Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.

Читайте также:
  1. Метад. Асабл. Падрыхтоўкі імянных і геаграфічных паказальнікаў да КБД
  2. Метад.асабл. падрыхтоўкі персанальных/біябібліягр.краяз.бібліягр.паказальн.рознага грамадскага прызначэння.
  3. Метадычныя асаблів. сінтэтычнага.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.
  4. С-ма краяз.бібліяграф.дапам.: паняцце, значэнне і мадэлі с-мы

Вядзецца агульны бібліяграфічны аналіз дакументаў, у ходзе якога высвятляецца значэнне кожнага з іх для будучага дапаможніка. Складаецца ці ўдасканальваецца іх бібліяграфічнае апісанне. Асаблівасцю з'яўляецца шырокае выкарыстанне аналітычных апісанняў і апісанняў па форме “Са зместу:”.

Пры анатаванні дакументаў для краязнаўчых дапаможнікаў выкарыстоўваюцца ўсе віды анатацый і тэхналогія іх падрыхтоўкі абапіраецца на напрацоўкі ў вобласці анатавання ў цэлым. Шырока выкарыстоўваюцца кароткія і пашыраныя даведачныя анатацыі. Кароткія даведачныя анатацыі ствараюцца для ўдакладнення зместа ў тых выпадках, калі назвы дакументаў не адлюстроўваюць іх краязнаўчы змест. Адкрываюцца квадратныя дужкі [], куды ўпісваюць удакладняльныя звесткі, што раскрываюць краязнаўчы змест дакументаў. Такія анатацыі выкарыстоўваюцца і для ўдакладнення аспекту краязнаўчага зместу нават пры наяўнасці назвы краю ў загалоўку.

Анатацыі неабходны:

калі назвы дакументаў не адлюстроўваюць іх краязнаўчы змест (маюць сімвалічны (вобразны), публіцыстычны, прапагандысцкі характар). Такія назвы найбольш распаўсюджаны ў публіцыстыцы, мастацкай літаратуры, сярод матэрыялаў перыядычных выданняў.

Пры неабходнасці ўдакладніць аспект краязнаўчага зместу, адлюстраваны ў дакуменце.

Анатацыі неабходны для больш дасканалага мадэліравання зместу дакументаў, што вельмі важна для ідэнтыфікацыі дакументна фіксаваных краязнаўчых ведаў і іх пошуку. Анатацыі лепш забеспечваюць інтэлектуальны доступ да ведаў, неабходных асобе, калектыву ці супольнасці людзей у параўнанні з дапаможнікамі, абмежаванымі толькі бібліяграфічнымі апісаннямі. Без анатацый немагчымы некаторыя тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.

Разам з тым існуюць пэўныя асаблівасці падрыхтоўкі анатацый для краязнаўчых дапаможнікаў, абумоўленыя менавіта спецыфікай самога віда – краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. 1) Неабходна дакладна вызначыць тэрыторыю (населены пункт), аб якім ідзе гаворка ў першасным дакуменце. Пералічаюцца фізіка-геаграфічныя, эканамічныя, гістарычныя, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя аб’екты, населеныя пункты, аб якіх ідзе гаворка ў тэксце. Калі аб’ектаў шмат, то адлюстроўваюць толькі тыя, аб якіх ёсць больш поўныя і значныя звесткі. Калі аб’ектаў шмат, варта зрабіць спасылку: “Матэрыялы аб краі гл. таксама ў “Паказальніку геаграфічных назваў”.

2) Указаць час, да якога адносяцца падзеі, з'явы і факты. Выключэннем з'яўляюцца тыя выпадкі, калі час дакладна адлюстраваны ў назве дакумента.

3) Пералічыць асоб і звесткі аб іх, іх адносіны да края. Выключэннем з'яўляюцца тыя выпадкі, калі імя асобы дакладна адлюстравана ў назве дакумента.

4) Даць канкрэтную характарыстыку ілюстрацыйнага матэрыялу (карт, схем, фотаздымкаў, партрэтаў, малюнкаў). Прыводзяць назвы карт, іх масштаб. Адзначаюць першыя публікацыі фатаграфій асоб або аб’ектаў, важных для краязнаўчага вывучэння.

5) Цытаванне, перадрукоўка невялікіх тэкстаў з рэдкіх і цяжкадаступных дакументных крыніц.

Гэтыя элементы з'яўляюцца найбольш важнымі для бібліёграфаў. Яны павінны прысутнічаць у анатацыях розных відаў.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 113 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Краязн.фонд (КФ) б-кі. Групы дакументаў(або падфонды),якія яго складаюць. Тыпы і віды краяз.дакументаў | Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к | Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей | Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання | Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Краяз.ДБФ б-кі: прызначэнне, характарыстыка асобных частак| Метадычныя асаблів. сінтэтычнага.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)