Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

С-ма краяз.бібліяграф.дапам.: паняцце, значэнне і мадэлі с-мы

Читайте также:
  1. Краяз.ДБФ б-кі: прызначэнне, характарыстыка асобных частак
  2. Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання
  3. Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей

Сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў – гэта арганізацыйна ўпарадкаваная сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў, якая цэласна раскрывае дакументны краязнаўчы паток і забяспечвае дыферэнцыраванае задавальненне патрэбнасцей карыстальнікаў у краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі. Структура СКБД фарміруецца па розных прыметах. Важнейшымі з іх з'яўляюцца грамадскае прызначэнне і функцыі, змест аб’ектаў бібліяграфавання і асобныя тыпы дапаможнікаў. З улікам грамадскага прызначэння і функцый звычайна ў СКБД вылучаюць дзве буйнейшыя падсістэмы. Гэта падсістэмы навукова-дапаможных і рэкамендацыйных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, або падсістэмы агульных і спецыяльных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Па прымеце зместу ў СКБД вылучаюць падсістэмы універсальных і комплексных, галіновых, тэматычных і персанальных дапаможнікаў. Кожная з гэтых падсістэм таксама можа мець складаную ўнутраную структуру, адносна якой з'яўляецца сістэмай.

СКБД уяўляла на кожным гістарычным этапе своеасаблівую бібліяграфічную мадэль актуальнага дакументнага патоку і масіву і структуры патрэбнасцей карыстальнікаў бібліятэк.

Бібліятэкамі былі распрацаваны наступныя мадэлі СКБД:

1) Мадэль, апублікаваная ў “Положении о краеведческой работе областных, краевых, республиканских (АССР) библиотек” (1959)

2) Мадэль у праекце “Положения о краеведческой деятельности краевых и универсальных научных библиотек” (1991).

3) Мадэль, адлюстраваная ў “Палажэнні аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь” (1993).

Акрамя мадэляў, адлюстраваных у пералічаных дакументах, былі аўтарскія мадэлі, створаныя вядомымі бібліяграфазнаўцамі А.В.Мамантавым, М.М.Шчэрбай, Л.Я.Шрайбергам, А.В.Прадзеінай і інш.

Мадэль, прапанаваная буйнейшымі спецыялістамі бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства А.В.Мамантавым і М.М.Шчэрбай, ахоплівае 2 падсістэмы: рэкамендацыйных і навукова-дапаможных дапаможнікаў. Сістэма рэкамендацыйных дапаможнікаў у сваю чаргу ўключае такія падсістэмы, як універсальныя паказальнікі літаратуры аб краі (аб абласцях, гарадах, раёнах, вёсках) і комплексныя дапаможнікі, каляндары знамянальных і памятных дат, тэматычныя і персанальныя дапаможнікі. Універсальныя паказальнікі літаратуры аб краі з'яўляюцца асноўным звяном гэтай сістэмы. Гэтыя дапаможнікі могуць быць прызначаны аматарам краязнаўства, шырокім колам чытачоў, якія прыступаюць да вывучэння края. Другая іх разнавіднасць адрасуецца краязнаўцам, спецыялістам, кіраўнікам, выкладчыкам, студэнтам старэйшых курсаў і іншым чытачам, якія маюць пэўны ўзровень ведаў аб краі. Адлюстроўваюць лепшую літаратуру апошніх год, характарызуюцца грунтоўна распрацаванай структурай і цікавымі характарыстыкамі ўключаных дакументаў.

Сістэма краязнаўчых навукова-дапаможных дапаможнікаў ахоплівае такія падсістэмы, як паказальнікі новай краязнаўчай літаратуры, рэтраспектыўныя універсальныя паказальнікі, галіновыя і тэматычныя дапаможнікі, персанальныя дапаможнікі, паказальнікі мясцовых перыядычных выданняў, паказальнікі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

Мадэль НББ, аўтар Р.М.Чыгірова. У якасці галоўнай вылучана прымета зместу аб’ектаў бібліяграфавання. Сістэма адлюстравана ў пункце 53.1. “Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь”. Сістэма дапаможнікаў па зместу павінна ахопліваць усе бакі жыцця рэгіёнаў, задавальняць патрэбы ў краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі, будавацца з улікам стану і напрамкаў развіцця іншых сістэм бібліяграфічных дапаможнікаў рэспублікі. Уключае 2 падсістэмы: 1) бібліяграфічных паказальнікаў літаратуры аб краі і 2) бібліяграфічных паказальнікаў мясцовых дакументаў.

Падсістэма бібліяграфічных паказальнікаў літаратуры аб краі ўключае:

 універсальныя бягучыя паказальнікі краязнаўчых дакументаў (тыпу “Новая літаратура аб...вобласці”;

 бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі тыпу “Каляндар знамянальных і памятных дат”;

 універсальныя рэтраспектыўныя паказальнікі тыпу “Што чытаць аб краі”, аб асобных гарадах;

 персанальныя і біябібліяграфічныя дапаможнікі (паказальнікі і слоўнікі).

 паказальнікі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

Падсістэма бібліяграфічных паказальнікаў мясцовых дакументаў уключае:

 паказальнікі кніг.

 паказальнікі перыядычных выданняў.

 паказальнікі зместу перыядычных выданняў.

Мадэль сістэмы рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў (СРБД), прапанаваная беларускай даследчыцай А.В.Прадзеінай, складаецца з двух падсістэм: 1) краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў і 2) бібліяграфічных дапаможнікаў мясцовых дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў. Першае падсістэма ўключае зместавыя, функцыянальныя, суб’ектыўныя звёны. Другая – колькасныя і фармальныя. Па прымеце грамадскага прызначэння СРБД таксама падзяляецца на 2 падсістэмы: агульную і спецыяльную. Падсістэму агульных рэгіянальных дапаможнікаў утвараюць наступныя звёны:

 зводныя краязнаўчыя каталогі,

 паказальнікі мясцовых дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў,

 паказальнікі іх зместу,

 зводныя рэтраспектыўныя паказальнікі мясцовых дакументаў,

 крыніцы масавай рэгіянальнай бібліяграфічнай інфармацыі (аб новых паступленнях мясцовых дакументаў у бібліятэку).

Падсістэма спецыяльных рэгіянальных дапаможнікаў уключае

наступныя звенні па прымеце мэтавага і чытацкага прызначэння:

 навукова-вытворчыя,

 прафесійна-упраўленчыя,

 вучэбна-дапаможныя,

 папулярныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі.

Падсістэма спецыяльных рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў дыферынцыруецца таксама па змесце (шматгаліновыя, тэматычныя і інш.)

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 187 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей | Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання | Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках | Краяз.ДБФ б-кі: прызначэнне, характарыстыка асобных частак | Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Метадычныя асаблів. сінтэтычнага.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.| Тэндэнцыі развіцця с-мы КБД б-мі Беларусі на сучасным этапе

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)