Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

1 I гукн у ў Масея, і казаў СПАДАР яму з будану збору, кажучы: 2 „Г у кай сыном Ізраелявым і скажы ім: калі які чалавек дабліжа з вас дар СПАДАРУ, то калі із статку, дык із буйнога або з драбнога давайце вашы дары.

3 „Калі ўсепаленьне ё дар ягоны з буйнога статку - самца бяз гану хай прывядзець да дзьвярэй будану збору, хай прывядзець яго самахоць перад СПАДАРА. 4 I ўзложа руку сваю на галаву ўсепаленьня, і яно будзе зьлюб за яго да ўчыненьня ласкі яму. 5 I зарэжа цялё перад СПАДАРОМ, і абракуць сынове Ааронавы, сьвятары, кроў і пакропяць крывёй ваўкола на аброчнік, каторы ля ўходу будану збору. 6 I аблупе аброк усепаленьня, і разатнець яго на кавалкі ягоныя. 7 I паложаць сынове Аарона, сьвятара, агонь на аброчнік, і разложаць дровы на агню. 8 I разложаць сыны Ааронавы, сьвятарове, кавалкі, галаву а тук на дровах, каторыя на цяпле, што на аброчніку. 9 А патрыхі а ногі ягоныя вымые ён вадою, і спале сьвятар усе на аброчніку: гэта ўсепаленьне, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.

10 „А калі з драбнога статку дар ягоны, з авец або з козаў на ўсепаленьне, самца няхай абрачэць. 11 I зарэжа яго на паўночньм баку аброчніка перад СПАДАРОМ, і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, крывёй яго на аброчнік наўкола. 12 I разатнуць яго на кавалкі, і галаву ягоную й тук ягоны, і разложа іх сьвятар на дровах, каторыя на цяпле, што на аброчніку. 13 А патрыхі а калені вымыюць вадою, і абрачэць сьвятар усе, і спале на аброчніку: усепаленьне яно, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.

14 „А калі з птушак усепаленьням дар ягоны СПАДАРУ, хай дабліжа з туркоў або з галубянят. 15 I дабліжа яго сьвятар да аброчніка, і скруце яму галаву, і спале на аброчніку, а кроў выцісьне да сьцяны аброчніка; 16 I здыйме вальляк ягоны зь пер'ям ягоным, і кіне яго ля аброчніка на ўсходнім баку, у месца, ідзе попел. 17 I надарвець яго ў крылах ягоных, каторых, адылі, не адарвець, і спале яго сьвятар на аброчніку на дровах, каторыя на цяпле: гэта ўсепаленьне, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.

2 „І душа, калі абрачэць дар аброку хлебнага СПАДАРУ, то ценкая мука будзе дар ейны, і ульлець на яе алівы, і паложа на яе кадзіла; 2 I прынясець яе да сыно у Ааронавых, сьвятароў, і возьме адтуль поўную жменю ценкае мукі і яе алівы і з усім яе кадзілам, і спале гэта сьвятар на памятку на аброчніку: гэта аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ. 3 А астачы ад дару хлебнага Аарону а сыном ягоным: гэта сьвятое сывятых із аброкаў агняных СПАДАРОВЫХ.

4,, А калі абракаеш дар аброку хлебнага зь печанага ў печы, дык абракай зь ценкае мукі прэсныя букаткі, рашчыненыя на аліве, і перапечкі прэсныя, памазаныя аліваю.

5 „I калі аброк хлебны із скварады дар твой, дык гэта мае быць ізь ценькае мукі, рашчыненае на аліве, прэсны хай будзе. 6 Паламі яго на кавалкі і ўлі на яго ал і вы: гэта аброк хлебны.

7 „I калі аброк хлебны з казана дар твой, то зь ценкае мукі з аліваю зрабі. 8 I прынясі аброк хлебны, зроблены з гэтага, СПАДАРУ; падай яго сьвятару, а ён дабліжа яго да аброчніка. 9 I падыйме сьвятар ізь гэтага аброку памятку, і спале на аброчйіку: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ. 10 А астачы з аброку хлебнага Аарону а сыном ягоным: гэта сьвятое сьвятых із агняных СПАДАРОВЫХ 11 Ніякі аброк хлебны, каторы даіц е СПАДАРУ, не рабіце кіслы, бо ані к і слага цеста, ані мёду ня маеце вы спаляць ад яго на аброк агняны СПАДАРУ. 12 Дар ізь першых пладоў абракайце іх СПАДАРУ, але на аброчнік не абракайце іх, на прыемны пах. 13 I кажны дар хлебнага аброку свайго салі сольлю. I не адыймай солі змовы Бога свайго ад хлебнага аброку свайго: пры кажным дару сваім абракаць будзеш соль.

