Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метадычныя асаблів. сінтэтычнага.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.

Читайте также:
  1. Метад. Асабл. Падрыхтоўкі імянных і геаграфічных паказальнікаў да КБД
  2. Метад.асабл. падрыхтоўкі персанальных/біябібліягр.краяз.бібліягр.паказальн.рознага грамадскага прызначэння.
  3. Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.
  4. С-ма краяз.бібліяграф.дапам.: паняцце, значэнне і мадэлі с-мы

Важнейшымі працэсамі з'яўляюцца: канчатковы адбор дакументаў, групоўка бібліяграфічных запісаў і падрыхтоўка дапаможных паказальнікаў.

Пры складанні краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў выкарыстоўваюць фармальны, зместавы і якасны адбор. Вызначэнне крытэрыяў адбору дакументаў абумоўлена функцыянальнымі асаблівасцямі будучага дапаможніка. Фармальны адбор ажыццяўляецца па знешніх прыметах (храналагічнай, відавой, па месцы выдання і інш.). Крытэрыі фармальнага адбору звычайна спадарожнічаюць яго іншым відам. Зместавы адбор дазваляе ўключыць дакументы адпавядаючыя тэме дапаможніка. Шырока прымяняецца ў навукова-дапаможных краязнаўчых паказальніках. Якасны адбор выкарыстоўваецца ў папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможніках.

Асаблівасцю з'яўляецца ўлік зместавай сувязі дакумента з рэгіёнам. Звяртаецца ўвага на важнасць тэмы дакумента, наяўнасць у ім значных статыстычных і іншых фактычных звестак. Пры неабходнасці ацаніць навізну звестак у якасці крытэрыяў адбору могуць выкарыстоўвацца: час публікацыі і адпаведна атрыманых вынікаў; наяўнасць навізны тэмы даследавання; навізна выкарыстаных аўтарам крыніц і метадаў; адрозненне прадстаўленых вывадаў ад ужо вядомых; адлюстраванне новых сувязяў паміж вядомымі фактамі і інш. Для адлюстравання даставерных дакументаў улічваюць навуковую рэпутацыю аўтара, наяўнасць і характар ссылак на разглядаемыя дакументы, параўнальныя перавагі і недахопы выкарыстоўваемых метадаў.

Складальнікам краязнаўчых дапаможнікаў неабходна здзяйсняць адбор шматлікіх газетных публікацый. Акрамя агульных падыходаў да адбору, неабходна ўлічваць значнасць тэмы артыкула, наяўнасць цікавых фактаў, адлюстраванне мясцовых асаблівасцей і інш. Не ўключаюцца матэрыялы, якія змяшчаюць агульнавядомыя звесткі, бягучыя інфармацыйныя паведамленні, кароткія замалёўкі і рэпартажы. Адрозніваецца падыход да адбору новых газетных публікацый і рэтраспектыўнага адбору. Новыя публікацыі ўлічваюцца з большай паўнатой, тады як матэрыялы мінулых гадоў ацэньваюцца з пункту гледжання паўнаты, даставернасці, значнасці.

Для групоўкі бібліяграфічных запісаў прымяняюць два асноўных спосабы: фармальны і змястоўны. На іх выбар уплываюць від, тып, жанр будучага бібліяграфічнага дапаможніка. Нярэдка на практыцы выкарыстоўваюцца абодва гэтыя спосабы. Так, у краязнаўчых каляндарах і хроніках даты размяшчаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці, а бібліяграфічныя апісанні ў спісках да падзей могуць размяшчацца ў лагічным парадку, ад агульнага да прыватнага. У многіх універсальных і галіновых паказальніках выкарыстоўваецца з пэўнай дапрацоўкай “Тыпавая схема класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”. У адпаведнасці з тыпам і жанрам краязнаўчыя дапаможнікі могуць мець простую ці складаную структуру.

Тыпалагічная разнастайнасць краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў абумоўлівае шырокі склад дапаможных паказальнікаў, якія дазваляюць аптымізаваць бібліяграфічны пошук па іх.

Як правіла, калі асноўная групоўка зместавая, то рыхтуюць дапаможныя паказальнікі, якія раскрываюць адлюстраваны масіў БЗ па фармальных прыметах. Калі асноўная групоўка БЗ у паказальніку фармальная, то ствараюцца дапаможныя паказальнікі, якія раскрываюць змест. Гэта агульнае правіла, але ў канкрэтных дапаможніках могуць быць розныя спалучэнні дапаможных паказальнікаў. У краязнаўчых дапаможніках, дзе вельмі часта выкарыстоўваюць менавіта зместавыя групоўкі, дадатковае выкарыстанне дапаможных паказальнікаў, пабудаваных таксама на гэтай прымеце, дазваляе больш глыбока адлюстраваць краязнаўчы змест дакументаў.

Да краязнаўчых дапаможнікаў складаюцца імянныя, геаграфічныя, персанальныя, тэматычныя, прадметныя і іншыя дапаможныя паказальнікі. Яны будуюцца найчасцей на аснове такіх інфармацыйных аб’ектаў, як уласныя імёны, тапанімічныя назвы, назвы геаграфічных аб’ектаў, калектываў і арганізацый. Таксама выкарыстоўваюцца найменні прадметаў і іншыя (публікацыі ці першыя радкі вершаў, цытаты, табліцы, ілюстрацыі, абрэвеатуры, сіглы).

Дапаможныя паказальнікі могуць змяшчаць рубрыкі трох відаў: простыя (“глухія”), якія складаюцца з найменняў прадметаў, уласных імён і спасылак да бібліяграфічных запісаў. Складаныя (разгорнутыя ці аналітычныя), якія складаюцца з загалоўкаў і падзагалоўкаў. Анатаваныя, якія змяшчаюць акрамя рубрык у вузкім значэнні, дадатковыя звесткі ў выглядзе своеасаблівых анатацый, вытрымак з тэксту.

Групоўка матэрыялу ў дапаможных паказальніках можа быць алфавітнай, сістэматычнай (іерархічнай), тэматычнай, храналагічнай, нумерацыйнай і інш.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 146 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Спецыфіка КФ УНАБ, публ.масавых і спец. Б-к | Мадэліраванне КФ. Віды мадэлей | Размяшчэнне і захаванне КФ | Тыпалогія абанентаў-карыстальнікаў КФ і паслугамі б-кі па краязнаўству | Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краяз-ву ва універсальных абласных, публ. І спец.б-ках | Кірункі дзейнасці публ.б-к па кансалідацыі жыхароў края | Краязнаўчы ДБА б-к рознызх тыпаў | Краязнаўчы каталог: прызначэнне, методыка фарміравання | Краязнаўчы БД: відавы склад і кірункі генерацыі ў б-ках | Краяз.ДБФ б-кі: прызначэнне, характарыстыка асобных частак |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Метадычныя асаблів. Аналіт.этапу падрыхтоўкі краяз.бібліяграф.дапам.| С-ма краяз.бібліяграф.дапам.: паняцце, значэнне і мадэлі с-мы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)