Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 1 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

34 I сказаў СПАДАР Масею: „Вычашы сабе дзьве табліцы кам е нныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія был і на першых табліцах, каторыя ты разьбіў. 2 I будзь гатовы да раньня; і ўзыйдзі нараніцы на гару Сынай, і стань перад Імною там на версе гары. 3 Але ні водная людзіна няхай ня ўзыйдзе з табою, і таксама ніякая людзіна няхай не паказуецца на ўсёй гары; нават статак, драбны й буйны, ня мае пасьціцца супроці гары тае".

4 I вычасаў Масей дзьве табліцы кам е нныя, падобныя да першых, і ўстаў рана наранііцы, і ўзышоў на гару Сынай, як расказаў яму СПАДАР; і ўзяў у рукі свае дзьве табліцы кам е нныя. 5 I зышоў СПАДАР у булак у, і стаў там, і галасіў у імя СПАДАРОВА. 6 I прайшоў СПАДАР перад відам ягоным, і галасіў: „СПАДАР, СПАДАР, БОГ спагадлівы а ласкучынюшчы, памальны да гневу, найміласарнейшы а праўдзівы, 7 Заховуе міласэрдзе тысячам, даруе бяспраўе а выступ а грэх, але не звальняе ад віны, давядаецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх а на дзяцёх дзяцей да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня". 8 I пабарзьдзіў Масей, і сьхінуўся да зямлі, і пакланіўся, 9 I сказаў:,,Калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, Спад а ру, няхай ідзець Спадар сярод нас, бо люд гэты калянага завыйку; і даруй бяспраўі нашы а грахі нашы, і май нас за спадак".

10 I сказаў: „Вось, Я ўчыню змову: перад усім людам тваім учыню чудосы, якія ня был і створаны па ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў; і абача ўвесь люд, сярод каторага ты, справу СПАД А РОВУ, бо страшнае будзе тое, што я ўчыню табою. 11 Захавай гэта, што я раскажу табе цяпер: вось, Я жану ад віду твайго Аморэя, Канаанян і на, Гэціча, Ферэзэя, Гэвея а Евусея; 12 Сьцеражыся, ня чыні змовы із жыхарам тае зямлі, у каторую ўвыйдзеш, каб ён ня стаў пасткаю сярод цябе. 13 Але аброчнікі іхныя абурыце, і стаўпы іхныя паламіце, і высячыце гаі іхныя; 14 Бо ты ня маеш кланяцца богу іншаму, апрача СПАДАРА;,3авіднік' імя ягонае, Бог ё завіднік; 15 Каб, учыніўшы змову із жыхарам тае зямлі, не пачаў бязуліць, ідучы за багамі іхнымі, і абракаць багом іхным, і ня гукн у лі цябе, і ня еў з аброкаў ягоных, 16 I возьмеш із дачок ягоных сыном сваім, і дачкі іхныя будуць бязуліць подле багоў сваіх, і ўвядуць у бязулства сыноў тваіх подле багоў сваіх.

17,,Багоў літых не рабі сабе.

18 „Сьвята праснакоў дзяржы: сем дзён еж прэсны хлеб, каторы я расказаў табе, у прызначаным часе месяца Авіва; бо ў месяцу Авіве вышаў ты зь Ягіпту.

19,,Усе, дзетніцу рашчыняючае Імне, і ўвесь статак твой з памеж самцоў, што рашчыняе дзетніцу, вол гэта ці авечка. 20 Рашчыняючага дзетніцу з аслоў выкупляй баранчыкам; а калі ня выкупіш, то зламі яму завыек. Усіх першакоў із сыноў сваіх выкупляй. I няхай ня бачаць віду Майго пустыя.

21 Шэсьць дзён рабі а сёмага дня супачынь; і ў часе сяўбы й жніва супачынь.

22 I сьвята тыдняў чыні сабе, першы плод зажынкаў пшонкі і сьвята дажынкаў у канцу году. 23 Трэйчы ў год маюць станав і цца ўсі мужчыны твае перад відам Спа- дара, СПАДАРА Бога Ізраелявага. 24 Як я пражану народы ад віду твайго, і пашыру граніцы твае, і ні хто не пажадае зямлі твае, як ты ўзыйдзеш перад від СПАДАРА, Бога Свайго, трэйчы ў год.

26,,Не зарэж над кіслым крыві аброкаў Маіх, і хай не начуе да раньня аброк сьвята Пасхі.

26 „Найпершыя плады зямлі свае прынось да дому СПАДАРА, Бога свайго.

