Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Тэндэнцыі развіцця с-мы КБД б-мі Беларусі на сучасным этапе

Читайте также:
  1. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны рэжым.
  2. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст.
  3. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
  4. Атлас. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.
  5. Біблі. Краяз. Сутнасна-функцыянальная стр-ра. Кірункі развіцця
  6. Все участники данной категории, обязательно участвуют в Отборочном этапе и проходят все номинации.
  7. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Бібліятэкі Беларусі ўнеслі важкі ўклад у стварэнне СКБД. У яе стварэнні ўдзельнічаюць абласныя бібліятэкі, а таксама і шэраг ЦБС. Пэўны ўклад уносяць і спецыяльныя навуковыя бібліятэкі, якія ствараюць звенні сістэмы адпаведна профілю бібліятэк і патрэбнасцям карыстальнікаў.

Падсістэмы навукова-дапаможных і рэкамендацыйных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў знаходзяць прыкладна роўную рэалізацыю. Пераважна развіваюцца пэўныя звёны ў абодвух падсістэмах.

Улік мясцовых дакументаў вядзецца абласнымі бібліятэкамі ў выглядзе картатэк і БД. Перспектыўным кірункам з'яўляецца ўдасканаленне гэтых картатэк і БД: неабходна дасягнуць больш высокай паўнаты адлюстравання мясцовых дакументаў, у т.л. надрукаваных на замежных мовах, надрукаваных ў мінулыя стагоддзі. Гэта дзейнасць патрабуе складанай пошукавай працы і з'яўляецца па-сутнасці даследчай. Выяўленыя дакументы вывучаюцца як гісторыка-культурныя феномены, факты рэгіянальнай гісторыі кнігавыдавецтва. Важна таксама генерыраваць поўнатэкставыя БД мясцовавых дакументаў. Гэта дзейнасць вельмі актыўна вядзецца ў замежных краінах, у т.л. у Расіі. Алічбоўваюцца каштоўныя кнігі, газеты і часопісы. Напрыклад, у ХІХ ст. і ў даваенны перыяд у гарадах і мястэчках Беларусі выходзілі газеты і часопісы, якіх зараз няма не толькі ў ЦБС, але і ў абласных бібліятэках (“Лідская зямля”, “Пінская зямля” і інш.)

Паспяхова функцыянуюць універсальныя навукова-дапаможныя паказальнікі тыпу “Новая літаратура аб вобласці”. Выпускаюцца ўсімі АБ з канца 60-х – пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Маюць аптымальную штоквартальную перыядычнасць, за выключэннем Гомельскай АБ, якая выдае паказальнік раз у год. Гэтыя дапаможнікі – асноўная звяно ў падсістэме навукова-дапаможных краязнаўчых паказальнікаў. Мадэлююць бягучы дакументны паток аб вобласці. Змяшчаюць бібліяграфічныя апісанні кніг, зборнікаў, артыкулаў з перыядычных выданняў і выданняў з працягам, са зборнікаў на беларускай і рускай мовах. Асабліва важна адзначыць шырокае адлюстраванне матэрыялу з раённых і іншых мясцовых газет, якія не распісваюцца ў “Летапісе газетных артыкулаў”. На жаль, не арыентуюць у навінках замежнага друку. Бібліяграфічныя запісы групуюцца ў сістэматычным парадку.

Да універсальных паказальнікаў аб вобласці прымыкаюць бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі ЦБС, прысвечаныя гарадам. Напрыклад, Мінская ГЦБ імя Я.Купалы выпускае бягучы спіс “Мінск на старонках перыядычнага друку”.

Сярод комплексных неабходна адзначыць паказальнік “Палессе” ЦБ НАН, які сёння існуе як БД.

Сярод галіновых і тэматычных пераважаюць рэтраспектыўныя дапаможнікі, якія рыхтуюцца ўсімі АБ. Яны прысвячаюцца галінам і тэмам мастацтва, літаратурнага жыцця, гісторыі, прыроды і інш. З найбольшай паўнатой адлюстроўваюць розныя бакі мінулага і сучаснасці Віцебская і Магілёўская АБ, якія выпусцілі дзесяткі такіх бібліяграфічных дапаможнікаў: “Памятники славы и бессмертия Витебщины”, “Віцебшчына ў творах мастацкай літаратуры. 1970 – 1998”, “Прырода і прыродныя рэсурсы Віцебскай вобласці. 1945 – 1985” і інш.

