Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Читайте также:
  1. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.
  2. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст.
  3. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
  4. Атлас. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.
  5. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
  6. Грамадска-палітычнае жыццё БССР.

У перыяд 1907-1914 гг. галоўныя намаганні царскага ўрада былі накіраваныя на ўмацаванне палітычных пазіцый царызму, якія пахіснуліся падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэрыторыі Беларусі царызм праводзіў рэпрэсіі ў адносінах да “палітычна неблаганадзейных” асоб, закрываў большасць апазіцыйных перыядычных выданняў, прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый. Узмацнілася русіфікатарская палітыка ў сферы землеўладання (стварэнне асобных фондаў дзяржаўных зямель для ільготнага продажу рускім перасяленцам), адміністрацыі, адукацыі.

Ва ўмовах рэпрэсій царызму спынілася дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ўсіх рэвалюцыйных палітычных партый. Таксама распусціліся кадэцкія арганізацыі. У той жа час адбываецца значны рост правых манархічных арганізацый. Разам з агульнаімперкімі ўзнікаюць мясцовыя манархічныя арганізацыі: “Крестьянин”, “Белорусское общество” і г.д. Хутка развівалася сетка перыядычных выданняў манархісцкіх арганізацый, у межах якіх адбывалася прапаганда ідэй заходнерусізму і праводзілася актыўная агітацыя супраць палякаў, яўрэяў, каталіцкага касцёла, ліберальных і рэвалюцыйных арганізацый, а таксама беларускага нацыянальнага руху.

Ліберальная апазіцыя ў Беларусі была прадстаўлена яўрэйскімі нацыянальнымі арганізацыямі, а таксама Краёвай партыяй Літвы і Беларусі, створанай у 1907 г. Дадзеная партыя абапіралася ў першую чаргу на польска-каталіцкую шляхту і каталіцкі касцёл; яна дамагалася скасавання дыскрымінацыйных законаў у адносінах да каталіцкага насельніцтва і выступала за наданне землям былога ВКЛ шырокага абласнога самакіравання.

У дзяржаўна-палітычнай сістэме Расійскай імперыі працягвала функцыянаваць Дзяржаўная дума. Пасля ўвядзення новага выбарчага заканадаўства 3 чэрвеня 1907 г. у ІІІ Дзяржаўнай думе (1907-1912 гг.) і ІV Дзяржаўнай думе (1912-1917 гг.) перавагу мелі правыя сілы; лібералы знаходзіліся ў меншасці, а левыя ўвогуле мелі нязначнае прадстаўніцтва. На выбарах у ІІІ і ІV Думу ў беларускіх губернях абсалютную большасць дэпутацкіх месцаў атрымалі кандыдаты ад правых сіл. Пры гэтым на выбарах 1907 і 1912 гг. у “Паўночна-Заходнім краі” саслоўнае прадстаўніцтва было дапоўнена нацыянальным: утвараліся “руская”, “польская” і “яўрэйская” курыі; пры гэтым усе праваслаўныя аўтаматычна залічваліся да рускіх, а католікі – да палякаў. Выбарчая сістэма была арганізавана такім чынам, каб забяспечыць перавагу “рускім”, якія галасавалі пераважана за манархістаў.

Разам з правядзеннем рэпрэсій царызм, імкнучыся пашырыць сацыяльную базу ў краі, праводзіў у гэты перыяд некаторыя рэформы ў накірунку грамадска-палітычнай лібералізацыі. Улады дазволялі пераход з праваслаўя ў іншыя хрысціянскія веравызнанні, паводле закону аб верацярпімасці 1905 г. У адпаведнасці з гэтым адбываўся масавы пераход нашчадкаў былых уніятаў, гвалтоўна пераведзеных у праваслаўе, да каталіцызму.

Адкрываліся школы з мовамі выкладання нацыянальных меншасцяў імперыі ў адпаведнасці з законам 1905 г. і скасаваліся абмежаванні на развіццё друку на мовах нацыянальных меншасцяў. Гэта прывяло да фарміравання на тэрыторыі Беларусі польскамоўных школ. Развіваўся польскамоўны друк: толькі ў Вільні ў 1914 г. налічвалася 28 польскамоўных перыядычных выданняў. У той жа час адкрыццё беларускамоўных школ забаранялася, паколькі беларусы афіцыйна не прызнаваліся самастойнай нацыяй. Аднак дазвалялася дзейнасць беларускамоўных перыядычных выданняў.

З 1911 г. улады сталі праводзіць земскую рэформу ў Віцебскай, Мінскай і Магілёскай губернях. Паводле яе, у губернях і паветах стваралася сістэма органаў мясцовага самакіравання – земствы. Земствы ўяўлялі з сябе выбарныя мясцовым насельніцтвам прадстаўнічыя органы – губернскія і павятовыя земскія сходы, якія прызначалі пастаянна дзеючыя выканаўчыя органы – земскія ўправы. У функцыі земстваў уваходзіла развіццё мясцовай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, шляхоў зносін, культуры, адукацыі, аховы здароўя за кошт сродкаў, сабраных са спецыяльных мясцовых (земскіх) падаткаў. У той жа час земскія ўстановы знаходзіліся пад кантролем губернатара і міністра ўнутраных спраў, якія маглі прыпыніць выкананне любой пастановы земскіх устаноў. У той жа час у Віленскай і Гродзенскай губернях земствы так і не былі ўведзены з-за перавагі католікаў ў структуры насельніцтва.

Такім чынам, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Беларусі ў 1907-1914 гг. характарызавалася ўмацаваннем пазіцый царызму, узмацненнем русіфікатарскай палітыкі і рэпрэсій у дачыненні рэвалюцыйнага руху. Аднак у той жа час адбываліся некаторыя мерапрыемствы, накіраваныя аб’ектыўна на мадэрнізацыю грамадска-палітычных і сацыяльна-культурных адносін у рэгіёне.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 310 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Старажытнае грамадства Беларусі. | Балты і славяне ў VI-ІХ стст. Усходнеславянскія саюзы плямён. | Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст. | Беларусь у часы Вялікага Княства Літоўскага. | Культура ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. | Утварэнне Рэчы Паспалітай | Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. | Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.).| Беларускі нацыянальна-культурны рух.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)