,,Не вары казяняці ў малаццэ маці яго".

27 I сказаў СПАДАР Масею: „Напішы сабе словы гэтыя, бо подле гэтых словаў Я чыню змову з табою а з Ізраелям".

28 I прабыў там у СПАДАРА сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы змовы, дзесяць словаў.

29 I было, што як зыходзіў Масей з гары Сынаю, - і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў Масея пры зыходзе яго з гары, - то Масей ня ведаў, што зьзяла скура віду ягонага, бо гутарыў ізь Ім. 30 I абачыў Аарон і ўсі сынове Ізраелявы Масея, і вось, зьзяла скура віду ягонага, і баяліся дабліжыцца да яго. 31 I гукнуў іх Масей, і зьвярнуліся да яго Аарон а ўсі княжаты грамады, і г у каў Масей ізь імі. 32 I просьле гэтага дабліжыліся ўсі сынове Ізраелявы, і ён паведаў ім усе, што СПАДАР гутарыў ізь ім на гары Сынаю. 33 I як скончыў Масей г у каць ізь імі, запяў на від свой запінашку. 34 А як Масей уходзіў перад СПАДАРА, каб гутарыць ізь Ім, тады здыймаў запінашку, пакуль ня выходзіў. I вышаў, і казаў сыном Ізраелявым, што раска- зана было яму. 35 I бачылі сынове Ізраелявы від Масеяў, што зьзяла скура віду Масеявага, і Масей ізноў запінаў запінашку на від свой, пакуль ня ўходзіў гутарыць ізь Ім.

35 I зьбер Масей усю грамад у сыноў Ізраелявых, і сказаў: „Гэта словы, што расказаў СПАДАР чыніць іх:

2,,Шэсьць дзён рабіце работу, а сёмага дня мае быць у вас сьвята, сыбота супачынку СПАДАРУ; кажны, хто будзе рабіць у яе работу, памрэць. 3 Не паліце агню ў вусіх гасподах сваіх у дзень сыботы".

4 I сказаў Масей усёй грамадз е сыноў Ізраелявых: „Гэта тое слова, што расказаў СПАДАР, кажучы: 5,Вазьміце ад сябе дар СПАДАРУ; кажны ахвотнага сэрца хай прынясець аброк СПАДАРУ: золата, срэбла а медзь, 6 I воўну васільковую а пурпуровую а чырвовую, і цянюсенькае палатно, і казіную поўсьць, 7 I скуры баранія чырвоныя, і скуры барсуковыя, і дзерва акацу, 8 I аліву да сьветача, і пахі на алей памазаньня й да пахнючага кадзеньня, 9 I камяні оніксу, і каменчыкі ўсадж а ныя на наплечнік а нагруднік. 10 I кажны з вас мудры сэрцам хай прыдуць і зробяць усе, што расказаў СПАДАР: 11 „Вітальню а будан яе а пакрыцьце яе, кручкі яе а дошкі яе, нашулкі яе, стаўпы яе а падстаноўкі яе, 12 Скрыню а нашулкі яе, века а запінаху запоны, 13 Стол а нашулкі яго а ўсі судзіны яго, і хлябы Выкладу, 14 I сьветач да сьвяценьня із судзінамі яго, і лянпы яго, і аліву да сьвяценьня, 15 I аброчнік да кадзеньня а нашулкі яго, і алей памазаньня і пахнючыя кадзеньні, запону да ўходу вітальні, 16 Аброчнік усепаленьня а крату мядзяную да яго а нашулкі яго а ўсе судзьдзе яго, мыцельнік а падложак яго, 17 Заслоны панадворку, стаўпы яго а падложкі іх і запону ля ўходу ў панадворак, 18 Кольле вітальні а кольле панадворку а паварозкі іх, 19 Адзецьці службовыя да служэньня ў сьвятыні а сьвятыя адзецьці Аарону сьвятару а адзецьці сыном ягоным да сьвятарстваваньня.

20 I вышла ўся грамад а сыноў Ізраелявых ад Масеявага віду. 21 I прыходзіла кажная людзіна, каторую прынукала да гэтага сэрца, і кажны, каторага захочаваў дух ягоны, і прыносілі аддзелены дар СПАДАРУ на рабеньне будану збору, і на ўсе служэньне яго, і на сьвятыя адзецьці.

22 I прыходзілі мужы із жонкамі, усі ахвотнага сэрца прыносілі ўносьніцы а завушніцы а жуковіны а кралі, і ўсялякія залатыя рэчы, кажны хто нахінаў нахінаньне золата СПАДАРУ.

