Читайте также: |
|
Значнасць краязнаўчага ДБФ абумоўлена яго патэнцыялам для выканання фактаграфічных і бібліяграфічных даведак. Частка ДБФ, прызначаная пераважна для выканання фактаграфічных запытаў карыстальнікаў фарміруецца з даведачных выданняў, якія змяшчаюць матэрыялы пра даную тэрыторыю ці населены пункт. Трэба адзначыць, што ў апошні час назіраецца павышэнне выпуску даведачнай літаратуры, прысвечанай невялікім тэрыторыям. Калі краязнаўчае даведачнае выданне маецца ў бібліятэцы ў адным экземпляры, яно ўключаецца ў краязнаўчы фонд, калі экземпляраў больш – адзін выдзяляецца ў КДБФ. У любым выпадку бібліёграф павінен добра ўяўляць, якія выданні маюць даведачны характар і адпаведна іх выкарыстоўваць. У даведачную частку КДБФ уключаюць:
1) Універсальныя даведачныя выданні аб рэгіёне/населеным пункце. Да ліку іх адносяцца рэгіянальныя энцыклапедыі і даведнікі сучаснага часу і рэтраспектыўныя. Сярод сучасных рэгіянальных энцыклапедый і даведнікаў распаўсюджаны выданні тыпу “Віцебск”, “Гродна”, “Мінск”, “Брэсцкая вобласць”, “Гомельская вобласць” і т.п. Гэтыя выданні ўключаюць кароткія звесткі аб мінулым, асабліва гісторыка-культурнага характару, і больш поўна прадстаўляюць сучасныя дасягненні рэгіёна, у.т. л. у лічбах. Да ліку універсальных даведачных выданняў адносяцца гісторыка-дакументальныя хронікі “Памяць”, прысвечаныя абласцям, раёнам і гарадам Беларусі. У гэтых унікальных даведніках у комплексе прадстаўлены важнейшыя гістарычныя дакументы, статыстычныя звесткі, сабраны матэрыялы з шырокага кола крыніц, якія характарызуюць гістарычны ход падзей, розныя бакі жыцця, змешчана багатая персанальная інфармацыя, уключаючы фотадакументы і інш. Падобнымі да гісторыка-дакументальных хронік серыі “Памяць” з'яўляюцца асобныя выданні гэтага ж тыпу, здзейсненыя сучаснымі краязнаўцамі па індывідуальнаму замыслу. Гэта “Хроніка Убарцкага Палесся” (Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці) краязнаўцы-аматара Анатоля Атнагулава. Выданне прадстаўляе сабой сістэматызаваны унікальны збор гістарычных дакументаў, звестак і фактаў гісторыі края. Да ліку выдатных гісторыка-дакументальных хронік адносіцца “Деревни и люди Мозырщины”: Ист.-док. хроника Мозыр. р-на, всех сельсоветов и насел. пунктов региона (деревень, поселков, хуторов) (2001).
Павышэнне інтарэсу да краязнаўства ў сучасным грамадстве дазваляе прагназаваць павялічэнне выпуску такіх выданняў.
Каштоўнымі элементамі з'яўляюцца летапісы вёсак, падрыхтаваныя работнікамі сельскіх бібліятэк. Яны змяшчаюць унікальныя матэрыялы пра гэтыя пасяленні.
2) Даведнікі рэгіянальных статыстычных упраўленняў (абласных, гарадскіх, раённых). Гэта універсальныя даведнікі тыпа “Народная гаспадарка вобласці за перыяд, у годзе”, “Вобласць у годзе” і галіновыя, тэматычныя даведнікі “Народная адукацыя вобласці ў годзе”, “Медыцына і ахова здароўя вобласці ў годзе”, “Жанчыны вобласці” і інш. Прадстаўляюць афіцыйныя статыстычныя даныя аб стане рэгіянальнага развіцця.
3) Даведачна-інфармацыйныя матэрыялы, ствараемыя раённымі і гарадскімі выканкамамі. Змяшчаюць пераважна даныя і статыстыку сучаснага развіцця рэгіёнаў, але адлюстроўваюць і важнейшыя гісторыка-культурныя звесткі. Маюць прыгожае афармленне.
4) Каляндары знамянальных і памятных дат. Рыхтуюцца АУНБ і ЦБС. Некаторыя з іх змяшчаюць толькі фактаграфічныя звесткі.
5) Тапанімічныя даведнікі. Дазваляюць выконваць шматлікія запыты, звязаныя з паходжаннем назваў. Гэта, напрыклад, вельмі папулярныя і зручныя ў выкарыстанні тапанімічныя “Слоўнікі назваў населеных пунктаў” Яўгена Рапановіча, якія выходзілі ў канцы 70-х-80-я гады ХХ ст. Стан населеных пунктаў краіны на сучасны час зафіксаваны ў новым даведачным выданні “Назвы населеных пунктаў...вобласці”. Яго падрыхтоўку вядуць Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі сумесна з цэнтрамі картаграфіі і геадэзіі краіны. Асобныя бібліятэкі вядуць дасье мясцовай тапанімікі.
