Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Арганізацыі краязн. Дзейнасці ва ўніверсальных абласн.б-ках і ЦБС публ.мас.б-к

Читайте также:
  1. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках
  2. Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к.
  3. Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края
  4. Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў
  5. Метад.асабл.падр. аглядаў краязн.д-таў

Універсальныя абласныя бібліятэкі распрацоўваюць “Палажэнні аб аддзеле краязнаўства” з улікам мясцовых умоў і практыкі сваёй краязнаўчай работы, або іншых бібліятэк. Структурна Палажэнне складаецца з трох частак:

І. Агульныя палажэнні \

ІІ. Функцыі аддзела

ІІІ. Упраўленне аддзелам

Распрацоўваюцца службовыя інструкцыі з мэтай рацыянальнага раздзялення працы і спецыялізацыі.

У гэтых інструкцыях фіксуюцца абавязкі супрацоўнікаў краязнаўчага аддзела ўніверсальнай абласной бібліятэкі, які налічвае ад трох да пяці чалавек. Пры штаце ў 5 чалавек вылучаюцца пасады: загадчыка аддзела, вядучага (галоўнага) бібліятэкара, метадыста, бібліёграфа, бібліятэкара.

Для забеспячэння паслядоўнасці і пераемнасці выканання краязнаўчай работы распрацоўваюцца тэхналагічныя і і ншыя палажэнні і інструкцыі: зводны профіль краязнаўчых фондаў бібліятэк края; інструкцыя аб парадку адбора і перадачы краязнаўчых і мясцовых выданняў на дэпазітарнае захоўванне; шлях краязнаўчага дакумента ў працэсе фарміравання краязнаўчых фондаў; палажэнне аб зводным краязнаўчым каталозе і інш.

Арганізацыю краязнаўчай работы і яе каардынацыю ажыццяўляе: у ЦБС — сектар або група краязнаўства, які ўзначальвае бібліёграф-краязнавец; у абласных бібліятэках — можа існаваць адна з чатырох арганізацыйных формаў КДБ: комплексны аддзел краязнаўства; сектар краязнаўчай бібліяграфіі пры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле; сектар краязнаўства, які арганізуецца ў структуры гэтага ж аддзела (але ён вядзе краязнаўчую работу па ўсіх напрамках); супрацоўнік, які адказвае за краязнаўчую дзейнасць. Аптымальны варыянт — выдзяленне комплекснага аддзела краязнаўства, што дазваляе забяспечыць работу па ўсіх напрамках КДБ, а таксама дазваляе кіраваць і каардынаваць работу па краязнаўстве ў регіёнах.

У практычнай краязнаўчай дзейнасці існуе наступнае размеркаванне абавязкаў у ЦБС і УНАБ:

1. Аддзел камплектавання па дамоўленнасці з іншымі аддзеламі бібліатэкі і, незалежна ад таго, ёсць ці не аддзел краязнаўства — займаецца мадэліраваннем, камплектаваннем і размеркаваннем краязнаўчых і мясцовых дакументаў па структурных падраздзяленнях бібліатэкі.

2. Аддзел апрацоўкі ажыццяўляе першасную аналітэка-сінтэтычную апрацоўку дакументаў; супрацоўнікі аддзела адлюстроўваюць звесткі аб краязнаўчых і мясцовых дакументах у агульнай сістэме каталогаў і картатэк (службовых і чытацкіх); прадстаўляе неабходную колькасць картак у краязнаўчы аддзел для адлюстравання іх у краязнаўчых каталогах і картатэках. Аддзел апрацоўкі, як правіла, займаецца апрацоўкай і арганізацыяй каталогаў айчынных краязнаўчых кніг. Іншыя віды краязнаўчых мясцовых дакументаў нотныя, выяўленчыя выданні, кінафота-фонадакументы, спецвіды тэхнічнай літаратуры і дакументацыі, рэдкія і рукапісныя выданні, а таксама дакументы на замежных мовах — апрацоўваюцца ў аддзеле апрацоўкі, або ў адпаведных аддзелах абласной бібліятэкі згодна іх профілю.