14,, Калі абракаеш хлебны аброк ізь першых пладоў СПАДАРУ, абракай высушаныя каласы на агню, стоўчаныя, сьвежыя, абракай як хлебны аброк першых пладоў сваіх. 15 I налі на іх алівы, і палажы на іх кадзіла: гэта аброк хлебны. 16 I спале сьвятар на памятку із стоўчаных зярнят а алівы з усім кадзілам: гэта аброк агняны СПАДАРУ.

3 „I калі з аброкаў супакойных будзе дар ягоны, калі ён абракае з буйнога статку самца альбо саміцу бяз гану, няхай абрачэць яго перад відам СПАДАРОВЫМ. 2 I ўзложа рук у сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго ля дзьвярэй будану збору; і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, кроў на аброчнік наўкола. 3 I абрачэць ён із аброкаў супакойных агняны аброк СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, каторы на патрыхах, 4 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву, каторая на печанцох, з ныр камі ён адыйме гэта. 5 I спаляць гэта сынове Ааронавы на аброчніку на ўсепаленьне, каторае на дровах, што на агню: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ.

6 „А калі з драбнога статку дар ягоны ёсьць на аброкі супакойньм СПАДАРУ, самец альбо саміца, бяз гану хай абрачэць яго. 7 Калі з авец абракае ён дар свой, няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ; 8 I ўзложа рук у сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго перад буданом збору, і сынове Ааронавы пакропяць крывёю яго на аброчнік наўкола. 9 I хай абрачэць із аброкаў супакойных аброк агняны СПАДАРУ, тук яго, цэлы хвост, ля хрыбетнае косьці хай ён адлуча яго, і тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 10 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адлуча гэта. 11 I спале сьвятар гэта на аброчніку: гэта хлеб - агняны аброк СПАДАРУ.

12 „А калі казёл дар ягоны, дык няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ; 13 I ўзложа рук у сваю на галаву ягоную, і зарэжа перад буданом збору, і пакропяць сынове Ааронавы крывёй яго на аброчнік наўкола. 14 I абрачэць ізь яго дар свой на аброк агняны СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 15 I абедзьве ныркі а. тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адыйме гэта. 16 I спале іх сьвятар на аброчніку: гэта хлеб, агняны аброк - на прыемны пах; увесь тук СПАДАРУ. 17 Права вечнае ў родах вашых, у вусіх гасподах вашых; ніякага туку і ніякае крыві ня ежча".

4 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Г у кай сыном Ізраелявым, кажучы: калі душа ізгрэша абмыльна супроці якога расказаньня СПАДАРОВАГА, чаго ня маюць рабіць, і ён зробе адно зь іх;

3, Калі сьвятар памазаны ізгрэша і зробе вінным люд, хай абрачэць за грэх свой, каторым ізграшыў, з буйнога статку цялёбычка бяз гану, СПАДАРУ на аброк за грэх. 4 I прывядзець цялё да ўходу будану збору перад СПАДАРА, і ўзложа рук у сваю на галаву цяляці, і зарэжа цялё перад СПАДАР О М. I возьме сьвятар пам а занец із крыві цяляці, і ўнясець яе ў будан збору; 6 I занура сьвятар палец свой у кроў, і пакропе крывёй сем разоў перад СПАДАРОМ добры бок запінахі сьвятыні. 7 I ўзложа сьвятар перад СПАДАРОМ з крыві на рогі аброчніка, каторы ў будане збору, пахнючых кадзеньняў, а ўсю кроў цяляці выльле ка под аброчніка ўсепаленьняў, каторы ля ўходу будану збору. I ўвесь тук цяляці за грэх падыйме зь яго, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 9 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву зь печанцоў з ныркамі адлуча, 10 Як вымае зь цяляці аброкаў супакойных; і спале іх сьвятар на аброчніку ўсепаленьня. 11 А скуру цяляці і ўсе мяса ягонае ля галавы ягонае а ля галёнак ягоных, і патрыхі ягоныя, і кал ягоны, 12 Усе цялё хай вынясе вонкі табару на чыстае месца, ідзе высыпаюць попел, і спале яго на дрывах агнём; ідзе высыпаюць попел, там няхай спалены будзе.

