Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метад.асабл. падрыхтоўкі персанальных/біябібліягр.краяз.бібліягр.паказальн.рознага грамадскага прызначэння.

Читайте также:
  1. Метад. Асабл. Падрыхтоўкі імянных і геаграфічных паказальнікаў да КБД
  2. Метад.асабл.падр. аглядаў краязн.д-таў
  3. Метад.асабл.падр.календароў знамянальных і памятных дат і бібліягр.хронік
  4. Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.
  5. Метадычныя асаблів. сінтэтычнага.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.

Персанальныя дапаможнікі. Біяграфічнае вывучэнне і вывучэнне ўкладу асобы ў навуку, грамадскую практыку з'яўляецца спосабам атрымання новых краязнаўчых ведаў. Дыяпазон краязнаўчых навукова-дапаможных персанальных (біябібліяграфічных) дапаможнікаў па тыпах і тэматыцы дастаткова шырокі. Гэта паказальнікі, спісы, агляды, даведнікі, слоўнікі і інш. Прысвячаюцца яны адной асобе ці групе ўраджэнцаў / дзеячоў края. Па тэматыцы гэта дапаможнікі, прысвечаныя гістарычным, грамадска-палітычным дзеячам, прадстаўнікам мастацтва і іншых галін і сфер. На сучасным этапе прыметным попытам карыстаюцца дапаможнікі, прысвечаныя дзеячам навукі і асветы. Назіраецца тэндэнцыя падрыхтоўкі буйных бібліяграфічных дапаможнікаў.

Асноўнымі структурнымі элементамі персанальных дапаможнікаў з'яўляюцца прадмова, уводзіны, біяграфічная даведка (або аўтабіяграфія ці хроніка), спіс літаратуры, які складаецца са спісаў літаратуры пра асобу, спіса твораў асобы, калі такія існуюць, дапаможныя паказальнікі. У біябібліяграфічных дапаможніках асноўны тэкст складаецца з персанальных глаў, а іх групоўка можа быць здзейснена па алфавіту, у храналагічнай паслядоўнасці, па відах дзейнасці.

Загалоўкам кожнай персанальнай главы з'яўляецца поўнае імя дзеяча. Гэтым элементам загаловак можа быць абмежаваны, але нярэдка яго пашыраюць, уключаючы псеўданімы, мянушкі. Прыводзяцца даты жыцця, часам указваецца род дзейнасці, прафесія. Недапушчальна ў загалоўку (а гэта рубрыка персанальнай главы) ўказваць толькі ініцыялы асобы.

У сучасных персанальных бібліяграфічных дапаможніках адбор імён ажыццяўляецца па наступных прынцыпах:

 ураджэнцы края (у неабходных выпадках з ўлікам гістарычных змяненняў адміністрацыйна-тэрытарыяльных межаў края);

 асобы, пэўныя перыяды жыцця якіх прайшлі ў даным краі;

 асобы, якія прызнаюць, што даны край аказаў уплыў на іх жыццё і дзейнасць.

Таксама могуць адлюстроўвацца дзеячы, наведванне якімі населенага пункта ці рэгіёна, аказала прыметны ўплыў на яго развіццё.

Пошук імён вядзецца па картатэках знакамітых людзей края, фактаграфічных БД, даведачных выданнях, мясцовых перыядычных выданнях і іншых крыніцах.

Вельмі важным структурным элементам з'яўляюцца біяграфічныя звесткі. Яны набываюць у дапаможніках розныя формы: ад кароткіх біяграфічных даведак, да разгорнутых біяграфічных артыкулаў. Пісацца яны павінны па распрацаванаму плану. Не пажадана без апрацоўкі выкарыстоўваць даведкі з энцыклапедычных і іншых выданняў, так як у дапаможніку атрымліваецца кангламерат даведак розных па структуры, а сувязь “чалавек – край” не знаходзіць адлюстравання. Часам біяграфічныя даведкі, падрыхтаваныя бібліёграфамі па цяжкадаступных крыніцах, па крупіцах, становяцца амаль адзінай даступнай крыніцай.

Бібліяграфічныя апісанні ў персанальных дапаможніках, як правіла, не анатуюцца. Такая методыка апраўдана тады, калі біяграфічныя даведкі насычаны звесткамі, раскрыта сувязь “дзеяч-край”, а ў спісах літаратуры прадстаўлены творы, змест якіх дубліруеццца (напрыклад, юбілейнага характару), спецыфічныя дакументы (каталогі выстаў мастакоў і інш.) Калі ж біяграфічныя даведкі мінімальныя, а спісы літаратуры аб’ёмныя, то неабходна анатаваць хаця б важнейшыя публікацыі.

У персанальных дапаможніках нярэдка прысутнічае наступны метадычны недахоп: у біяграфічных даведках (тэкстах) складальнікі імкнуцца раскрыць значэнне дзеяча для Беларусі ці свету, але выпускаюць такі аспект, як роля чалавека ў жыцці края, ці ўплыў края на чалавека, адлюстраванне сувязяў чалавека і яго малой радзімы; уплыў сям’і, блізкіх людзей, пражываўшых разам з ім у данай мясцовасці, на жыццёвы і творчы лёс дзеяча. Зразумела, што раскрыць сувязі чалавека з краем бывае вельмі няпроста, асабліва калі такая сувязь мала адлюстравана ў біяграфічнай літаратуры. Аднак чым менш звестак, тым больш глыбока неабходна вывучаць крыніцы, звязаныя з дзеячом, таму што менавіта аспект сувязі “чалавек – край” з'яўляецца найбольш каштоўным у плане рэалізацый функцыянальнага патэнцыялу персанальнай краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі.

