Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Эканамічнае развіццё БССР

Читайте также:
  1. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
  2. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст.
  3. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры

Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт. З 1943 г. пачалося аднаўленне прамысловасцi, і ўжо да 1950 г. яна перавысiла даваенны ўзровень. Быў асвоены выпуск аўтамабiляў, трактараў, лiцейнага абсталявання, пабудаваны шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводаў, абутковых прадпрыемстваў. Пачатак 50-х гадоў характарызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоў Беларусь дасягнула новых поспехаў. Пабудавана 150 прадпрыемстваў: Аршанскi завод швейных машын, Вiцебская шоўка-ткацкая фабрыка, малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папаўняюцца новым тэхналагiчным абсталяваннем; укараняюцца паточныя метады вытворчасцi. У вынiку павышэння тэхнiчнага ўзроўню павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоў пашыраецца капiтальнае будаўнiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца ўдзельнiкам механiзаванай i аўтаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65 гг. было пабудавана 450 фабрык i заводаў (Беларускi аўтазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоўчы завод i iнш.).

У 1957 г. была ажыццёўлена спроба рэфармаваць кіраўніцтва эканомікай. Замест міністэрстваў, якія былі створаны па галінах вытворчасці, былі ўведзены саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы), якія павінны былі кіраваць усёй прамысловасцю і сельскай гаспадаркай у межах вызначанай тэрыторыі. Лічылася, што на месцах “знізу” можна значна лепш кіраваць гаспадаркай, чым з цэнтра “зверху”. Аднак камандныя метады кіраўніцтва цалкам захаваліся, што прывяло да няўдачы гэтай рэформы.

У 1965 г. была праведзена новая эканамічная рэформа, аўтарам якой быў Старшыня Савета Міністраў СССР А. Касыгін. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, г.зн. элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы, аднак камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. Замест створанай у 1957 г. тэрытарыяльнай сістэмы кіравання (саўнаргасы) была зноў уведзена галіновая пад кіраўніцтвам асобных міністэрстваў. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, г.зн. элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы, аднак, камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай.

Удасканальвалася сістэма планавання: асноўным паказчыкам работы прадпрыемства станавіўся аб’ём рэалізаванай прадукцыі, што звярнула ўвагу на якасць выпускаемых тавараў. Пашыралася гаспадарчая самастойнасць прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку (прадпрыемствы атрымалі магчымасць свабодна распараджацца часткай прыбытку, а значыць будаваць жыллё, дзіцячыя садкі, санаторыі для сваіх супрацоўнікаў, што павялічвала стымуляванне працы), былі прыняты меры па барацьбе з безгаспадарчасцю, па лепшым выкарыстанні рэсурсаў.

Аднак развіццё прамысловасці характарызавалася пераважна колькасным ростам, г.зн. праходзіла экстэнсіўным шляхам. Ён звязаны перш за ўсё з павялічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прадпрыемстваў. Пераход на інтэнсіўны шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных пакашчыкаў, найпеш за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў неавукі і тэхнікі і павялічэння прадукцыйнасці працы, аказаўся задачай цяжкай і невыканальнай. Гэты было сведчаннем няўдачы эканамічнай рэформы 1965 г., якая праводзілася ў жыццё па-ранейшаму каманднымі метадамі.

Асаблівасцю эканамічнага развіцця Белрусі з’явіўся пераважна хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая ў 1970-я гг. усё больш пераўтваралася ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваена-прамысловага комплексу (ВПК, так званая абаронка – абаронная прамысловасць). Менавіта на прадпрыемствы абаронкі перш за ўсё пастаўляліся сыравіна і матэрыялы, новыя станкі і абсталяванне, ім у першую чаргу выдзяляліся фінансавыя рэсурсы. У той жа час лёгкая прамысловасць, якая вырабляла спажывецкія тавары, аказалася другароднай галіной.

Узровень аплаты працы заставаўся даволі нізкім. Пры агульным росце ўзроўня жыццянасельніцтва павялічвалася колькасць дэфіцытных тавараў, паколькі пры планавайэканоміцы немагчыма прадказаць рэальную патрэбу ў асобных відах прадукцыі. Хранічнай праблемай заставалася нізкая якасць тавараў, іх небагаты асартымент.

Планавая сістэма кіравання савецкай эканомікай не прымала нязвыклыя для сябе метады кіравання, а нарастанне канфрантацыі з заходнімі краінамі паставіла на першае месца праблему ўмацавання абароназдольнасці краіны. У эканоміцы Беларусі, як і ўсяго СССР, склаўся механізм тармажэння сацыяльна-эканамічнага развіцця, сталі нарастаць застойныя, перадкрызісныя з’явы. Галойнай прычынай застою (1971-1985 гг.) было тое, што па-ранейшаму захоўваўся гаспадарчы механізм з манаполіяй дзяржаўнай ўласнасці, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання, цэнтралізаваным планаваннем і размеркаваннем. Улады не жадалі праводзіць рэфармаванне форм і метадаў гаспадарання.

Наспяванне крызісных з’яў у эканоміцы асабліва востра праяўляюццаў сярэдзiне 80-ых гадоў. Адзiная сiстэма ўласнасцi, цэнтралiзаванае кiраўнiцтва, улада партнаменклатуры прывялi да поўнага адмаўлення ўласцiвых эканомiцы законаў яе развiцця. Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы.