13 „Калі ж уся грамад а Ізраелява ізгрэша абмыльна, і ўтоены будзе ўчынак ад ачоў збору, і зробяць што супроці аднаго з расказаньняў СПАДАРОВЫХ, чаго ня маюць рабіць, і будуць вінны; 14 Дык калі пазнаны будзе грэх, каторым яны ізграшылі, няхай абрачэць грамада цялё-бычка з буйног а статку на аброк за грэх, і прывядуць яго перад будан збору; 15 I ўзложаць старцы грамады рукі свае на галаву цяляці перад СПАДАРОМ, і зарэжа цялё перад СПАДАРОМ. 16 I ўнясець сьвятар пам а занец крыві зь цяляці ў будан збору; 17 I занура сьвятар палец свой у кроў, і пакропе сем разоў перад СПАДАРОМ добры бок запінахі; 18 I з крыві ўзложа на рогі аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ у будане збору; і ўсю кроў выльле на под аброчніка ўсепаленьня, каторы ля ўходу будану збору; 19 I ўвесь тук яго падыйме зь яго, і спале на аброчніку. 20 I зробе зь цялём так, як робяць ізь цялём за грэх; гэтак мае рабіць ізь ім, і гэтак адзяржыць ласкіўчыненьне ім сьвятар, і даравана будзе ім. 21 I вынесе цялё вонкі будану, і спале яго так, як спаліў першае цялё. Гэта аброк за грэх грамады.

22 „Калі ізгрэша князь нясьведама, і зробе штось супроці аднаго з усіх расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, чаго не належыла рабіць, і будзе вінен: 23 Дык, як стаў ведамы яму грэх ягоны, каторым ён ізграшыў, прывядзець дар свой - казянё-самца бяз гану; 24 I ўзложа рук у сваю на галаву казяняці, і зарэжа яго на месцу, ідзе рэжуць усепаленьні перад СПАДАРОМ: гэта аброк за грэх. 25 I возьме сьвятаю із крыві аброку за грэх палцам сваім, і ўзложа на роґі аброчніка ўсепаленьня, а кроў ягоную выльле на под аброчніка ўсепаленьня. 28 I ўвесь тук ягоны спале на аброчніку, як тук аброкаў супакойных; і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх ягоны, і будзе даравана яму.

27 „I калі душа адна ізгрэша абмыльна, і гэта зь люду зямлі, і зробе штось супроці аднаго з расказаньняў СПАДАРОВЬІХ, што ня мела быць зроблена, і вінна будзе: 28 Дык, як стане ведамы ёй грэх ейны, каторым яна ізграшыла, прывядзець яна на дар казянё-козку бяз гану за грэх свой, каторым яна ізграшыла; 29 I ўзложа рук у сваю на галаву аброку за грэх, і зарэжа аброк за грэх на месцу ўсепаленьня. 30 I возьме сьвятар із крыві яе палцам сваім, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, і ўсю кроў яе выльле на под аброчніка. 31 I ўвесь тук ейны адлуча, як адлучаюць тук ад аброкаў супакойных, і спале сьвятар на аброчніку на прыемны пах СПАДАРУ; гэтак адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і даравана будзе яму.

32 „А калі ягнё прывядзець як дар за грэх свой, хай прывядзець саміцу бяз гану; 33 I ўзложа руку сваю на галаву аброку за грэх, і зарэжа яе на аброк за грэх на месцу, ідзе рэжуць усепаленьне. 34 I возьме сьвятар палцам сваім із крыві аброку за грэх, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, і ўсю кроў яе выльле на под аброчніка. 35 I ўвесь тук ейны адлуча, як адлучаюць тук авечкі з аброкаў супакойных, і спале іх сьвятар на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ; і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх, каторым ён ізграшыў, і даравана будзе яму.

