Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 1 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

30 I сказаў Якаў да Сымона а да Лева: „Вы зьнемарасьцілі мяне, зрабіўшы мяне непахнючым жыхарам гэтае зямлі, Канаанянам а Ферэзэям; а ў мяне людзі нячысьленыя; і зьбяруцца на мяне, і паб'юць мяне, і буду зьнішчаны я й мой дом". 31 I яны сказалі: „А ціж як із блудніцаю можна рабіць ізь сястрою нашаю?"

35 I сказаў Бог Якаву: „Устань, узыйдзі да Бэт-Эль, і жыві там, і зрабі там аброчнік Магучаму, што зьявіўся табе, як ты ўцякаў ад віду Ісава, брата свайго".

2 I сказаў Якаў дому свайму і ўсім, што был і зь ім. „Адд а льце багі чужыя, што сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзецьці вашыя; 3 I ўстаньма й ўзыйдз і ма да Бэт-Элю, і зраблю я там аброчнік Магучаму, Каторы адказаў імне ў дзень гароты мае і быў з імною ў дарозе, каторай я йшоў". 4 I аддал і Якаву ўсі багі чужыя, каторыя был і ў руках іхных, і завушніцы, што был і ў вушох у іх; і схаваў іх Якаў пад дубам, каторы блізка Сыхему.

5 I выправіліся яны. I быў жах Божы па местах, што ў ваколіцах іхных, і ня гналіся яны за сынамі Якававымі. 6 I прышоў Якаў да Луз, што ў зямлі Канаанскай, ён Бэт-Эль, сам і ўвесь люд, што быў зь ім, 7 I збудаваў там аброчнік, і назваў гэтае месца Эль-Бэт-Эль; бо там зьявіўся яму Бог, як ён уцякаў ад віду брата свайго.

8 I памерла Дэвора, нянька Рэвечына, і пахавана ніжэй Бэт-Элю, пад дубам, і назваў імя ягонае: Дуб плачу.

9 I зьявіўся Бог Якаву ізноў па прыходзе яго з Падан-Араму, і дабраславіў яго. 10 I сказаў яму Бог: „Імя твае Якаў. Ня будзе звацца імя твае ўжо Якаў, але толькі Ізраель будзе імя твае". I назваў яго імя: Ізраель. 11 I сказаў яму Бог: „Я МАГУЧЫ Ўсемагучы; пладзіся а множся; народ а збор народаў будзе зь цябе, і каралёве з крыжа твайго выйдуць. 12 Зямлю, каторую я даў Абрагаму а Ісаку, Я дам табе, і насеньню твайму просьле цябе дам зямлю гэтую".

13 I ўзышоў ад яго Бог у месцу, на каторым гутарыў зь ім.

14 I пастанавіў Якаў помнік на месцу, на каторым гутарыў ізь ім, помнік каменны; і ўзьліў на яго ўзьліваньне, і ўзьліў на яго алівы.

15 I назваў Якаў імя месца, на каторым Бог г у каў ізь ім: Бэт-Эль.

16 I падарожжаваў з Бэт-Элю. I был а яшчэ кіўра зямлі, каб прысьці да Ефрафы; і радз і ла Рахіль, і тр у днілася ў раджэньню. 17 I было, як яна труднілася родзячы, і сказала ёй бабка: „Ня бойся, бо таксама й гэта табе сын". 18 I як выходзіла зь яе душа, бо яна памірала, то назвала яго імя: Бэн-Оні. Але ацец ягоны назваў яго: Венямін.

19 I памерла Рахіль, і пахавана ля дарогі да Ефрафы (гэта Бэтлеем). 20 I пастанавіў Якаў помнік над магілай ейнай. Гэта помнік магільны Рахілін датэтуль.

21 I падарожжаваў Ізраель, і пастанавіў будан свой далей за вежаю Эдэр.

22 I было, як прабываў Ізраель у зямлі тэй, і пайшоў Рувін, і ляжаў із Валаю, мамошкаю айца свайго. I пачуў Ізраель. I было сыноў у Якава двананцацёх. 23 Пяршак Якаваў Рувін а Сымон а Леў а Юда а Ісасхар а Завулон. 24 Сыны Рэхіліны: Язэп а Венямін. 25 I сыны Валіны, нявольніцы Рахілінае: Дан а Нефалім. 26 I сыны Зэлфіны, нявольніцы Лінае: Ґад а Ашэр. Гэта сынове Якававы, што радз і ліся яму ў Падан-Араме.

