Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі

Читайте также:
  1. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.
  2. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст.
  3. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
  4. Атлас. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.
  5. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА
  6. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
  7. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Палітыка індустраялізацыі. На пачатку 20-х гадоў ХХ ст. кампартыя ўзяла курс на стварэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сацыялiзму, пераўтварэнне СССР у эканамiчна-незалежную дзяржаву з магутным эканомiка-вытворчым, навукова-тэхнiчным i абарончым патэнцыялам. Сутнасць iндустрыалiзацii заключалася ў наступным: пераўтварыць СССР з краiны, якая ўвозiць машыны i абсталяванне, у краiну, якая выпускае машыны i абсталяванне. Дзеля таго аб’яўлялася пераважным развiццё цяжкай iндустрыi, г.зн. вытворчасці станкоў, машын, абсталявання.

На Беларусi мелiся i свае асаблiвасцi, i свае цяжкасцi правядзення індустрыялізацыі. Яны былі абумоўлены: геапалiтычным становiшчам нашых зямель ў мiжваенны перыяд (прыгранічны рэгіён, адсюль немэтазгоднасць развiцця цяжкай прамысловасцi прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу); адсутнасцю разведаных радовiшчаў карысных выкапняў; арыентацыяй прамысловасцi на мясцовую сыравiну – першачарговым развiццём лёгкай i харчовай прамысловасцi.

З улiкам гэтых асаблiвасцей у Беларусi быў ўзяты курс на неабходнае i хуткае развiццё галiн, якiя базiравалiся на перапрацоўцы мясцовай сыравiны: керамiчнай, шклянай, запалкавай, дрэваапрацоўчай, iльнопрадзiльнай, папяровай, гарбарнай, харчовай iiнш.

Асноўнай крынiцай правядзення індустрыялізацыі з’яўлялася сама прамысловасць праз скарачэнне выдаткаў, знiжэнне сабекошту прадукцыi, шырокай нацыяналiзацыi прамысловасцi, ўмацаванне дысцыплiны за кошт эканомiii павышэння рэнтабiльнасцi вытворчасцi. Важнай крынiцай атрымання сродкаў з’явiлiся таксама зберажэннi працоўных, падпiска на дзяржаўныя пазыкi.

У выніку правядзення індустрыялізацыі ў БССР у 1930-я гг. было пабудавана і рэканструявана каля 2 тыс. прамысловых прадпрыемстваў. Сярод найбольш буйных пабудаваных у гэты час, можна адзначыць такія, як швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, Аршанскі ільнокамбінат, шэраг цеплавых і гідраэлектрастанцый.

Новая індустрыя вызначыла спецыялізацыю прамысловасці БССР у агульнасаюзным падзеле працы. Тут выраблялася ў асноўным фанера, запалакі, панчошна-трыкатажныя вырабы, торф, металарэзныя станкі. У структуры прамысловасці сталі пераважаць буйныя прадпрыемствы. Амаль усе дробныя прыватныя прадпрыемствы зачыніліся ў выніку непасільных падаткаў і адміністрацыйнага ціску, а таксама паскарэння працэсу ўрбанізацыі – перасялення насельніцтва з вёскі ў горад. Такія гарады, як Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель пераўтварыліся ў буйныя індустрыяльныя цэнтры.

У ходзе правядзення індустрыялізацыі была сфарміравана камандна-адміністрацыйная сістэма кіравання эканомікай. Асноўнымі рысамі дадзенай сістэмы з’яўляюцца: манапольная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і вынікі працы; цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі; дырэктыўнае планаванне ўсіх відаў вытворчасці; іерархічная вертыкальная структура кіравання эканомікай; наяўнасць шматлікага бюракратычнага апарату, які распараджаўся дзяржаўнай уласнасцю і кадрамі; шырокае выкарыстанне прымусовых форм працы.

Метады правядзення індустрыялізацыі прывялі да пагаршэння матэрыяльнага становішча працоўных. Выкарыстанне “стаханаўскай сістэмы”, фактычнае павелічэнне працоўнага дня, а таксама рост цэн і інфляцыя, садзейнічалі паніжэнню рэальнай заработнай платы прамысловых рабочых. У 1928-1935 гг. дзейнічала картачная сістэма на асноўныя тавары спажывання. Хуткая урбанізацыя абумовіла вострую жыллёвую праблему.