5 I калі душа ізгрэша тым, што, пачуўшы голас праклёну, і был а сьветкаю, або бачыла або ведала, але не азнайміла, дык яна панясець на сабе грэх свой; 2 Альбо калі душа даткнецца да чаго нячыстага, альбо да здыхаты зьвера нячыстага, альбо да здыхаты статку нячыстага, альбо да здыхаты паўзуна нячыстага, і схавана ад яе, дык яна нячыстая а вінная; 3 Альбо, калі даткнецца да бр у ды людзкое, якая б то ня был а бр у да, ад каторае брудзяняцца, і было схавана ад яе, але даведаецца, дык яна вінна; 4 Альбо, калі якая душа прысягне, выказуючы вуснамі сваімі празь ліхое або добрае ў вусім, у чым можа выказаць чалавек прысягаю, і схавана будзе гэта ад яго, і калі ён даведаецца, дык ён вінен у кажным із гэтых. 5 I будзе, калі ён вінен у чым-лень із гэтых, і выспаведаецца, у чым ён ізграшыў, 6 Дык хай прывядзець СПАДАРУ, за віну сваю, за грэх свой, каторым ізграшыў, саміцу із статку драбнога, авечку або казянё за грэх, і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх ягоны. 7 А калі б ня дуж быў баранчыка абрачы, тады прынясець за віну сваю, катораю ізграшыў, два туркі або двое галубянят СПАДАРУ, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне. 8 I прынясець іх да сьвятара, і ён абрачэць уперад тое, каторае за грэх, і наломе галаву яму каля завыйку ягонага, але не аддзеле; 9 I пакропе з крыві гэтага аброку за грэх на сьцяну аброчніка, а засталую кроў выцісьне на под аброчніка: гэта аброк за грэх. 10 А з другога ўчыне аброк усепаленьня подле ўставы; гэтак адзяржыць яму ласкіўчыненьне за грэх ягоны, каторым ізграшыў, і дарав а на будзе яму.

11 „А калі ён ня дуж прын е сьці два туркі або двое галубянят, хай прынясець дар свой за тое, што ізграшыў, дзясятую часьць ефы ценкае мукі на аброк за грэх; хай ня ільлець на яе алівы й кадзіла хай не кладзець на яе, бо гэта аброк за грэх. 12 I прынясець яе да сьвятара; а сьвятар возьме зь яе паўнюсенькую жменю памяткі й спале на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ: гэта аброк за грэх. 13 I адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх, каторым ён ізграшыў у вадным із гэтых прылучаёў, і дарав а на будзе яму; і будзе сьвятару, як пры аброку хлебным".

14 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 15,, Калі якая душа выступе выступам і абмыльна ізгрэша супроці пасьвячанага СПАДАРУ, дык прынясець на аброк віны свае СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, срэбнымі сыклямі подле сыклю сьвятыні, на аброк віны. 16 I за тое, што ён ізграшыў супроі і і сьвятасьці, няхай заплаце, і пятую дзель дадасьць да таго, і аддасьць гэта сьвятару, і сьвятар адзяржыць ласкіўчыненьне яму бараном аброку віны, і дарав а на яму будзе.

17 „А калі душа ізгрэша і ўзруша адно з расказаньняў СПАДАРОВЫХ, чаго ня мела б быць роблена, і ня ведала гэтага, дык будзе вінна і панясець бяспраўе свае; 18 Дык прывядзець барана бяз гану із статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара; і дастане ласкіўчыненьне яму сьвятар ад абмылы, чым ён абмыліўся, бо ён ня ведаў, і дарав а на будзе яму. 19 Гэта аброк віны, катораю віною ён завініўся перад СПАДАРОМ".

6 І г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Калі душа ізгрэша, і выступе выступам перад СПАДАРОМ, і запрэцца перад бліжнім сваім у тым, што яму даверана, альбо дана яму на схоў, альбо ім адабрана, альбо ашукае бліжняга свайго, 3 Альбо знойдзе згубленае і запрэцца ў тым, і хвальшыва прысягае ў чым-лень, што людзі робяць, грэшачы гэтым; 4 I будзе, што, як ён ізграшыў, ён стаў вінным, ён зьверне заграбленае, што заграбіў, альбо адабранае, што адабраў, альбо даверанае, што яму даверылі, альбо згубленае, што ён знайшоў, 5 Альбо ў вусім, у чым ён браў на сябе хвальшывую прысягу, дык мае заплаціць істу й дадаць да тога пятую часьць, каму належа, у дзень аброку за грэх свой. 6 Аброк жа за грэх свой прывядзець СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара. 7 I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар перад СПАДАРОМ, і дарав а на будзе яму за штохоця, што чалавек робе, грэшачы гэтым".

8 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 9 „Раскажы Аарону а сыном ягоным, кажучы: гэга ўстава ўсепаленьня: гэта ўсепаленьне мае быць на месцу паленьня на аброчніку ўсю ноч да раньня, і цяпло аброчніка хай гарыць на ім. 10 I хай сьвятар адзенецца ў лянное адзецьце свае, і лянныя ганавіцы надзене на цела свае, і здыйме попел, каторы зжэрла цяпло з усепаленьня на аброчніку, і паложа яго ля аброчніка. 11 I хай ськіне ізь сябе адзецьце свае, і надзене іншае адзецьце і вынясе попел вонкі з табару на чыстае месца.