27 I прышоў Якаў да Ісака, айца свайго, да Мамрэ, да Кіраф-Арбы, значыцца да Гэўрону, ідзе падарожжаваў Абрагам а Ісак.

28 I было дзён Ісаковых сто асьмідзясят год. 29 I сканаў Ісак, і памер, і быў прылучаны да народу свайго, стары а насычаны днямі; і пахавалі яго Ісаў а Якаў, сыны ягоныя.

36 I гэта радавод Ісаваў, ён жа Едом. 2 Ісаў узяў сабе жонкі з дачок Канаанскіх: Аду, дачку Елона Гэціча, а Оголіваму, дачку Аны, дачку Цывеона Гевян і на, 3 А Васэмафу, дачку Ізмайлаву, сястру Наваёфаву. 4 I нарадз і ла Ада Ісаву Еліфаза; А Васэмафа нарадз і ла Рагуеля. 5 А Оголівама нарадз і ла Евуша а Елома а Кору. Гэта сынове Ісававы, што нарадз і ліся яму ў зямлі Канаанскай.

6 I ўзяў Ісаў жонкі свае, і сыноў сваіх, і дачкі свае, і ўсі душы дамовы свае, і стада свае, і ўвесь статак свой, і ўсю маемасьць сваю, каторую ён прыдбаў у зямлі Канаанскай, і пайшоў да іншае зямлі ад віду Якава, брата свайго; 7 Бо была маемасьць іхная вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля падарожжаваньня іхнага насіць іх з прычыны стадаў іхных. 8 I асяліўся Ісаў на гары Сэір, Ісаў, ён жа Едом.

9 I во гэта роды Ісававы, айца Едумееў, на гары Сэір;

10 Во гэта ймёны сыноў Ісававых: Еліфаз, сын Ады, жонкі Ісававае; Рагуель, сын Васэмафы, жонкі Ісававае. 11 І был і сынове Еліфазавы: Феман, Омар, Цефо а Ґафам а Кеназ. 12 А Фамна была мамошка Еліфаза, сына Ісававага; і нарадз і ла Еліфазу Амаліка. Гэта сынове Ады, жонкі Ісававае. 13 А во, гэта сыны Рагуелявы: Нагаф а Зэраг, Шамма а Міза. Гэта был і сынове Васэмафы, жонкі Ісававае. 14 I во гэтыя был і сыны Огалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Ісававае: і яна нарадзіла Ісаву Евуша а Елома, а Кору.

15 Во гэта князі сыноў Ісававых. Сынове Еліфаза, першароднага Ісававага: князь Феман, князь Омар, князь Цефо, князь Кеназ, 16 Князь Кора, князь Ґафам, князь Амалік. Гэтыя князі Еліфазавы ў зямлі Едомовае; гэта сынове Адзіны. 17 I гэтыя сыны Рагуеля, сына Ісававага: князь Нагаф, князь Зэраг, князь Шамма, князь Міза. Гэтыя князі Рагуелявы ў зямлі Едомавае; гэтыя сынове Васэмафы, жонкі Ісававае. 18 I гэтыя сыны Огалівамы, жонкі Ісававае: князь Евуш, князь Елом, князь Кора. Гэтыя князі Огалівамы, дачкі Аны, жонкі Ісававае. 19 Гэтыя сынове Ісававы, і гэтыя князі іхныя. Гэта Едом.

20 Гэтыя сынове Сэіра Горэян і на, жыхары зямлі тае: Лотан а Шовал а Цывеон а Ана 21 А Дышон а Эцэр а Дышан. Гэтыя князі Горэйскія, сыноў Сэіравых, у зямлі Едома. 22 I был і сыны Лотановы: Горы а Геман; а сястра ў Лотана: Хімна. 23 I гэта сынове Шоваловы: Алван а Манагаф а Евал, Шэфо а Онам. 24 А гэтыя сыны Цывеонавы: Ая а Ана. Гэта Ана, каторы знайшоў цёплыя жаролы на пустын і, як пасьціў аслы Цывеона, айца свайго. 25 I гэтыя дзеці Аніны: Дышон а Оголівама, дачка Аніна. 26 I гэтыя сыны Дышонавы: Гемдан а Эшбан а Іфран а Херан. 27 Гэтыя сыны Эцэравы: Білган а Зааван а Акан. 28 Гэтыя сыны Дышановы: Уц а Аран. 29 Гэтыя князі Горэйскія: князь Лотан, князь Шовал, князь Цывеон, князь Ана, 30 Князь Дышон, кянзь Эцэр, князь Дышан. Во, гэта князі Горэйскія подле князстваў сваіх у зямлі Сэір.

