Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання

Читайте также:
  1. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI–ХVII стст.
  2. Краяз.ДБФ б-кі: прызначэнне, характарыстыка асобных частак
  3. Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках
  4. Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў
  5. Систематический каталог: структура, назначение и методика поиска изданий по систематическому каталогу. Заполнение требования на книгу.

Каталогі і картатэкі краязнаўчых дакументаў прызначаны для магчыма поўнага адлюстравання дакументаў аб вобласці, раёне, горадзе (мікрараёне), вёсцы. У КДБА бібліятэк каталогі краязнаўчых дакументаў займаюць важнейшае месца. Яны з'яўляюцца буйнейшым бібліяграфічным рэсурсам па краязнаўстве ў рэгіёнах.

Краязнаўчыя каталогі належаць да рэальных каталогаў бібліятэкі, але валодаюць таксама характарыстыкамі картатэк і бібліяграфічных дапаможнікаў. Таму спецыялісты, напрыклад, І.І.Міхліна прапануюць захаваць традыцыйны тэрмін “краязнаўчы каталог” і лібералізаваць патрабаванні да яго ў ДАСЦе. Паводле традыцыі краязнаўчыя каталогі ў ЦБС называюцца краязнаўчымі картатэкамі. Краязнаўчыя каталогі выконваюць функцыі: пошукавую, камунікатыўную, мадэлюючую, падагульняючую і мемарыяльную.

Краязнаўчы каталог ў параўнанні з іншымі мае пэўныя функцыянальныя і метадычныя асаблівасці. Гэта:

1) Толькі краязнаўчы каталог раскрывае змест дакументаў у тэрытарыяльным аспекце.

2) Краязнаўчы каталог павінен поўна адлюстроўваць як фонды краязнаўчых дакументаў бібліятэкі, так і дакументы, прысвечаныя рэгіёну, незалежна ад іх мовы, часу стварэння і месца захоўвання.

3) Аб’ектам адлюстравання ў краязнаўчым каталозе з'яўляюцца розныя віды дакументаў: самастойныя выданні, артыкулы са зборнікаў, часопісаў і газет, рэцэнзіі, друкаваныя творы выяўленчага мастацтва, картаграфічныя матэрыялы, ноты, апісанні частак выданняў – асобных глаў, раздзелаў, старонак, якія змяшчаюць матэрыял аб тэрыторыі, рукапісныя матэрыялы, АВ-матэрыялы, СД-РОМ, указваюць электронныя адрасы ў інтэрнет.

Асноўны крытэрый для ўключэння звестак аб дакуменце ў краязнаўчы каталог – гэта яго якасць – наяўнасць важных звестак, фактаў, навуковых высноў, мастацкае ўвасабленне мясцовай рэчаіснасці. Малазначныя матэрыялы не ўключаюцца.

Па форме носьбітаў атрымалі распаўсюджанне карткавыя і электронныя краязнаўчыя каталогі. У ЦБС пераважаюць сістэматычныя краязнаўчыя картатэкі (адпаведныя сістэматычнай частцы краязнаўчых каталогаў абласных бібліятэк).

3.1. Карткавы краязнаўчы каталог

Карткавыя краязнаўчыя каталогі абласных бібліятэк, як правіла складаюцца з трох частак: сістэматычнай, тапаграфічнай і біябібліяграфічнай (персаналій). У некаторых бібліятэках вядуцца алфавітныя каталогі краязнаўчых кніг.

Сістэматычныя часткі карткавых краязнаўчых каталогаў (картатэк) вядуцца па “Тыпавой схеме класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, якая дапрацоўваецца і бесперапынна дапрацоўваецца ў бібліятэках як рабочая класіфікацыйная схема. Матэрыял унутры рубрык падзяляецца на: 1) кнігі і іншыя асобныя выданні і 2) артыкулы з перыядычнага друку. Унутры гэтых груп рэкамендуецца адваротна-храналагічная групоўка картачак. Апісанні аднаго года ставяцца ў алфавітным парадку.