12 „А цяпло на аброчніку хай гарыць, ня гасьне; і хай сьвятар запаляе на ім дровы кажную раніцу, і раскладае на ім усепаленьне, і пале на ім тук супакойнага аброку. 13 Цяпло штачаснае хай гарыць на аброчніку, ня гасьне.

14 „I гэта ўстава аброку хлебнага: хай абракаюць яго сынове Ааронавы перад СПАДАРОМ сьпераду аброчніка. 15 I падыйме сьвятар жменяю сваёю ценкае мукі з аброку хлебнага й алівы й усе кадзіла, што на аброку, і спале на аброчніку, - прыемны пах на памятку перад СПАДАРОМ. 16 I засталае зь яго хай ядуць Аарон а сынове ягоныя. Прэсным маюць есьці яго на сьвятым месцу; на панадворку будану збору хай ядуць яго. 17 Ня маюць пячы яго кіслым. Гэта дзель іхная, каторую Я даў ім із агняных аброкаў Маіх. Гэта сьвятое сьвятых, як аброк за грэх і віны. 18 Кажны мужчына із сыноў Ааронавых есьці гэта будзе. Гэта вечная дзель у родах вашых із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ. Усе, што датыкаецца да іх, усьвяціцца".

19 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 20 „I гэта дар Ааронаў а сыноў ягоных, каторы абракуць яны СПАДАРУ ў дзень памазаньня яго: дзясятая часьць ефы ценкае мукі на аброк кажначасны, палавіца гэтага нараніцы, а палавіца ўвечары. 21 На скварадзе ў валіве ён мае быць прыгатаваны; смажаны прынясі яго, печаныя кавалкі хлебнага аброку даруй, - прыемны пах СПАДАРУ. 22 I сьвятар, пам а занец на месца ягонае із сыноў ягоных, зробе гэта: гэта вечная ўстава СПАДАРОВА. Увесь ён мае быць спалены. 23 I ўсялякі хлебны аброк сьвятароў увесь хай будзе спалены, а ня еж яго".

24 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 25 „Г у кай Аарону а сыном ягоным: во ўстава аброку за грэх: на тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там зарэж аброк за грэх перад СПАДАРОМ. Гэга сьвятое сьвятых. 26 Сьвятар, што абракае гэта як аброк за грэх, мае есьці яго, на сьвятым месцу мае есьці яго, на панадворку будану збору. 27 Усе, што даткнецца да мяса яго, усьвяціцца; а калі крывёй яго апырскана будзе адзежа, то апырсканьне на ёй вымыеш на сьвятым месцу. 28 I гліняную судзіну, у каторай ты варыў, маюць разьбіць; а калі ён у судзіне мядзянай варыўся, то маюць яе шараваць і апаласкаць вадою. 29 Усялякі мужчына ізь сьвятароў можа есьці яго: гэта сьвятое сьвятых. 30 А ўсялякі аброк за грэх, ад каторага кроў уносяць у будан збору дзеля адзяржаньня ласкіўчыненьня ў сьвятыні, ня мае быць зьяданы; у вагню спаліш яго. "

7,, I во права аброку віны: сьвятое сьвятых яно. 2 На тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там хай рэжуць аброк віны, і крывёй яго хай кропяць на аброчнік наўкола. 3 I ўвесь тук яго хай ён абрачэць ізь яго, хвост а тук, пакрываючы патрыхі, 4 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і плеўку зь печанцоў; з ныркамі няхай ён адыйме гэта. 5 I спале гэта сьвятар на аброчніку на аброк агняны СПАДАРУ. Гэта аброк віны. 6 Усялякі мужчына ізь сьвятароў можа есьці яго. На сьвятым месцу маюць есьці яго; гэта сьвятое сьвятых. 7 Як аброку за грэх, так і аброку віны права адно ім: сьвятару, каторы будзе даставаць ласкіўчыненьне, будзе ён. 8 Калі сьвятар абракае чый аброк усепаленьня, скура ад усепаленьня, каторае ён абракае, сьвятару таму яна будзе.

9 „I ўсялякі аброк хлебны, каторы печаны ў печы, і ўсялякі прыгатаваны ў гаршку альбо на скварадзе, належа сьвятару, яму хай будзе ён. 10 I ўсялякі аброк хлебны, рашчынены на аліве й сухі, належа ўсім сыном Ааронавым, як аднаму, так і другому.