Бягучы ўзровень галіновых і тэматычных дапаможнікаў прадстаўлен рэдкімі выданнямі, напрыклад, інфармацыйны бюлетэнь Мазырскай ГЦБС “Экологический портрет Мозыря”.

Звяно персанальных і біябібліяграфічных прадстаўлена дапаможнікамі, прысвечанымі вучоным, выкладчыкам ВНУ, мясцовым арганізацыям і ўстановам, якія звычайна разглядаюцца ў складзе галіновых бібліяграфічных рэсурсаў. Уключэнне ў такія дапаможнікі структурных падраздзялянняў з бібліяграфічнымі запісамі аб саміх дзеячах і ўстановах, павялічыла іх ролю як крыніц краязнаўства. Вельмі пажадана, каб на даны аспект звярнулі ўвагу бібліёграфы як пры падрыхтоўцы, так і пры выкарыстанні бібліяграфічнай прадукцыі (натуральна, што ён добра адлюстраваны ў дапаможніках, прысвечаных даследчыкам края).

У 2005 г. ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна” выпусціла бібліяграфічны паказальнік “Освобождение Витебщины: путь мужества и славы”. Паказальнік негледзячы на тэматычную назву з'яўляюцца біябібліяграфічным. Прысвечаны тым воінам, хто за вызваленне Віцебшчыны быў узнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза. Уключае дакументы за 1944 па май 2004 г., якія маюцца ў фондах АБ. У аснове групоўкі матэрыялу адміністрацыйна-тэрытарыльны прынцып. Першы раздзел паказальніка прысвечаны героям, якія праявілі мужнасць і адвагу пры вызваленні усёй тэрыторыі вобласці. Другі раздзел уключае матэрыялы аб героях-вызваліцелях Віцебска. Наступныя раздзелы групуюцца ў алфавіце раёнаў вобласці. Выключэнне складаюць Верхнядвінскі, Чашнікскі і Шаркаўшчынскі раёны, у якіх воінаў-вызваліцелеў, Герояў Савецкага саюза не выяўлена. Унутры раздзелаў матэрыял размяшчаецца ў алфавіце персаналій, кожная з якіх суправаджаецца тэкставай даведкай і фтаграфтяй (пры наяўнасці).

У біябібліяграфічным паказальніку “Дзеячы архітэктуры і выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны”, падрыхтаваным аддзелам мастацтва абласной бібліятэкі, уключаны звесткі аб 377 асобах. Матэрыял размеркаваны ў двух раздзелах паводле прафесійнай прыналежнасці, унутры – у алфавітным парадку. У біяграфічных даведках прыведзены звесткі аб месцы нараджэння і жыхарства, адукацыі, членстве ў творчых саюзах, назвы створаных архітэктурных праектаў і мастацкіх твораў, узнагародах і інш. Спісы літаратуры аб творцах уключаюць розных віды дакументаў з фондаў Магілёўскай абласной бібліятэкі. У канцы змешчаны спісы прафесійных і непрафесійных мастакоў, аб якіх яшчэ няма публікацый (28 асоб).

Падсістэма рэкамендацыйных дапаможнікаў. Актыўна займаюцца выпускам гэтых дапаможнікаў Магілёўская і Віцебская АБ, многія ЦБС: Ваўкавыская Гродзенскай вобласці, Мазырская ГЦБС і інш.

Універсальныя і комплексныя выходзяць рэдка. Некаторыя ЦБС рыхтуюць папулярныя дапаможнікі тыпу “Новая літаратура аб раёне (горадзе)”, “Што чытаць аб раёне (горадзе)” і адлюстроўваюць, як правіла, дакументы за год.

