Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.

Читайте также:
  1. Глава 1. Другой министр
  2. Глава одиннадцатая. Кто-то другой
  3. Если в одном и том же канале один из корреспондентов работает в АМ, а другой в FM, они будут принимать друг друга с сильными искажениями.
  4. Задание 2. Создание нового поля с использованием подстановки значений из другой таблицы.
  5. Задание 4. Добавление данных из другой таблицы
  6. Кросс-курс - количество денежных единиц одной иностранной валюты за одну денежную единицу другой иностранной валюты: 1,35 евро/долл.
  7. ПРЕБЫВАНИЕ ОДНОЙ ЧАСТИ КАПИТАЛА В ФАЗЕ ПРОИЗВОДСТВА, А ДРУГОЙ ЕГО ЧАСТИ В ФАЗЕ ОБРАЩЕНИЯ.] СМЕНА ФОРМ И ОБМЕН ВЕЩЕСТВ В ПРОЦЕССЕ ОБРАЩЕНИЯ КАПИТАЛА

Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 г. нападам Германіі на Польшчу. У яе была ўцягнута 61 дзяржава (больш за 80% насельніцтва Зямлі). Ваенныя дзеянні ішлі на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама паўсюдна на марскіх і акіянскіх прасторах. Палітычнае кіраўніцтва краін Захаду і Усходу не змагло выпрацаваць сумеснай пазіцыі па стрымліванні агрэсіўных намераў Германіі. Прычым Вялікабрытанія, Францыя, Польшча і Савецкі Саюз аддалі перавагу кампрамісу з агрэсарам замест процістаяння, а ў выніку асудзілі сябе наваеннае выпрабаванне ў больш складаных умовах. Адсутнасць узгодненнай дзейнасці еўрапейскіх краін прывяла да таго, што перадваенныя палітычныя супярэчнасці паміж найбуйнейшымі краінамі перараслі ў вайну. Несумненна, што вядучую ролю ў распальванні ваеннага канфлікту адыгралі таталітарныя рэжымы Італіі, Японіі і найперш нацысцкай Германіі.

У айчыннай гістарыяграфіі вылучаюць пяць асноўных перыядаў Другой сусветнай вайны:

першы перыяд (1верасня 1939 - 21 чэрвеня 1941 г.) уключае пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы;

другі перыяд (22 чэрвеня 1941 - 18 лістапада 1942 г.) – гэта напад гітлераўскай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, пашырэнне маштабаў вайны і крах «маланкавай вайны»;

трэці перыяд (19 лістапада 1942 - 31 снежня 1943 г.) звязаны з карэнным пераломам у вайне, прыпыненнем наступальнай стратэгіі фашысцкага блока і пераходам стратэгічнай ініцыятывы да краін антыгітлераўскай кааліцыі;

чацвёрты перыяд (1 студзеня 1944 - 9 мая 1945 г.) уключае разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войскаў з тэрыторыі СССР, адкрыццё другога фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыю Германіі;

пяты перыяд (9 мая - 2 верасня 1945 г.) звязаны з разгромам мілітарысцкай Японіі, вызваленнем народаў Азіі ад японскіх акупантаў і заканчэннем Другой сусветнай вайны.

У першы перыяд вайны асноўныя падзеі разгортваліся на захадзе Еўропы. Вялікабрытанія і Францыя, звязаныя пагадненнем з Польшчай аб узаемадапамозе, аб'явілі 3 верасня 1939 г. вайну Германіі. 3 аб'яўленнем вайны Германіі выступілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Індыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Вайна набыла сусветны маштаб. Аднак неабходнай ваенна-эканамічнай дапамогі Польшчы ўсе гэтыя краіны не аказалі і баявых дзеянняў не распачалі. Планавалася, што французская армія на пятнадцаты дзень пасля нападу Германіі на Польшчу пяройдзе ў наступленне. Ваенныя магчымасці Вялікабрытаніі і Францыі былі дастатковыя для прыпынення германскай агрэсіі. Рашучы ўдар саюзнікаў на захадзе мог бы карэнным чынам змяніць ход ваенных падзей. Грамадскасць разлічвала на падтрымку саюзнікаў. Але час ішоў, а самалёты саюзнікаў у польскім небе так і не з'явіліся.

Польскае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне войска. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, германская армія, дзякуючы вялікай ваеннай перавазе да 16 верасня 1939 г., акупіравала большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана». Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну і эміграваў у Румынію, а потым у Лондан. Многія польскія патрыёты заставаліся вернымі прысязе і працягвалі змагацца, выконваючы свой вайсковы абавязак. Гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, капітуляваўшы толькі 27 верасня, а таксама абаронцы Брэсцкай крэпасці, сярод якіх было шмат беларусаў. Агульнае становішча польскіх войскаў зрабілася катастрафічным. У другой палавіне верасня польскай арміі як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Узброеным сілам Польшчы былі нанесены значныя страты.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 286 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.). | Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. | Беларускі нацыянальна-культурны рух. | Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. | Грамадска-палітычнае жыццё БССР. | Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі | Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры | Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.| Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)