Бюракратычная сістэма кіравання прадугледжвала рэпрэсіўныя санкцыі ў дачыненні кіраўнікоў прадпрыемстваў, інжынерна-тэхнічнага персаналу і рабочых за невыкананне планаў, фабрыкаванне карнымі органамі “спраў” т.зв. “шкоднікаў” і “ворагаў народа”. Так, атрымалі шырокае распаўсюджанне судовыя працэсы над “шкоднікамі”, яны былі “знойдзены” ў Віцебскім чыгуначным дэпо, на фабрыцы “Сцяг індустрыялізацыі”, Гомельскім вагонарамонтным заводзе.

Да пачатку 1940-х гг. стала больш жорсткім працоўнае заканадаўства. У 1940 г. быў уведзены сямідзённы працоўны тыдзень. Адначасова забаранялася самавольна пакідаць прадпрыемствы і ўстановы; устанаўлівалася крымінальная адказнасць за спазненні на працу і парушэнні працоўнай дысцыпліны.

Такім чынам, на працягу 1930-х гг. у БССР адбывалася правядзенне паскоранай індустрыялізацыі, як і ў цэлым у СССР. У выніку яе БССР ператварылася ў індустрыяльна-аграрную рэспубліку; значна ўзрос аб’ём вытворчасці ў буйной прамысловасці. Была сфарміравана камандна-адміністрацыйная сістэма кіравання эканомікай. Разам з тым большая частка насельніцтва заставалася працаваць у сельскай гаспадарцы. Узровень развіцця прамысловай вытворчасці заставаўся значна ніжэйшым, чым у большасці еўрапейскіх краін. Захоўвалася адставанне ў эканамічным развіцці БССР ад прамыслова развітых рэгіёнаў СССР.

Палітыка калектывізацыі. Савецкія дзяржава ажыццяўляла правядзенне паскоранай індустрыялізацыі пераважна за кошт рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі на знешніх рынках. У часы нэпа арганізоўваліся масавыя закупкі збожжа ў сялянства. Аднак хутка ўзніклі цяжкасці, прычынамі якіх з’яўляліся беднасць большасці сялянскіх гаспадарак і заніжаныя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Напрыканцы 1920-х гг., калі адбывалася згортванне нэпа, было прынята рашэнне аб правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Сутнасць яе заключалася ў ліквідацыі дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак і ўключэнні іх у склад буйных адзяржаўленых калектыўных і дзяржаўных гаспадарак – калгасаў. Стварэнне такіх гаспадарак адпавядала спецыфіцы камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай, якая сцвярджалася ў гэты час і дазваляла ўладам манапольна кантраляваць працэс вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Непасрэднай перадумовай усеагульнай калектывізацыі стаў хлебанарыхтоўчы крызіс 1927-1928 гг., у выніку якога рэзка знізіўся экспарт збожжа. Рэакцыяй на крызіс з боку ўладаў стала правядзенне надзвычайных мер: гвалтоўная канфіскацыя збожжа ў сялян, крымінальныя пераследаванні ў адносінах да ўкрывальнікаў збожжа.

Пачатак усеагульнай калектывізацыі быў распачаты зімой 1929-30 гг. Асобныя сялянскія гаспадаркі пры іх уключэнні ў калгасы ліквідаваліся; зямля, рабочая жывёла і асноўныя прылады працы пераходзілі ва ўласнасць калгасаў. Фармальна гэта выглядала як аб’яднанне індывідуальных гаспадарак у калектыўныя, фактычна – як дзяржаўная канфіскацыя маёмасці індывідуальных гаспадарак і пераўтварэнне сялян у пазбаўленых уласнасці сельскагаспадарчых рабочых буйных гаспадарак.

Сяляне, якія адмаўляліся ўваходзіць у калгасы, абкладаліся надзвычай высокімі падаткамі; для іх ствараліся неспрыяльныя ўмовы гаспадарання, што прыводзіла да разарэння. Дадзены фактар, а таксама адміністрацыйны націск, небяспека рэпрэсій вымушалі сялян ўваходзіць у калгасы. Паралельна праводзілася т. зв. раскулачванне – прымусовая канфіскацыя маёмасці сялян, якіх улады адносілі да ліку заможных і называлі “кулакамі”. На практыцы да “кулакоў” залічвалі таксама тых сялян, якія супраціўляліся ўступленню ў калгасы. Сем’і раскулачаных сялян вывозілі ў паўночныя раёны Расіі, на Урал, у Казахстан.

