Читайте также: |
|
Шырока распаўсюджана падрыхтоўка ў бібліятэках аглядаў краязнаўчых дакументаў. Гэта бібліяграфічныя агляды, якія ствараюцца ў выніку дакументаграфічнага аналізу крыніц, а таксама рэфератыўныя і аналітычныя, якія рыхтуюцца на аснове іх фактаграфічнага аналізу.
Бібліяграфічныя агляды арыентуюць спажыўцоў інфармацыі ў дакументных патоках у межах абранай тэматыкі. Рэфератыўныя і аналітычныя агляды ствараюцца ў выніку аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі сукупнасці дакументаў па пэўных пытаннях (праблемах, кірунках) і змяшчаюць сістэматызаваныя, абагульненыя і крытычна ацэненыя звесткі.
Бібліяграфічныя агляды краязнаўчых дакументаў шырока ствараюцца і выкарыстоўваюцца ў бібліятэках розных тыпаў. Бібліяграфічныя агляды могуць быць навукова-дапаможнымі і папулярнымі. Агляды рэфератыўныя і аналітычныя рыхтуюцца, як правіла, даследчыкамі. Але на сучасным этапе і бібліёграфы павінны мець асноўныя ўяўленні аб методыцы рэфератыўных і аналітычных аглядаў.
Бібліяграфічны агляд змяшчае зводную характарыстыку выданняў краязнаўчага зместу і іншых дакументаў, выкананую на аснове дакументаграфічнага аналіза. Бібліяграфічныя агляды падраздзяляюцца на агляды: 1) новых краязнаўчых дакументаў (за месяц, квартал, год); 2) крыніцазнаўчыя агляды, у якіх разглядаецца характар, прызначэнне і тэматыка твораў па пэўнай праблематыцы; 3) агляды краязнаўчых інфармацыйных выданняў (бібліяграфічных дапаможнікаў). Агляды краязнаўчых бібліяграфічных выданняў адлюстроўваюць узровень бібліяграфічнай забяспечанасці вывучэння рэгіёна, даюць аналіз методыкі падрыхтаваных дапаможнікаў, выяўляюць найбольш цікавыя метадычныя рашэнні, недахопы; 4) тэматычныя. Яны прысвячаюцца як гістарычным падзеям і датам, так і розным сучасным пытанням, напрыклад, экалогія края, эканамічныя пытанні, край у творах мастацтва і іншыя; 5) персанальныя.
Асноўнымі часткамі бібліяграфічнага агляду з'яўляюцца прадмова, асноўны тэкст, спіс крыніц.
Бібліяграфічны агляд прадугледжвае абавязковае выкарыстанне карыстальнікамі адлюстраваных дакументаў.
Рэфератыўны агляд арыентуе карыстальнікаў не ў патоку дакументаў, а ў ведах, у сукупнасці фактаў і канцэпцый, у падзеях незалежна ад таго, па якіх дакументах яны выяўлены. Патрабаваннем да рэфератыўных аглядаў з'яўляецца неабходная паўната і дакладнасць перадачы фактаў і канцэпцый, адлюстраваных у літаратуры.
Аналітычны агляд арыентуе спецыялістаў у інфармацыйным патоку па данай праблеме і дае ацэнку стану праблемы, выяўляе тэндэнцыі ў яе развіцці.
Аналітычныя агляды ў залежнасці ад выконваемай імі функцыі падзяляюцца на віды:
агляды-абгрунтаванні, у якіх даецца ацэнка стану пытання з абгрунтаваннем неабходнасці рашэння данай праблемы, і прапануюцца шляхі і метады вырашэння.
Выніковыя агляды сумяшчаюць ацэнку стана пытання з характарыстыкай дасягнутага ўзроўня, а таксама паказваюць нявырашаныя праблемы.
Прагнастычныя агляды. У іх даецца ацэнка стану і вызначаюцца перспектыўныя шляхі развіцця краязнаўчых даследаванняў, кірункаў сучаснага развіцця рэгіёнаў. Структура рэфератыўнага і аналітычнага аглядаў:
1) уводзіны – абгрунтаванне агляду, чытацкае прызначэнне, храналагічныя і іншыя межы адлюстравання дакументаў.
2) Асноўная тэкставая частка.
3) Заключэнне (вывады).
4) Спіс літаратуры, прадметны і імянны паказальнік, змест і анатацыя.
20. Метад.асабл.падрыхт.краязн.бібліягр.дапам.тыпу “Што чытаць аб краі”(Край:мінулае і сучаснасць)
Універсальныя і комплексныя паказальнікі тыпу “Што чытаць аб краі”. На сучасным этапе гэтыя паказальнікі атрымліваюць назвы тыпу “Край: мінулае і сучаснасць”. Змена назвы не выпадковая, выклікана яна пэўнымі метадычнымі асблівасцямі ў іх падрыхтоўцы. Па-першае, павялічылася роля фактаграфічнай інфармацыі, тэкставых даведак, тэкставых уставак, цытавання. Па-другое, пашырыліся крытэрыі адбору літаратуры. Калі ў паказальніках “Што чытаць аб краі” рэкамендавалі папулярную новую літаратуру (да 10 год), то зараз уключаюць каштоўную літаратуру мінулага, калі яна мае крыніцазнаўчае значэнне, нават на замежных мовах; апісваюць матэрыялы з архіваў. Аднак менавіта ў гэтых дапаможніках захавалася перавага бібліяграфічнай інфармацыі. Абавязковым патрабаваннем з'яўляецца і ўключэнне анатацый.
Адбор дакументаў ва універсальныя і комплексныя паказальнікі ажыццяўляецца па тэрытарыяльнай, храналагічнай і тыпавідавой прыметах. Па тэрытарыяльнай прымеце адбор у асноўным адпавядае сучаснаму адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу края, але з улікам яго гістарычных, сацыяльна-эканамічных і прыродных і іншых асаблівасцей. Па храналагічнай прымеце раіцца ўключаць дакументы прыкладна за апошнія 7 – 10 год, але патрэбна ўключаць і ранейшую літаратуру, калі яна не страціла свайго значэння і змяшчае унікальныю краязнаўчыя звесткі. Па тыпавідавой прымеце пры адборы з найбольшай паўнатой уключаюцца кнігі і іншыя асобна выдадзеныя дакументы, поўнасцю ці часткова прысвечаныя краю. Перавага аддаецца навукова-папулярнай, даведачнай і мастацкай літаратуры, а таксама навуковай па даступных галінах ведаў. Больш абмежавана падыходзяць да ўключэння артыкулаў з часопісаў і газет.
Асноўная частка мае сістэматычную групоўку, для якой адаптуецца “Тыпавая схема класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”. Бібліяграфічныя запісы ў межах апошніх структурных дзяленняў павінны групавацца ў лагічнай паслядоўнасці і ўключаць рэкамендацыйныя і даведачныя анатацыі. У асобных радзелах, напрыклад, персаналій, можа быць выкарыстана алфавітная ці храналагічная паслядоўнасць імёнаў знакамітых людзей края.
Да гэтых паказальнікаў абавязковымі з'яўляюцца прадмова, дапаможныя геаграфічны, персанальны і іншыя паказальнікі
Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 139 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Метад.асабл. падрыхтоўкі персанальных/біябібліягр.краяз.бібліягр.паказальн.рознага грамадскага прызначэння. | | | Метад.асабл.падр.календароў знамянальных і памятных дат і бібліягр.хронік |