31 I во каралёве, што каралявалі ў зямлі Едомавай, пярвей за караляваньне каралёў у сыноў Ізраелявых. 32 I караляваў у Едоме Бела, сын Веораў, а імя места ягонага Дынгава. 33 I памер Бела, і караляваў замест яго Ёваў, сын Зэрагаў, з Восоры. 34 I памер Ёваў, і караляваў замест яго Гушам, ізь зямлі Феманскае. 35 памер Гушам, і караляваў замест яго Гадад, сын Бедадаў, каторы паразіў Мідзянян на полю Моаўскім; а імя места ягонага Авіф. 36 I памер Гадад, і караляваў замест яго Самла з Масрэкі. 37 I памер Самла, і караляваў замест яго Саўла з Рэговофа, ля ракі. 38 I памер Саўла, і караляваў замест яго Баал-Ганан, сын Ахбораў. 39 I памер Баал-Ганан, сын Ахбораў, і караляваў замест яго Гадар; а імя места ягонага Пагу; імя жонкі ягонае Мегетавель, дачка Матрэды, дачкд Мезагавае.

40 I гэтыя ймёны князёў Ісававых, подле радзімаў іхных, подле месцаў іхных, у імёнах іхных: князь Фімна, князь Алва, князь Етэф, 41 Князь Оголівама, князь Эла, князь Пінон, 42 князь Кеназ, князь Феман, Міўцар, 43 Князь Магдыель, князь Ірам. Гэтыя князі Едомскія, подле слялібаў іхных, у зямлі дзяржаньня іхнага, Ён Ісаў, ацец Едомічаў.

37 І жыў Якаў у зямлі падарожжаваньня айца свайго, у зямлі Канаанскай. 2 Гэта падзеі ў Якава.

Язэп, будучы семнанцацёх год, пасьціў статак із братамі сваімі, (а быў хлапцом), із сынамі Валінымі і із сынамі Зэлфінымі, жонак айца свайго. I прыносіў Язэп іхныя словы ліхія да айца іхнага. 3 I Ізраель любіў Язэпа болей за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонае; і справіў яму хітон калярысты. 4 I абачылі браты ягоныя, што яго любе ацец іхны болей за ўсіх братоў, і зьненавідзілі яго, і не маглі г у каць ізь ім супакойна.

5 I сьніў Язэп сон, і расказаў братом сваім: і яны болей яшчэ зьненавідзілі яго. 6 Ён сказаў ім: „Паслухайце, калі ласка, сон гэты, каторы я сьніў: 7 I вось, мы вяжам снапы сярод поля; і вось, устаў мой сноп, і так стаяў; і вось, абступілі яго вашы снапы і пакланіліся майму снапу". 8 I сказалі яму браты ягоныя: „Нягож ты будзеш запраўды караляваць над намі? нягож запраўды будзеш р а дзіць нас?" I болей яшчэ зьненавідзілі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя.

9 I сьніў ён яшчэ другі сон, і расказаў яго братом сваім, і сказаў: „Вось, я сьніў сон яшчэ: і вось, сонца, і месяц, і адзінанцаць гвездаў кланяюцца імне". 10 I ён расказаў айцу свайму і братом сваім; і павайцяў яго ацец ягоны, і сказаў яму: „Што гэта за сон, каторы ты сьніў? нягож запраўды прыду я, і маці твая, і браты твае пакланіцца табе да зямлі?" 11 I завідавалі яму браты ягоныя, а ацец ягоны хаваў гэтае слова.

12 I пайшлі браты ягоныя пасьціць статак айца свайго ў Сыхеме. 13 I сказаў Ізраель Язэпу: „Ці браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Пайдзі; я пашлю цябе да іх". Ён сказаў яму: „Во я!" 14 I сказаў яму: „Пайдзі ж, паглянь, ці ў супакою браты твае і ці ў супакою статак, і зьвярні імне словы". I паслаў яго з даліны Гэўронскае; і ён прышоў да Сыхему.

15 I знайшоў яго чалавек, і во, ён блудзе ў полю, і папытаўся ў яго тый чалавек, кажучы: „Чаго шукаеш?" 16 Ён сказаў: „Братоў сваіх я шукаю; скажы ж імне, ідзе яны пасьвяць?" 17 I сказаў тый чалавек: „Яны перагналіся адгэтуль; бо я чуў, як яны казалі:,Пайдзіма да Дофану!'" I пайшоў Язэп за братамі сваімі, і знайшоў іх у Дофане.