Тапаграфічныя часткі карткавых краязнаўчых каталогаў прызначаны для больш дакладнага раскрыцця зместу дакументаў у тэрытарыяльным апекце. Таму яны арганізуюцца на аснове адміністрацыйна-тэрытарыльнага падзелу вобласці. Напрыклад, абласны цэнтр, вобласць, раёны, сельскія саветы ў алфавітным парадку. Унутры матэрыял размяшчаецца па тэматычнаму прынцыпу.

Біябібліяграфічныя часткі карткавых краязнаўчых каталогаў (ці персаналій) прызначаны для найбольш поўнага адлюстравання імён асоб, жыццё і дзейнасць якіх звязана з пэўным краем. Уключаюцца даныя аб мясцовых дзеячах, вядомасць якіх абмяжоўваецца краем і выдатных дзеячах, часова ці пастаянна звязаных з краем. Матэрыял аб славутых асобах, вядомых у краіне і свеце, павінен адлюстроўвацца толькі ў аспекце сувязі “асоба – край”. Аб знакамітых ураджэнцах, дзейнасць якіх працякала за межамі края, уключаюць матэрыялы, прысвечаныя іх паходжанню і пачатковаму перыяду жыцця. Матэрыялы аб знаходжанні ў краі вядомых грамадска-палітычных дзеячоў, вучоных, дзеячоў мастацтва і іншых знакамітасцей адлюстроўваюцца ў адпаведных раздзелах сістэматычнага КК, напрыклад, “Літаратурнае жыццё” і інш.

Групоўка персанальных рубрык можа быць у алфавіце прозвішчаў або па родах дзейнасці асоб. Рэкамендуецца першы спосаб. Пры другім рассейваецца інфармацыя аб асобах, дзейнасць якіх ахоплівае некалькі галін. Акрамя таго карыстальнікі ў пачатку інфармацыйна-спажывецкай дзейнасці не заўсёды дакладна ведаюць профіль дзейнасці адшукваемых асоб.

Папаўненне краязнаўчых каталогаў вядзецца па шырокаму колу крыніц. Новыя дакументы выяўляюцца шляхам прагляду новых паступленняў у бібліятэку, з дапамогай матэрыялаў выдавецка-кнігагандлёвай бібліяграфіі, пошуках на сайтах выдавецтваў і інш. Выяўленне дакументаў мінулых гадоў – з дапамогай пошукаў у фондах буйных кнігасховішчаў, па рэтраспектыўных бібліяграфічных паказальніках і БД.

Краязнаўчыя каталогі павінны арганічна ўваходзіць у агульны ДБА бібліятэкі Таму яны ўзаемнымі спасылкамі звязваюцца з сістэматычнымі каталогамі, сістэматычнымі картатэкамі артыкулаў бібліятэкі.

3.2. Электронны краязнаўчы каталог

Да ліку універсальных краязнаўчых бібліяграфічных БД належаць электронны краязнаўчы каталог (ЭКК). Паводле праграмнага забеспячэння АЛІС пры апрацоўцы паступаючых дакументаў супрацоўнікі аддзелаў камплектавання і апрацоўкі лічбай 5 пазначаюць новыя краязнаўчыя выданні. Гэта лічба ўносіцца ў спецыяльнае поле “Прымета тэматычнай базы”. Дзякуючы данаму маркеру краязнаўчыя выданні аб’ядноўваюцца ў спецыфічны краязнаўчы масіў дакументаў.

Сёння АБ ставяць пытанне перад фірмай ІНЕАК аб неабходнасці асобных праграм для краязнаўчых каталогаў. Найперш такая праграма неабходна для ўдасканалення індэксавання дакументаў, што непасрэдна звязана з доступам карыстальнікаў да краязнаўчых рэсурсаў і важна ў карпаратыўнай дзейнасці. Спецыяльная праграма дазволіла б значна глыбей адлюстраваць краязнаўчыя выданні. Такое праграмнае забеспячэнне дазваляе вырашаць і наступныя важныя бібліяграфічныя задачы: выкарыстанне уніфікаваных даведнікаў, доступу да масіваў асобных краязнаўчых выданняў і аналітычных матэрыялаў і спалучэння іх у пастаўленых мэтах, напрыклад, для выпуску бягучых паказальнікаў новай краязнаўчай літаратуры. Але, на наш погляд, лепш выкарыстоўваць агульныя больш дасканалыя фарматы каталагізацыі (БелМАРК), таму што аптымізуюцца ўмовы выкарыстання, абмену данымі. Падрабязнасць індэксавання ключавымі словамі не вырашыць праблемы бібліяграфічнага пошуку, так як павялічваецца залежнасць яго вынікаў ад ведання дэталяў. Павялічваюцца і працазатраты на вядзенне апарату слоўнікавага кантролю (тэзаўрусаў, спісаў ключавых слоў).

