Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.

Читайте также:
  1. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь.
  2. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
  3. Концепция государственной политики информатизации Республики Беларусь. Основные документы ИПС в Эталон.
  4. Общественные объединения как субъекты административного права в Республике Беларусь.
  5. Особенности функционирования рынка труда в Республике Беларусь.
  6. Подоходный налог с физических лиц, его роль в налоговой системе государства. Особенности взимания подоходного налога в Республике Беларусь.

Росту аўтарытэту Беларусі садзейнічала тое, што з самага пачатку самастойнага выхаду на міжнародную арэну ў якасці базавых прынцыпаў знешняй палітыкі яна абрала бяз'ядзернасць і нейтралітэт. Рэспубліка заявіла аб гатоўнасці прытрымлівацца прынцыпаў Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і ўзятых міжнародных абавязацельстваў. У лютым 1992 г. Беларусь падпісала Хельсінскі Заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 1975 г., далучылася да шэрагу іншых міжнародных пагадненняў.

Міжнародная супольнасць адгукнулася на гэта хуткім прызнаннем Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. Па стане на 2011 г. Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з 168 дзяржавамі. У 50 з іх адкрыта 60 дыпламатычных прадстаўніцтваў, у тым ліку 48 пасольстваў, 7 генеральных консульстваў і 1 консульства. Акрамя гэтага, 11 адзяленняў пасольства Рэспублікі Беларусь дзейнічала ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, 1 адзяленне пасольства Рэспублікі Беларусь – у Германіі (у Бонне) і 1 – у Казахстане (Алмааты).

Зыходзячы з рэалій геапалітычнага становішча краіны, беларускае кіраўніцтва паклала ў аснову знешняй палітыкі дзяржавы прынцып шматвектарнасці, разумеючы яго як адсутнасць геаграфічных абмежаванняў у рабоце і ўдзяленне роўнай увагі ўсім рэгіёнам свету. Важнейшай задачай беларускай дыпламатыі з’яўляецца падтрыманне баланса паміж еўрапейскай і еўразійскай палітычнай і эканамічнай прасторамі. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца паслядоўным прыхільнікам фарміравання шматпалярнай сістэмы міжнародных адносін, адлюстроўваючых шматвобразнасць сучаснага свету і ўлічваючай інтарэсы ўсіх дзяржаў планеты.

Асаблівае значэнне надавалася замацаванню партнёрства з Расіяй. Узаемныя палітыка-эканамічныя інтарэсы дзвюх дзяржаў прывялі да падпісання ў лютым 1995 г. Дагавора аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Ён стаў прававой асновай для заключэння шэрагу іншых пагадненняў.

Паступова ў развіцці інтэграцыйнага працэсу ўсё большую вагу стала набываць ідэя палітычнага яднання дзвюх краін. Яна знайшла адлюстраванне ў дагаворы ад 2 красавіка 1996 г. аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Дагавор прадугледжваў стварэнне Вышэйшага савета Супольнасці, прадастаўленне грамадзянам Беларусі і Расіі роўных правоў у адукацыі, працаўладкаванні, ахове здароўя, аплаце працы і г. д. Далейшае палітычнае збліжэнне дзяржаў было замацавана дагаворам аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Палітычная накіраванасць інтэграцыі выклікала крытычную занепакоенасць часткі беларускага грамадства. Аднак у кантэксце заяў аб тым, што падпісаныя дакументы ўлічваюць інтарэсы абодвух бакоў, прадугледжваюць захаванне шырокай самастойнасці і не пагражаюць іх суверэнітэту, быў зроблены наступны крок: 8 снежня 1999 г. у Маскве прэзідэнты краін падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Вышэйшы дзяржаўны Савет і Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы, ўведзены пасады старшынь Саветаў і ўстаноўлены агульны бюджэт. Далейшае паглыбленне інтэграцыйнага працэсу беларускае кіраўніцтва звязвала з распрацоўкай праекта канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы, правядзеннем рэферэндуму ў абедзвюх дзяржавах, абраннем саюзнага парламента і фарміраваннем наднацыянальных органаў улады.

Шырокія міжнародныя сувязі Беларусі адкрываюць магчымасці вырашэння важных палітычных і эканамічных задач. На парадку дня стаяць пытанні далейшага ўмацавання пазіцый Беларусі ў Еўропе і сусветным супольніцтве, пераадолення пэўнай палітычнай і эканамічнай дыскрымінацыі ў краінах Еўрасаюза, прыцягненне замежных інвестыцый, каардынацыя дзеянняў з членамі СНД і краінамі-удзельніцамі Мытнага саюзу ў сферы мытнай палітыкі, узаемнага гандлю і гандлю з трэцімі краінамі, выкарыстанне вопыту замежных краін у вырашэнні праблем пераходу да рынкавай эканомікі, забеспячэнне эфектыўнага ўдзелу міжнародных структур у пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы і г. д. Эфектыўнасць знешнепалітычнай дзейнасці беларускага кіраўніцтва і надалей будзе вымярацца тым, наколькі яна садзейнічае вырашэнню ўнутраных праблем краіны і забяспечвае інтарэсы беларускага народа ў міжнародным супольніцтве.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 1326 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў | Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў | Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. | Тэма 7.1. Беларусь у 1945 – 1991 гг. | Эканамічнае развіццё БССР | Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР | Адукацыя, навука і культура ў БССР | Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Эканамічныя пераўтварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да ўстойлівага росту.| Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)