11 „Во права аброку супакойнага, каторы абракаюць СПАДАРУ:

12 „Калі на падзяку ён даруе, то хай даруе на аброк падзякі закрашаны прэсны хлеб, рашчынены на аліве, і прэсныя сачні, памазаныя аліваю, і ценкую муку смажаную, з тым хлебам, рашчыненым на аліве. 13 Звыш тога няхай ён даруе закрашаны кіслы хлеб як дар свойна супакой на аброк падзякі. 14 Няхай ён абрачэць із гэтага адно з усёга, дару свайго на нахінаны аброк СПАДАРУ; гэта належа сьвятару, каторы кропе крывёй супакойнага аброку, яму гэта будзе. 15 I мяса супакойнага аброку падзякі ў дзень дару яго мае быць едзена, ня можна пакідаць ізь яго да раньня.

16 „Калі ж абятніца або самахотны аброк дар ягоны, то ў дзень дараваньня аброку аброк ягоны маюць есьці, і назаўтрае засталае ад яго можна есьці. 17 А засталае ад мяса аброку на трэйці дзень мае быць спалена на цяпле. 18 Калі ж чыста будуць зьядаць мяса супакойнага аброку на трэйці дзень, то ня будзе любы даруючы яго, ня будзе залічаны яму; гэта будзе агідна, а душа, што будзе есьці зь яго, панясець бяспраўе свае.

19,, І мяса гэтага, калі яно даткнецца да чаго нячыстага, ня маюць есьці, але маюць спаліць яго на цяпле; а мяса чыстае кажны чысты можа есьці яго. 20 I каторая душа будзе есьці мяса з аброкаў супакойных СПАДАРУ, і нечысьць на ёй, то выгубіцца душа тая зь люду свайго.

21 „I калі якая душа, даткнуўшыся да чаго нячысгага, да нечысьці людзкое, альбо да нячыстага статку, альбо да якое нячыстае брыды, і зьесьць ізь мяса супакойнага аброку СПАДАРОВАГА, то выгубіцца душа тая зь люду свайго".

22 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 23 „Г у кай сыном Ізраелявым, кажучы: ніякага туку валовага, ані авячага, ані казінага ня ежча. 24 А тук із здохлага і тук із разарванага можна ўжываць наўсякую работу; а есьці, ня ежча яго; 25 Бо кажны, хто будзе есьці тук із статку, каторы даруюць на аброк агняны СПАДАРУ, дык выгубіцца душа ядучага зь люду свайго.

26 „I ніякае крыві ня ежча ў вусіх сялібах сваіх, ані з птушак, ані із статку: 27 Хто будзе есыі якую кроў, то выгубіцца душа тая зь люду свайго".

28 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 29 „Г у кай сыном Ізраелявым: хто даруе супакойны аброк свой СПАДАРУ, тый мае прывесьці дар свой СПАДАРУ із супакойнага аброку свайго. 30 Ягоныя рукі маюць прын е сьці агняны аброк СПАДАРУ: тук із грудзіны мае ён прын е сьці і грудзін у, каб нахінаць яе нахінаньням перад СПАДАРОМ. 31 I спале сьвятар тук на аброчніку, і будзе грудзіна Аарону а сыном ягоным. 32 I правую лапатку дасьц е, як узьн е сеньне, сьвятару із супакойных аброкаў сваіх. 33 Даруючаму із сыноў Ааронавых кроў супакойных аброкаў і тук, яму хай будзе правая лапатка як дзель ягоная; 34 Бо грудзіну нахінаньня і лапатку ўзьн е сеньня Я ўзяў ад сыноў Ізраелявых із супакойных аброкаў іхных і аддаў іх Аарону сьвятару а сыном ягоным на вечную ўставу ад сыноў Ізраелявых.

35 „Гэта дзель памазаньня Ааронава й дзель памазаньня сыноў ягоных із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ у дню, як дабліжыў іх да сьвятарства СПАДАРУ, 36 Каторую расказаў СПАДАР даваць ім ад сыноў Ізраелявых, у дню памазаньня іх, уставаю вечнай у родах іхных". 37 Гэта права ўсепаленьня аброку хлебнага, аброку за грэх, аброку віны, аброку пасьвячэньня й аброку супакойнага, 38 Каторае расказаў СПАДАР Масею на гары Сынаю, у дзень расказаньня Ягонага расказаў сыном Ізраелявым дараваць іхныя дары СПАДАРУ на пустын і Сынайскай.