6) Дыялектныя слоўнікі. Гэта слоўнікі рэгіянальных гаворак, напрыклад, “Краёвы слоўнік Лагойшчыны”, “Матэрыялы для слоўніка Мінска-Маладзечанскіх гаворак”, “Слоўнік Гродзенскай вобласці”, “Тураўскі слоўнік” і інш. Важна прадставіць у ДБФ як дыялектныя слоўнікі, што адлюстроўвалі мову рэгіёна ў мінулым, так і сучасныя. Фактычна зараз мова ўсіх рэгіёнаў Беларусі адлюстравана ў дыялектных слоўніках, выдадзеных у той ці іншы час. Асобныя бібліятэкі самі выступаюць збіральнікамі сучаснага моўнага матэрыялу, якія ўяўляе вялікую каштоўнасць і будзе служыць вывучэнню развіцця мовы на тэрыторыі рэгіёна(Свіслачская ЦБС). Гэтыя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ў ДБФ.
7) Генеалагічныя даведнікі. Перш за ўсё бібліятэкі сочаць за з'яўленнем рэгіянальных даведнікаў, напрыклад, Яцкевіч З. “Малы гербоўнік Халопеніцкай шляхты”, “Гербоўнік Наваградскай шляхты” і інш. Генеалагічныя даведнікі дапамагаюць вывучаць сямейную гісторыю, гісторыю мясцовых шляхецкіх родаў.
8) Навуковыя, навукова-папулярныя і вучэбныя выданні з вялікім і унікальным фактаграфічным матэрыялам. Напрыклад, упершыню на сучасным этапе з'явіліся кнігі, аднесеныя да новага кірунку краязнаўчых даследаванняў “вёсказнаўства”. Гэта кнігі, прысвечаныя асобным вёскам, напісаныя іх ураджэнцамі. Падрыхтаваны па унікальных крыніцах: архіўных дакументах, успамінах і інш.
9) Адрасныя і тэлефонныя рэгіянальныя даведнікі.
10) Бізнес-даведнікі. Прадстаўляюць даныя аб суб’ектах гаспадарання розных формаў уласнасці, іх паслугах, таварах. Змяшчаюць юрыдычныя рэквізіты, кантактныя тэлефоны. Распаўсюджаны універсальныя бягучыя бізнес-даведнікі і тэматычныя.
На сучасным этапе бібліятэкі імкнуцца папоўніць КДБФ каштоўнымі даведачнымі выданнямі мінулага. Зараз узнікла магчымасць набываць алічбаваныя выданні, як, напрыклад, “Памятныя кніжкі Магілёўскай губерні”, якія пачалі выходзіць на CD-ROM. З'яўленне падобных кампакт-дыскаў павінна ўважліва адсочвацца бібліёграфамі-краязнаўцамі.
Бібліяграфічная частка ДБФ уключае галіновыя, тэматычныя, персанальныя бібліяграфічныя дапаможнікі, прысвечаныя данай тэрыторыі, як новыя, так і створаныя ў ранейшыя часы. Вельмі карыснымі з'яўляюцца універсальныя бягучыя паказальнікі аб абласцях, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выдаюцца ўсімі АБ краіны. Карысна выяўляць і ўключаць у ДБФ бібліяграфічныя матэрыялы аб тэрыторыі, асобных населеных пунктах і выдатных асобах, якія часта змяшчаюцца ў бюлетэні “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”. Прадстаўляецца мэтазгодным выяўляць і адлюстроўваць у КДБФ замежныя бібліяграфічныя матэрыялы аб тэрыторыях. Яны дапамогуць паглыбіць задавальненне інфармацыйных запытаў даследчыкаў. Уключаюцца таксама паказальнікі мясцовага друку, з дапамогай якіх магчыма выконваць разнастайныя краязнаўчыя запыты. (аб паказчыках мясцовага кнігадрукавання, яго асартыменце, шукаць творы мясцовых аўтараў і інш.).
Такім чынам, бібліёграфы бесперапынна выяўляюць новыя даведачныя і бібліяграфічныя дапаможнікі, вядуць пошукі даведачных выданняў мінулага. У перспектыве найбольш каштоўныя даведачныя выданні будуць алічбоўвацца, што зробіць даступнымі для бібліятэк і карыстальнікаў мноства фактаў і даных мінулага і сучаснасці любых тэрыторый Беларусі.
Карысна выяўляць і выкарыстоўваць інтэрнет-рэсурсы, якія прадстаўляюць масівы фактаграфічных бібліяграфічных даных аб краі
Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 235 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках | | | Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам. |