Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Біблі. Краяз. Сутнасна-функцыянальная стр-ра. Кірункі развіцця

Читайте также:
  1. Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края
  2. Краяз.ДБФ б-кі: прызначэнне, характарыстыка асобных частак
  3. Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў
  4. Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках
  5. Метад.асабл. падрыхтоўкі персанальных/біябібліягр.краяз.бібліягр.паказальн.рознага грамадскага прызначэння.
  6. Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.

Сутнасна-функцыянальную структуру, у якую ўваходзяць базавая (практычная) падсістэма – краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі і вытворныя ад яе інфраструктурныя віды дзейнасці: навукова-даследчая(краязн. Бібл., краязна. Бібліягр.), вучэбна-выхаваўчая і арганізацыйна-кіруючая. Вось гэтыя інфраструктурныя падсістэмы 2 і 3 "выходзяць" за межы бібліятэк, асноўнага звяна, цэнтра бібліятэчнага краязнаўства і лакалізуюцца, акрамя бібліятэк, у вышэйшых навучальных установах, вучылішчах, міністэрствах, упраўленнях культуры і г.д.

Тэарэтычным ядром бібліятэчнага краязнаўства вызначаны: краязнаўчае бібліятэказнаўства і краязнаўчае бібліяграфазнаўства. Яны ствараюць сістэматызаваныя веды аб законах і заканамернасцях шматграннай практычнай дзейнасці бібліятэк з першаснымі і другаснымі краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі.

Краязнаўчае бібліятэказнаўства, як тэарэтычнае ядро бібліятэчнага краязнаўства, прадстаўляе сабой сістэму ведаў аб мясцовай публічнай бібліятэцы, аб прынцыпах, законах і законамернасцях практычнай краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, накіраванай на збор, захаванне і прадстаўленне ў грамадскае карыстанне краязнаўчых дакументаў, а таксама інфармацыі аб іх. Прадмет краязнаўчага бібліятэказнаўства – бібліятэка як суб’ект і аб’ект краязнаўчай дзейнасці.

Краязнаўчае бібліяграфазнаўства адна са складаючых бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Прадметам гэтай навукі з'яўляецца краязнаўчая бібліяграфія як від, яе функцыянальныя, тэарэтычныя, арганізацыйныя і метадычныя асаблівасці. У межах бібліятэчнага сацыяльнага інстытута краязнаўчая бібліяграфічная дзейнасць непарыўна звязана з задачамі, функцыямі, кірункамі дзейнасці бібліятэк і спрыяе іх эфектыўнай рэалізацыі. Бібліяграфічнымі сродкамі ў бібліятэках ствараюцца інфармацыйна-пошукавыя сістэмы па краязнаўстве, якія забяспечваюць карыстальнікам зручны доступ да краязнаўчых дакументаў і ведаў.

Краязнаўчая работа ажыццяўляецца бібліятэкай і ў бібліятэцы, што вызначае два кірункі ў бібліятэчным краязнаўстве:

І. Дзейнасць бібліятэк па такіх напрамках: выяўленне, набыццё ў фонд дакументаў, якія па зместу звязаны з краем, іх захаванне і папулярызацыя; стварэнне сістэмы каталогаў, картатэк, бібліяграфічных паказальнікаў на краязнаўчы фонд; краязнаўчае бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне; метадычнае забеспячэнне іншых бібліятэк і інш. У межах гэтага кірунку бібліятэка ўсе свае намаганні накіроўвае на тое, каб знайсці і прадставіць чытачу краязнаўчы матэрыял, стварыць яму камфортныя ўмовы.

ІІ. Вывучэнне роднага краю, пошук новых матэрыялаў аб’яднаннямі краязнаўцаў, якія існуюць пры бібліятэцы. Бібліятэка ў гэтым выпадку з’яўляецца спонсарам, які прапанаваў сваё памяшканне і ажыццяўляе інфармацыйнае, бібліяграфічнае, метадычнае забеспячэнне пытанняў, якія распрацоўваюцца асабіста або калектыўна. Разам з тым усё больш бібліятэкараў вядуць даследчую работу па краязнаўстве, вынікам якой з'яўляюцца публікацыі, выступленні на навуковых канферэнцыях і інш. Гэты кірунак бібліятэчнага краязнаўства арыентаваны на атрыманне новых ведаў, першасных дакументаў, артыкулаў, тэзісаў, дакладаў і г.д.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 252 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Краязнаўства. Аб’ект і прадмет вывучэння, сацыяльныя функцыі, формы арганіз. | Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў | Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к | Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей | Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к.| Арганізацыі краязн. Дзейнасці ва ўніверсальных абласн.б-ках і ЦБС публ.мас.б-к

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)