8 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Вазьмі Аарона а сыноў ягоных ізь ім, і адзецьці, і алей памазаньня, і цялё-бычка на аброк за грэх, і два бараны, і сутнік праснакоў, 3 I ўсю грамад у зьбяры ля ўходу будану збору". 4 I зрабіў Масей так, як расказаў яму СПАДАР, і зьберлася грамад а ля ўходу будану збору. 5 I сказаў Масей да грамады:,, Во што расказаў Спадар зрабіць. 6 I дабліжыў Масей Аарона а сыноў ягоных, і абмьгў іх у вадзе. 7 I ўзлажыў на яго хітон, і паперазаў яго поясам, і надзеў на яго верхнюю рызу, і ўзлажьіў на яго напілечнік, і паперазаў яго поясам наплечным, і прымацаваў яго ім. 8 I ўзлажыў на яго нагруднік, і на нагруднік палажыў Урым а Тумім, 9 I ўзлажыў на галаву ягоную мітру, а на мітру зь пярэдняга боку яе паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятую, як расказаў СПАДАР Масею. 10 I ўзяў Масей алей памазаньня, і памазаў вітальню а ўсе, што ў ёй, і пасьвяціў іх. 11 I пакрапіў ім на аброчнік сем разоў, і памазаў аброчнік а ўсе судзьдзе яго, і мыцельнік а падложак яго, каб пасьвяціць іх. 12 I ўзьліў алей памазаньня на галаву Аарону, і памазаў яго, каб пасьвявіць яго. 13 I прывёў Масей сыноў Ааронавых, і адзеў іх у хітоны, і паперазаў іх поясам, і завязаў на іх турбаны, як расказаў СПАДАР Масею. 14 I дабліжыў цялё'-бычка на аброк за грэх, і Аарон а сынове ягоныя ўзлажылі рукі свае на галаву цяляці за грэх; 15 I зарэзаў і ўзяў Масей крыві, і ўзлажыў на рогі аброчніка наўкола палцам сваім, і ачысьціў аброчнік, а кроў выліў на под аброчніка, і пасьвяціў яго, каб дастаць яму ласкіўчыненьне. 16 I ўзяў увесь тук, каторы на патрыхах, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тукі іх, і спаліў Масей на аброчніку. 17 А цялё а скуру ягоную а мяса ягонае а кал ягоны спаліў на цяпле вонках табару, як расказаў СПАДАР Масею. 18 I прывёў барана на ўсепаленьне, і ўзлажылі Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана; 19 I зарэзаў Масей, і пакрапіў крывёй на аброчнік наўкола. 20 I расьцяў барана на кавалкі, і спаліў Масей галаву а кавалкі а тук; 21 А патрыхі а галёнкі вымыў вадою, і спаліў Масей усяго барана на аброчніку як усепаленьне, гэта на прыемны пах; гэта агняны аброк СПАДАРУ, як расказаў СПАДАР Масею. 22 I прывёў другога барана, барана пасьвячэньня, і ўзлажылі Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана; 23 I зарэзаў, і ўзяў Масей з крыві ягонае, і ўзлажыў на кончык правага вуха Ааронавага а на вялікі палец правае рукі ягонае а на вялікі палец правае нагі ягонае. 24 I прывёў Масей сыноў Ааронавых, і ўзлажыў крыві на кончык правых вухаў іхных а на вялікі палец правых рук іхных а на вялікі палец правых ног іхных, і пакрапіў Масей крывёй на аброчнік наўкола. 25 I ўзяў тук а хвост а ўвесь тук, каторы на патрыхах, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тукі іх, і правую лапатку; 26 I із сутніка з праснакамі, каторы перад СПАДАРОМ, узяў адну прэсную закрашаную букатку і адну закрашаную букатку на аліве, і адзін пірог, і ўзлажыў на тукі і на правую лапатку. 27 I палажыў усе на далоні Аарону а на далоні сыном ягоным, і туды-сюды нахінаў іх нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ. 28 I ўзяў іх Масей з далоняў іхных, і спал і ў на аброчніку з усепаленьням: гэта аброк пасьвячэньня на прыемны пах, гэта аброк агняны СПАДАРУ. 28 I ўзяў Масей грудзін у, і туды-сюды нахінаў яе нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ; ад барана пасьвячэньня гэта было дзельлю Масею, як расказаў СПАДАР Масею. 30 I ўзяў Масей ад алею памазаньня а з крыві, што на аброчніку, і пакрап і ў на Аарона а на адзецьці ягоныя, і на сыноў ягоных а на адзецьці сыноў ягоных ізь ім; і пасьвяціў Аарона а адзецьці ягоныя, і сыноў ягоных а адзецьці сыноў ягоных ізь ім. 31 I сказаў Масей Аарону а сыном ягоным: „Зварыце мяса ля ўходу будану збору і там ежча яго а хлеб, каторы ў сутніку пасьвячэньня, як імне расказ а на а сказ а на:, Аарон а сынове ягоныя маюць есьці яго'. 32 А астачы зь мяса а хлеба спаліце на цяпле. 33 I ад уходу будану збору не адходзьце сем дзён, да дня спаўненьня пасьвячэньня вашага, бо сем дзён маюць быць напаўняны рукі вашыя. 34 Як гэтага дня было зроблена, так расказаў СПАДАР рабіць дзеля залашчаньня вам. 35 Ля ўходу будану збору будзеце сядзець дзень і ноч сем пор, і дзяржыце службы старожы СПАДАРОВАЕ, і не памрыц е: бо так імне расказ а на". 36 I зрабіў Аарон а сыны ягоныя ўсе, што расказаў СПАДАР Масеям.

