Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.

Читайте также:
  1. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.
  2. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
  3. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
  4. Старажытнае грамадства Беларусі.

Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі меў два напрамкі: рэвалюцыяна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. у Вільні, Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў, якія ўзначальвалі партызанскую барацьбу). КПЗБ на правах тэрытарыяльна-аўтаномнай арганізацыі ўвайшла ў склад Камуністычнай партыі Польшчы. Сваёй мэтай КПЗБ ставіла барацьбу за інтарэсы рабочага класа, надзяленне сялян зямлёй без выкупу, самавызначэнне Заходняй Беларусі і ўз'яднанне яе з БССР. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі І. Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі і інш.

Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сойм (парламент), прыхільнікі БНР, якія стаялі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна--асветніцкай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ), створанай ў 1921 г.

У першай палове 1920-х гг. нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі пераважна выступаў у форме ўзброенай партызанскай барацьбы з польскімі ўладамі. Сацыяльную базу партызанскага руху складалі беларускае сялянства, сельская інтэлігенцыя і рамеснікі. На Беласточчыне і Гродзеншчыне партызанскі рух разгортваўся пад кіраўніцтвам Беларускай партыі эсэраў, а на Палессі, Навагрудчыне і Віленшчыне ― пад кіраўніцтвам камуністаў. З мэтай актывізацыі партызанскага руху летам 1921 г. беларускія эсеры стварылі Цэнтральны беларускі паўстанцкі камітэт на чале з У. Пракулевічам. Партызанскія атрады звычайна налічвалі 30-50 чалавек, але існавалі і больш буйныя партызанскія злучэнні (да 100 чалавек). Партызанскія атрады ў 1924-1925 гг. ядналіся ў буйныя фарміраванні па ваеннаму прынцыпу, якімі камандавалі К.П. Арлоўскі, В.З. Корж, С.А. Ваупшасаў і інш.

Каб спыніць партызанскі рух, польскія ўлады прыцягнулі для барацьбы з беларускімі партызанамі дадатковыя вайсковыя сілы і ўзмацнілі паліцэйскі тэрор. Пад напорам шматразова перавышаючых сіл праціўніка ЦК КПЗБ заклікаў камуністаў і партызан спыніць узброеную барацьбу як несвоечасовую і пачаць рэвалюцыйную барацьбу супраць акупантаў. У сярэдзіне 1920-х гг. партызанская барацьба ў Заходняй Беларусі была спынена.

Актыўна змагаліся за свае эканамічныя і палітычныя правы рабочыя Заходняй Беларусі. Пад уплывам сусветнага эканамічнага крызісу моцная хваля стачачнай барацьбы ахапіла ўсю Заходняю Беларусі ў 1929-1933 гг. У кастрычніку 1932 г. – лютым 1933 г. паспяхова баставалі рабочыя лесараспрацовак у Белавежскай пушчы. У 1930-я гг. эканамічныя стачкі ўсё часцей перарасталі ў палітычныя, якія нярэдка завяршаліся сутычкамі з паліцыяй.

Адначасова з рабочым рухам у першай палове 1930-х гг. у Заходняй Беларусі актывізавалася барацьба сялян супраць эканамічнага і палітычнага прыгнёту.Для падаўлення сялянскіх выступленняў улады шырока выкарыстоўвалі карныя экспедыцыі паліцыі і вайсковыя падраздзяленні. Асаблівы размах набыло летам 1935 г. выступленне нарачанскіх сялян-рыбакоў, выкліканае спробай ўлад пазбавіць сялян права лавіць рыбу. У барацьбе, якая працягвалася аж да 1939 г., удзельнічала каля 5 тыс. чалавек.

У кастрычніку 1922 г. адбыліся выбары ў польскі сейм, у якія 11 абраных ад заходнебеларускіх зямель дэпутатаў утварылі сеймавую фракцыю ― Беларускі пасольскі клуб (БПК). 24 чэрвеня 1925 г. група паслоў левага накірунку (Б. А. Тарашкевіч, П. В. Мятла, П. П. Валошын, С. А. Рак-Міхайлоўскі) беларускага пасольскага клуба стварыла Беларускую сялянска-рабочую грамаду (БСРГ), якая ў маі 1926 г. аформілася як самастойная палітычная арганізацыя. БСРГ выступала за канфіскацыю памешчыцкіх зямель і падзел іх без выкупу паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, стварэнне сялянска-рабочага ўрада і ўстанаўленнн дэмакратычных свабод, самавызначэнне Заходняй Беларусі, увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, ліквідацыю асадніцтва, адкрыццё школ на роднай мове і г.д.

