Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Адукацыя, навука і культура ў БССР

Читайте также:
  1. X. Наука, образование, культура
  2. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь.
  3. Амратская культура (или Нагада 1) 3900 – 3600 гг.
  4. Герцейская культура (или Нагада 2) 3600–3300 гг. до н.э.
  5. Глава 1. Эмоции в разных культурах
  6. Глава 1. Эмоции в разных культурах

За гады Вялікай Айчыннай вайны была разбурана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі. Школьныя будынкі ў большасці былі знішчаны. Аднак з першых дзён вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ішло аднаўленне сістэмы адукацыі. Поўнасцю сетка адукацыі была адноўлена да 1950 г.

У 1958 г. у БССР быў прыняты Закон аб увядзенні ўсеагульнай 8-гадовай адукацыі замест сямігадовага навучання. У 1962 г. праведзена рэформа сярэдняй школы, яна была пераведзена на 11-гадовае навучанне з ухілам на працоўную адукацыю. Але з 1964 года было вырашана зноў вярнуцца да 10-гадовага навучання.

У 1966 годзе была пастаўлена задача перахода да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Яна была выканана да 1975 г. За гэты час значна ўмацавалася матэрыяльная база сістэмы адукацыі, большасць школ працавалі ў тыпавых будынках, дзе былі таксама спортзалы, майстэрні. Новым стала адкрыццё школ-інтэрнатаў, прадметных кабінетаў. 65% настаўнікаў мелі вышэйшую адукацыю. Але былі і праблемы. Абавязковае дзесяцігадовае навучанне часам прыводзіла да прыніжэння патрабавальнасці за якасць ведаў.

У 1984 г. была праведзена яшчэ адна рэформа агульнаадукацыйнай школы, згодна з якой навучанне пачыналася з 6 гадоў і працягвалася 11 гадоў. У цэлым да васьмідзесятых гадоў у СССР, у тым ліку і ў Беларусі, склалася ў цэлым якасная сістэма школьнага навучання, якая была прызнана адной з лепшых у свеце.

Развівалася сістэма вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Хуткае эканамічнае развіццё БССР вызывала неабходнасць падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў. Таму пасля вайны былі адкрыты шэраг ВНУ і адпаведна расла колькасць студэнтаў, якія вучыліся ў іх. У пасляваенные годы было адчынены 7 новых ВНУ па тэхнічных спецыяльнасцях, 5 гуманітарных. Агульная ж колькасць ВНУ у Беларусі павялічылася з 21 у 1946 да 33 у 1985 г., а колькасць студэнтаў адпаведна з 13 тыс. да 184 тысяч. Вядучымі навучальнымі установамі ў рэспубліцы былі і застаюцца БДУ і БНТУ. Па ўзроўню развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусь выйшла на ўзровень развітых краін свету.

Паспяхова развівалася навука. У 1944 г. была адноўлена дзейнасць Акадэміі навук, прычым ў яе структуры былі створаны шэраг новых навукова-даследчых інстытутаў. Навука гэтага перыяду характарызуецца станаўленнем фундаментальных даследаванняў. У сістэме АН БССР адкрываюцца інстытуты фізікі і матэматыкі, генетыкі, цепла- і масаабмену і інш. Ствараюцца цэлыя навуковыя школы (у галіне звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў — школа Н. П. Яругіна, спектраскапіі і лазераў – Б. І. Сцяпанава, цепла- і масапераносу – А. В. Лыкава, тэарэтычнай фізікі – Ф. І. Фёдарава, антрапагенезу – Г. І. Гарэцкага, кардыялогіі – Г. І. Сідарэнкі, вылічальнай матэматыкі – У. І. Крылова, геалогіі і тэктонікі – Р. Г. Гарэцкага). Шырока вядомымі ў свеце сталі біёлаг В. Купрэвіч, матэматык У. Платонаў, фізік М. Барысевіч. Пераважнае развіццё ў рэспубліцы атрымалі тэхнічная і фізіка-матэматычная навукі, што звязана з развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу. Аднак толькі нямногія навуковыя распрацоўкі знаходзілі прымяненне на практыцы. Пэўныя поспехі былі дасягнуты ў гуманітарных навуках, хаця яны былі ў большай ступені, чым іншыя, палітызаваныя.

