Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь

Читайте также:
  1. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь.
  2. Антиинфляционная политика в Республике Беларусь
  3. Беларусь у часы Вялікага Княства Літоўскага.
  4. В Республике Беларусь
  5. ВирусБлокАда, Беларусь
  6. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.
  7. ГОСУДАРСТВЕННЫЙ СТАНДАРТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет прыняў новую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Згодна Канстытуцыі, Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава, якая аснована на прынцыпе раздзяленя ўлад: заканадаўчай, выканаўчай і судовай.

Рэспубліка Беларусь як унітарная дзяржава падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці), якія не маюць статусу самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дэмакратычны характар беларускай дзяржавы вызначаецца тым, что адзінай крыніцай дзяржаўнай улады з’яўляецца народ. Рэспубліка з’яўляецца прававой дзяржавай таму, што дзейнасць усіх органаў улады, жыццё грамадства вызначаюцца Канстытуцыяй і адпаведнымі законамі, выкананне якіх з’яўляецца абавязковым для ўсіх. Тэрмін “сацыяльная дзяржава” азначае, што асноўнай мэтай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы і рэалізацыі яе інтарэсаў, якія суадносяцца з інтарэсамі грамадства.

Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання, паводле якой Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Згодна Аснаўному Закону, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь увасабляе адзінства народа, гарантуе рэалізацыю асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі, прадстаўляе беларускую дзяржаву ў адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Прэзідэнт прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці, забяспечвае палітычную і эканамічную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады, ажыцяўляе пасрэдіцтва паміж органамі дзяржаўнай улады.

10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны А.Р. Лукашэнка. За яго кандыдатуру аддалі сваі галасы звыш 80 % выбаршчыкаў. 20 ліпеня 1994 г. на сесіі Вярхоўнага Савета адбылася афіцыйная цэрэмонія ўступлення Прэзідэнта на пасаду.

У мэтах вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, якія ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для забеспячэння згоды ў грамадстве, па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з яго перадвыбарнай платформай (забеспячэнне суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, эканамічнай і палітычнай стабільнасці, барацьба з карупцыяй і злачыннасцю, паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту народа) 14 мая 1995 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ падтрымаў прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, развіцці эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, прадугледжана магчымасць датэрміновага роспуску Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у выпадку парушэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

24 лістапада 1996 г. адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ прагаласаваў за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прапанаванымі А.Р. Лукашэнкам, выказаўся супраць свабоднай, без абмежаванняў куплі і продажу зямлі, супраць адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь.

На рэспубліканскім рэферэндуме была падтрымана прапанова А.Р. Лукашэнкі аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход, які з’яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органая улады. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. Канстытуцыйны Суд сочыць за адпаведнасцю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь законаў, якія прымаюца ў нашай краіне.

17 кастрычніка 2004 г. адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанню прыняцця паправак у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, звязаных з тэрмінам паўнамоцтваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па выніках рэферэндума Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выбіраецца на 5 гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. З Канстытуцыі выключана палажэнне аб тым, што адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не болей дзвух тэрмінаў.

Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў паказалі, што абсалютная большасць грамадзян Рэспублікі Беларусь падтрымлівае Прэзідэнта.

У Рэспубліцы Беларусь існуе шматпартыйная сістэма. Сёння ў Беларусі дзейнічае 15 палітычных партый. Сярод вядучых вылучаюцца Аб’яднаная грамадзянская партыя, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, Партыя БНФ, Камуністычная партыя Беларусі і інш. Большасць з іх знаходзяцца ў апазіцыі да існуючай улады і не маюць рэальнага ўплыву на палітычную сітуацыю ў краіне.

Таксама ў рэспубліцы працуе 2,2 тысячы грамадскіх аб’яднанняў. На прэзідэнцкіх выбарах (верасень 2001 г., сакавік 2006 г., снежань 2010 г.) перамогу атрымаў дзейнічаючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 221 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. | Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў | Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў | Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. | Тэма 7.1. Беларусь у 1945 – 1991 гг. | Эканамічнае развіццё БССР | Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Адукацыя, навука і культура ў БССР| Эканамічныя пераўтварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да ўстойлівага росту.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)