Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Грамадска-палітычнае жыццё БССР.

Читайте также:
  1. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст.
  2. Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР
  3. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

Удзел БССР ва ўтварэннi СССР. Яшчэ ў гады грамадзянскай вайныбыло заключана пагадненне – дагавор аб ваенна-палітычным саюзе савецкіх рэспублік ад 1 чэрвеня 1919 г. Пасля заканчэння вайны паўстала пытанне аб новых формах аб’яднаня савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. І. В. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад на правах культурна-нацыянальных аўтаномій. У.І. Ленін прапанаваў ідэю федэрацыі, у адпаведнасці з якой усе савецкія рэспублікі аб’ядноўваюцца на раўнапраўнай аснове.

14-18 снежня 1922 года адбыўся IV Усебеларускі з'езд Саветаў, які выказаўся за аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзіную саюзную дзяржаву. Для ўдзелу ў I з'езде Саветаў Саюза ССР дэлегаты Усебеларускага з'езда выбралі дэлегацыю на чале са Старшынёй ЦВК і СНК ССРБ А.Р. Чарвяковым. 30 снежня 1922 г. у Маскве адкрыўся I з'езд Саветаў Саюза ССР, на якім была прынята Дэкларацыя і Дагавор абутварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР) у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. Ад БССР у абраны з'ездам Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР увайшло 7 прадстаўнікоў, а А.Р. Чарвякоў стаў адным з старшынь ЦВК СССР. Пасля стварэння СССР за беларускай дзяржавай замацавалася назва БССР.

Узбуйненнi тэрыторыi БССР. У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦВК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два паветы: Гомельскі і Рэчыцкі.У 1927 г. тэрыторыя БССР склала 125 950 км2 з насельніцтвам каля 5 млн чалавек.

У красавіку 1927 г. была прынята Канстытуцыя БССР (2-я Канстытуцыя), у якой былі замацаваны змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі ў выніку ўзбуйнення яе тэрыторыі, зацверджаны Дзяржаўныя герб і сцяг БССР. Такім чынам, у межах рэспублікі склаўся адзіны ў эканамічных, культурна-бытавых і нацыянальных адносінах раён, што садзейнічала эканамічнаму і культурнаму развіццюбеларускай нацыі.

У міжваенны перыяд (1920-1930-я гг.) грамадска-палітычнае жыццё ў рэспубліцы, як і ва ўсёй Савецкай краіне ў цэлым, было супярэчлівым, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, якія адбываліся ў тыя гады: працоўны энтузіазм спалучаўся са страхам перад беззаконнем; імкненне будаваць сацыялізм і нястачы; звяртанне да народа і рост бюракратызму; ліквідацыя ўласніка ўвогуле; стварэнне глыбока ідэалагізаванага грамадства.

Ва ўмовах новай эканамічнайпалітыкі (нэпа) (да канца 1920-х гадоў) у рэспубліцы назіраўся грамадска-палітычны пад’ём:

1) паўсюдна адзначаўся яркі аптымізм у поспеху сацыялістычнага будаўніцтва;

2) пашырылася кампетэнцыя Саветаў як органаў улады, актыўна ўцягваліся працоўныя ў працу мясцовых Саветаў;

3) палітычная амністыя 1923 года.

У цэлым у сярэдзіне 1920-х гадоў у грамадска-палітычным жыцці існавалі і змагаліся дзве тэндэнцыі – курс на дэмакратызацыю ва ўмовах НЭПу і прадаўжэнне курсу палітыкі ваеннага камунізму, тэндэнцыя манапалізацыі КПБ усяго палітычнага жыцця.

У 1930-я гады паступова ўстанаўлівалася атмасфера ўсеагульнай падазронасці, адвольнае тлумачэнне законаў, паўсюдна з’яўляліся “ворагі”. Адбывалася метадычная і масіраваная апрацоўка грамадства, накіраваная на тое, каб выхаваць паслухмяных выканаўцаў, укараніць думку аб бязгрэшнасці і беспамылковасці вышэйшага кіраўніцтва краіны. У грамадстве былі створаны ўмовы, калі груба ігнараваліся правы чалавека. Асноўнай прыкметайграмадска-палітычнага жыцця ў 1930-я гады з’ўлялася існаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы, кантроль з боку КП(б)Б над грамадскім жыццём. У СССР усталяваўся культ асобы I.В. Сталіна, панавала сталінская тэорыя аб узмацненні класавай барацьбы па меры руху грамадства да сацыялізму, ужыванне палітычных рэпрэсій.

Змены ў розных формах жыцця савецкага грамадства былі замацаваны ў новых Канстытуцыях СССР (1936 г.) і БССР (1937 г. 3-й Канстытуцыі). У Канстытуцыі БССР намеціўся пераход да падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вярхоўным органам улады ўпершыню абвяшчаўся Вярхоўны Савет БССР. Абвяшчаліся правы і свабоды грамадзян: права на працу, адпачынак, адукацыю, свабоду слова, друку, сходаў, мітынгаў; устанаўлівалісь абавязкі грамадзян: выконваць законы, абараняць краіну і г.д. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы (Вярхоўны, акруговыя, раённыя) павінны былі здзяйсняцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Але ў рэальным жыцці большасць канстытуцыйных нормаў заставалася толькі на паперы. Сталінскае разуменне сацыялізму разыходзілася з марксісцкім. Яго мэтай было нарошчванне магутнасці дзяржавы за кошт ушчамлення інтарэсаў большасці грамадзян, а не стварэнне эканамічных, палітычных і культурных перадумоў для свабоднага развіцця кожнага члена грамадства.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 368 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Утварэнне Рэчы Паспалітай | Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. | Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. | Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.). | Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. | Беларускі нацыянальна-культурны рух. | Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.| Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)