Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

Читайте также:
  1. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.
  2. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст.
  3. Атлас. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.
  4. Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к.
  5. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
  6. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне ў адказ на парушэнне расійскімі ўладамі польскай Канстытуцыі 1815 г. Штуршком да пачатку паўстання быў намер расійскага цара Мікалая I (1825-1855 гг.) паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі.

Галоўнай мэтай паўстання было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У ходзе паўстання вылучыліся дзве плыні: шляхецка-рэвалюцыйная на чале з гісторыкам Іаахімам Лялевелем, прыхільнікі якой вылучылі лозунг “За нашу і вашу свабоду” і імкнуліся пашырыць паўстанне на зямлі былога ВКЛ, і кансерватыўна-арыстакратычная на чале з князем Адамам Чартарыйскім.

Актыўнымі ўдзельнікамі паўстання былі шляхта, студэнцкая моладзь, частка каталіцкага і ўніяцкага духавенства. Сяляне і мяшчане набіраліся ў атрады пераважна пад прымусам і незаўсёды былі зацікаўлены ваяваць.

Кульмінацыяй паўстання стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб’яднаныя сілы паўстанцаў былі разбіты расійскім войскам на чале з генерал-фельдмаршалам І. Паскевічам. У жніўні 1831 г. паўстанне было падаўлена.

Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхціцаў – удзельнікаў паўстання – канфіскоўваліся маёнткі, асабліва ў Гродзенскай і Віленскай губернях. Удзельнікаў паўстання недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці адпраўлялі ў ссылку ў Сібір.

Ва ўрадавай палітыцы на Беларусі ў 30-я гады адбыліся карэнныя змены з мэтай аслаблення польскага ўплыву і падаўлення вызваленчага руху. З 1831 па 1848 г. у якасці дарадчага органа пры цару дзейнічаў Камітэт па справах заходніх губерняў, які праводзіў палітыку насаджэння рускага памешчыцкага землеўладання і чыстку ад памешчыкаў “польскага” паходжання і назначэння на іх месца рускіх чыноўнікаў.

У 1831 г. распачаўся “разбор шляхты”. Кожны шляхціц павінны быў прад’явіць дакументы на дваранскае званне. Хто не меў адпаведных папер, пераводзіўся ў падатковае саслоўе аднадворцаў у сельскай мясцовасці і грамадзян у гарадах. Цяпер ужо былыя шляхціцы пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць, плаціць падымны збор, выконваць рэкруцкую павіннасць. У лік аднадворцаў у пачатку 40-х гг. было пераведзена больш за 20 тыс. мужчынскіх душ.

У 1831 г. спынялася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай, а ў 1840 г. – у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях і ўводзілася расійскае заканадаўства.

Царскі ўказ 1840 г. забараняў ужыванне тэрмінаў “Беларусь”, “Літва”, “беларускія”, “літоўскія губерні”, уводзілася назва “Паўночна-Заходні край”, ці назвы асобных губерняў: Віцебская, Магілёўская, Гродзенская, Віленская.

У 1832 г. быў закрыты Віленскі ўніверсітэт. У 1832-1841 гг. царскім ўказам праводзіцца секулярызацыя зямельных уладанняў каталіцкай і ўніяцкай царквы. У 1839 г. на царкоўным саборы ў Полацку было прынята рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да праваслаўнай. Была адменена аўтаномія Польшчы і Канстытуцыя 1815 г. У 1836 г. было забаронена выкладанне польскай мовы як вучэбнага прадмета, справаводства і школьнае навучанне пераводзілася на рускую мову. У 1855 г. Мікалай І выдаў указ, згодна якому ўсе значныя дзяржаўныя, гарадскія, земскія пасады павінны займаць рускія чыноўнікі праваслаўнага веравызнання. Русіфікацыя Беларусі ўзмацнялася.

Пад уплывам ідэй Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст. на тэрыторыы былой Рэчы Паспалітай разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух, цэнтрам якога быў Віленскі ўніверсітэт. Рух быў прадстаўлены тайнымі таварыствамі і гурткамі ў якія ўваходзілі студэнты, навучэнцы гімназій, вайскоўцы.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага ўніверсітэта Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота было створана “Таварыства філаматаў” (аматараў ведаў), якое займалася культурна-асветніцкай дзейнасцю, даследваннем фальклору, вераванняў, гісторыі Беларусі, выступала з асуджэннем феадальнага ўціску сялян. З 1820 па 1823 гг. дзейнічала “Таварыства філарэтаў” (аматараў дабрачыннасці), створанае Т. Занам і М. Рукевічам на аснове “Таварыства прамяністых” з мэтай пашырэння асветы ў грамадстве і прапаганды ідэі волі і роўнасці, што прывяло да забароны таварыства і масавых арыштаў. Ад працы былі адхілены надхняльнікі моладзі прафесары Віленскага ўніверсітэта Іаахім Лялевель, Міхаіл Баброўскі, Ігнат Даніловіч.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 547 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. | Перыядызацыя айчыннай гісторыі. | Старажытнае грамадства Беларусі. | Балты і славяне ў VI-ІХ стст. Усходнеславянскія саюзы плямён. | Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст. | Беларусь у часы Вялікага Княства Літоўскага. | Культура ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. | Утварэнне Рэчы Паспалітай | Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст.| Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.).

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)