Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры

Читайте также:
  1. В наш век потребительской культуры - главное не потерять свою духовную основу, развиваться и идти к Богу. 1 страница
  2. Вопрос 1 предмет ф., место и роль в сист. культуры.
  3. Глава 1 «Насыщенное описание»: в поисках интерпретативной теории культуры
  4. Глава 2 Влияние концепции культуры на концепцию человека
  5. Глава 3 Развитие культуры и эволюция разума
  6. Глава I. Ритуал как культурный феномен Прагматические ориентации культуры и функции ритуала
  7. Глава XIII. Основы формирования экологической культуры

Палітыка беларусізацыі. Лібералізацыя эканомікі суправаджалася адпаведнымі мерапрыемствамі ў галіне нацыянальнай беларускай культуры і адукацыі, якія атрымалі назву беларусізацыі (1924–1929 гг.). Складалася яна з шэрагу мерапрыемстваў, сярод якіх вызначаецца ўвядзенне беларускай мовы як мовы справаводства ва ўсіх партыйных, савецкіх установах і арміі, перавод на беларускую мову выкладання ва ўсіх школах і ВНУ, вывучэнне беларускай гісторыі і культуры, стварэнне кафедраў беларусазнаўства ва ўсіх ВНУ краіны, арганізацыя дзейнасці беларускіх выдавецтваў. Асобным накірункам беларусізацыі становіцца працэс карэнізацыі (вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г.зн. беларусаў) мясцовых органаў улады і кіравання.

Разам з палітыкай беларусізацыі ў 20-я гг. праводзілася барацьба з непісьменнасцю. У пачатку 30-х гг. колькасць непісьменных сярод дарослага

насельніцтва скарацілася да мінімуму. Адчыняліся новыя школы. У 1929 – 1930 гг. ўсавецкай краіне была ўведзена ўсеагульная пачатковая адукацыя. Прычым дзеці розныхнацыянальнасцей мелі магчымасць вучыцца на роднай мове. Для нацыянальных школрыхтаваліся спецыяльныя педагагічныя кадры. Да 1928 г. ўжо каля 80 % школправодзіла выкладанне на беларускай мове. У 1921 г. пачаў сваю працу Беларускідзяржаўны універсітэт, у 1922 г.Інстытут беларускай культуры (з 1929 г. – Акадэміянавук БССР). Былі таксама створаны політэхнічны, сельскагаспадарчы інстытуты (у1925 г. быў аб’яднаны з інстытутам у Горках у сельскагаспадарчую акадэмію) іветэрынарны інстытут у Віцебску. Усяго ў БССР у гэты перыяд працавала соракнавукова-даследчых устаноў.

З поспехам развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва. Працаваў першы Беларускідзяржаўны тэатр (з 1926 г. – БДТ-1), мастацкім кіраўніком якога з 1921 г.з’яўляўся Я. Міровіч. У 1926 г. ў Віцебску адчыніўся БДТ-2. У 1930-я гг. пашыраецца сетка прафесійных драматычных тэатраў. У 1932 г. узнікае трэці Беларускі дзяржаўны тэатр у Гомелі (расфарміраваны ва ўмовах рэпрэсій у 1937-1938 гг.), які ўзначальваў вядомы беларускі тэатральны дзеяч У. Галубок. Рэпертуар тэатральных пастановак падлягаў жорсткай цэнзуры з боку партыйна-дзяржаўных органаў улады.

У Гомелі і Магілёве з’явіліся сімфанічныя аркестры. Значнымі падзеямі ў развіцці музычнага мастацтва з’явілася адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, а ў 1933 г.Беларускага тэатра оперы і балета. У 1937 г. у Мінску пачала працаваць Беларуская дзяржаўная філармонія.

