Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР

Читайте также:
  1. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст.
  2. Грамадска-палітычнае жыццё БССР.
  3. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны таталітарны палітычны рэжым у БССР захаваўся. Дзяржава па-ранейшаму поўнасцю (татальна) кантралявала жыццё грамадмтва. Захоўвалася адзіная дзяржаўная ідэалогія, аднапартыйная палітычная сістэма. Рашэнні партыйных арганізацый з’яўляліся абавязковымі не толькі для ніжэйшых арганізацый партыі, але і для ўсіх дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.

Грамадска-палітычнае жыццё другой паловы 1940-х – пачатку 1950-х гг. характарызавалася бязмежным узрастаннем культу асобы І.В. Сталіна. Вялізнымі тыражамі выходзілі працы Сталіна, ствараліся тысячы гурткоў па засваенні яго біяграфіі, праводзіліся масавыя сходы і мітынгі для ўшанавання І.В. Сталіна.

Партыйна-дзяржаўныя ўлады ў БССР у разглядаемы перыяд жорстка кантраляваліся ў сваёй дзейнасці саюзным кіраўніцтвам. Яно ажыццяўляла прызначэнне на галоўныя кіруючыя пасады ў рэспубліцы. Пры гэтым перавага аддавалася кадрам з іншых саюзных рэспублік. Першымі сакратарамі ЦК КПБ гэтага перыяду з’яўляліся: П. К. Панамарэнка (1938-1947 гг.); М. І. Гусараў (1947-1950 гг.); М. С. Патолічаў (1950-1956 гг.).

Смерць І.В. Сталіна 5 сакавіка 1953 г. падштурхнула даўно наспеўшы працэс аднаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця грамадства – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. “Хрушчоўская адліга”, ХХ з’езд КПСС (1956 г.) з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці. Гэта стала спрыяльнай глебай для ажыўлення навукі, літаратуры, мастацтва.

Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленні палітычнай сістэмы. Ужо ў 1953–1956 гг. было пачата правядзенне лініі на пашырэнне правоў саюзных рэспублік у дзяржаўным, эканамічным і культурным будаўніцтве.

Працэс аднаўлення грамадства, які разгарнуўся ў 50-я гады, востра паставіў задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу. Ім стала “разгорнутае будаўніцтва камунізму”, абгрунтаванае ў Праграме КПСС, якая была прынята на ХХІІ з’ездзе партыі (1961 г.). Значныя паказчыкі эканамічнага росту, дасягнутыя да пачатку 60-х гадоў, высокія тэмпы сярэднегадовага прыросту нацыянальнага даходу, вялікія поспехі ў некаторых галінах (напрыклад, у асваенні космасу) прывялі да памылковых вывадаў праграмы аб стане эканомікі, грамадства наогул і аб іх магчымасцях у бліжэйшай будучыні. Былі дапушчаны пралікі ў выяўленні перспектыў як унутранага развіцця краіны (стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму да 1980 г.), так і міжнародных абставін (вывад аб паглыбленні агульнага крызісу капіталізму).

З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала лагічны працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства. Апошняя стала крыніцай дагматызму ў тэарэтычнай думцы.

Эканамічныя рэформы 60-х гг. таксама патрабавалі дэмакратычных змен у жыцці грамадства. Толькі яны не наступілі. Дэмакратычныя працэсы былі заблакіраваны сіламі бюракратычнага кансерватызму. Грамадскі ўздым паступова змяніўся расчараваннем, і тэзіс аб пабудове развітога сацыялізму не толькі не змяніў грамадска-палітычную атмасферу, настрой людзей, але нават выклікаў іронію.

З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам. Для таго каб зрабіць дэпутацкую дзейнасць больш выніковай, ствараліся пастаянныя камісіі на розных напрамках дзейнасці. Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.

Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – прафсаюзы, якія ўключалі ў сябе амаль ўсіх працуючых, і Ленінскі камуністычны Саюз моладзі, які ахопліваў амаль усю моладзь. Аднак дзейнасць грамадскіх арганізацый была заарганізавана, цвёрда цэнтралізавана і паступова пачала пакідаць усё менш месца для ініцыятывы асобнага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш фармалізавалася.

Сярод кіраўнікоў рэспублікі былі і даволі аўтарытэтныя, кампетэнтныя людзі. І сёння з павагай ўспамінаюць К. Т. Мазурава – першага сакратара ЦК КПБ з 1956 па 1965 гг., С. В. Прытыцкага – Старшыню Вярхоўнага Савета БССР з 1968 па 1971 гг., П. М. Машэрава – Першага Сакратара ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. і інш. Асабліва яскравай з’яўляецца асоба П.М. Машэрава, а перыяд яго кіраўніцтва – гэта перыяд развіцця эканомікі высокімі тэмпамі.

Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. (3-я Канстытуцыя) Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей. У параўнанні з папярэднімі канстытуцыямі ў іх падкрэслівалася асаблівая кіруючая роля КПСС-КПБ у грамадска-палітычным жыцці. У афіцыйнай ідэалогіі ў гэты час адбываецца пераход ад лозунгаў аб пабудове камунізму да канцэпцыі “развітога сацыялізму ”, якая падкрэслівала дасягненні савецкага ладу. У межах дадзенай канцэпцыі развівалася таксама ідэя аб фарміраванні ў межах СССР новай супольнасці – савецкага народа, які падмяняў сабой паступова ранейшыя нацыі.

Другая палова 1970-х – першая палова 1980-х гг. увайшлі ў гісторыю пад назвай “эпоха застою”, знешняй рысай якога стала канцэнтрацыя вышэйшай дзяржаўнай улады ў СССР у руках групы састарэлых партыйных лідэраў. Адметнай рысаю гэтага перыяду ў грамадска-палітычным жыцці з’яўлялася істотнае разрастанне партыйна-дзяржаўнага бюракратычнага апарату, карупцыі і пратэкцыянізму ў межах апарату. Акрамя гэтага, ўзмацніўся фармалізм ў працы партыйна-дзяржаўнага апарату, разгарнулася прапаганда з дапамогай СМІ “дасягненняў савецкага ладу”, ствараўся ў пэўнай ступені культ кіраўнікоў партыі, асабліва Л. Брэжнева (гады кіравання – 1964-1982 гг.).

Абмежаванасць дэмакратычных свабод, узмацненне ролі цэнтральных органаў у кіраванні краінай, усеахопны кантроль за жыццём грамадства з боку адной палітычнай партыі, якая фактычна з’яўляляся ва ўмовах аднапартыйнай палітычнай сістэмы “дзяржавай у дзяржаве” выклікалі ў пачатку 1980-х гг. у насельніцтва адчуване таго, што курс кіраўніцтва краінай не зусім аптымальны.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 472 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі | Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры | Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. | Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў | Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў | Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. | Тэма 7.1. Беларусь у 1945 – 1991 гг. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Эканамічнае развіццё БССР| Адукацыя, навука і культура ў БССР

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)