23 I кажны, у каго был а воўна васільковая а пурпуровая а чырвовая, цянюсенькае палатно й казіная поўсьць, скуры баранія, хварбаваныя на чырвана, і скуры барсуковыя, прыносіў іх. 24 I кажны, хто падыймаў дар срэбла а медзь, прыносіў гэты дар СПАДАРУ; і кажны, у каго знайшлося дзерва акаца прыносілі на ўсялякую работу служэньня.

25 I кажная жонка, мудрая сэрцам, прала сваімі рукамі й прыносіла пражу васільковага, пурпуровага а чырвовага колеру й цянюсенькае палатно. 26 I ўсі жанк і, каторых прынукала сэрца мудрасьцю, пралі сваю казіную поўсьць. 27 А князі прыносілі камень онікс а каменчыкі, усадж а ныя ў наплечнік а нагруднік, 28 I пахі, і аліву да сьветача, і да алею памазаньня, і на пахнючыя кадзеньні. 29 Бо кажны мужчына й жонка із сыноў Ізраелявых, каторых захочавала сэрца іхнае прынесьці на ўсялякую работу, якую СПАДАР Масеям расказаў зрабіць, прыносілі самахвотны дар СПАДАРУ.

30 I сказаў Масей сыном Ізраелявым: „Глядзіце, СПАДАР гукн у ў наймя Бецал-эля, сына Ура Гуранка, з плямені Юдзінага, 31 I напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю а кемнасьцю а веданьням а ўсялямім рамяством, 32 I выдумляць мастацтва, рабіць у золаце а срэбле а медзі, 33 I ў рэзаньню каменьня да ўсаджаньня, і ў рэзаньню дзерва, і рабіць усялякую мастацкую работу. 34 I здольнасьць вучыць даў у сэрца ягонае а Аголява Агісамашонка, з плямені Даковага. 35 Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, рабіць усялякую работу ґравэра а мастака а вышываньніка на васільковай, пурпуровай, чырвовай тканіне і на цянюсенькім палатне, і ткача, усялякую работу робячага й мастацтва выдумляючага".

36 I рабіў Бецал-эль, і Аголяў, і кажны мудры сэрцам, каторым даў СПАДАР мудрасьць а кемнасьць у нутр ім, каб зрабіць усялякую работу служэньня ў сьвятыні ў вусім, як расказаў СПАДАР. 2 I гукн у ў Масей Бецал-эля, і Аголява, і кажнага мудрага сэрцам, катораму СПАДАР даў мудрасьць у сэрца ягонае, кажнага, каго прынукала сэрца прыступіць да работы й рабіць. 3 I ўзял і яны ад віду Масеявага ўвесь дар, каторы прынесьлі сынове Ізраелявы на работы служэньня сьвятыні, каб рабіць яе; а яны прыносілі да яго яшчэ самахотныя дары кажнае раніцы рана. 4 I прышлі ўсі мудрыя, што рабілі ўся-лякія работы сьвятыні, кажны ад свае работы, якою яны займаліся, 5 I сказалі Масею, кажучы: „Люд лішне шмат прыносе, болей чымся патрэбна да служэньня на работу, якую расказаў СПАДАР зрабіць". 6 I расказаў Масей, і абешчана было ў табару, кажучы:,,Ані мужчына, ані жонка не рабіце ўжо нічога на дар у сьвятыню;" і перастаў люд прыносіць. 7 I прынесенага на работу было даволі на ўсялякую работу, якую належыла рабіць, і аж заставалася.

8 I зрабілі ўсі мудрыя сэрцам, што займаліся работаю вітальні: дзесяць спонаў із суканага цянюсенькага палатна й з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны; херуваў умелай работаю зрабілі на іх. 9 Удаўжкі кажная спона дваццаць восьмі локцяў, і ўшыркі кажная чатыры локці; усіх спонаў адна мера. 10 I злучыў ён пяць спонаў адну з аднэй, і пяць спонаў злучыў адну з аднэй. 11 I зрабіў аплічкі васільковага колеру на краю аднае споны, ідзе яна шчапляецца з другой; гэтак зрабіў ён і на краю апошняе споны, да шчапленьня яе з другой. 12 Пяцьдзясят аплічкаў зрабіў ён на аднэй споне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабіў на канцу споны, ідзе яна шчапляецца з другой; аплічкі гэтыя был і адна супроці аднае. 13 I зрабіў пяцьдзясят кручкоў залатых, і кручкамі злучыў адну спону з аднэй, і сталася вітальня адна.