Папаўненне ЭКК звесткамі аб рэтраспектыўных дакументах вядзецца шляхам рэтраканверсіі карткавых краязнаўчых каталогаў.

3.3. Зводны краязнаўчы каталог (ЗвКК)

У адносінах да краязнаўчых каталогаў даўно пастаўлена задача развіваць іх як зводныя (ЗвКК), што павялічвае іх інфармацыйную ёмістасць і павышае узровень дзейнасці бібліятэк рэгіёна па інфармацыйна-бібліяграфічным забеспячэнні патрэб у краязнаўчай інфармацыі і ведах.

Прынцыпы падрыхтоўкі і арганізацыі зводных краязнаўчых каталогаў распрацоўваюцца абласной бібліятэкай і абмяркоўваюцца з іншымі ўдзельнікамі. Ствараецца адпаведная дакументацыя (дагаворы і інш.) Для забеспячэння уніфікаванай методыкі вядзення краязнаўчых каталогаў, у т.л. пераемнасці пры далучэнні новых

Пры стварэнні ЗвКК неабходна атрымаць звесткі аб краязнаўчых выданнях, якія захоўваюцца ў ЦБС вобласці і ў іншых бібліятэках на яе тэрыторыі, а таксама ў музеях і архівах, у кнігасховішчах краіны і замежных краін. Магчыма прапанаваць і прыватным асобам адлюстраваць інфармацыю аб каштоўных дакументах у краязнаўчых каталогах. Для атрымання звестак аб выданнях з бібліятэк вобласці існуюць наступныя асноўныя спосабы:

Пры вядзенні карткавых ЗвКК 1) разаслаць спіс краязнаўчых выданняў, якія ёсць у АУНБ для дапаўнення бібліяграфічнымі апісаннямі выданняў, якія захоўваюцца ў іншых кнігазборах.

2) Атрымаць з іншых бібліятэк і ўстаноў бібліяграфічныя спісы літаратуры і ўнесці даныя ў краязнаўчыя каталогі.

Абодва спосабы працаёмкія, затратныя, ненадзейныя і доўгатэрміновыя.

Зараз пры аўтаматызаванай тэхналогіі АУНБ распаўсюджвае падрыхтаваныя файлы. Іншыя ўдзельнікі (інфарматары) могуць прысылаць толькі нумары запісаў электроннай БД, адпаведныя выданням, якія маюцца ў іх фондах. Бібліятэкі з невялікім краязнаўчым фондам могуць не праводзіць зверку, але дасылаць звесткі аб наяўных выданнях у выглядзе тэкставага файла. Усе ўдзельнікі зводных каталогаў павінны быць прадстаўлены ў запісах сігламі ці поўнымі сваімі назвамі. Паколькі краязнаўчыя фонды ЦБС адной вобласці ў пэўнай ступені ідэнтычныя, то магчыма размеркаваць абавязкі паміж імі па стварэнні бібліяграфічных запісаў на новыя выданні і рэтраканверсію па раздзелах “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) РБ”. Наяўнасць абласной камп’ютарнай сеткі дазваляе капіраваць бібліяграфічныя запісы на краязнаўчыя выданні, створаныя сумеснымі намаганнямі бібліятэк, у краязнаўчы каталог любой з іх.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 304 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к. | Біблі. Краяз. Сутнасна-функцыянальная стр-ра. Кірункі развіцця | Арганізацыі краязн. Дзейнасці ва ўніверсальных абласн.б-ках і ЦБС публ.мас.б-к | Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў | Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к | Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей | Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў| Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)