Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.

Читайте также:
  1. Культура беларускага народа ў XVII–XVIII стст.
  2. Перепись народа.
  3. Плодом же истинного соборного покаяния Русского Народа, т.е. прославления христоподобной искупительной жертвы Царя Николая II, будет воскресшая Россия.
  4. Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
  5. Спустя несколько минут машина подъехала к небольшому отелю, возле которого толпилось множество народа.
  6. ТЭМА 6. БЕЛАРУСЬ У ЧАС ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Савецкі Саюз унёс рашаючы ўклад у разгром фашысцкай Германіі. На працягу ўсёй вайны да 75% усіх узброеных сіл вермахта знаходзіліся на ўсходнім фронце. Тут было знішчана больш за 600 дывізій праціўніка, або дзве трэціх усіх яго сіл. З агульных страт Германіі ў 13,6 млн. чалавек больш за 10 млн. загінулі на савецка-германскім фронце. СССР страціў за годы вайны 27 млн. чалавек, з іх каля 9 млн. салдат і афіцэраў, астатнія – мірныя жыхары.

Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя страты. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл і вёсак. Загінула больш за 3 млн. чалавек. Былі разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, абсталяванне вывезена ў Германію альбо знішчана. Гітлераўцы разрабавалі маёмасць калгасаў і саўгасаў. Моцна пацярпелі транспартныя магістралі, было разбурана амаль тры чвэрці жылога фонду гарадоў, поўнасцю знішчана матэрыяльная база адукацыі, навукі, культуры. Па агульнаму ўзроўню развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., а па некатарых галінах. – да 1913 г.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася больш за 1,3 млн. беларусаў і ўражэнцаў Беларусі. На фронт нярэдка накіроўваліся цэлымі сем’ямі. Тадора Храбрая з Бялыніч адправіла на фронт шасцярых сваіх сыноў, столькі ж сыноў паслаў у Чырвоную Армію быхаўскі калгаснік Акім Красоўскі. Старэйшы з яго сыноў Сцяпан, які лятаў на штурмавіку, стаў маршалам авіяцыі. Анастасія Купрыянава з Жодзіна паслала на фронт 5 сваіх сыноў. Малодшы з іх Пётр праславіўся пры ліквідацыі акружанай групоўкі ворага на тэрыторыі Латвіі, паўтарыўшы подзвіг А. Матросава. У Жодзіне ўстаноўлены помнік маці-патрыётцы і пяці яе загінуўшым сынам. У хаце, дзе яна жыла, створаны музей.

Мужна змагаліся з ворагам на заснежаных палях Падмаскоўя ўражэнец Бешанковіцкага раёна генерал-маёр Л.М. Даватар, гамельчане, браты-палкоўнікі Аляксандр і Пётр Лізюковы, уражэнец міншчыны Д.У. Гліцэвіч. Першы ў гісторыі вышынны паветраны таран здзейсніў у маскоўскім небе беларус А.М. Катрыч, першы начны паветраны таран – Віктар Талаліхін. За г. Ленінград змагаліся і аддалі свае жыцці віцэ-адмірал В.П. Дрозд, марскі лётчык А.К. Антоненка, снайпер Ф.А. Смалячкоў. Сын селяніна з в. Машканы Сенненскага раёна, лётчык А.К. Гаравец на Курскай дузе ўступіў у бой з 20‑цю варожымі бамбардзіроўшчыкамі, збіў 9 самалётаў праціўніка. Ён – адзіны ў свеце лётчык, які ў адным паветраным баі збіў столькі самалётаў ворага. А.К. Гаравец загінуў у тым жа баі. Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

444 беларусы і ўражэнцы Беларусі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра – П.Я. Галавачоў,І.І. Гусакоўскі, С.Ф. Шутаў, І.І. Якубоўскі – удастоены гэтага звання двойчы, 67 – сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней. Каля 400 тыс. воінаў – беларусаў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. За гады вайны каля 400 беларусаў сталі генераламі і адміраламі. Больш за 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, а 88 з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

 

Кантрольныя пытанні і заданні для самападрыхтоўкі студэнтаў:

1. Назавіце прычыны Другой сусветнай вайны.

2. Пералічыце мэты акупацыйнай палітыкі фашысцкай Германіяй ў Беларусі.

3. Прывядзіце прыклады баявой дзейнасці партызан і падпольшчыкаў ў вашай мясцовасці.

4. Хто з савецкіх ваенаначальнікаў распрацоўваў і ажыццяўляў аперацыю “Баграціён”?

5. Назавіце вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам.

 

Літаратура

 

1. Баландзiн, К.I., Хромчанка, Дз. М. Гiсторыя Беларусi ў кантэксце сусветнай цывiлiзацыi / К. I. Баландзiн, Дз. М. Хромчанка. – Мiнск, 2009.

2. Беларусь: страницы истории /редсовет: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.

3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб. пособие / Под ред. А. А. Ковалени, Н. С. Сташкевича. – Минск, 2004.

4. Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Т. 5: Беларусь у 1917–1945 гг. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2007.

5. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст.: у 2 кн. / М. У. Смяховіч [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск, 2012. – Кн. 2.

6. Новик, Е.К., Качалов, И.Л., Новик, Н.Е. История Беларуси: с древнейших времен до 2012 г.: учебное пособие. — 3-е изд., испр. и доп. – Минск, 2012.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 1060 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. | Грамадска-палітычнае жыццё БССР. | Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі | Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры | Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. | Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў| Тэма 7.1. Беларусь у 1945 – 1991 гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)