14 I зрабіў споны з казінае поўсьці да будану вітальні; адзінанцаць спонаў зрабіў іх. 15 Удаўжкі адна спона трыццаць локцяў, і чатыры ўшыркі адна спона; мера адна ўсіх адзінанцацёх. 16 I злучыў ён пяць спонаў асобна а шэсьць спонаў асобна. 17 I зрабіў пяцьдзясят аплічкаў па краю споны, каторая шчапляецца з другой. 18 I зрабіў пяцьдзясят мядзяных кручкоў да злучэньня будана, каб быў адзін. 19 I зрабіў прыкрыцьце да вітальні з чырваных бараніх скураў, і пакрыцьце із скураў барсуковых на верх.

20 I зрабіў дошкі да вітальні зь дзерва акацы стаячыя. 21 Дзесяць локцяў удаўжкі дошка, паўтара локця ўшыркі кажная дошка. 22 Па два чэпы ў кажнай дошцы, адзін супроці аднаго; гзтак зрабіў ён да ўсіх дашчок вітальні. 23 I зрабіў дашчок да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня; 24 I сорак срэбных падложкаў зрабіў пад дваццаць дашчок: два падложкі пад адну дошку да двух чэпаў яе, і два падложкі пад другую дошку да двух чэпаў яе. 25 I Да друтога боку вітальні, на поўнач, зрабіў дваццаць дашчок, 26 I сорак срэбных падложкаў іх: два падложкі пад аднў дошку, і два падложкі пад другую дошку. 27 I да заходняга боку вітальні зрабіў шэсьць дашчок. 28 I дзьве дошкі зрабіў да вугла вітальні на задні бок. 29 I яны был і падвойныя далав а х і разам былі злучаныя ўгары ў вадным колцу; гэтак зрабіў ён ізь імі абедзьвімі на абодвых вуглох. 30 I было восьмі дашчок, і срэбных падложкаў шаснанцаць па два падложкі, па два падложкі пад кажную дошку. 31 I зрабіў завалы зь дзерва акацы, пяць да дашчок аднаго боку вітальні, 32 I пяць завалаў да дашчок другога боку вітальні, і пяць завалаў да дашчок задняга боку вітальні. 33 I зрабіў сярэднюю завалу, што праходзіла б пасярэдзіне дашчок ад аднаго канца да другога. 34 I дошкі пацягнуў золатам; і колцы зрабіў із золата, як месцы ўкладаць завалы, і завалы пацягнуў золатам.

35 I зрабіў запінаху з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і з тканага цянюсенькага палатна; і работаю мастака зрабіў на ёй херуваў. 36 I зрабіў да яе чатыры стаўпы з акацы, і пацягнуў іх золатам, кручкі іх залатыя, і выліў да іх чатыры срэбныя падложкі. 37 I зрабіў: запону да ўходу будану з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага палатна, узорнае работы, 38 I стаўпоў пяць да яе зь іх кручкамі; I пацягнуў вярхі іх і вязі іх золатам, і падложкаў іх пяць ізь медзі.

37 I зрабіў Бецал-эль скрыню зь дзерва акацы; удаўжкі яна паўтрайця локця, ушыркі яна паўтара локця і ўвышк і яна паўтара локця. 2 I пацягнуў яе шчырым золатам унутры й знадворку, і зрабіў наўкола яе залаты вянок. 3 I выліў да яе чатыры колцы залатыя, на чатырох вуглох яе: два колцы на адным баку яе, і два колцы на друім баку яе. 4 I зрабіў нашулкі зь дзерва акацы, і пацягнуў іх золатам. 5 I ўсунуў нашулкі ў колцы, па бакох скрыні, каб насіць скрыню.

6 I зрабіў века із шчырага золата; удаўжкі яно паўтрайця локця, а ўшыркі паўтара локця.

7 I зрабіў двух херуваў із золата; каванае работы зрабіў іх па абодвых канцох века: 8 Аднаго херува з гэтага канца, і аднаго херува з другога канца; зь века зрабіў херуваў на абодвых канцох яго. 9 I был і херувы распусьціўшы дагары крылы, і ахіналі крыламі сваімі века, а відамі сваімі былі адзін да аднаго; да века былі віды херуваў.

