|
Перыядызацыя гісторыі – храналагічныя пласты, выдзеленыя з агульнай масы фактаў, ілюструючыя асобныя этапы эвалюцыі жыцця народа. Яны – своеасаблівы каркас, на якім узнімаецца гістарычны будынак.
Палітычная перыядызацыя вылучае перыяды згодна з існаваўшымі на тэрыторыі Беларусі дзяржавамі (В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, І. Лойка):
Полацкае княства (ІХ-ХІІІ стст.);
Вялікае Княства Літоўскае (сярэдзіна ХІІІ ст. – 1569 г.);
Рэч Паспалітая (1569–1795 гг.);
Расійская імперыя (1795–1917 гг.);
Савецкая дзяржаўнасць (1917–1991 гг.);
Незалежная Рэспубліка Беларусь (з 1991 г.).
Фармацыйная перыядызацыя была пануючай у савецкай гістарычнай навуцы; згодна з ёй вылучаюцца перыяды гісторыі Беларусі ў адпаведнасці з панаваннем той ці іншай фармацыі:
першабытнае грамадства (да ІХ ст.);
феадальнае грамадства (ІХ ст. – 1861 г.);
капіталістычнае грамадства (1861–1917 гг.);
сацыялістычнае грамадства (з 1917 г.).
Універсальная перыядызацыя падзяляе гістарычны працэс ва ўсім свеце на наступныя кавалкі:
Першабытнае грамадства (3,5 млн. гадоў назад – V ст. н.э.);
Сярэднія вякі (V–ХV стст.);
Новы час (ХVІ ст. – 1918 г.);
Найноўшы час (1918 г. (канец Першай сусветнай вайны) – да сённяшняга дня).
Першабытнае грамадства; характарыстыка:
- панаванне абшчыннага тыпу грамадскага ўладкавання;
- выкарыстанне прымітыўных тэхналогій ў гаспадарцы;
- панаванне традыцый ў сацыяльным жыцці.
Сярэднія вякі; характарыстыка:
- фарміраванне класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці;
- развіццё феадальнай сістэмы, карпаратыўнасць сацыяльнага жыцця;
- перавага сельскай гаспадаркі ў эканоміцы;
- панаванне рэлігіі і традыцый у духоўнай сферы жыцця грамадства.
Новы час; характарыстыка:
- цэнтралізацыя і фарміраванне нацыянальных дзяржаў;
- індустрыялізацыя, хуткае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу;
- генезіс і зацвярджэнне капіталістычных адносін;
- урбанізацыя;
- фарміраванне свецкіх культурных каштоўнасцяў.
Навейшы час; характарыстыка:
- глабалізацыя;
- навукова-тэхнічная рэвалюцыя;
- фарміраванне постіндустрыяльнага, інфармацыйнага грамадства.
Кантрольныя пытанні і заданні для самападрыхтоўкі студэнтаў:
1. Адкажыце, якімі навуковымі метадамі даследавання карыстаецца гісторыя?
2. У чым сутнасць фармацыйнага, цывілізацыйнага і сінергетычнага падыходаў да вывучэння гісторы?
3. Вызначце асноўныя метады гістарычнай навукі і дайце іх характарыстыку.
4. Пералічыце крыніцы па гісторыі.
5. Прывядзіце прыклад перыядызацыі гісторыі Беларусі.
Літаратура:
1. Беларусь: страницы истории / редсовет: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.
2. Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Мінск, 2000–2006. – Т. 1: Старажытная. Беларусь: ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст.; Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага; Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (ХУІІ–ХУШ стст.); Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.); Т. 5: Беларусь у 1917–1945 гг. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.].
3. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку XXI ст.: у 2 кн. / А.А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2011. – Кн. 1.
4. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск, 1998.
5. Ходзін, С. М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-генетычнае і кампаратыўнае вывучэнне): вучэбны дапаможнік / С. М. Ходзін. – Мінск, 1999.
Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 375 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. | | | Старажытнае грамадства Беларусі. |