Вялікія надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці і актыўнасці прадпрыемстваў і іх калектываў. Пры абмеркаванні дванадцатага пяцігадовага плана развіцця БССР на 1986-1990 гг. на ХХХ з’ездзе КПБ прадугледжвалася забяспечыць увесь прырост вытворчасці за кошт выкарыстаня ў першую чаргу інтэнсіўных, а не экстэнсіўных шляхоў развіцця эканомікі. Было прадугледжана ажыццяўленне пераходу на дзяржразлiк i самафiнансаванне многiх прадпрыемстваў БССР. У лiку першых у 1987г. на дзяржразлiк перайшлi прадпрыемствы i арганiзацыi Мiнбыту, Мiнгандлю, Беларуская чыгунка i iнш. Была створана праграма "iнтэнсiфiкацыя". Яе мэта – паскарэнне НТР ва ўсiх галiнах вытворчасцi. Дапамогу ў ажыццяўленнi праграмы аказалi навуковыя ўстановы. Гэта прывяло да таго, што былi дасягнуты некаторыя паляпшэнні ў капiтальным будаўнiцтве, рабоце транспарту i сувязi, аднак надзеi на наблiжэнне да рыначнай эканомiкi праз дзяржразлiк i самафiнансаванне не апраўдалiся.

Пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы накiроўвалiся на змякчэнне каманднага кiраўнiцтва з боку партапарату. У 1988 г. быў прыняты новы Прыкладны статут калгаса. Павышалася роля працоўных калектываў, брыгад, ферм i г. д. Але ўжо ў 1990 г. становiшча на сяле не палепшылася, а, наадварот, стала яшчэ горшым, асаблiва ў прадуктовым забеспячэннi насельнiцтва. Сiстэма прадуктовых талонаў стала звычайнай з'явай. У гэтых умовах узнiмаюцца пытаннi аб пераходзе да розных форм i спосабаў гаспадарання на зямлi. Закон 1990 г. прадугледжваў прыватную уласнасць у БССР.

У сацыяльнай сферы адбылiся некаторыя змены. Зарплата рабочых павысiлася на 30%, калгаснiкаў – на 32%. Павялiчылiся выплаты з грамадскiх фондаў спажывання. Былi падняты стаўкi зарплаты ў бюджэтнай сферы. Ажыццяўлялася жыллёвая праграма. 2 млн. чалавек атрымалi жыллё. Павялiчыўся выпуск тавараў народнага спажыванння. Эканомiка пачынае пераарыентоўвацца на сацыяльную сферу. Стваралiся магчымасцi падпарадкаваць вытворчасць iнтарэсам i патрэбам працоўных. Але выявіўся шэраг недастаткаў: iнэртнасць мыслення, арыентацыя на ВПК i г. д.

Нязмерную шкоду нанесла рэспублiцы аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавiка 1986 г. Яна прынесла Беларусі страты, роўныя 32 рэспубліканскім бюджэтам 1985 г. Радыёнуклідамі забруджана патая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае больш за два млн. чалавек, г.зн. кожны пяты жыхар рэспублікі. З гаспадарчага абароту выведзена 20% сельгасугоддзяў. Узровень забруджвання рэк i азёр дасягнуў крытычнай мяжы. Пад канец 80-х гадоў становiшча некалькi стабiлiзавалася. Былi пашыраны паўнамоцтвы Дзяржкамiтэта БССР па ахове прыроды. У 1990 г. былi прыняты "Асноўныя напрамкi аховы i аздараўлення навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстоўвання рэсурсаў Беларусi на 1991-1995 гг. i на перспектыву да 2000 г.

Такім чынам, у другой палове 50-х гадоў канчаткова завяршыўся этап аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі. Прамысловасць Беларусі была не проста адноўлена, а, па сутнасці, створана па-новаму. З’явіліся новыя, сугучныя навукова-тэхнічнаму прагрэсу галіны, астатнія заводы і фабрыкі былі забяспечаны сучаснай тэхнікай. Гэта ператварыла Беларусь у індустрыяльную дзяржаву з адносна дынамічным узроўнем развіцця. Аднак непаваротлівасць цэнтралізаванай сістэмы кіравання і недастатковая стымуляцыя працы тармазілі аператыўнае ўкараненне ў вытворчасць навейшых дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэса. Беларусь, якая не мела ў дастатковай меры сваёй сыравіны і энерганосьбітаў, трапляла ва ўсё большую эканамічную залежнасць ад цэнтра, паступова ператваралася ў зборачны цэх. Спробы рэформ 60-х гадоў былі палавінчатымі, яны праводзіліся зверху, не былі падмацаваны матэрыяльнымі стымуламі і не знайшлі адпаведнага водгука ў нізах.Такім чынам, на рубяжы 80-90 гадоў у сувязi са спадам вытворчасцi, нязмерным ростам цэн, высокiм узроўнем iнфляцыi становiшча ў сацыяльнай сферы ў рэспублiцы рэзка абвастрылася. Патрэбна было прыняць меры па выхадзе з гэтага стану.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 349 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Грамадска-палітычнае жыццё БССР. | Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі | Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры | Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. | Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. | Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны. | Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў | Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў | Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Тэма 7.1. Беларусь у 1945 – 1991 гг.| Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)