10 I зрабіў стол ізь дзерва акацы ўдаўжкі два локці, і локаць ушыркі, і паўтара локця ўвышкі. 11 I пацягнуў яго золатам шчырым; і зрабіў наўкола яго залаты вянок. 12 I зрабіў наўкола яго аблямаваньне ў даланю, і зрабіў залаты вянок ля аблямаваньня яго. 13 I выліў да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы на чатырох рагох, ля чатырох ножак яго. 14 Супроці аблямаваньня былі колцы, як месцы нашулінам, насіць стол. 15 I зрабіў нашулкі зь дзерва акацы да нашэньня столу, і пацягнуў іх золатам. 16 I зрабіў судзіны, што на стале: місы яго а ложкі яго, судзіну яго да ачышчэньня, і коўні, каб узьліваць імі, із шчырага золата.

17 I зрабіў сьветач із золата шчырага, каваны зрабіў сьветач; сьцябло яго, галузкі яго, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго выходзілі зь яго. 18 I шэсьць галузкаў выходзіла з бакоў яго: тры галузкі свветача з аднаго боку яго, і тры галузкі сьветача з другога боку яго. 19 Тры чарачкі был і падобныя да міндадяў на аднэй галузцы, апучка а кветка, і тры чарачкі, падобныя да міндаляў, на другой галузцы, апучка а кветка. Гэтак на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача, 20 I на сьветачу былі чатыры чарачкі, падобныя да міндаляў, з апучкамі а кветкамі. 21 I апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкаімі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь яго. 22 Апучкі а галузкі іх выходзілі зь яго; увесь ён каваны, суцэльны із шчырага золата. 23 I зрабіў лянпаў яго сем, і абцужкі да яго, і канчаранку да яго, із шчырага золата. 24 3 цэнтнару шчырага золата зрабіў яго з усім судзьдзям яго.

25 I зрабіў аброчнік кадзеньня зь дзерва акацы; локаць удаўжкі і локаць ушыркі, чатыракутні; і два локці ўвышкі; зь яго выходзілі роґі яго. 26 I пацягнуў яго шчырым золатам, верх яго а бакі яго наўкола а рогі яго, і зрабіў да яго залаты вянок наўкола. 27 I два колцы залатыя зрабіў пад вянком яго на двух бакох яго; на двух бакох зрабіў месцы да нашулкаў, каб насіць яго імі.

28 I зрабіў нашулкі зь дзерва акацы, і пацягнуў іх золатам.

29 I зрабіў алей сьвятога памазаньня і кадзеньне пахнючае, чыстае, уменьням аптакарскім.

38 I зрабіў аброчнік усепаленьня зь дзерва акацы, удаўжкі пяць локцяў і ўшыркі пяць локцяў, чатыракутні, і ўвышкі тры локці. 2 I зрабіў рогі яго на чатырох рагох яго, ад яго был і гэтыя рогі; і пацягнуў іх медзяй. 3 I зрабіў усе судзьдзе аброчніка: гаршкі, лапаткі, чары да пырсканьня, в і дзёлкі а вуглянку; усе судзьдзе яго зрабіў ізь медзі. 4 I зрабіў да аброчніка крату работы пляцёнкі, мядзяную, пад вобадам далав а х да палавіцы яго. 5 I выліў чатыры колцы на чатырох канцох да мядзянае краты, - месцы на нашуліны. 6 I зрабіў на шуліны зь дзерва акацы, і пацягнуў іх медзьдзю. 7 I ўсунуў нашуліны ў колцы на бакох аброчніка, каб насіць яго імі; пустым унутры з дашчок зрабіў яго.

8 I зрабіў мыцельнік ізь медзі і падложак яго зь медзі, з глядзелак грудоў жанок, што зьбіраліся ля ўходу будану збору.

9 I зрабіў панадворак із паўдня- вога боку, на паўдня, заслоны з тканага цянюсенькага палатна, на сто локцяў; 10 Стаўпоў да іх дваццаць і падложкаў да іх дваццаць мядзяных, кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла. 11 I на паўночным баку сту локцяў, стаўпоў да іх дваццаць і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла. 12 I із заходняга боку заслоны пяцьдзясят локцяў, стаўпоў да іх дзесяць і падложкаў да іх дзесяць; кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла. 13 I зь пярэдняга боку на ўсход пяцьдзясят докцяў. 14 Да аднаго боку заслоны пятнанцацёх локцяў; стаўпоў да іх тры і падложкаў да іх тры; 15 I з другога боку, адсюль, ля брамы панадворку заслоны пятнанцацёх локцяў; стаўпоў да іх тры і падложкаў да іх тры. 16 Усі заслоны наўкола панадворку із суканага цянюсенькага палатна. 17 I падложкі да стаўпоў мядзяныя, кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла, і пацягнены вярхі іх срэблам, і ўсі яны был і прывязаны срэблам, усі стаўпы панадворку. 18 Запона а брамы панадворку ўзорнае работы з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны з тканага цянюсенькага палатна, дваццацёх локцяў удаўжкі, а ўвышкі, як і ўшыркі, пяцёх локцяў, падобна да іншых заслонаў панадворку; 19 I стаўпоў да іх чатыры, і падложкаў да іх чатыры мядзяных; кручкі ў іх срэбныя, і пацягнены вярхі а прывязкі іх срэблам. 20 Усе кольле вітальні й панадворку наўкола мядзянае.