Актыўна праходзіла і літаратурнае жыццё. У 20-я гг. існавала некалькі буйных літаратурных аб’яднанняў: “Маладняк” (М. Лынькоў, М. Чарот, П. Трус, П. Галавач і інш.), з якога ў 1926 – 1927 гг. адлучыліся “Узвышша” (А. Бабарэка, П. Глебка, З. Бядуля, М. Лужанін, К. Крапіва і інш.) і “Полымя” (Я. Колас, Я. Купала, М. Зарэцкі, Ц. Гартны, М. Чарот і інш.). У 1928 г. “Маладняк” ператварыўся ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП).

У разглядаемы перыяд у БССР з’яўляецца новы від мастацтва – кіно. У 1928 г. у Ленінградзе была створана кінастудыя мастацкіх фільмаў “ Савецкая Беларусь ”, якая напрыканцы 1930-х гг. была пераведзена ў Мінск. Кінематограф становіцца гукавым, з’яўляецца рэспубліканская кінахроніка і фільмы для дзяцей, экранізуюцца літаратурныя творы. Найбольшае значэнне для гэтага перыяду мелі фільмы Ю. Тарыча і У. Корш-Сабліна.

У жывапісе разглядаемага перыяду стыль “сацыялістычнага рэалізму” праявіўся ў стварэнні карцін, прысвечаных падзеям, звязаным з устанаўленнем бальшавіцкай улады і індустрыяльнаму будаўніцтву савецкага часу. Да ліку найбольш значных мастакоў 1930-х гг. можна залічыць І. Ахрэмчыка, У. Волкава, І. Давідовіча, Я. Зайцава, У. Кудрэвіча і інш.

У архітэктуры ўкараняецца стыль “савецкага класіцызму”, для якога характэрныя пампезнасць і гігантаманія, што павінны былі падкрэсліць непарушнасць існуючага рэжыму. Найбольш вядомымі помнікамі дадзенага стылю з’яўляюцца Дамы ўрада, Чырвонай арміі, Акадэміі навук у Мінску.

У 1930-я гг. ва ўмовах паскоранай мадэрнізацыі грамадства назіраўся працэс развіцця адукацыі, навукі і розных галін культуры. Разам з тым усталяванне таталітарнага рэжыму істотным чынам тармазіла дадзены працэс у выніку правядзення масавых рэпрэсій супраць інтэлігенцыі, а таксама жорсткага дзяржаўнага кантролю ў духоўнай сферы жыцця грамадства.

 

Кантрольныя пытанні і заданні для самападрыхтоўкі студэнтаў:

1. Калі была абвешчана БНР? Назавіце асноўныя ідэі трох Устаўных грамат Выканкама Рады Усебеларускага з’езда.

2. Як адбывалася стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці?

3. З якой мэтай была створана Літоўска-Беларуская ССР?

4. Чым адрозніваецца “палітыка ваеннага камунізма” ад НЭПа?

5. Як ажыццяўлялася калектывізацыя і індустрыялізацыя ў Беларусі?

6. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы палітыкі беларусізацыі.

 

Літаратура:

 

1. Беларусь: страницы истории /редсовет: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.

2. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций. – Минск, 2007.

3. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст.: у 2 кн. / М.У. Смяховіч [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2012. – Кн. 2.

4. На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В. В. Яноўская [і інш.]; навук. рэд. В. В. Яноўская. – Мінск, 2011.

5. Новик, Е.К., Качалов, И.Л., Новик, Н.Е. История Беларуси: с древнейших времен до 2012 г.: учебное пособие. — 3-е изд., испр. и доп. – Минск, 2012.

6. Очерки истории науки и культуры Беларуси. IX–XX вв. – Минск. 1996.

7. Ходзін, С. М.Гісторыя культуры Беларусі ў 1920–1930-я гг. – Мінск, 2001.

8. Эканамічная гісторыя Беларусі: курс лекцый / В. І. Галубовіч [і інш.]; пад агул. рэд. В. І. Галубовіча. – Мінск, 1993.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 884 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVI – XVIII ст. | Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст. | Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. | Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.). | Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. | Беларускі нацыянальна-культурны рух. | Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. | Грамадска-палітычнае жыццё БССР. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі| Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)