Адносна стабільным звяном з'яўляюцца каляндары знамянальных і памятных дат. Некаторыя з іх носяць фактаграфічны характар (без спісаў літаратуры), як каляндары Гродзенскай АБ. Вельмі пажадана, каб фактаграфічная і бібліяграфічная інфармацыя выкарыстоўваліся для характарыстыкі дат і прыцягнення ўвагі спажыўцоў да крыніц іх дакументнага адлюстравання. Так, напрыклад, складаюцца “Каляндары знамянальных і памятных дат па Магілёўскай вобласці” Магілёўскай АБ. Менавіта класічныя метадычныя прыёмы падрыхтоўкі каляндароў памятных дат дазваляюць развіваць чытанне зыходзячы з узнікнення інтарэсу да рэгіянальных падзей.

Галіновыя і тэматычныя. Рыхтуюцца АБ і ЦБС, але назіраецца памяньшэнне іх выдання. Шэраг такіх дапаможнікаў выпусціла на сучасным этапе Магілёўская АБ (“Музеі Магілёва” і інш.); у сектары краязнаўства Мазырскай ГЦБС падрыхтаваны паказальнік “Путешествие по литературному Мозырю” і інш.

Персанальныя і біябібліяграфічныя дапаможнікі ў сучасных умовах належаць да найбольш стабільных звенняў у дзейнасці АБ і ЦБС. Павялічыўся выпуск грунтоўных біябібліяграфічных дапаможнікаў, што сведчыць аб важкасці персанальнага аспекту краязнаўчых ведаў. Сярод іх выдадзены дапаможнікі, якія адлюстроўваюць персаналіі за ўвесь гістарычны перыяд, дапаможнікі, у якіх склад персаналій абмежаваны гістарычным перыядам, падзеяй, галіной творчай, прафесійнай і навуковай дзейнасці, родам заняткаў. Апошнія з'яўляюцца неад’емным элементам бібліяграфічных рэсурсаў галін краязнаўства (галіновую афарбоўку маюць назвы такіх дапаможнікаў). Да лепшых належаць біябібліяграфічны слоўнік Светлагорскай ЦГБ “Земляки: История Светлогорска в лицах”; паказальнікі Віцебскай АБ “Гісторыя славутых родаў Віцебшчыны”, Магілёўскай АБ “Дзеячы архітэктуры і выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны”. Аналіз даных бібліяграфічных прац сведчыць аб іх высокай якасці, аб умелым выкарыстанні складальнікамі метадычных навацый, аб майстэрстве бібліяграфічнага і фактаграфічнага пошуку.

Біябібліяграфічны слоўнік Светлагорскай ЦГБ “Земляки: История Светлогорска в лицах”, створаны на аснове БД “Знаменитые люди города”. З метадычнага пункту гледжання дапаможнік заслугоўвае высокай ацэнкі і з'яўляецца інавацыйным прадуктам. У прыватнасці, для выяўлення асоб і біяграфічных даных праведзена вялікая пошукавая работа, сабраны даныя з друкаваных крыніц, выкарыстана інфармацыя, прадстаўленая аддзеламі кадраў прадпрыемстваў і ўстаноў горада, музеем гісторыі Светлагорска, матэрыялы перапіскі і вусныя звесткі, атрыманая падчас асабістых сустрэч з вядомымі людзьмі складальніцы слоўніка Г.І.Захаранка. Усе групы матэрыялаў і крыніц інфармацыі чотка структураваны, дадаткова маркіруюцца ўмоўнымі знакамі.

Віцебская АБ выдае бібліяграфічную серыю “Нашы землякі – дзеячы мастацтва”. Падобныя серыі выпускалі ў той ці іншы перыяд і астатнія АБ.

Жанравы склад СКБД даволі аднастайны. Пераважаюць паказальнікі, агляды, спісы літаратуры, памяткі, лістоўкі. Так, памяткі “Знакамітыя мазыране” выпусціў сектар краязнаўства Мазырскай ГЦБС. Няшмат краязнаўчых бібліяграфічных даведнікаў, нарысаў, няма энцыклапедый і іншых распаўсюджаных у замежнай практыцы жанраў.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 112 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання | Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках | Краяз.ДБФ б-кі: прызначэнне, характарыстыка асобных частак | Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам. | Метадычныя асаблів. сінтэтычнага.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
С-ма краяз.бібліяграф.дапам.: паняцце, значэнне і мадэлі с-мы| Метад. Асабл. Падрыхтоўкі імянных і геаграфічных паказальнікаў да КБД

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)