Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Читайте также:
  1. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры
  2. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.
  3. Утварэнне Рэчы Паспалітай

Перамога Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. дала новы штуршок беларускаму нацыянальнаму руху. Пачынаючы з вясны 1917 г., у Беларусі ўтвараліся беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. З мэтай аб’яднання гэтых сіл у сакавіку 1917 г. у Мінску адбыўся першы з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. З'езд прыняў дэкларацыю ў падтрымку Часовага ўрада, выказаўся за культурна-нацыянальную аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі.

На з’ездзе быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт(БНК) на чале з буйным землеўладальнікам Мінскай губерні, дэпутатам І Дзяржаўнай думы, Раманам Скірмунтам. Дэлегацыя БНК накіравалася ў Петрагарад, каб падаць Часоваму ураду прапановы наконт аўтаноміі Беларусі. Аднак старшыня Часовага урада кн. Львоў і іншыя міністры, якія не лічылі беларусаў асобным народам, адмовіліся весці перамовы на гэту тэму.

У ліпені 1917 г. ў Мінску быў праведзены другі з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый, на якім замест БНК была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (ЦРБА). Яна паставіла перад Часовым урадам пытанне аб утварэнні ў Беларусі органаў мясцовай (беларускай краёвай) улады, якая павінна была выбірацца на Усебеларускім з’ездзе. ЦРБА выступала таксама за развіццё беларускай мовы і нацыянальнай культуры, а таксама арганізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Аднак гэтыя прапановы Часовы ўрад адхіліў.

У кастрычніку 1917 г. Цэнтральная рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду(ВБР). Галоўная задача, якую паставіла перад сабой ВБР, заключалася ў скліканні Ўсебеларускага з’езда для канчатковага вырашэння пытання аб беларускай дзяржаўнасці.

Пасля прыходу да ўлады ў Пецярбургу бальшавікоў (25 кастрычніка 1917 г.) на працягу кастрычніка – лістапада савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад немцаў тэрыторыі Беларусі. 27 лістапада ў Мінску быў ўтвараны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту(Абылвыканкамзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з бальшавіком К. Ландарам. Яны адкрыта выступілі супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння, прытрымліваючыся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувязі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў ў Расіі, Вялікая беларуская рада не прызнавала ўладу Абылвыканкамзаха на тэрыторыі Беларусі, разглядаючы яго выключна як франтавы орган ўлады.

З мэтай стварэння прызнанай дэмакратычнай улады Беларусі Вялікая беларуская рада разам з Беларускім абласным камітэтам (БАК), які складаўся з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскіх з’ездах сялянскіх дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, прадстаўнікоў арміі і флоту, а таксама Беларускім нацыянальным камісарыятам (Белнацкомам) на чале з Аляксандрам Чарвяковым, склікалі Усебеларускі з'езд (кангрэс), які адкрыўся 5 снежня 1917 г. у Мінску.

Асноўная барацьба на з’ездзе разгарнулася вакол пытання аб формах самавызначэння Беларусі. Прыхільнікі Вялікай беларускай рады, якія прадстаўлялі нацыянальна-дэмакратычны напрамак у беларускім нацыянальным руху, выступалі за ўстанаўленне ў Беларусі нацыянальнай улады, абяшчэння Беларусі раўнапраўнай рэспублікай у складзе агульнарасійскай федерацыі, у якой улада павінна належыць краёвай Радзе, выбранай на аснове ўсеагульнага роўнага, прамога і тайнага галасавання.

Дэлегаты сацыялістычнага напрамку, якія прадстаўлялі БАК і Белнацкам, выступалі за абласную аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР). Так як з’езд не прызнаў савецкую ўладу на тэрыторыі Беларусі, рашэннем СНК Заходняй вобласці і фронту (які адмоўна ставіўся да пытання аб дзяржаўнасці Беларусі) з'езд быў распушчаны, а ў ноч з 17 на 18 снежня былі праведзены арышты некаторых членаў прэзідыума і шэрагу дэлегатаў.

18 лютага 1918 г. германскае камандаванне аддало загад сваім войскам пачаць наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Пад пагрозай захопа Мінска нямецкімі войскамі кіраўніцтва Аблвыкамзаха і СНК Заходняй вобласці, штаб Заходняга фронтуў ноч на 19 лютага вымушаны былі спешна эвакуіравацца ў Смаленск.