9 I было восьмага дня: гукн у ў Масей Аарона а сыноў ягоных а старцоў Ізраелявых, 2 I сказаў Аарону: „Вазьмі сабе з буйнога статку цялё на аброк за грэх, а барана на ўсепаленьне, дасканальныя, і прывядзі дар перад СПАДАРОМ. 3 I сыном Ізраелявым г у кай, кажучы:, Вазьміце казянё на аброк за грэх, а цялё-бычка а баранчыка, аднагодніх, бяз гану, на ўсепаленьне, 4 А вала а барана на аброк супакойны, каб вы абраклі перад СПАДАРОМ, і аброк хлебны, рашчынены на аліве; бо сядні СПАДАР зьявіцца вам' ". 5 I ўзял і, што расказаў Масей, перад будан збору, і прывялі ўся грамад а, і стаялі перад відам СПАДАРОВЫМ. 6 I сказаў Масей: „Гэта тое, што расказаў СПАДАР, учыніце гэта, і зьявіцца вам слава СПАДАРОВА". 7 I сказаў Масей Аарону: „Дабліжся да аброчніка і зрабі аброк за грэх свой а ўсепаленьне свае, і дастань ласк і ўчыненьне за сябе а люд, і зрабі дар ад люду, і дастань ім ласкіўчыненьне, як расказаў СПАДАР". 8 I дабліжыўся Аарон да аброчніка, і зарэзаў цялё-бычка на аброк за грэх, каторы за яго. 9 Дабліжылі сыны Ааронавы кроў яму, і ён занурыў палец свой у кроў, і ўзлажыў на раг і аброчніка, а кроў выліў на под аброчніка. 10 А тук а ныркі а плеўку зь печанцоў ад аброку за грэх спаліў на аброчніку, як расказаў СПАДАР Масею; 11 Мяса ж а скуру спаліў на цяпле вонках табару. 12 I зарэзаў усепаленьне, і сыны Ааронавы падал і яму кроў, і ён пакрапіў ёю на аброчнік наўкола. 13 I падал і яму ўсепаленьне кавалкамі а галаву, і ён спаліў на аброчніку. 14 I абмьгў патрыхі а галёнкі, і спаліў на ўсепаленьне на аброчніку. 15 I прывёў дар люду, і ўзяў ад люду казянё за грэх, і зарэзаў яго, і аброк яго за грэх, як і першае. 16 I аброк усепаленьне, і ўчыніў яго подле ўставы. 17 I аброк хлебны аброк, і напоўніў зь яго далоні свае, і спаліў на аброчніку, апрача ранічнага ўсепаленьня. 18 I зарэзаў вала а барана, каторыя ад люду, на аброк супакойны; і сыны Ааронавы падал і яму кроў, і ён пакрапіў на аброчнік наўкола, 19 I тукі з вала, і з барана хвост, і пакрываючыя, і ныркі, і плеўку зь печанцоў. 20 I палажылі тукі на грудзіну, і ён спаліў тукі на аброчніку. 21 Грудзіну ж а правую лапатку туды-сюды нахінаў Аарон нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў Масей. 22 I падняў Аарон рукі свае да люду, і дабраславіў іх, і зышоў ад абраканьня аброку за грэх, усепаленьня й аброку супакойнага. 23 I ўвыйшлі Масей а Аарон у будан збору, і вышлі, і дабрасл а вілі люд. I зьявілася слава СПАДАРОВА ўсяму люду. 24 I вышла цяпло ад СПАДАРА, і спажыло на аброчкіку ўсепаленьне а тукі; і абачыў увесь люд, і гук а лі з радасьці, і палі на віды свае.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 70 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница| Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.015 сек.)