Пры адборы літаратуры аб дзеячах, сувязь якіх з краем была эпізодам іх жыцця, непажадана поўна адлюстроўваць усе творы гэтых людзей, творы ніякім чынам не звязаныя з даным краем (калі асобы з'яўляюцца аўтарамі).

 

 

18. Метад.асабл.падрыхт.бягучых навукова-дапам.паказальнкаў тыпу “Новая літаратура аб вобл.”(раене, горадзе)

Сярод навукова-дапаможных паказальнікаў важнае месца займаюць універсальныя бягучыя тыпа “Новая літаратура аб вобласці” (раёне, горадзе). Яны прызначаны для аператыўнага інфармавання аб з'яўленні новых дакументаў і мадэлююць краязнаўчыя дакументныя патокі за кароткія адрэзкі часу – пераважна за адзін квартал.

Пры падрыхтоўцы гэтых паказальнікаў асноўнымі праблемамі з'яўляюцца:

 Забеспячэнне паўнаты выяўлення матэрыялаў аб тэрыторыі / населеным пункце, які апублікаваны ў краі і за яго межамі;

 вызначэнне крытэрыяў адбору матэрыяла;

 аператыўнасць і бесперапыннасць падрыхтоўкі паказальнікаў.

Аб’ектамі адлюстравання ў іх з'яўляюцца любыя дакументныя носьбіты інфармацыі: кнігі, фрагменты кніг, артыкулы з мясцовага і цэнтральнага друку, фотадакументы, ілюстрацыі, картаграфічныя матэрыялы. На жаль, пакуль не адлюстроўваюцца відэастужкі, гуказапісы, дакументы на замежных мовах, прысвечаныя тэрыторыі.

Адметнасцю гэтых паказальнікаў з'яўляецца шырокае адлюстраванне артыкулаў з мясцовага перыядычнага друку. У сучасным дакументным краязнаўчым патоку матэрыялы з мясцовага перыядычнага друку займаюць да 90% і гэта асаблівасць цалкам мадэлюецца ў паказальніках новай літаратуры. Складальнікі ўважліва праглядаюць гарадскія, раённыя і абласныя газеты. Тэндэнцыяй сучаснасці з'яўляецца пашырэнне кола мясцовых газет. Пры адборы газетных матэрыялаў неабходна аддаваць перавагу новым фактам і з'явам у жыцці края, напрыклад, новым установам, тэхналогіям, формам гаспадарання, адукацыйным і сацыяльным рэформам, навуковым дасягненням, мясцовым вынаходніцтвам, а таксама матэрыялам краязнаўчых даследаванняў, у якіх падаюцца малавядомыя факты і падзеі, па-новаму пераасэнсоўваюцца вядомыя эпізоды жыцця рэгіёна. Пераважна адлюстроўваюцца такія газетныя жанры, як аналітычныя і інфармацыйныя карэспандэнцыі, рэпартажы, справаздачы, тэматычныя, аналітычныя і агульныя агляды; навуковыя артыкулы, артыкулы-расследаванні, дакументальныя, партрэтныя і іншыя нарысы.

Вопыт адлюстравання матэрыялаў з мясцовага і рэспубліканскага перыядычнага друку ў паказальніках новай краязнаўчай літаратуры, якія выпускаюць бібліятэкі Беларусі, заслугоўвае станоўчай ацэнкі.

У складзе бібліяграфічных запісаў пераважаюць аналітычныя. Шырока выкарыстоўваюцца кароткія даведачныя анатацыі.

Для групоўкі матэрыялу ў гэтых паказальніках выкарыстоўваецца “Тыпавая схема класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”. Уключаюцца неабходныя новыя рубрыкі, або выключаюцца дакументна незабяспечаныя структурныя падраздзяленні.

У паказальніках змяшчаюць кароткія прадмовы, у якіх адлюстроўваюць мэтавае і чытацкае прызначэнне, аб’екты ўліку, склад даведачна-метадычнага апарату, і асабліва ўнесеныя змены. Пошукавыя магчымасці гэтых паказальнікаў пашыраюцца з дапамогай сістэмы спасылак і дапаможных паказальнікаў. Да іх складаюць паказальнікі: імянны, персаналій, геаграфічны. Геаграфічны павінен змяшчаць тэматычныя падрубрыкі, што, на жаль, не прымяняюць беларускія абласныя бібліятэкі.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 128 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання | Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках | Краяз.ДБФ б-кі: прызначэнне, характарыстыка асобных частак | Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам. | Метадычныя асаблів. сінтэтычнага.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам. | С-ма краяз.бібліяграф.дапам.: паняцце, значэнне і мадэлі с-мы | Тэндэнцыі развіцця с-мы КБД б-мі Беларусі на сучасным этапе |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Метад. Асабл. Падрыхтоўкі імянных і геаграфічных паказальнікаў да КБД| Метад.асабл.падр. аглядаў краязн.д-таў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)