Сацыяльную базу Грамады складала беларускае сялянства, у першую чаргу сярэдняе і бяднейшае. У хуткім часе БСРГ ператварылася ў масавую арганізацыю, якая ў студзені 1927 г. аб'яднала больш за 2 тыс. гурткоў з 120 тыс. членаў. Рост ўплыву БСРГ на беларускае сялянства напалохаў урад Пілсудскага, які ў студзені 1927 г. разграміў БСРГ. Былі арыштаваны кіраўнікі арганізацыі (Б.А. Тарашкевіч, П.В. Мятла, П.П. Валошын, С.А. Рак-Міхайлоўскі) і больш за 800 яе дзеячаў, над імі ўчынілі палітычныя працэсы. На разгром Грамады працоўныя Заходняй Беларусі адказалі шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і масавымі дэманстрацыямі.

Уз’яднанне беларускага народу ў складзе БССР. 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе тэрмінам на 10 год. Дагавор вядомы ў гісторыі як пакт Молатава-Рыбентропа, які меў сакрэтны дадатковы пратакол аб размежаванні сфер уплыву СССР і Германіі ва Усходняй Еўропе. У сферу зацікаўленасці СССР увайшлі Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна, якія знаходзіліся ў складзе Польшчы.

1 верасня 1939 г. войскі вермахта перайшлі граніцу Польшчы і, нягледзячы на мужнае супраціўленне польскай арміі, на працягу двух тыдняў захапілі ўсю Польшчу. Так пачалася Другая сусветная вайна. 14 верасня нямецкія войскі занялі Брэст. Польская абарона і сістэма дзяржаўнага кіравання былі канчаткова разбураны, а ваеннае і палітычнае кіраўніцтва пакінулі краіну. Германскія войскі акупіравалі амаль ўсю тэрыторыю Польшчы і падступілі да межаў Заходняй Беларусі.

17 верасня 1939 г. злучэнні Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую граніцу. Гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю як вызваленчы паходЧырвонай Арміі з мэтай абароны насельніцтва Заходняй Беларусі ад нямецкіх войск. Да 25 верасня 1939 г. савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь.

28 верасня 1939 г. СССР і Германія заключылі Дагавор аб сяброўстве і граніцы. Гэты дагавор вызначыў усходнюю граніцу Польшчы ў якасці граніцы паміж Германіяй і СССР.

Вільня і Віленскі край, якія таксама былі вызвалены Чывонай Арміяй ад улады Польшчы згодна з дагаворам, заключаным 10 кастрычніка 1939 г. паміж СССР і ўрадам Літвы, адыйшлі да Літоўскай рэспублікі.

Адразу з прыходам Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі пачаліся палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Ва ўсіх гарадах і паветах былі створаны часовыя праўленні, у вёсках — сялянскія камітэты з мясцовых актывістаў, прадстаўнікоў Чырвонай Арміі і прысланых зусходніх раёнаў Беларусі камуністаў і камсамольцаў. Яны стваралі атрады рабочай гвардыі міліцыі, бралі на ўлік фабрыкі і заводы, устанаўлівалі рабочы кантроль, займаліся забеспячэннем насельніцтва харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем, вялі работу на выбарах у Народны (нацыянальны) сход.

Народны (нацыянальны) сход Заходняй Беларусі адбыўся 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Ён прыняў Дэкларацыі аб абвяшчэнні савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі і аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Працэс юрыдычна-прававога афармлення прыняцця Заходняй Беларусі ў склад СССР быў завершаны 2 лістапада 1939 г. на сесіі Вярхоўнага Савета СССР, а ў склад БССР ― 12 лістапада на сесіі Вярхоўнага Савета БССР, калі адпаведна былі прыняты законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднанні яе з БССР. У выніку ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР насельніцтва Беларусі павялічылася да 11 млн чалавек, а беларускі народ аб'яднаны ў адзіны нацыянальна-дзяржаўны арганізм.

 

Кантрольныя пытанні і заданні для самападрыхтоўкі студэнтаў:

1. Якое значэнне мела Рыжская мірная дамова для гістарычнага лёсу беларускага народа?

2. Дайце характарыстыку палітыцы польскіх ўлад на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

3. У чым сутнасць рэформаў у сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі?

4. Хто ўзначаліў барацьбу беларускага народа супроць палякаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі?

5. Што такое Таварыства беларускай школы і Беларуская сялянска-рабочая грамада?

6. У чым гістарычнае значэнне аб’яднання беларускага народа ў складзе БССР?

Літаратура:

1. Беларусь: страницы истории / редсовет: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.

2. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций. – Минск, 2007.

3. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст.: у 2 кн. / М.У. Смяховіч [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. — Мінск, 2012. – Кн. 2.

4. Ковкель, И. И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И. И. Ковкель, Э. С. Ярмусик. – Минск, 2006.

5. На шляху станаўлення беларускай нацыі: гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В. В. Яноўская [і інш.]; навук. рэд. В. В. Яноўская. – Мінск, 2011.

6. Новик, Е.К., Качалов, И.Л., Новик, Н.Е. История Беларуси: с древнейших времен до 2012 г.: учебное пособие. — 3-е изд., испр. и доп. – Минск, 2012.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 1249 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. | Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.). | Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. | Беларускі нацыянальна-культурны рух. | Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. | Грамадска-палітычнае жыццё БССР. | Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі | Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.| Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)