Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей

Краязнаўчы фонд з’яўляецца структурнай адзінкай агульнага фонда бібліятэкі. Таму фарміраванне КФ ажыццяўляецца на аснове агульнафондавых прынцыпаў і агульнапрынятай тэхналогіі.

Фарміруючы краязнаўчы фонд, камплектатар павінен вывучыць асаблівасці сацыяльна-эканамічнага, гістарычнага, культурнага, гаспадарчага профіля рэгіёна; краязнаўчых патрэбнасцей, інтарэсаў і запытаў абанентаў.

Разам з тым, фарміраванне краязнаўчых фондаў мае свае асаблівасці, якія абумоўлены рассейваннем краязнаўчай інфармацыі па дакументах некраязнаўчага зместу; асаблівай каштоўнасцю краязнаўчых дакументаў сёння і ў будучым; задачамі гарантаванага захавання і эфектыўнага выкарыстання абанентамі.

Фарміраванне бібліятэчнага фонда — сукупнасць працэсаў і аперацый, звязаных з яго камплектаваннем і арганізацыяй, а таксама з кіраваннем фондам. Фарміраванне бібліятэчнага фонда складаецца з 4 асноўных этапаў:

1. Мадэліраванне фонда (гэта вызначэнне з дапамогай мадэляў якасцей і іншых характарыстык бібліятэчнага фонда для іх даследавання і прагназавання развіцця).

2. Камплектаванне фонда ўключае:

— першасны адбор (адбор і планамернае набыццё бібліятэчных дакументаў для стварэння і папаўнення фонда);

— другасны адбор (аналіз выкарыстання бібліятэчнага фонда, выключэнне невыкарыстоўваемай літаратуры, якая не карыстаецца запытам чытачоў, не суадносіцца з тыпам (відам) бібліятэкі).

3. Арганізацыя бібліятэчнага фонда ўключае:

а) улік бібліятэчнага фонда;

б) бібліятэчную апрацоўку (навуковую і тэхналагічную);

в) размяшчэнне і расстаноўку бібліятэчнага фонда;

г) захаванне бібліятэчнага фонда;

д) праверку бібліятэчнага фонда.

4. Кіраванне бібліятэчным фондам.

Мадэліраванне краязнаўчага фонда.

Якія мадэлі краязнаўчага фонда (КФ) будуць распрацоўвацца, залежыць ад тыпа бібліятэкі, склада і аб’ёма КФ.

Віды мадэляў:

Апісальная (вербальная) мадэль КФ. Як самастойны дакумент яна складаецца, калі КФ выдзяляецца для адасобленага захавання ў краязнаўчым аддзеле або сектары дэпазітарнага захавання, калі КФ не выдзяляецца. Апісальная мадэль уваходзіць састаўной часткай у агульную мадэль фонда. Але і ў адным і ў другім выпадку яна дае агульныя напрамкі фарміравання КФ. У апісальную мадэль уваходзяць: кароткая гісторыя стварэння КФ; склад, структура, аб’ём, крыніцы і спосабы набыцця дакументаў; прынятая схема расстаноўкі і размяшчэння фонду; рэжым захавання і выкарыстання КФ; магчымасці каардынацыі камплектавання і выкарыстоўвання ў межах края; фіксуецца прынятае рашэнне па абмежаванні "свайго" края, змястоўна-тэрытарыяльных меж КФ, прыарытэтныя краязнаўчыя тэмы, храналагічная глыбіня фонда; прынцыпы длюстравання ў краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце і г.д.

У матэматычнай мадэлі КФ фіксуюцца асноўныя паказчыкі па КФ: аб’ём, склад КФ, кнігавыдача, абарачальнасць фонда, чытальнасць, дакументазабяспечанасць, аб’ём паступленняў і выбыцця краязнаўчых дакументаў. Пры разліку асноўных паказчыкаў матэматычнай мадэлі КФ выкарыстоўваюць як агульныя, так і прыватныя метады: каэфіцыент укамплектаванасці галіновага падфонда; каэфіцыент выкарыстання гэтага падфонда, каэфіцыент адпаведнасці; вызначэнне аптымальнага аб’ёму краязнаўчага фонда і г.д.

Найбольш распаўсюджана ў практыцы КДБ структурная (тэматыка-тыпалагічная) мадэль КФ. Яна рэгламентуе тэматычныя, тыпалагічныя, відавыя, моўныя параметры КФ; экземплярнасць набываемых дакументаў; размеркаванне па структурнымх адзінках бібліятэкі. У публічных масавых бібліятэках краязнаўчая частка бібліятэчнага фонда ўваходзіць састаўной часткай у агульную структурную мадэль фонда, у якой выдзяляецца спецыяльная рубрыка “Краязнаўства”. Яна звязана сістэмай адсылак да іншых рубрык мадэлі, якая адлюстроўвае звесткі краязнаўчых дакументаў комплекснага характара. Ва універсальных абласных бібліятэках, калі КФ адасоблен ад агульнага фонда, ствараецца самастойная структурная мадэль краязнаўчага падфонда. Ствараюцца і зводныя профілі камплектавання краязнаўчага фонда. Для дэталізацыі краязнаўчых тэм выкарыстоўваюць табліцы ББК для краязнаўчых каталогаў. У структурнай мадэлі фіксуюцца краязнаўчыя дакументы, якія цалкам прысвечаны краю або дакументы, комплексныя па зместу. Дакументы, якія адносяцца да края па фармальных прыметах, (аўтарства, месца выдання і г.д.) у структурнай мадэлі не фіксуюцца.

Вырашаецца гэта праблема 2 шляхамі: рашэнне адлюстроўваецца ў тлумачальнай запісцы, або ў картатэцы метадычных рашэнняў.

Ствараюцца дадаткі да структурнай мадэлі: картатэка мясцовых перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца; картатэка мясцовых дзеячоў і ўраджэнцаў края з кароткімі біяграфічнымі звесткамі і пералікам асноўных работ; паказальнік назваў тэрыторый, якія ўваходзяць у склад азначанага края; спіс юрыдычных асоб края; пералік асноўных бібліяграфічных дапаможнікаў для камплектавання краязнаўчага фонда; картатэка крыніц папаўнення КФ; картатэка бібліятэк – удзельніц стварэння сукупнага КФ края, зводнага краязнаўчага каталога і інш.

Ствараецца і бібліяграфічная мадэль КФ, якая ўключае пералік найбольш каштоўных і рэдкіх краязнаўчых дакументаў. Мадэль реалізуецца ў форме: бібліяграфічнага паказальніка, спіса ядра КФ, паказальніка мясцовых перыядычных выданняў і інш. Так, рэальнай бібліяграфічнай мадэлью КФ, якая набліжана да яго існуючай структуры, з’яўляецца зводны краязнаўчы каталог.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 285 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Краязнаўства. Аб’ект і прадмет вывучэння, сацыяльныя функцыі, формы арганіз. | Бібл. Краязн.: азнач. Тэрміна, аб’ект, суб’ект, асноўныя задачы бібл-к. | Біблі. Краяз. Сутнасна-функцыянальная стр-ра. Кірункі развіцця | Арганізацыі краязн. Дзейнасці ва ўніверсальных абласн.б-ках і ЦБС публ.мас.б-к | Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к| Размяшчэнне і захаванне КФ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)