Беларусы Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак сталі лётчыкамі-касманаўтамі СССР, унеслі непасрэдны ўклад у асваенне космасу. Значны ўклад у развіццё абароназдольнасці СССР унеслі Я. Зельдовіч – адзін са стваральнікаў савецкай атамнай і вадароднай бомбаў, П. Сухі – авіяканструктар, распрацоўшчык самалётаў-знішчальнікаў.

Літаратура і мастацтва. У літаратуры пасляваенных гадоў выразна праслежваліся некалькі напрамкаў: узвелічэнне подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пафас стваральнай працы і маральна-этычныя праблемы сучасніка. Пры гэтым трэба адзначыць, што на змену апісальнасці літаратурных твораў 50-х гадоў у наступныя дзесяцігоддзі прыйшло больш глубокае асэнсаванне падзей і людскіх характараў, іх унутранага свету. Апошняе стала больш характэрным у 60-я гады, калі ХХІІ з’езд у якасці адной з галоўных трох задач паставіў праблему выхавання “новага чалавека”. У цэлым, нягледзячы на ідэалагічны кантроль з боку партыйных органаў, літаратура развівалася досыць паспяхова, перш за ўсё таму, што літаратары менш былі залежны ад фінансавых праблем, іх вырашала дзяржава.

Глыбокае асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны, псіхалагічных партрэтаў людзей у годы ваенных выпрабаванняў характэрны для празаічных твораў В. Быкава, М. Лынькова, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, А. Адамовіча.

Маральна-этычным праблемам сучаснасці прысвечаны раманы І. Мележа, Я. Брыля, І. Шамякіна.

Гістарычную тэматыку развіваў у сваіх раманах, аповесцях, п’есах У. Караткевіч.

Даволі паспяхова развівалася беларуская паэзія. У пасляваенные дзесяцігоддзі шырока раскрыўся талент беларускіх паэтаў К. Крапівы, А. Куляшова, П. Броўкі, П. Панчанкі, Н. Гілевіча, М. Лужаніна і іншых. У васьмідзесятыя гады з’явіўся шэраг твораў паэтаў новага пакалення А. Вялюгіна, К. Кірыенкі, Р. Барадуліна, У. Някляева, Я. Сіпакова, В. Зуёнка.

40-80-я гады сталі часам росквіту беларускага кінематографа. Кожны год студыя “Беларусьфільм” выпускала да 60 фільмаў розных жанраў, пераважна па ваеннай тэматыцы. Многія з іх сталі вядомымі далёка за межамі рэспублікі: “Несцерка”, “Зялёныя агні”, “Міколка-паравоз”, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Дзяўчынка шукае бацьку” і інш.

Гістарычнай тэматыцы прысвечаны п’есы П. Глебкі, І. Мележа. Маральна-этычныя праблемы сучаснасці знайшлі адлюстраванне ў драматычных творах і камедыях А. Макаёнка, К. Крапівы, А. Дударава, А. Петрашкевіча. У гэты час у Беларусі працавалі 17 тэатраў.

У музычным мастацтве развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музыкі (кампазітары У. Алоўнікаў, М. Аладаў, А. Багатыроў, П. Падкавыраў, Я. Цікоцкі). Наладжваецца цеснае супрацоўніцтва з тэатрамі (оперы М. Аладава, Дз. Лукаса, Р. Пукста, Дз. Смольскага, Ю. Семянякі). Кампазітары звяртаюцца да ваенна-патрыятычнай тэматыкі, увасаблення вобразаў рэальных гістарычных асоб. Большасць кампазітараў працуе ў розных жанрах.

Цэнтрам музычнага жыцця рэспублікі былі тэатр оперы і балета, дзяржаўная філармонія, адкрыты ў 1971 г. Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР. З 60-х гг. беларускія тэатры захапляюцца маральна-этычнай праблематыкай. Ставяцца п’есы беларускіх драматургаў (А. Дударава, А. Макаёнка, М. Матукоўскага), рускіх і сусветных класікаў, савецкіх аўтараў. Сусветнае прызнанне атрымлівае балетная трупа Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета пад кіраўніцтвам В. Елізар’ева, свайго роду заснавальніка беларускай школы балета (“Стварэнне свету” А. Пятрова і інш.). К сярэдзіне 80-х гг. у БССР працавалі 2 музычныя, 6 лялечных, 9 драматычных тэатраў.