У гэтых умовах Выканаўчы камітэт (Выканкам) Рады Усебеларускага з'езда зрабіў спробу ўзяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да беларускага народа з 1-й Устаўной граматай, у якой заявіў аб неад'емным праве беларускага народа на поўнае самавызначэнне, а сябе абвясціў часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Усебеларускі ўстаноўчы з’езд. У якасці часовага выканаўча-распараджальнага органа з прадстаўнікоў сацыялістычных партый (БСГ, сацыялістаў-рэвалюцыянераў і інш.) быў сфарміраваны Народны сакратарыят Беларусі на чале з Я. Варонкам. Аднак ва ўмовах нямецкай акупацыі рэальнай улады Народны Сакратарыят не атрымаў і працягваў сваё існаванне толькі фармальна. У той жа дзень у Мінск увайшлі германскія войскі.

3 сакавіка 1918 г. у Брэсце быў заключаны мір паміж бальшавікамі і Германіяй. Інтарэсы Беларусі не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў. Па патрабаванню савецкай дэлегацыі, немцы ўзялі на сябе абавязак не прызнаваць новыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі былой Расійскай імперыі.

9 сакавіка 1918 г. на пашыранам пасяджэнні выканкама Усебеларускага з'езда была прынята 2-я Устаўная грамата, ў якой Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай (БНР). Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ І. Серада. На тэрыторыі рэспублікі Устаўной граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, пацвярждалася адмена прыватнай уласнасці на зямлю, якая бясплатна перадавалася тым, хто яе апрацоўваў, устанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень.

25 сакавіка 1918 г. была прынята 3-я Устаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і вызначалася тэрыторыя рэспублікі. У склад БНР былі ўключаны Магілёўская, Мінская, Віцебская губерні, а таксама беларускія часткі Віленскай, Гродзенскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і іншых губерняў.

Але Германія не прызнавала БНР. Не дапамагла тэлеграма Рады БНР германскаму імператару Вільгельму II, у якой выказвалася ўдзячнасць за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Ініцыятыва пасылкі тэлеграмы зыходзіла ад Р. Скірмунта. На гэты шлях Раду падштурхоўваў прыклад Літвы, Украіны і Польшчы. Тэлеграма выклікала хвалю пратэсту ў палітычных партыях і ў розных слаях насельніцтва. Палітычны крызіс напаткаў таксама і саму Раду, што прывяло да расколу БСГ. Пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі Расія дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор і рушыла Чырвоную Армію на Захад. 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія ўвайшла ў Мінск. Большасць членаў Рады і ўрада БНР пакінулі сталіцу.

У пачатку свайго ўтварэння БНР не знайшла падтрымкі шырокіх народных мас. Прычын таму многа. Яна была створана ў вельмі неспрыяльных умовах і існавала пад акупацыяй. Акупацыйны рэжым быў супраць нацыянальных імкненняў, нацыянальных органаў улады абвешчанай дзяржавы. І народам ён успрымаўся як варожы. У БНР адсутнічалі асобныя прыкметы дзяржаўнасці: ні суверэннай тэрыторыі (акупаваная немцамі), ні канстытуцыі, ні апарата прымусу, ні манаполіі на збор падаткаў, ні мясцовых органаў улады, ні судовай сістэмы. БНР так і не здолела стаць сапраўднай дзяржавай. У той жа час існаваў інстытут грамадзянства, дзяржаўная пячатка і сімволіка, сістэма адукацыі, выдаваліся паштовыя маркі. Былі абвешчаны межы тэрыторый, на якіх прадугледжвалася распаўсюдзіць суверэнітэт. Рабіліся спробы стварэння ўзброеных сіл.

Абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ ў пачатку XIX ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэта сведчанне таго, што беларускі нацыянальны рух у той час набыў такую моц і размах, што аказаўся здольным паспрабаваць здзейсніць жаданую ідэю. Гэта была першая спроба адрадзіць нацыянальную дзяржаўнасць на беларускай зямлі.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 207 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Беларусь у часы Вялікага Княства Літоўскага. | Культура ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. | Утварэнне Рэчы Паспалітай | Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. | Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. | Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.). | Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. | Беларускі нацыянальна-культурны рух. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст.| Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)