21 Во вылічэньне спакмянёў тае вітальні, вітальні сьветчаньня, да служэньня Левітаў, каторыя лічылі подле словаў Масеявых пад наглядам Іфамара Ааранёнка, сьвятара. 22 I Бецал-эль, сын Ура Гуранк а, з плямені Юдзінага зрабіў усе, што расказаў СПАДАР Масею; 23 I зь ім Аголяў Агісамашонак, з плямені Дановага, майстра а мастак а вышываньнік па васільковай, пурпуровай, чырвовай тканіне і цянюсенькім палатне.

24 Усяго золата, ужытага на работу на ўсі работы сьвятыні, - а было гэта золата нахінанае, - было дваццаць дзевяць цэнтнароў і сямсот трыццаць сыкляў, сыкляў сьвятыні. 25 I срэбла ж ад вылічанае грамады сто цэнтнароў і тысяча сямсот семдзясят пяць сыкляў, сыкляў сьвятыні. 26 Бека з галавы паў сыкля, сыкля сьвятыні, з кажнага, што прайшоў лічэньне, ад дваццацёх год і вышэй, із шасьцьсот трох тысячаў пяцьсот пяцьдзясят. 27 I было сто цэнтнароў срэбра ўжыта на выліцьце падложмаў сьвятыні й падложкаў запінахаў; сто падложкаў із сту цэнтнароў, па цэнтнару на падложак; 28 А з тысяча сямсот семдзясят пяцёх зрабіў ён кручкі на стаўпох, і пацягнуў вярхі іх, і зьвязаў іх. 29 А медзі нахінанае было семдзясят цэнтнароў і дзьве тысячы чатырыста сыкляў. 30 Зь яе зрабіў ён падложкі да стаўпоў ля ўходу ў будан сьвечаньня, і аброчнік мядзяны, і крату мядзяную да яго, і ўсе судзьдзе аброчніка, 31 I падложкі панадворку наўкола, і падложкі брамы панадворку, і ўсе кольле вітальні, і ўсе кольле наўкола панадворку.

39 А з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны зрабілі яны службовыя адзецьці да служэньня ў сьвятыні; і зрабіл і сьвятыя адзецьці Аарону, як расказау СПАДАР Масею.

2 I зрабіў наплечнік із золата, з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага палатна. 3 I выкляпалі яны бляшкі золата, і павыціналі зь іх ніці, каб ператыкаць імі васільковыя а пурпуровыя, чырвовыя а цянюсенькія, умелай работаю. 4 Прырамкі зрабілі яму зьвязуючыя; на абодвых канцох сваіх ён быў зьвяз а ны. 5 I пояс наплечніка, каторы паверх яго, аднолькавае зь ім работы, із золата, з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і цянюсенькага палатна, як расказаў СПАДАР Масею. 6 I абрабілі каменчыкі оніксавыя, асадзіўшы іх у залатыя асады й выґравіраваўшы на іх імёны сыноў Ізраелявых, як ґравіруюць пячаці. 7 I палажыў ён іх на прырамкі наплечніка, каменчыкі на памятку сыноў Ізраелявых, як расказаў СПАДАР Масею.

