Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метад. Асабл. Падрыхтоўкі імянных і геаграфічных паказальнікаў да КБД

Читайте также:
  1. Метад.асабл. падрыхтоўкі персанальных/біябібліягр.краяз.бібліягр.паказальн.рознага грамадскага прызначэння.
  2. Метад.асабл.падр. аглядаў краязн.д-таў
  3. Метад.асабл.падр.календароў знамянальных і памятных дат і бібліягр.хронік
  4. Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.
  5. Метадычныя асаблів. сінтэтычнага.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.

Найбольш адметным з'яўляюцца геаграфічны і персанальны дапаможныя паказальнікі.

У геаграфічным адлюстроўваюцца назвы разнастайных аб’ектаў, пераважна зямной прасторы. Асновай пабудовы геаграфічных дапаможных паказальнікаў з'яўляюцца геаграфічныя рубрыкі – найменні адміністрацыйна-тэрытарыяльных, дзяржаўных, фізіка-геаграфічных, геалагічных (рудаўпраўленне), эканамічных аб’ектаў (“Дражня”, СЭЗ “Брэст”); аб’ектаў, звязаных з рознымі відамі транспарта: чыгункай, воднымі шляхамі, аўтамагістралямі і інш. Уключаюцца найменні гісторыка-геаграфічных аб’ектаў (Юравіцкая стаянка), ваенна-геаграфічныя аб’екты (тэатры ваенных дзеянняў, месцы асобных баёў); уключаюцца назвы навуковых станцый, абсерваторый, запаведнікаў, метэастанцый і інш.); часовыя пасяленні рознага прызначэння (палявы лагер вытворчай практыкі, геалагічнай экспедыцыі).

Пры ўключэнні назваў геаграфічных аб’ектаў трэба ўлічваць асаблівасці функцыянавання тэрмінаў. Нельга пераўтвараць пастаянна прымяняемыя тэрміны, якія сталі звыклымі, шырока вядомымі ў навуцы і ў грамадскай практыцы, у тэрміны нязвыклыя, напрыклад, Рудабельская Рэспубліка не варта змяняць на Рудабель, калі ў дакуменце асвятляюцца падзеі ўстанаўлення савецкай улады. Неабходнасць дакладнай ідэнтыфікацыі і лакалізацыі населеных пунктаў у некаторых выпадках патрабуе ўдакладненняў гістарычных назваў, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці аб’ектаў. Бібліёграфу-складальніку мэтазгодна кіравацца наступнымі рэкамендацыямі ў складаных сітуацыях.

 Выкарыстанне сучасных назваў у якасці рубрык. Пры гэтым галоўная рубрыка павінна дапаўняцца ўсімі варыянтамі гістарычных назваў. Гістарычныя назвы таксама павінны адлюстроўвацца ў рубрыках-адсылках.

 Прымяненне гістарычных назваў у якасці самастойных рубрык мэтазгодна у тых выпадках, калі немагчыма ідэнтыфікаваць населеныя пункты, якія сустракаюцца ў гістарычных дакументах, у гістарычнай літаратуры з сучасна існуючымі.

 Абавязкова указваецца тып населенага пункта: горад, фальварак і інш. Дазваляе пазбегнуць хібаў аманіміі (Свіслач, рака; Свіслач, гарадскі пасёлак.)

 Указваецца адміністрацыйна-тэрытарыяльная функцыя аб’екта: цэнтр ваяводства, павета, раёна, сельсавета.

 Указваецца адміністрацыйна-тэрытарыяльная прыналежнасць да пэўнай дзяржаўнай тэрытарыяльнай адзінкі (да ваяводства, павета, губерні, акругі, раёна, вобласці).

 Даюцца адсылкі пры наяўнасці сінанімічных назваў (Прапойск гл. Слаўгарад)

У геаграфічным паказальніку мэтазгодна змяшчаць храналагічныя і тэматычныя падрубрыкі і падрубрыкі, якія характарызуюць мэтавае і чытацкае прызначэнне, форму дакумента.

У персанальны дапаможны паказальнік уключаюцца звесткі аб усіх асобах, узгаданых у назвах дакументаў і анатацыях і яшчэ лепш у тэкстах дакументаў. Інфарматыўнасць іх рубрык павялічваецца за лік указання поўных імён, дат жыцця, прафесіі, віда дзейнасці, рода заняткаў, тытула і інш.

Падрыхтоўка бібліяграфічнага дапаможніка ў электронным рэжыме дазваляе павысіць яго інфарматыўнасць з дапамогай сістэмы слоўнікаў: “Імяннога”, “Персаналій”, “Назваў твораў”, “Тэматычнага”, “Ключавых слоў”, “Геаграфічнага”, комплекснага “Прадметна-геаграфічнага”, “Назваў канферэнцый”, “Храналагічнага”, “Крыніц публікацый”.

 

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 169 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання | Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках | Краяз.ДБФ б-кі: прызначэнне, характарыстыка асобных частак | Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам. | Метадычныя асаблів. сінтэтычнага.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам. | С-ма краяз.бібліяграф.дапам.: паняцце, значэнне і мадэлі с-мы |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Тэндэнцыі развіцця с-мы КБД б-мі Беларусі на сучасным этапе| Метад.асабл. падрыхтоўкі персанальных/біябібліягр.краяз.бібліягр.паказальн.рознага грамадскага прызначэння.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)