Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў

Барацьба супроць акупантаў пачалася ва ўмовах хуткага наступлення нямецка-фашысцскіх войскаў. На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Па задумцы партыйнага і камсамольскага кіраўніцтва, пакінутыя ў тыле ворага камуністы і камсамольцы павінны былі з’явіцца тым палітычным ядром, вакол якога належыла гуртавацца тым, хто змагаецца з акупантамі. У Мінску ўжо ў другой палове 1941 г. падпольшчыкі ўзрывалі склады са зброяй і ваеннай маёмасцю, цэхі і майстэрні па рамонту баявой тэхнікі, вырабу харчавання. Апрача дыверсій і баявой дзейнасці, падпольшчыкі ўжо з першых месяцаў акупацыі сабаціравалі розныя мерапрыемствы. Метады іх дзейнасці былі самыя розныя: утойванне сваіх прафесій, псаванне абсталявання і інструменту, невыхад на працу, хаванне ўраджаю, інвентару і інш.

Кіравалі партызанскім і падпольным рухам на Беларусі падпольныя абкамы і райкамы партыі, абкамы і райкамы камсамола.

Мінскае падполле было адным з найбольш актыўных. У 1942 г. асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці была агітацыйная праца, дыверсіі, збор разведвальных звестак для партызан і інш. У сакавіку-красавіку 1942 г. немцам удалося нанесці сур’ёзны ўдар па мінскім падполлі, калі ў турмах апынулася каля 400 чалавек. Сярод іх І. Казінец, Г.Сямёнаў і іншыя. У верасні-кастрычніку акупанты абрушылі новы ўдар па мінскаму падполлю, зноў былі арыштаваны сотні ўдзельнікаў і глава гарадскога камітэту КП(б)Б І.Кавалёў. Большчасць арыштаваных загінула ў турмах, была павешана ці растраляна. Але і пасля другога правалу, падполле працягвала сваю дзейнасць.

У Віцебску ў 1941-42 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх кіравала В.Харужая, якую ў 1942 г. фашысты схапілі. Шырокі размах набыў падпольны рух у Асіповічах, Барысаве, Бабруйску, Оршы, Жлобіне, Мазыры і іншых населеных пунктах. Вялікай актыўнасцю вызначаліся падпольшчыкі на чыгуначным транспарце. Фактычна не засталося ніводнай станцыі, дзе не дзейнічалі б падпольныя групоўкі.

Ні на адзін дзень не спынялася антыфашысцкая барацьба ў акупаваным Магілёве. Вясною 1942 г. каля 40 груп (больш за 400 чалавек) аб’ядналіся ў “Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі”. Дзякуючы пільнасці, надзейнай канспірацыі і ўдалай структуры арганізацыі магілёўскаму падполлю доўгі час удавалася пазбягаць масавых правалаў і арыштаў.

Паражэнне немцаў пад Масквой аднавіла веру ў сілу Чырвонай Арміі, у яе здольнасць аказваць належнае супраціўленне ворагу. Усё гэта істотна паўплывала на настроі насельніцтва і актывізацыю савецкага падполля і партызан. Аднак партызанскія групы па-ранейшаму пазбягалі адкрытага сутыкнення нават з невялікімі нямецкімі атрадамі і накіроўвалі больш намаганняў на арганізацыйнае ўзмацненне, пашырэнне баз і сістэмы забеспячэння, шукалі павялічэння свайго ўплыву сярод насельніцтва, праводзілі больш мэтанакіраваную дыверсійную дзейнасць.

У першыя дні лютага 1942 г. контрнаступленне Чырвонай Арміі, пачаўшаяся ад Масквы, дасягнула паўночна-усходніх рубяжоў Беларусі, дзе дзейнічала некалькі невялікіх партызанскіх атрадаў. Такім чынам, зона партызанскай барацьбы і аператыўны абшар Чырвонай Арміі часова злучыліся, стварыўшы ўмовы для ўзаемадзеяння. Менавіта тады савецкае ваеннае і палітычнае кіраўніцтва прыняла рашэнне аб выкарыстанні партызанскага руху на Беларусі і ўключыла яго ў агульныя стратэгічныя планы вядзення вайны. Праіснаваўшыя да канца верасня 1942 г., так званыя “Суражскія вароты” (“Віцебскія вароты”) шырынёю каля 40 км. былі выкарыстаны для актывізацыі партызанскай барацьбы, перасылкі на акупаваную тэрыторыю вялікай колькасці дыверсійных груп і партызанскіх атрадаў, перапраўкі зброі, радыястанцый, лістовак, тэхнікі і інш. У адваротны бок была перапраўлена значная колькасць жыхароў і харчавання.На Беларусь пераправілі вялікую колькасць спецыялістаў для пабудовы палявых партызанскіх аэрадромаў. За ўвесь перыяд акупацыі іх было пабудавана каля 50. Гэтыя аэрадромы і ў наступны перыяд дазвалялі працягваць пастаўку ваенных грузаў, вывозіць параненых, пошту і г.д.

