Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў

Фарміраванне краязнаўчага фонда (КФ) з’яўляецца галоўным сродкам рэалізацыі краязнаўчага прызначэння бібліятэкі, бо краязнаўчы фонд выступае асновай усёй краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі (КДБ), дакументнай базай "рэгіянальнай памяці".

Складаецца краязнаўчы фонд у асноўным з краязнаўчых і мясцовых дакументаў.

У "Палажэнні аб краязнаўчай рабоце бібліятэк РБ" (1993) даны наступныя азначэнні гэтых паняццяў:

— Паняцце "краязнаўчы дакумент" аб’ядноўвае ўсе выданні, неапублікаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, машыначытальныя носьбіты інфармацыі, якія прысвечаны краю, незалежна ад тыражу, мовы і месца выдання.

— Паняцце "мясцовы дакумент" аб’ядноўвае ўсе выданні, неапублікаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, машыначытальныя носбіты інфармацыі, створаныя на тэрыторыі края.

Неабходна ўдакладніць аб’ём і змест паняцця "краязнаўчы дакумент", бо яно выкарыстоўваецца ў бібліятэчным краязнаўстве ў якасці зборнага і раздзяляльнага тэрміна.

Як зборнае паняцце "краязнаўчы дакумент" — гэта дакумент, які зместам або формай звязаны з краем. Пры гэтым пад зместам краязнаўчага дакумента разумеецца адлюстраваная ў ім інфармацыя аб краі, а пад формай – інфармацыя аб месцы выдання, аўтарскай прыналежнасці і прыналежнасці да краю іншых асоб, якія ўдзельнічалі ў стварэнні дакумента. Такое азначэнне паняцця дае магчымасць з вычарпальнай паўнатой аб’яднаць усе дакументы, якія нейкім чынам звязаны з краем, усе крыніцы краязнаўства, якія з’яўляюцца аб’ектамі краязнаўчай дзейнасці.

Як раздзяляльнае паняцце "краязнаўчы дакумент" — гэта дакумент, звязаны з краем сваім зместам і які разглядаецца ў якасці асноўнага аб’екта краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі.

Паняцце "краязнаўчы дакумент" у практычнай сферы дыферэнцыруецца ў залежнасці ад тыпа, віда, профіля бібліятэкі, яе традыцый і мясцовых умоў; яно ўдакладняецца ў залежнасці ад мэт, відаў і формаў краязнаўчай дзейнасці.

Пры вядомай агульнасці прымет, паняцце "краязнаўчы дакумент" можа мяняцца пры фарміраванні краязнаўчага фонда, арганізацыі краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата, стварэнні сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Гэта звязана з тым, што ніводная, нават самая буйная бібліятэка, не мае магчымасці набыць у свой фонд усе без выключэння дакументы, якія фармальнымі прыметамі звязаны з краем. Мэтазгодна мець даныя аб наяўнасці і месцазнаходжанні гэтых дакументаў у мэтах міжбібліятэчнага выкарыстання.

Часцей за ўсё бібліятэкі працуюць з краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі наступных відаў:

1. кнігі і брашуры;

2. выяўленчыя матэрыялы (рэпрадукцыі, эстампы, альбомы, плакаты, лістоўкі, праспекты, каталогі музеяў);

3. кінафотафонадакументы (дыапазітывы, грампласцінкі, магнітныя ленты, кампактдыскі, кінафільмы);

4. нотныя выданні;

5. картаграфічныя выданні;

6. неапублікаваныя дакументы (рукапісы, машынапісныя);

7. прамысловыя каталогі на мясцовую прадукцыю;

8. апісанне вынаходніцтваў мясцовых вынаходнікаў;

9. афішы, тэатральныя праграммы, рэцэнзіі на спектаклі;

10. дакументы на замежных мовах, якія цалкам прысвечаны вызначанаму краю, або маюць значныя (па аб’ему і каштоўнасці) звесткі аб гэтым краі;

11. дакументы, надрукаваныя (створаныя) на тэрыторыі гэтага края.

