Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Размяшчэнне і захаванне КФ

У практыцы назіраецца: шматварыянтнасць арганізацыйнай структуры КФ; мноства спосабаў размяшчэння і расстаноўкі КД; працэс драблення КФ.

Бібліятэкі па рознаму вырашаюць пытанне структуравання КФ:

а) кніжны збор (краязнаўчы) — асобна захоўваецца ў краязнаўчым аддзеле;

б) КФ не выдзяляецца, але ў інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле збіраецца падсобны КФ і даведачны апарат;

в) КФ не выдзяляецца з агульнага фонда, большая яго частка (да 70%) размяшчаецца ў фондасховішчы, у структуры якога арганізуецца дэпазітарны фонд КФ і калекцыя мясцовых выданняў.

Іншыя дакументы размяркоўваюцца па аддзелах абслугоўвання фонда па іх профілю.

Такім чынам, пад арганізацыйнай структурай КФ разумеюць фонд: аддзела (сектара) краязнаўства, сектара або групы дэпазітарнага захоўвання, групу выдзеленых па сцелажах краязнаўчых дакументаў.

Вызначыць аптымальную структуру КФ вельмі складана, бо фізічна немагчыма сканцэнтраваць у адным месцы ўсе КД (у кожным аддзеле ёсць па свайму профілю КД). Таму неабходна мець комплекс прыёмаў і сродкаў забеспячэння ўзаемасувязі розных частак КФ, якія змешчаны ў розных аддзелах бібліятэкі.

КФ па функцыянальным прызначэнні дзеліцца на дейнічаючы фонд і запасны, чытацкі і службовы, аператыўны і дэпазітарны, асноўны і дапаможны.

Універсальныя навуковыя абласныя бібліятэкі.

1. КФ аддзела краязнаўства абласных бібліятэк — дзейнічаючы фонд, які выкарыстоўваюць абаненты.

— Каб захаваць унікальную, рэдкую частку дзейнічаючага фонда, ствараюць запасны фонд (рэзервовы, страхавы).

— Дзейнічаючыя фонды дзеляцца на: чытацкія фонды (фонд аддзела краязнаўства, аддзела абслугоўвання), службовыя – бібліятэкары кожны дзень звяртаюцца да іх (падсобны фонд сектара краязнаўчай бібліяграфіі).

— Чытацкі КФ дзеліцца на: аператыўны (фонд аддзела краязнаўства), дэпазітарны (дэпазітарны фонд КД у структуры фонда асноўнага захавання).

— Аператыўныя фонды дзеляцца: асноўныя фонды, яны прызначаны для забеспячэння пастаяннага (доўгага па часу) захоўвання КД, дапаможныя фонды. Аператыўнасць дасягаецца шляхам фарміравання падсобных фондаў чытальных залаў краязнаўчай літаратуры. Дапаможныя фонды ствараюць для аператыўнага фізічнага і інтэлектуальнага доступа да дакументнай інфармацыі, якая прысутнічае ў асноўных фондах (інтэлектуальны доступ шляхам стварэння даведачна-бібліяграфічнага фонда ў сектары краязнаўчай бібліяграфіі).

Такім чынам, КФ уяўляе сабой складаную структурную з’яву, якая дазваляе захоўваць і выкарыстоўваць КД.

2. У падсобным фондзе сектара краязнаўчай бібліяграфіі інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела абласной бібліятэкі збіраюць: статыстычныя даведнікі; штогоднікі, бібліяграфічныя дапаможнікі; манаграфічныя выданні (аб’ём 100-300 экземпляраў). Карыстаюцца супрацоўнікі і часткова абаненты бібліятэкі.

3. Дэпазітарны фонд (ДФ) УНАБ захоўвае КД і мясцовыя выданні, якія паступілі незалежна з якіх крыніц. У ДФ КД пастаянна захоўваюцца ў 2-4 экземплярах, мясцовыя выданні — 1-2 экземплярах. ДФ з’яўляецца састаўной часткай фонда асноўнага захоўвання і выдзяляецца на асобных сцелажах. КД, якія ўключаюцца ў фонды і іншых аддзелаў бібліятэкі, згодна іх профіля, з’яўляюцца, у асноўным, дублетнымі і прызначаны для выкарыстання абанентамі ў гэтых аддзелах.

4. Спецвіды тэхнічнай дакументацыі, нотныя выданні, выяўленчыя выданні, кінафотафонадакументы, выданні на замежных мовах, неапублікаваныя дакументы, рэдкія, рукапісныя матэрыялы размяшчаюцца ў фондах суадносных аддзелаў УНАБ.

5. Мясцовыя перыядычныя выданні захоўваюцца па-рознаму: у аддзеле краязнаўства (апошніх год выдання); у аддзеле асноўнага захоўвання (за мінулыя гады); а можна незалежна ад года выдання ў адным з гэтых аддзелаў сканцэнтраваць падфонд перыядычных выданняў.

КФ знаходзіцца ў розных аддзелах бібліятэкі, таму для яго выкарыстання і папулярызацыі трэба стварыць краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат, і перш за ўсё, зводны краязнаўчы каталог: ён аб’ядноўвае КД; забяспечвае прадметную сувязь краязнаўчых выданняў, указвае месцазнаходжанне КД.

Цэнтральныя бібліятэчныя сістэмы публічных бібліятэк.

У ЦБС КФ у найбольш поўным складзе фарміруецца ў ЦБ: у чытальнай зале збіраюцца каштоўныя КД, якія карыстаюцца попытам; у галіновыя і спецыялізаваныя аддзелы ідуць дублетныя экземпляры краязнаўчых галіновых выданняў; на абанеменце збіраюцца КД, якіх у бібліятэцы ў дастатковай колькасці. КД размяшчаюцца на асобных паліцах, выставах "Наш горад (сяло)".

Бібліятэкі-філіялы збіраюць агульныя выданні аб вобласці, горадзе, раёне; выданні, прысвечаныя сваёй зоне абслугоўвання (сяло, мікрарайон горада). У ЦБС ствараюць тэматычныя альбомы, папкі выразак з газет, летапісы краю. З мэтай выдзялення КД бібліятэкі выкарыстоўваюць "малыя" лакальныя формы арганізацыі КФ: кніжныя выставы; тэматычныя папкі газетных выразак; калекцыі КД, якія былі падараны мясцовым краязнаўцам; падборкі краязнаўчых дакументаў па вызначанай тэме; набор фатаграфій мясцовых славутасцей; камплекты слайдаў, створаных карыстальнікамі бібліятэкі і інш.

КД расстаўляюцца па паліцах згодна спосабу расстаноўкі ўсяго фонда бібліятэкі: сістэматычная расстаноўка, тэматычная, прадметная, у прыватнасці, па табліцах ББК. Краязнаўчыя матэрыялы рэдка перавыдаюцца і лепшыя з іх хутка фізічна зношваюцца, таму ў бібліятэках пераводзяць краязнаўчыя дакументы з бумажных на іншыя формы носьбітаў, ствараюць і страхавы КФ на мікра і электронных носьбітах.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 128 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Краязнаўства. Аб’ект і прадмет вывучэння, сацыяльныя функцыі, формы арганіз. | Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к. | Біблі. Краяз. Сутнасна-функцыянальная стр-ра. Кірункі развіцця | Арганізацыі краязн. Дзейнасці ва ўніверсальных абласн.б-ках і ЦБС публ.мас.б-к | Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў | Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей| Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)