Усеагульная калектывізацыя прынесла наступныя вынікі:

- да 1939 г. было створана звыш 10 тыс. калгасаў, у якія было ўключана звыш 90% сялянскіх гаспадарак; у карыстанні калгасаў знаходзілася каля 96% пасяўных плошчаў;

- на працягу 1930-х гг. было раскулачана каля 10-15% сялянскіх гаспадарак; каля 600-700 тыс. чалавек было вывезена за межы БССР;

- былі ўведзены абавязковыя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з боку калгасаў па цэнах, ніжэйшых ў 10-12 разоў за рыначныя, у выніку чаго дзяржава атрымлівала значныя сродкі для паскоранай індустрыялізацыі;

- паскараецца працэс перасялення працоўных з вёскі ў горад; былыя сяляне, якія не жадалі ўваходзіць у калгасы, папаўняюць шэрагі рабочага класа ў прамысловасці;

- некалькі паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі; цэнтрамі канцэнтрацыі новай тэхнікі становяцца дзяржаўныя машынна-трактарныя станцыі (МТС); аднак у цэлым тэхнічны ўзровень сельскай гаспадаркі заставаўся невысокі;

- узровень сельскагаспадарчай вытворчасці ў цэлым заставаўся на ўзроўні да правядзення калектывізацыі, а ў некаторых яе галінах нават назіраецца заняпад (гэта тлумачыцца цяжкім эканамічным становішчам калгасаў, адсутнасцю у калгаснікаў стымулаў да працы).

На працягу 1930-х гг. адбылася уніфікацыя ўнутранай структуры калгасаў. У калгасным карыстанні захоўваліся большая частка калектывізаванай зямельнай плошчы, працоўнай жывёлы, асноўныя прылады працы. У карыстанні індывідуальных гаспадарак калгаснікаў заставаліся сядзібы з невялікімі зямельнымі надзеламі, частка жывёлы, некаторыя прылады працы. Кіраўніцтва калгасаў прызначалася партыйнымі і дзяржаўнымі органамі ўлады і пільна кантралявалася з іх боку. Умовы працы калгаснікаў былі цяжкімі. Аплата працы была нізкай (у сярэднім у 3 разы ніжэй, чым у прамысловасці), у многіх калгасах яна мела натуральны або паўнатуральны характар; адсутнічалі абмежаванні працоўнага дня, аплочваемыя водпускі, сацыяльнае страхаванне, пенсіі для састарэлых. Асноўнай крыніцай для існавання калгаснага насельніцтва з’яўляліся прысядзібныя гаспадаркі, хаця іх прадукцыя таксама ўключалася ў планы абавязковых дзяржаўных паставак.

Цяжкія ўмовы жыцця і працы ў калгасах вымушалі калгаснікаў накіроўвацца на працу ў прамысловасць, на будаўнічыя работы, лесараспрацоўкі. У той жа час улады імкнуліся не дапусціць бескантрольнага перамяшчэння рабочай сілы з вёскі ў гарады. З гэтай мэтай сялянам не выдаваліся пашпарты, што фактычна азначала пазбаўленне іх грамадзянскіх правоў. Выхад з калгасаў былі магчымы толькі паводле спецыяльнага дазволу адпаведных улад.

Такім чынам, у выніку усеагульнай калектывізацыі 1930-х гг, якая ажыцяўлялася прымысовымі метадамі, была ліквідавана маса дробных сялянскіх гаспадарак, на месцы якіх сфарміраваліся буйныя адзяржаўленыя аграрныя гаспадаркі. Сельская гаспадарка была ўключана ў камандна-адміністрацыйную сістэму кіравання эканомікай; яе рэсурсы выкарыстоўваліся пераважна для ажыццяўлення індустрыялізацыі.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 467 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. | Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. | Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.). | Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. | Беларускі нацыянальна-культурны рух. | Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Грамадска-палітычнае жыццё БССР.| Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)