8 I зрабіў нагруднік умелай работаю, такою ж работаю, як наплечнік, із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага тканага палатна. 9 Ён быў чатыракутні; падвойны зрабілі яны нагруднік пядзю ўдаўжкі й пядзю ўшыркі, падвойны. 10 I ўсадзілі ў яго чатыры радкі каменчыкаў у рад: рубін, топаз, шмараґд - першы радок. 11 I радок другі: карбункуль, шафір а дыямэнт; 12 I радок трэйці: яхонт, агат а амэтысты; 13 I радок чацьверты: хрызоліт, онікс а ясьпіс. Укладзены й асаджаны ў золата ў сваім парадку. 14 I каменчыкаў да ймёнаў сыноў Ізраелявых, вось, іх двананцаць подле ймёнаў, выґравіраваныя, як пячаці, кажны подле імені свайго, на двананцаць плямёнаў. 15 I зрабілі на нагруднік ланцужкі, як шнюркі, вітай работаю із шчырага золата. 16 I зрабілі два залатыя аплікі і два залатыя колцы, і прымацавалі два колцы да двух канцоў нагрудніка. 17 I ўвялі абодва вітыя залатыя ланцужкі ў два колцы па канцох нагрудніка. 18 А два канцы двух ланцужкоў прычапілі да двух аплікоў і прымацавалі іх да прырамкаў наплечніка з дабрага боку яго. 19 I арабілі два колцы залатыя, і прымацавалі да двух канцоў нагрудніка на тым баку, штода наплечніка ўнутр. 20 I зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі іх да дзьвюх прырамак наплечніка здолу, з добрага боку яго, у шчапленьню яго над поясам наплечніка. 21 I прымацавалі нагруднік колцамі яго да колцаў наплечніка шнюрком із васільковае воўны, каб ён быў над поясам наплечніка, і каб яе адставаў нагруднік ад наплечніка, як расказаў СПАДАР Масею.

22 I зрабіў верхнюю рызу да наплечніка, тканую ўсю з васільковае воўны, 23 I прарэх рызы ў сярэдзіне яе, як прарэх панцыра, і наўкола яе аблямаваньне, каб ня дзерлася. 24 I зрабілі аны на подале верхняе рызы яблыкі гранатовыя з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны суканае. 25 I зрабілі званочкі із шчырага золата, і памясьцілі званочкі памеж гранатовых яблыкаў па подалах верхняе рызы наўкола, памеж гранатовых яблыкаў, 26 Званочак а гранатовы яблык, званочак а гранатовы яблык, па подале верхняе рызы да служэньня, як расказаў СПАДАР Масею.

27 I зрабіл і хітоны зь цянюсенькага палатна тканае работы, Аарону а сыном ягоным, 28 I мітру зь цянюсенькага палатна, і харошыя турбаны зь цянюсенькага палатна, і ганавіцы лянныя зь цянюсенькага палатна суканага, 29 I пояс ізь цянюсенькага палатна суканага і з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны, узорнае работы, як расказаў СПАДАР Масею.

30 I зрабілі дошчачку дыядэмы сьвятое із шчырага золата, і напісалі на ёй пісомыя літары, як ґравіруюць на пячаці: „Сьвятасьць СПАДАРУ". 31 I прымацавалі да яе шнюрок із васільковае воўны, каб прывязаваць яе да мітры зьверху, як расказаў СПАДАР Масею.

32 I скончана ўся работа вітальні будану сьветчаньня; і зрабілі сынове Ізраелявы ўсе; подле ўсёга, як расказаў СПАДАР Масею, так зрабілі.

33 I прын е сьлі вітальню Масею, будан і ўсе судзьдзе яе, кручкі яе, дошкі яе, завалы яе, стаўпы яе а падложкі яе, 34 I прыкрыцьце із скураў бараніх, хварбаваных на чырвана, і прыкрыцьце із скураў барсуковых, і запінаху запоны, 35 Скрыню сьветчаньня, і нашулкі яе, і века яе, 36 Стол, усе судзьдзе яго й хлябы Выкладу, 37 Сьветач чысты, лянпы яго, лянпы разьмешчаныя, і ўсе судзьдзе яго, і аліву да сьвячэньня, 38 I залаты аброчнік, і алей памазаньня, і кадзельныя пахі, і запону ўходу будану, 39 Аброчнік мядзяны й мядзяную крату да яго, нашулкі яго і ўсе судзьдзе яго, мыцельнік а падложак яго, 40 Заслоны панадворку, стаўпы а падложкі яго, запон да брамы панадворку, паварозкі й кольле, і ўсе судзіны да службы вітальні будану збору, 41 Адзецьці службовыя да служэньня ў сьвятыні, сьвятыя адзецьці Аарону, сьвятару, і адзецьці сыном ягоным да сьвятарстваваньня. 42 Подле усёга як расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы ўсе служэньне. 43 I абачыў Масей усю работу, і вось, яны зрабілі яе; як расказаў СПАДАР, так і зрабілі. I дабрасл а віў іх Масей.