3. Аддзел арганізацыі і выкарыстання фондаў ЦБС; аддзел захавання асноўнага фонда УНАБ — маюць асноўную частку краязнаўчых і мясцовых дакументаў (ажыццяўляюць гарантаванае захоўванне дакументаў); даюць на пастаяннае або часовае захаванне гэтыя дакументы ў падсобныя фонды аддзелаў бібліятэкі, або часовае карыстанне абанентам непасрэдна; даюць ў часовае карыстанне абанентам бібліятэкі праз МБА і іншым бібліятэкам; вывучаюць выкарыстанне краязнаўчых і мясцовых дакументаў і перадаюць ў аддзел камплектавання прапановы па дакамплектаванні фонда і інш. У структуры асноўнага фонда (фондасховішча), як правіла, вылучаецца дэпазітарны фонд.

4. Аддзел абслуговання:

— абслугоўвае абанементаў дакументамі з падсобнага фонду;

— арганізуе часовыя або пастаянныя выставы гэтых дакументаў, праводзіць масавыя мерапрыемствы, арганізуе адкрыты доступ да фондаў і г.д.

5. Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел ЦБС (калі адсутнічае краязнаўчы сектар) — стварае сістэму краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, падсобны даведачна-бібліяграфічны фонд; вядзе сістэму краязнаўчых каталогаў і картатэк; ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне абанентаў па краязнаўстве; каардынуе краязнаўчую бібліяграфічную дзейнасць у бібліятэцы і за яе межамі.

6. Навукова метадычны аддзел — гэта цэнтр метадычнай і навуковай работы у галіне краязнаўства; арганізуе краязнаўчую дзейнасць па ўсіх напрамках; аказвае метадычную дапамогу супрацоўнікам бібліятэкі края па ўсіх напрамках акрамя бібліяграфічнага; распрацоўвае метадычныя матэрыялы у дапамогу КДБ; ажыццяўляе навукова-даследчую работу ў галіне бібліятэчнага краязнаўства; арганізуе вывучэнне і абагульненне перадавога візіта; робіць штогод абзоры КДБ края; ажыццяўляе перападрыхтоўку бібліятэчных спецыялістаў у галіне бібліятэчнага краязнаўства, праводзіць семінары, канферэнцыі і г.д.

7. Аддзелы бібліятэчнага маркетынгу. Іх супрацоўнікі вызначаюць кірункі інавацыйных працэсаў па краязнаўстве, ствараюць інавацыйныя прадукты (краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі, зборнікі матэрыялаў краязнаўчых даследаванняў, сабраных бібліятэкарамі ЦБС, зборнікаў твораў мясцовых паэтаў, сцэнарыяў краязнаўчых мерапрыемстваў.)

8. Спецыялізаваныя аддзелы (аддзел абслуговання працоўнікаў сельскай гаспадаркі; аддзел тэхнічнай літаратуры, літаратуры па мастацтву, па замежных мовах) працуюць з краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі па свайму профілю (абслугоўваюць абанентаў, шукаюць прабелы "лакуны" у фондзе, удзельнічаюць у аналітычным роспісу краязнаўчых мясцовых дакументаў па сваёй тэматыцы і г.д.).

У некаторых ЦБС ствараюць спецыяльныя групы краязнаўства, куды уваходзяць прадстаўнікі розных аддзелаў для правядзення КДБ пастаяннай аснове або часова. Можна выдзеліць і пасаду менеджера па краязнаўству, які павінен вывучаць краязнаўчы “рынак”, каардзініраваць краязнаўчую дзейнасць як у самой бібліятэцы, так і за яе межамі.

Мноства арганізацыйных форм забяспечвае гібкасць, прыярытэтнасць і сістэмнае развіццё ўсіх напрамкаў КДБ.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 207 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Краязнаўства. Аб’ект і прадмет вывучэння, сацыяльныя функцыі, формы арганіз. | Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к. | Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к | Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей | Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Біблі. Краяз. Сутнасна-функцыянальная стр-ра. Кірункі развіцця| Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)