18 I абачылі яны яго зд а леку, і ўперад чымся ён дабліжыўся да іх, змаўляліся яго забіць. 19 I сказалі брат брату: „Во, гэты сьненьнік прышоў. 20 I цяпер пайдзіма й забіма яго, і кіньма яго ў вадну зь ямаў, і скажам:,3лы зьвер ізьеў яго'; і пабачым, што будзе зь ягоных сноў". 21 I пачуў Рувін, і выбавіў яго з рук іхных, і сказаў: „Не забіма душы". 22 I сказаў ім Рувін: „Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэту яму, каторая на пустыні, а рукі ня выцягніце на яго", каб выбавіць яго ад рукі іхнае, каб зьвярнуць яго айцу ягонаму. 23 I было, як Язэп прышоў да братоў сваіх, і зьдзелі яны зь Язэпа хітон ягоны, хітон калярысты, каторы на ім; 24 I ўзял і яго, і кінулі яго ў яму; яма ж пустая, няма ў ёй вады.

25 I селі яны есьці хлеб, і ўзьнял і вочы свае, і абачылі, і во, караван Ізмайлаўцаў прышоў з Ґілеаду, і вярблюды іхныя нясуць пернасьці, бальсам а міру: ідуць зьвезьці гэта да Ягіпгу. 26 I сказаў Юда братом сваім: „Якая карысьць, што мы заб'ем брата нашага і схаваем кроў ягоную? 27 Пайдзіма й прадайма яго Ізмайлаўцам, а рукі нашы няхай ня будуць на ім; бо брат наш, цела наша". I паслухалі яго браты ягоныя. 28 I прайшлі Мідзяняне, купцы, і выцягнулі Язэпа зь ямы, і прадал і Язэпа Ізмайлаўцам за дваццаць срэбнікаў; а яны прывялі Язэпа да Ягіпту.

29 I зьвярнуўся Рувін да ямы, і вось, няма Язэпа ў яме. I разарваў адзецьце свае, 30 I зьвярнуўся да братоў сваіх, і сказаў: „Дзяцяці няма, а я куды, куды я пайду?"

31 I ўзял і хітон Язэпаў, і зарэзалі казянё, і занурылі хітон у кроў; 32 I паслалі хітон калярысты, і прынесьлі айцу свайму, і сказалі: „Гэта мы знайшлі: пазнай жа, адзецьце сына твайго гэта, ці не?" 33 I ён пазяаў яго, і сказаў: „Хітон сына майго; злы зьвер ізьеў яго; разарваны, разарваны Язэп".

34 I разарваў Якаў адзецьце свае, і меў жалобу па сыну сваім шмат дзён. 35 I ўсталі ўсі сынове ягоныя і ўсі дачкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і сказаў: „Бо зыйду да сына свайго із смуткам да шэолю" I плакаў па ім ацец ягоны. 36 I Мэдзяняне прадал і яго ў Ягіпце Потыфару, легчанцу Фараонаваму, начэльніку старожы.

38 I было ў тым часе: і зышоў Юда ад братоў сваіх, і павярнуў да Одоламца, а імя ягонае Гіра. 2 I абачыў там Юда дачку аднаго Канаанян і на, імя ягонае: Шуа; і ўзяў яе, і ўвыйшоў да яе. 3 I яна зачал а і нарадз і ла сына; і ён назваў імя ягонае: Ір. 4 I зачала ўзноў, і нарадзіла сына; і назвала імя ягонае: Онан. 5 I яшчэ радз і ла і нарадзіла сына; і назвала імя ягонае: Шэла. Ён быў у Хезыве, як нарадзіла яго.

6 I ўзяў Юда жонку Іру, першаку свайму; імя ейнае Тамара. 7 I быў Ір, пяршак Юдаў, ліхі ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і забіў яго СПАДАР. 8 I сказаў Юда Онану: „Увыйдзі да жонкі брата свайго, жаніся зь ёй, як дзевер, і вытвары насеньне брату свайму". 9 I ведаў Онан, што не яму будзе насеньне; і было, як уходзіў да жонкі брата свайго, нішчыў на зямлі, каб ня даць насеньня брату свайму. 10 I было нягодна ў ваччу СПАДАРОВЫМ тое, што ён рабіў; I Ён забіў таксама яго.

