Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к

Читайте также:
  1. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках
  2. Спец. девайсы снайпера
  3. Студента __________ курсу, спец.________

Спецыфіка краязнаўчых фондаў бібліятэк розных відаў. Найбольш шырокія па саставу і глыбокія па паўнаце краязнаўчыя фонды збіраюць універсальныя навуковыя абласныя бібліятэкі (УНАБ) Беларусі, якія з’яўляюцца цэнтрамі бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства ў рэгіёнах рэспублікі. Аб’ём КФ абласных бібліятэк РБ 15-20 тысяч экземпляраў, пры гэтым краязнаўчыя дакументы ў іх аб’ёме складаюць да 20%, астатнія 80% — мясцовыя дакументы. УНАБ атрымліваюць мясцовы абавязковы экземпляр твораў друку, што дазваляе ім выконваць функцыю дэпазітарыяў краязнаўчых і мясцовых дакументаў. КФ абласных бібліятэк фарміруюцца з улікам сукупнага профіля вобласці і разлічаны на задавальненне запытаў карыстальнікаў на краязнаўчыя дакументы навуковага, міжгаліновага і комплекснага характара.

Універсальныя абласныя бібліятэкі прыкладаюць шмат намаганняў па збору краязнаўчых дакументаў у максімальна поўным аб’ёме, арганізуюць іх гарантаванае захаванне і агульнадаступнае выкарыстанне.

Універсальнымі па складу краязнаўчымі фондамі валодаюць публічныя (масавыя) бібліятэкі рэспублікі – цэнтры бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства нізавога рэгіянальнага ўзроўня. Яны вырашаюць задачу якаснага адбора краязнаўчых дакументаў і прадстаўленне іх для актыўнага выкарыстання абанентамі. КФ публічных бібліятэк не носяць дэпазітарнага характара, але выключэнне краязнаўчых дакументаў з фонда абмежавана. Састаў КФ арыентаваны на профіль абслугоўваемай тэрыторыі і на задавальненне агульнакультурных краязнаўчых патрэбнасцей абанентаў.

У абласных цэнтрах рэспублікі вузкапрафесійныя краязнаўчыя патрэбы абанентаў задавальняюцца фондамі ўніверсальных абласных бібліятэк, а ЦБС гэтых гарадоў, як правіла, спецыялістаў і вучоных не абслугоўваюць, бо фонды бібліятэк ЦБС арыентаваны на набыцце масавых краязнаўчых выданняў.

Спецыфіка камплектавання КФ ЦБС сярэдніх і малых гарадоў іншая: публічныя бібліятэкі набываюць у фонд масавыя і спецыяльныя краязнаўчыя выданні. Мэтазгодна наступная каардынацыя: у фонде ЦБ ЦБС канцэнтруюцца спецыяльныя краязнаўчыя выданні, а масавыя краязнаўчыя выданні як у філіялах, так і ў ЦБ ЦБС. Улічваючы спецыфіку мясцовых умоў, краязнаўчыя фонды ЦБС арыентаваны на задавальненне не толькі агульнакультурных, пазнавальных, але і навуковых, вучэбных, вузкапрофільных патрэб абанентаў у галіне краязнаўства.

Дзіцячыя і школьныя бібліятэкі арыентуюцца на далучэнне юных грамадзян да пазнання роднага края, на фарміраванне патрэбнасцей абанентаў у краязнаўчых дакументах. Краязнаўчыя фонды гэтых бібліятэк, універсальныя па зместу, фарміруюцца з улікам узросту абанентаў і разлічаны на задавальненне агульнакультурных і вучэбных краязнаўчых патрэб карыстальнікаў. У КФ значную частку займае мастацкая літаратура, творы мясцовых пісьменнікаў, паэтаў, даведнікі.

Спецыфіка КФ універсітэцкіх бібліятэк і бібліятэк ВНУ у тым, што яны разлічаны на задавальненне навукова-даследчых, вучэбных краязнаўчых патрэбнасцей. Па свайму саставу КФ гэтых бібліятэк з’яўляюцца шматгаліновымі або галіновымі. Састаў фонда вызначаецца профілем ВНУ. Акрамя уласна краязнаўчых дакументаў (апублікаваных і неапублікаваных) збіраюцца ўсе выданні, надрукаваныя ў тыпаграфіі або выдавецтве ВНУ, работы студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, а таксама дакументы, якія маюць звесткі аб гэтым ВНУ, жыцці і творчасці яго супрацоўнікаў.

Спецыфічнай рысай КФ спецыяльных бібліятэк з’яўляецца ўзровень яго паўнаты па профілю бібліятэкі, абслугоўваемай галіны, прадпрыемства, установы, накіраванасць на задавальненне навукова-даследчых, вытворчых, прафесійных краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў. Спецыяльныя бібліятэкі павінны збіраць дакументы, прысвечаныя ўстанове, прадпрыемству, яго супрацоўнікам, а таксама іх публікацыі. Асаблівасцю КФ спецыяльных бібліятэк з’яўляецца наяўнасць у іх саставе спецвідаў краязнаўчых дакументаў: прамысловых каталогаў на мясцовую прадукцыю, апісанне вынаходстваў мясцовых рацыяналізатараў, справаздачы аб НДР і інш.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 145 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Краязнаўства. Аб’ект і прадмет вывучэння, сацыяльныя функцыі, формы арганіз. | Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к. | Біблі. Краяз. Сутнасна-функцыянальная стр-ра. Кірункі развіцця | Арганізацыі краязн. Дзейнасці ва ўніверсальных абласн.б-ках і ЦБС публ.мас.б-к | Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў| Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)