У маі 1942 г. быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху пры Галоўным камандаванні Чырвонай Арміі пад кіраўніцтвам першага сакратара ЦК КПБ(б) П.К. Панамарэнкі, а ў верасні 1942 г. – яго тэрытарыяльны аддзел – Беларускі штаб партызанскага руху (узначаліў яго П.З. Калінін). Такім чынам, толькі вясною 1942 г. былі створаны неабходныя матэрыяльныя і арганізацыйныя ўмовы для развіцця партызанскага руху на Беларусі.

У выніку паспяховых баявых аперацый партызанскіх фарміраванняў на значнай тэрыторыі Беларусі была ліквідавана нацысцкая ўлада і ўтвораны партызанскія зоны. Найбольш буйнымі зонамі былі Акцябрска-Любанская, Барысаўска-Бягомльская, Клічаўская, Полацка-Лепельская, Расонска-Асвейская, Івянецка-Налібоцкая і інш. Да канца 1943 г. 20 партызанскіх зон кантралявалі 60% тэрыторыі БССР. У партызанскіх зонах аднаўлялася бальшавіцкая ўлада; гаспадарчыя рэсурсы падпарадкоўваліся патрэбам барацьбы з германскімі акупантамі.

Палітыка генацыду, праводзімая акупацыйнымі ўладамі, садзейнічала росту падтрымкі партызан сярод мясцовага насельніцтва. У 1943-1944 гг. партызанскі рух набывае масавы характар. Да лета 1944 г. у складзе партызанскіх фарміраванняў налічвалася каля 370 тыс. чалавек.

Буйнейнай акцыяй партызанскага руху ў Беларусі была т.зв. “ рэйкавая вайна” – правядзенне адначасовага масавага разбурэння чыгуначных камунікацый у розных рэгіёнах Беларусі. У ходзе акцыі партызаны разбуралі чыгуначныя шляхі, пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі чыгуначныя станцыі, масты. Было знішчана каля 90% чыгункі БССР. “Рэйкавая вайна” праходзіла ў тры этапы. У час першага этапа, які працягваўся з жніўня да верасня 1943 г. ( акцыя праходзіла ў падтрымку наступлення Чырвонай арміі пад Курскам ), партызаны пусцілі пад адхон 836 варожых эшалонаў, узарвалі 184 чыгуначных масты, пашкодзілі сотні кіламетраў чыгуначнага палатна. У выніку другога этапа, які атрымаў назву “канцэрт” і працягваўся з верасня да лістапада 1943 г. ( акцыя праходзіла ў падтрымку наступлення Чырвонай арміі ва ўсходніх раёнах Беларусі ), было ўзарвана 90 тыс. чыгуначных рэек, 1041 эшалон, 72 чыгуначных масты. Трэці этап пачаўся ў чэрвені 1944 г., напярэдадні аперацыі “Баграціён”. У выніку яго былі паралізаваны важнейшыя чыгуначныя магістралі на тэрыторыі Беларусі, што аблегчыла савецкім войскам вызваленне рэспублікі ад акупантаў.

Важнай часткай антыфашысцкага руху ў Беларусі 1941-1944 г. з’яўляўся яўрэйскі рух супраціўлення,які праявіўся ў правядзенні антыфашыцкай прапаганды ў гета, уцёках з гета, сабатажы лагерных мерапрыемстваў, дыверсійнай працы, узброеных паўстаннях і партызанскім руху.

Акрамя савецкага партызанскага і падпольнага руху, на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі таксама іншыя антыфашысцкія арганізацыі.

Актыўна дзейнічала польскае падполле, якое падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане. Яго буйнейшай арганізацыяй, якая стварыла сетку партызанскіх атрадаў, з’яўлялася Армія Краёва (АК). На тэрыторыі Беларусі найбольш значныя сілы АК знаходзіліся на Навагрудчыне. АК выступала за аднаўленне незалежнасці Польшчы ў межах 1939 г. У 1941 – 1943 гг. польскае падполле знаходзілася ў саюзе з савецкім. Пасля разрыву ў красавіку 1943 г. адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам АК перайшла да тактыкі барацьбы супраць “двух ворагаў” – Германіі і СССР. Разам з тым летам 1944 г., у перыяд наступлення Чырвонай арміі, некаторыя атрады АК прынялі ўдзел у баях за Вільню. Усяго ў атрадах Арміі Краёвай у перыяд акупацыі ў Заходняй Беларусі налічвалася каля 14 тыс. чалавек.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 1307 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Беларускі нацыянальна-культурны рух. | Культура Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст. | Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. | Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. | Грамадска-палітычнае жыццё БССР. | Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі | Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры | Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. | Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.| Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)