40 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2,,У дзень першага месяца, першага дня месяца ўстанаві вітальню будану збору, 3 I пастанаві там скрыню сьветчаньня,,І закрый скрыню запінахаю, 4 I ўнясі стол, і разлажы паложанае на ім, і ўнясі сьветач, і запалі лянпы яго; 5 I пастанаві залаты аброчнік да кадзеньня перад скрыняю сьветчаньня; і запні запону ля ўходу ў вітальню; 6 I пастанаві аброчнік усепаленьня перад уходам у вітальню будану збору; 7 I пастанаві мыцельнік памеж вітальні збору й аброчніка, і налі ў яго вады. 8 I расстанаві панадворак наўкола, і запні запону ў браме панадворку. 9 I вазьмі алею памазаньня, і памаж вітальню і ўсе, што ў ёй, і пасьвяці яе й усі рэчы яе, і будзе сьвятая. 10 I памаж аброчнік усепаленьня й усе судзьдзе яго, і пасьвяці аброчнік, і будзе аброчнік сьвятое сьвятых. 11 I памаж мыцельнік а падложак яго, і пасьвяці яго. 12 I дабліж Аарона а сыноў ягоных да ўходу будану збору, і ўмый іх вадою. 13 I адзень Аарона ў сьвятыя адзецьці, і памал і яго й пасьвяці, і будзе Імне сьвятарстваваць. 14 I сыноў ягоных дабліж, і адзень іх у хітоны, 15 I памаж іх, як памазаў ты айца іхнага, і будуць сьвятарстваваць Імне, і будзе ім памазаньне іхнае на сьвятарстваваньне на векі ў вусіх родах іхных". 16 I зрабіў Масей усе; як расказаў яму СПАДАР, так і зрабіў.

17 I было, што першага месяца другога году, першага дня месяца выстаўлена вітальня. 18 I выставіў Масей вітальню, палажыў падложкі яе, пастанавіў дошкі яе, і палажыў завалы, і пастанавіў стаўпы яе, 19 I разапнуў будан над вітальняю, і палажыў пакрыцьце будану зьверху над ім, як расказаў СПАДАР Масею.

20 I ўзяў і палажыў сьветчаньне ў скрыню, і палажыў нашулкі ў скрыню, і палажыў века на скрыню зьверху. 21 I ўнёс скрыню ў вітальню, і запяў запінаху запоны, і запяў над скрыняю сьветчаньня, як расказаў СПАДАР Масею.

22 I пастанавіў стол у будан збору, на паўночным баку вітальні, вонках запінахі. 23 I разлажыў хлябы ў парадак перад Відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў СПАДАР Масею.

24 I пастанавіў сьветач у будан збору супроці столу, на паўднявым баку вітальні. 25 I запаліў лянпы перад СПАДАРОМ, як расказаў СПАДАР Масею.

26 I пастанавіў залаты аброчнік у будане збору перад запінахаю. 27 I кадзіў на ім пахнючымі кадзіламі, як расказаў СПАДАР Масею.

28 I запяў запону ля ўходу вітальні. 29 I аброчнік усепаленьня пастанавіў ля ўходу ў вітальню будану збору, і аброк на ім усепаленьне а аброк хлебны, як расказаў СПАДАР Масею.

30 I пастанавіў мыцельнік памеж будану збору й аброчніка, і наліў у яго вады да умываньня. 31 I ўмывалі ў ім Масей а Аарон а сынове ягоныя рукі свае а ногі свае. 32 I, уходзячы ў будан збору, бліжачыся да аброчніка, умываліся, як расказаў СПАДАР Масею. 33 I выставіў панадворак наўкола вітальні й аброчніка, і запяў запону ў браме панадворку. I скончыў Масей работу. 34 І пакрыў булак вітальню збору, і слава СПАДАРОВА напоўніла вітальню. 35 I ня мог Масей увыйсьці ў будан збору, бо вітаў над ім булак, і слава СПАДАРОВА напаўняла вітальню. 36 I як падыймаўся булак ад вітальні, тады пушчаліся ў дарогу сынове Ізраелявы ў вусіх падарожжах сваіх. 37 А як не падыймаўся булак, то яны ня пушчаліся ў дарогу, пакуль ён не падыймаўся. 38 Бо булак СПАДАРОЎ над вітальняю ўдзень, і агонь быў ночы ў ёй перад ачмі ўсяго дому Ізраелявага ў вусіх падарожжах іхных.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 66 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница| Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.017 сек.)