Асноўнымі тыпамі выданняў з’яўляюцца:

а) па зместу: універсальныя, комплексныя, галіновыя, тэматычныя, біяграфічныя выданні;

б) па мэтавым і чытацкім прызначэнні: афіцыйныя, навуковыя, вучэбныя, вытворчыя, навукова-папулярныя, даведачныя, інфармацыйныя, літаратурна-мастацкія, выданні для дзяцей і юнацтва, для службовага карыстання і інш.

Існуюць розныя тэрміны, якія ўжываюцца пры азначэнні фонда літаратуры аб краі. Каб упарадкаваць ужыванне гэтых тэрмінаў — падзелім выкарыстоўваемыя паняцці на збіральныя, абагульняючыя і раздзяляльныя:

— Тэрмін "краязнаўчы фонд" (збіральны тэрмін) — гэта сукупнасць дакументаў, якія зместам або формай звязаны з краем. Гэта дазваляе аб’яднаць у адзіную сістэму:

- фонд краязнаўчых дакументаў;

- калекцыю мясцовых дакументаў;

- дакументы па тэарэтычных, метадычных, арганізацыйных пытаннях краязнаўства.

Паняцце КФ можа аб’яднаць і сукупнасць краязнаўчых дакументаў асобнай бібліятэкі, бібліятэк края, краіны цалкам.

Тэрмін "фонд краязнаўчых дакументаў" (абагульняючае паняцце) — аб’ядноўвае сукупнасць розных тыпаў і відаў краязнаўчых дакументаў (кнігі, карты, кінафотафонадакументы, мікрафільмы, рукапісы і г.д.).

Такім чынам, фонд краязнаўчых дакументаў — гэта ўпарадкаванае мноства краязнаўчых дакументаў, якія па зместу звязаны з краем.

Раздзяляльныя паняцці:

- "фонд краязнаўчых выданняў";

- "фонд кінафотафонадакументаў краязнаўчага зместа";

- "фонд краязнаўчых рукапісаў";

- "фонд мясцовых дакументаў" (гэта сукупнасць дакументаў, звязаных з краем паходжаннем).

Гэтыя паняцці дазваляюць размежаваць, аддзяліць адзін ад аднаго сукупнасці краязнаўчых дакументаў розных тыпаў і відаў.

Тэрмін "краязнаўчы фонд бібліятэкі" — мэтазгодна ўжываць, калі фонд выдзелен з асноўнага дакументнага збору бібліятэкі і яму забяспечваецца адасобленае захаванне, а тэрмін "падфонд краязнаўчых дакументаў" — (гэта частка фонда асобнай бібліятэкі, бібліятэк края, або краіны) выкарыстоўваць калі КФ захоўваецца разам з іншымі дакументамі.

Але практыкі і тэарэтыкі бібліятэчнага краязнаўства ўжываюць у асноўным тэрмін "краязнаўчы фонд бібліятэкі" і калі фонд выдзелен фізічна, і калі ён арганізаван і функцыянуе ў структуры агульнага фонда бібліятэкі.

Краязнаўчыя дакументы захоўваюцца ў розных установах дакументных камунікацый краязнаўства: бібліятэках, архівах, музеях, органах НТІ, кніжных магазінах і г.д.

У краязнаўчым фондзе, як цэласным утварэнні, умоўна выдзяляюцца 4 асноўныя групы дакументаў, якія абумоўліваюць яго спецыфіку:

1. Падфонд краязнаўчых дакументаў, якія па зместу звязаны з краем.

2. Падфонд мясцовых дакументаў, якія звязаны з краем сваім паходжаннем.

3. Падфонд дакументаў, прысвечаных вядомым дзеячам края і ўраджэнцам.

4. Падфонд дакументаў, якія прысвечаны тэорыі, методыцы і арганізацыі

краязнаўства, як вобласці навуковай і практычнай дзейнасці.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 270 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Краязнаўства. Аб’ект і прадмет вывучэння, сацыяльныя функцыі, формы арганіз. | Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к. | Біблі. Краяз. Сутнасна-функцыянальная стр-ра. Кірункі развіцця | Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей | Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Арганізацыі краязн. Дзейнасці ва ўніверсальных абласн.б-ках і ЦБС публ.мас.б-к| Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)