Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Краязнаўства. Аб’ект і прадмет вывучэння, сацыяльныя функцыі, формы арганіз.

Читайте также:
  1. I. Различия формы
  2. III. Формы Subj. II.
  3. IV. Методические указания по самостоятельной внеаудиторной работе студентов (СУРС) и формы контроля
  4. Wave 3 – новый флагман платформы bada на свежей версии 2.0. Модель в цельнометаллическом корпусе из анодированного алюминия и с большим (4”) экраном Super AMOLED.
  5. Анатомия формы
  6. Банковский кредит и его формы
  7. Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к.

Краязнаўства — гэта вывучэнне насельніцтвам на навуковай аснове гістарычных, палітычных, сацыяльна-эканамічных, геаграфічных, культурных, прыродных і шэрагу іншых фактараў, якія характарызуюць у комплексе фарміраванне і развіццё якой-небудзь пэўнай тэрыторыі краіны (сяла, горада, раёна, вобласці).

Тэрмін "краязнаўства" разглядаецца як комплекс навуковых дысцыплін і ўсебаковае вывучэнне краю мясцовымі жыхарамі, а таксама і як грамадскі рух, які аб’ядноўвае мясцовае насельніцтва.

Прадметам пазнання ў краязнаўстве з’яўляецца тэрыторыя, мясцовасць, што вызначаецца паняццем "родны край".

Памеры паняцця "край" залежаць ад тыпа, віда, задач, профіля бібліятэкі, краязнаўчых запытаў яе карыстальнікаў, штату бібліятэчных супрацоўнікаў, матэрыяльна-тэхнічнай базы, магчымасцей каардынаванага фарміравання і ўзаемавыкарыстання краязнаўчых рэсурсаў бібліятэк края. Кожная бібліятэка акрэслівае тэрытарыяльныя межы свайго краю. Для абласной бібліятэкі краем з’яўляецца тэрыторыя вобласці, для раённай – раёна, для гарадской – свой горад, дл я сельскай – сяло, у межах якіх ажыццяўляецца іх дзейнасць.

Але пры неабходнасці тэрытарыяльныя рамкі (межы края) краязнаўчай дзейнасці бібліятэк могуць быць пашыраны з улікам прыродных, экалагічных, гістарычных і іншых асаблівасцей. Такім чынам, край – канкрэтная частка дзяржавы, якая звычайна супадае з адзінкай сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення (вобласць, раён, горад) і вызначаецца з улікам змяненняў гістарычных межаў, а таксама фізіка-геаграфічных, прыродна-кліматычных, геалагічных, эканамічных і іншых крытэрыяў раяніравання.

У практыцы бібліятэкі ўдакладняюць межы края для бібліятэчнага краязнаўчага фонда, каталога, бібліяграфічнага дапаможніка, выставы і г.д. – з ўлікам мэт кожнага віда і формы дзейнасці. І ў кожным выпадку, вызначаючы межы края, бібліятэка фіксуе прынятае рашэнне ў картатэку метадычных рашэнняў або ў іншых дакументах, каб пазбегнуць памылак і забяспечыць пераемнасць рашэнняў.

Краязнаўства набыло выразны сацыяльны характар; традыцыйна выконвае выхаваўчыя, рекрэацыйныя, асветніцкія функцыі і актыўна садзейнічае навуковай і вытворчай дзейнасці.

Аб’ектам вывучэння краязнаўства з’яўляецца прырода, насельніцтва, гаспадарка, гістарычнае мінулае, мастацтва, культура і інш.

Прадмет вывучэння – край.

Напрамкі вывучэння края:

1. Усебаковае вывучэнне прыроды і прыродных каштоўнасцей (зямныя, недры, рэльеф, глеба, клімат, расліны), экалагічных умоў.

2. Вывучэнне народнай гаспадаркі, выяўленне новых крыніц сыравіны і дадатковых рэсурсаў для эканомікі той або іншай мясцовасці.

3. Вывучэнне гістарычнага мінулага края (мясцовых радаводаў, ваенных падзей і інш.)

4. Вывучэнне нацыянальных, этнаграфічных асаблівасцей, а таксама антрапалагічнага, этнічнага, канфесійнага складу мясцовага насельніцтва.

5. Улік і абарона помнікаў архітэктуры і культуры, вывучэнне вуснай народнай творчасці, дыялектаў, мастацкіх промыслаў края.

Існуюць наступныя формы арганізацыі краязнаўства: дзяржаўная, грамадская, школьная, кааператыўна-камерцыйная, асобна-ініцыятыўная.

Дзяржаўнае краязнаўства гэта: вывучэнне края мясцовымі гаспадарнымі органамі (яны ма юць дакументальныя і статыстычныя матэрыялы па эканоміцы і культуры вобласці, раёна, горада…); вывучэнне края дзяржаўнымі ўстановамі: навукова-даследчыя інстытуты, адзяленне і філіялы АН РБ, вопытныя сельскагаспадарчыя станцыі; дзейнасць краязнаўчых музеяў ("Рэчавая энцыклапедыя края"). Іх функцыі: збіраць, вывучаць і папулярызаваць гістарычныя помнікі, творы мастацтва; ствараць экспазіцыі, якія прысвечаны прыродным каштоўнасцям і эканоміцы края; ствараць каталогі, даведнікі, пуцевадзіцелі, тэматычныя зборнікі навуковых прац. Мясцовыя выдавецтвы, абласныя кнігагандлі і кніжныя магазіны спрыяюць распаўсюджванню і папулярызацыі краязнаўчай літаратуры.

Грамадскае краязнаўства развіваецца па ініцыятыве аматараў краязнаўства. На сучасным этапе ствараецца многа краязнаўчых грамадскіх арганізацый, якія зарэгістраваны ў розных установах (музеях, бібліятэках, дамах культуры і інш.)

У межах школьнага краязнаўства вучні розных класаў вывучаюць свой край у час вучэбных заняткаў, у гуртках і школьных музеях, на экскурсіях, у турысцкіх паходах. Сустракаюцца з мясцовымі краязнаўцамі, удзельнічаюць у вечарынах, конкурсах, алімпіядах па краязнаўстве. Акрамя таго, краязнаўчы матэрыял займае асаблівае месца ў выкладанні шэрагу дысцыплін: гісторыі, геаграфіі, літаратуры.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 414 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Біблі. Краяз. Сутнасна-функцыянальная стр-ра. Кірункі развіцця | Арганізацыі краязн. Дзейнасці ва ўніверсальных абласн.б-ках і ЦБС публ.мас.б-к | Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў | Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к | Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей | Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Тематические и специальные картотеки| Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)