Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Старажытнае грамадства Беларусі.

Читайте также:
  1. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.
  2. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
  3. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.
  4. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі

У гісторыі першабытнага грамадства ў залежнасці ад выкарыстання таго ці іншага матэрыялу для вырабу прылад працы вылучаюць тры асноўныя перыяды:

1) каменны век (3,5 млн. гадоў назад – канец 3-га тысячагоддзя да н. э.);

2) бронзавы век (пачатак 2-га тысячагоддзя да н. э. – канец VІІІ ст. да н.э.);

3) жалезны век (VІІ ст. да н. э. – канец V ст. н.э.).

У сваю чаргу каменны век падзяляецца на эпохі. Першая з іх – старажытны каменны век, або палеаліт. Палеаліт падзяляецца на: ранні (ніжні)3,5 млн. гадоў назад – 100 тыс. гадоў да н.э.; сярэдні (мусцье)100-35 тысяч гадоў да н. э.; верхні (позні)35-9 тысяч гадоў да н. э. За палеалітам ідзе сярэдні каменны век (мезаліт)9-5 тысяч гадоў да н. э. Апошняя эпоха каменнага веку – новы каменны век (неаліт)канец 5-га – 3-е тыс. да н.э.

На каменны век прыпадае пяць зледзяненняў тэрыторыі Беларусі, калі са Скандынаўскага паўвострава насоўваліся 2-кіламетровыя тоўшчы ільда. Першыя два, беларускае (600–560 тыс. назад) і бярэзінскае (480–460 тыс. гадоў назад), пашкадавалі толькі поўдзень краіны. Трэцяе, самае магутнае і працяглае, дняпроўскае (320–250 тыс. гадоў назад), ахапіла ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. Чацвертае, сожскае (220–110 тыс. гадоў назад), займала большую палову края. Пятае, паазёрскае (95–10 тыс. гадоў назад), пакрыла поўнач рэспублікі. Суадносна наступлення і адступлення ледавікоў мянялася ўсё прыродна-геаграфічнае асяроддзе.

Самыя раннія археалагічныя знаходкі Беларусі адносяцца да сярэдняга палеаліта. Гэта тры крамянёвыя прылады неандэртальскага чалавека: 1) скрэбла-нож каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці; 2) востраканечнік каля вёскі Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці; 3) скрэбла каля вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

На жаль, уладальнікаў знойдзенных прылад і іх паселішчаў пакуль не выяўлена. Знаходкі не маюць выразнай геалагічнай прывязкі і спадарожнай арганікі, што не дазваляе іх дакладна даціраваць. Вось чаму нельга сцвярджаць, але можна меркаваць, што неандэртальцы былі першымі жыхарамі Беларусі.

Неандэртальцы (назва паходзіць ад ракі Неандэр у Германіі) ростам былі 155–165 см. Абліччам прысадзістыя, моцнага целаскладу. Галава мела пакаты лоб, выступаючыя надвочныя валікі і скошаны падбародак. Жылі першабытным статкам.

40–35 тысячагоддзяў назад адна з галін неандэртальцаў развілася ў чалавека сучаснага – краманьёнца (назва паходзіць ад пячоры Кро-Маньён у Францыі). Пачаўся верхні палеаліт. Першыя сучасныя людзі стварылі за 100 відаў прылад працы. Авалодалі скульптурай, графікай, жывапісам, танцам, музыкай. Сярод найбольш вядомых прадметаў мастацтва вылучаюцца жаночыя статуэткі, так званыя Старажытныя Венеры. Прызначэнне мастацтва краманьёнцаў невядома. Верагодна яго выкарыстанне для культурных і адукацыйных мэт. Магчыма, яно напоўнена магічным ці містычным сэнсам. Не выключана адлюстраванне першых рэлігій: 1) анімізма – веры ў існаванне духаў і душы; 2) фецішызма – веры ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў; 3) татэмізма – веры ў звышнатуральнае сваяцтва людзей і канкрэтнай жывёлы або расліны.

З высокімі інтэлектуальнымі здольнасцямі краманьёнцаў звязана асэнсаванне кроўнага сваяцтва, якое стала асновай грамадскай арганізацыі. Спачатку сваяцтва вызначалася па мацярынскай лініі. Узнік матрыархат. Сфарміравалася парная сям’я. Сваяцкія па лініі маці сем’і складалі экзагамны род (родавую абшчыну). Усе члены рода валодалі роўнымі правамі.

У Беларусі адкрыты дзве краманьёнскія стаянкі на Гомельшчыне каля вёсак Бердыж Чачэрскага раёна і Юравічы Калінкавіцкага раёна. Юравіцкая стаянка з’яўляецца найбольш раннім помнікам першых сучасных людзей. Яе ўзрост складае 26 тысячагоддзяў.

10 тысячагоддзяў таму завяршылася ледавіковая эпоха. Старажытнакаменны век змяніўся мезалітам. Клімат, раслінны і жывёльны свет набывалі сучасны выгляд. Беларусь усё гусцей пакрывалася лесам. У ім валадарылі высакародныя алені, ласі, дзікі, туры, мядзведзі і іншыя лясныя звяры. Адступаючы, ледавік стварыў густую сетку азёр, рэк, балот – прыстанішча разнастайных відаў рыб, вадаплаваючых птушак і жывёл.