Высокай актыўнасцю і майстэрствам адрозніваецца творчасць беларускіх кампазітараў І. Лучанка, Э. Ханка, Л. Захлеўнага, У. Мулявіна.

У 70–80-я гг. з’яўляюцца новыя тыпы музычных і танцавальных калектываў (вакальна-інструментальныя ансамблі “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”, фальклорна-харэаграфічны ансамбль “Харошкі”).

Развівалася выяўленчае мастацтва. Як і ў іншых жанрах, тут пераважала гістарычная і ваенна-патрыятычная тэматыкі, а таксама партрэтны жанр і пейзаж. Тэме вайны прысвечаны палотны мастакоў М. Савіцкага, Я. Зайцава, В. Волкава, Я. Ціхановіча, І. Давідовіча, А. Шыбнёва, гісторыі – Я. Кудрэвіча, П. Сергіевіча. У жанры пейзажа плённа працавалі мастакі І. Ахрэмчык, У. Кудрэвіч, В. Цвірка, М. Данцыг. У 1960-70-я гг. пачалі сваю працу таленавітыя мастакі А. Кішчанка, Я. Шчамялёў, Г. Вашчанка, У. Стальмашонак. Беларуская графіка гэтага часу прадстаўлена серыямі па гісторыі і сучаснасці, з выкарыстаннем розных прыёмаў (работы У. Басалыгі, С. Геруса, В. Шаранговіча).

Ярка праявілася таксама творчасць беларускіх скульптараўЗ. Азгура, А. Бембеля, С. Селіханава і іншых.

У архітэктуры першых пасляваенных галдоў прадаўжалі пераважаць рысы так званага “сталінскага барока”, але з 50-х гадоў пачынае мяняцца архітэктурны воблік гарадоў. З аднаго боку, пачынаецца масавая застройка мікрараёнаў згодна з тыпавымі праектамі, з другога, з’яўляецца шэраг пабудоў ў стылі мадэрн паводле індывідуальных праектаў. Гэта, напрыклад, палацы мастацтва і спорту, павільён ВДНГ, кінатэатр “Кастрычнік”.

Значнае развіццё ў пасляваенные дзесяцігоддзі атрымала манументальнае мастацтва Беларусі. У гэты час ствараецца рад мемарыялаў і помнікаў, прысвечаных подзвігу савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Найбольш значнымі з іх з’яўляюцца помнік Перамогі ў г. Мінску, мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Курган славы”, “Брэсцкая крэпасць-герой” і інш., а таксама помнікі Я. Купалу, Я. Коласу ў Мінску, Ф. Скарыне ў Полацку.

 

Кантрольныя пытанні і заданні для самападрыхтоўкі студэнтаў:

1. З якой важнай прапановай выступіла дэлегацыя БССР ў 1946 г. у Генеральнай Асамблеі ААН?

2. У чым сутнасць эканамiчнай рэформы ў БССР у 60-ыя гады?

3. Што характарызуе грамадска-палітычнае жыццё СССР і БССР ў 60-80-я гг. ХХ ст.?

4. Назавіце творы беларускіх пісменнікаў, якія працавалі ў 60-80-я гг. ХХ ст.

 

Літаратура:

1. Беларусь: страницы истории / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории; редсовет: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.

2. Беларусь: страницы истории / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории; редсовет: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.

3. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций. – Минск, 2007.

4. Герб, Сцяг і Гімн Беларускай Дзяржавы = Герб, Флаг и Гимн Белорусской Державы: навукова-папулярнае выданне / аўтар тексту А. Марціновіч. – Мінск, 2011.

5. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст.: у 2 кн. / М. У. Смяховіч [і інш.]; рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск, 2012. – Кн. 2.

6. Новик, Е.К., Качалов, И.Л., Новик, Н.Е. История Беларуси: с древнейших времен до 2012 г.: учебное пособие. — 3-е изд., испр. и доп. – Минск, 2012.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 454 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры | Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. | Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў | Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў | Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. | Тэма 7.1. Беларусь у 1945 – 1991 гг. | Эканамічнае развіццё БССР |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР| Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)