Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

Читайте также:
  1. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры
  2. Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
  3. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі

Адразу пасля роспуску Усебеларускага з'езда пачалася падрыхтоўчая работа па стварэнню Беларускай савецкай рэспублікі. Ініцыятыву праявіў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам ) які быў створаны 31 студзеня 1918 г. пры Народным камісарыяце па справх нацыянальнасцей РСФСР. Кіраўнікі і супрацоўнікіБелнацкама (А. Чарвякоў, З. Жылуновіч, I. Пятровіч, Б. Тарашкевіч і інш.) выступалі за стварэнне нацыянальнай дзяржаўнасці ў яе савецкім варыянце і развіццё беларускай культуры. У гэтым Белнацкам падтрымлівалі члены беларускіх секцый РКП(б), якія існавалі ў 1918 г. ў розных гарадах Расіі (Петраград, Масква, Саратаў, Тамбоў, Казань і інш.) і на Беларусі. 21-23 снежня 1918 г. у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б), на якой было прынята рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Аднак Аблвыканкамзах адхіліў прапанову Белнацкама, даўшы вобласці назву “Заходняя камуна”.

У снежні1918 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суверэннай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі.Беларусь (ССРБ). 30-31 снежня 1918 г. у Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая аб'явіла сябе Першым з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Таксама на з'ездзе было прынято рашэнне аб тым, каб абвясціць ССРБ, вызначыўшы яе граніцы ў складзе Мінскай, Смаленскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў, а таксама асобных раёнаў Віленскай, Ковенскай, Сувалкаўскай і Чарнігаўскай губерняў. 1 студзеня 1919 г. Часовы рабоча-сялянскі ўрад па радыё абнародаваў Маніфест,які абвясціў абутварэнні ССРБ. 5 студзеня 1919 г. урад Савецкай Беларусі пераехаў са Смаленска ў Мінск, які стаў сталіцай ССРБ.

Аднак для ажыцяўлення беларускім народам свайго права на самавызначэнне палітычная і эканамічная сітуацыя была надзвычай неспрыяльнай. 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) па ініцыятыве У. І. Леніна прыняў рашэнне аб выдзяленні з ССРБ Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў і ўключэння іх у склад РСФСР. Мінскай і Гродзенскай губерням было прапанавана аб'яднацца з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. Гэта рашэнне было выклікана неабходнасцю ўтварэння буфернай дзяржавы паміж РСФСР і Польшчай, кіраўнікі якой пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку да вайны з Савецкай Расіяй з мэтай аднаўлення Рэчы Паспалітай ў межах 1772 года.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, які адобрыў утварэнне ССРБ, зацвердзіў першую Канстытуцыю Савецкай Беларусі (1-я Канстытуцыя), герб і сцяг рэспублікі, прыняў рашэнне аб устанаўленні федэратыўных сувязей з РСФСР і пастанову аб аб'яднанні савецкіх сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву.27 лютага 1919 г. у Вільні адбылося аб'яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Рэспублік, на якім было прынято рашэнне аб стварэнні Літоўска-БеларускайСавецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел ССР) са сталіцай ў Вільні. Яна была ўтворана як буферная дзяржава, тэрыторяя якой выкарыстоўвалася для адмежавання РСФСР ад Польшчы. Аб'яднаны ЦВК ЛітБел ССР узначаліў К.Г. Цыхоўскі, а Рабочы-Сялянскі ўрад. – В.С. Міцкявічус-Капсукас. У склад ЛітБел ССР увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з насельніцтвам каля 6 млн. чалавек.

У лістападзе 1918 г. была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было падрыхтавана. У снежні 1918 г. Пачалася Польска-савецкая вайна 1919-1920гг. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў. Урад ЛітБел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна.

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. ЛітБел перастала існаваць.

31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята Дэкларацыя, якая абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У выніку адбылося другое абвяшчэнне рэспублікі на тэрыторыі Беларусі. У жніўні 1920 г. польская армія здолела перайсці ў наступленне пад Варшавай і зноў заняць значную частку Беларусі. У кастрычніку 1920г. у Рызе быў падпісаны дагавор з Польшчай аб перамір'і.

18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільённым насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь і Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 561 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Культура ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. | Утварэнне Рэчы Паспалітай | Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. | Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. | Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.). | Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. | Беларускі нацыянальна-культурны рух. | Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.| Грамадска-палітычнае жыццё БССР.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)