваных селішчах і ўмацаваных гарадзішчах. У цэнтры жытлаў размяшчаліся адкрытыя агнішчы, печы-каменкі круглай або авальнай формы. Гарадоў у балтаў да прыходу славян не было. Галоўнымі заняткамі балтаў было земляробства і жывёлагадоўля.

З V-га па VIII-е ст. н.э. тэрыторыя Беларусі зведала новыя міграцыйна-этнічныя перамены, звязаныя з прыходам і масавым рассяленнем на беларускіх землях усходняй галіны славянскіх плямёнаў. У час славянскага рассялення балты ў асноўным не пакідалімесцаў свайго пражывання. Можна меркаваць, што ўзаемаадносіныіх былі мірнымі. Яны пэўны час жылі на адной тэрыторыі, штопрывяло да іх змешвання, канчатковым вынікам чаго стала славянізацыя балтаў.

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII–X стст. у ВерхнімПадзвінні і Падняпроўі сфарміравалісяўсходнеславянскія этнічныясупольнасці (пранароднасці), якія названы ў пісьмовых крыніцах, упрыватнасці, у старажытнарускім летапісу "Аповесць мінулыхчасоў", – дрыгавічы, радзімічы і крывічы – прабеларускіяўтварэнні, у якіх пераважалі славянскія рысы і якія займалісвоеасаблівае становішча сярод усходнеславянскіх этнасаў рускіх іўкраінцаў.

Дрыгавічы займалі тэрыторыю ад Папрыпяцця да вярхоўяў Нёмана. Сваю назву, згодна аднага з меркаванняў, атрымалі ад балоцістай мясцовасці пражывання – дрыгвы. Па іншай версіі, найменне «дрыгавічы» утварылася ад асабовага імя Драг ці Драгавіт. Летапіс падкрэслівае паходжанне дрыгавічоў ад старажытных славян, якія прыйшлі з Падунаўя, належылі да ўсходнеславянскай моўнай групы, жылі ў міры з іншымі славянскімі народамі.

Характэрнай археалагічнай адзнакай дрыгавічоў лічацца вялікія медныя ці сярэбраныя зярнёныя пацяркі. Рабіліся яны ажурныя (з дроту) ці суцэльныя. Мелі цыліндрычную, авальную або круглую форму. Былі ўпрыгожаны напаянымі дробненькімі сярэбранымі шарыкамі – зерню. Яшчэ адна этнавызначальная адзнака дрыгавічоў – скроневыя кольцы з круглага дроту, на якіх замацоўваліся па тры зярнёныя пацеркі невялікага памеру.

Крывічы-палачане ўваходзілі ў вялікае аб’ядненне разам з крывічамі смаленскімі і пскоўскімі (паводле назваў іх галоўных гарадоў). Для крывічоў-палачан характэрна археалагічная культура Доўгіх курганаў паўночнай Беларусі. Этнавызначальнымі з’яўляюцца бранзалетападобныя драцяныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі дыяметрам 5–11 см. Назва «крывічы» тлумачыцца па-рознаму: ад прозвішча легендарнага родапачынальніка ці правіцеля Крыў (Крыва) ці язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейтэ, ад слова «крэўныя» (блізкія па крыві, у сэнсе параднёныя), ад узгоркавай мясцовасці пражывання – крывізны.

Радзімічы, згодна «Аповесці мінулых гадоў», прышлі з ляшскіх (польскіх) зямель. Рассяліліся ў Пасожжы. Назву атрымалі ад імя свайго правіцеля Радзіма. Летапіс расказвае, што жылі радзімічы ў лясах быццам дзікуны. Спажывалі брудную ежу. Брыдкасловілі перад бацькамі і нявесткамі. Збіраліся на ігрышча, дзе танцавалі і спявалі. Тут выкрадалі сабе жонак, якіх мелі па 2–3. З суседзямі падтрымлівалі мірныя адносіны.

Этнавызначальнымі для радзімічаў служаць рознакаляровыя пацяркі ў спалучэнні з разнастайнымі прывескамі, а таксама бронзавыя або сярэбраныя 7-промневыя скроневыя кольцы. Колькасць кольцаў вагалася ад аднаго да васьмі.

Славянская каланізацыя беларускіх зямель V–IX ст. амаль не закранула Панямонне на поўнач да вярхоўяў Віліі і на поўдзень да Заходнега Буга. Гэтыя рэгіёны былі ахоплены міграцыяй балтыйскіх народаў. На Нёманска-Заходнебугскай тэрыторыі (Беларускае Пабужжа) жыў заходнебалтыйскі народ яцвягаў. Яцвяжская мова не збераглася. Некаторыя вучоныя лічаць яе пераходнай паміж балцкімі і славянскімі мовамі. У заходняй частцы Беларусі пражывалі таксама балцкія плямёны літва, нальшчаны, дзяволтва і інш.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 338 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Прадмет, задачы і змест курса “Гісторыя Беларусі”. | Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. | Перыядызацыя айчыннай гісторыі. | Беларусь у часы Вялікага Княства Літоўскага. | Культура ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. | Утварэнне Рэчы Паспалітай | Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. | Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Старажытнае грамадства Беларусі.| Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)