Стабілізацыя новага асяроддзя спыніла сезонныя міграцыі насельніцтва. На сёння знойдзена за 120 мезалітычных паселішчаў. Па распаўсюджанню агульных элементаў матэрыяльнай і духоўнай культуры археолагі вызначаюць з’яўленне плямён – устойлівых аб’яднанняў некалькіх родаў, звязаных кроўнымі сувязямі. Падчас мезаліта людзі вынайшлі ўкладышавую тэхніку вырабу прылад працы (нажы, сякеры). Шырока выкарыстоўвалі лук і стрэлы, вуды з касцянымі кручкамі, разнастайныя пасткі. Вядомы знаходкі першых выдзеўбаных з камля дрэва чаўноў. Узрасла роля збіральніцтва і рыбалоўства.

Найпершай адзнакай неаліта Беларусі стала керамічная вытворчасць вострадонных гаршкоў. Яны ўтыкаліся ў зямлю або ў агнішча. Жывёлагадоўля пачыналася з прыручэння жывёлаў. Затым перайшлі да спецыяльнага развядзення свіней, кароў, авечак, коз, коней. Пільнаваць статкі дапамагаў сабака. Першай зерневай культурай лічыцца ячмень. Пазней сталі вырошчваць жыта, проса, лён. Палеткі апрацоўвалі драўлянымі і рогавымі матыкамі. Адсюль паходзіць і назва архаічнага земляробства – матычнае.

Пачатак бронзавага веку звязваюць з прыходам індаеўрапейскіх народаў шнуравой керамікі ці баявых сякер. Прарадзімай індаеўрапейцаў, згодна найбольш абгрунтаванай канцэпцыі, з’ўляецца Малая Азія (сучасная Турцыя). Адсюль на рубяжы 4–3 тыс. да н. э. пачалося Вялікае перасяленне старажытных індаеўрапейцаў, якое захапіла і Беларусь. Плямёны шнуравікоў распаўсюдзіліся ад ракі Рэйн на захадзе Еўропы да Уральскіх гор на ўсходзе, ад Прычарнамор’я на поўдні да Скандынавіі на поўначы. Яны сталі асновай фарміравання славянскіх, балцкіх і германскіх народаў.

З рассяленнем індаеўрапейцаў змянілася гаспадарка. З’явіліся металургія, апрацоўка, выкарыстанне медзі і бронзы. Нашы першыя металы пераважна прыкарпацкага і каўказкага паходжання, таму іх нешмат. Дамінавалі вырабы з костак і каменя. Вядучае становішча ў гаспадарцы занялі жывёлагадоўля і лядна-агнявое (падсечна-агнявое, падсечнае, ляднае) земляробства.

Духоўнае жыццё насельніцтва Беларусі бронзавага веку ўзбагацілася новымі індаеўрапейскімі светапогляднымі традыцыямі. На першы план выйшлі культ Сонца і агню. Пра гэта сведчыць абрад спальвання нябожчыкаў, абпальвання месца яго пахавання, над якім узводзіўся курган. Арнамент глінянага посуду набыў магічныя фігуры нябесных свяціл, агню, плоднасці.

Ранні жалезны век Беларусі характарызуецца з’яўленнем металургіі – ажалеза з балотнай і лугавой руды. Гэта сыравіна шырока распаўсюджана. Яе перапрацоўка не ўяўляла складанасці. Вось чаму жалезныя вырабы хутка і амаль цалкам выцеснілі каменныя.

Жалезныя прылады дазволілі рэзка павысіць вытворчасць працы. Распаўсюдзілася ворыўнае земляробства з выкарыстаннем драўлянага рала (плуга). Такое рала знойдзена ля вёскі Капланавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Яно мела даўжыню каля 2,6 метраў. Выглядала круком, які ўтваралі частка ствала і сук дрэва. З часам з’явіліся металічныя наральнікі. У жывёлагадоўлі перавагу аддавалі рабочай жывёле – валу, быку, коням. Іх выкарыстоўвалі ў якасці цяглавай сілы пры апрацоўцы зямлі. З дапамогай жалезных інструментаў удасканальваўся рамёслы промысел.

У духоўным жыцці насельніцтва ранняга жалезнага веку фарміруецца пантэон Багоў. З’явіліся свяцілішча – культавыя збудаванні для ўшанавання звышнатуральных апекуноў чалавечага жыцця. Яны былі чатырохвугольныя ці круглыя ў плане. Мелі падмазаную глінай падлогу, гліняныя агнішчы-ахвярнікі.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 184 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Прадмет, задачы і змест курса “Гісторыя Беларусі”. | Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. | Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст. | Беларусь у часы Вялікага Княства Літоўскага. | Культура ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. | Утварэнне Рэчы Паспалітай | Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. | Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Перыядызацыя айчыннай гісторыі.| Балты і славяне ў VI-ІХ стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)