11 I сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: „Сядзі ўдавою ў доме айца свайго, пакуль вырасьце Шэла, сын мой". Бо ён сяазаў: „Каб не памер таксама ён, як браты ягоныя". I пайшла Тамара, і жыла ў доме айца свайго.

12 I за шмат дзён памерла дачка Шуіна, жонка Юдава. I пацешыўся Юда, і ўзышоў да Фімны, да стрыгучых статак, сам а Гіра, прыяцель ягоны, Одаламец. 13 І наказалі Тамары, кажучы: „Вось, сьвёкар твой узыходзе да Фімны, стрыгчы статак свой". 14 I яна ськінула ізь сябе ўдовінае адзецьце, і накрылася пакрыцьцям, і, захінуўшыся, села ля ўходу да Е наіму, каторы на дарозе да Фімны, бо бачыла, што Шэла вырас, і ян а ня дана яму за жонку. 15 I абачыў яе Юда, і падумаў, што яна блудніца, бо яна накрыла від свой. 16 Ён павярнуўся да яе на дарогу й сказаў: „Ну, калі ласка, увыйду да цябе". Бо ён ня ведаў, што яна невестка ягоная. I сказала: „Што ты дасі імне, калі ўвыйдзеш да мяне?" 17 I ён сказаў: „Я прышлю табе казянё із стады". Яна сказала: „Калі дасі імне заклад, пакуль прышлеш". 18 I ён сказаў: „Які ж заклад, што я маю даць табе?" I сказала: „Пячатку сваю, і папяразку сваю, і палку сваю, каторая ў руццэ ў цябе". I даў ёй, і ўвыйшоў да яе; і яна зачал а яму. 19 І, устаўшы, пайшла, і зьнял а пакрыцьце ізь сябе, і адзелася ў вадзецьце ўдаўства свайго.

20 I паслаў Юда казянё прыяцелям сваім Одоламцам, каб узяць заклад з рукі жонкі; але ён не знайшоў яе. 21 I папытаўся ў людзёў ейнага месца, кажучы: „Ідзе блудніца, каторая был а ў Енаім ля дарогі?" I яны сказалі: „Тут ня было блудніцы". 22 I зьвярнуўся ён да Юды, і сказаў: „Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца сказалі:,Тут ня было блудніцы'". 23 I сказаў Юда: „Няхай яна возьме сабе, каб толькі ня было на сорам; вось, я паслаў казянё гэна, але ты не знайшоў яе".

24 Мінула каля трох месяцаў, і сказалі Юдзе, кажучы: „Зрабіла бязулства Тамара, нявестка твая, і нат яна цяжарная ад бязулства". I сказаў Юда: „Вывядзіце яе, і няхай спаляць". 25 Яе павялі, а яна паслала сьвёкру свайму, кажучы: „Ад чалавека, чые гэта, рэчы, я цяжарная". I сказала: „Пазнавай жа, чыя гэта пячатка, і папяразкі, і палка гэта", 26 I пазнаў Юда, і сказаў: „Яна справядліўшая за мяне, бо за тое, што я ня даў яе Шэлу, сыну сваяму". I болей не пазнаваў яе.

27 I было, як яна радз і ла, і во, блізьняты ў жываце ейным. 28 I было пры раджэньню, высунуў ручку; і ўзял а бабка і прывязала на ручку яму чырвоную нітку, кажучы: „Гэты вышаў першы". 29 I было, як ён зьвярнуў рук у, і во, вышаў брат ягоны. I яна сказала: „Як ты моцна прарваўся". I назвала імя ягонае Фарэс. 30 Потым вышаў брат ягоны, што на руццэ ягонай чырвоная нітка. I назвала імя ягонае: Зара.

39 А Язэпа завялі далоў да Егіпту, і купіў яго Потыфар, легчанец Фараонаў, начэльнік старожы, Егіпцян і н, з рук Ізмайлаўцаў, што зьвялі яго далоў туды. 2 I быў СПАДАР ізь Язэпам, і ён меў дасьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Егіпцян і на. 3 I пабачыў гаспадар ягоны, што СПАДАР ізь ім, і ўсяму, што ён робе, СПАДАР даець дасьпех у руках ягоных. 4 I знайшоў Язэп ласку ў ваччу ягоным, і служыў яму, I ён пастанавіў яго над дамоваю сваёй, і ўсе свае аддаў на рукі ягоныя. 5 I было адгэнуль, як ён пастанавіў яго над дамоваю сваёю і над усім, што меў, і дабраславіў СПАДАР дамову таго Егіпцян і на дзеля Язэпа, і было дабраславенства СПАДАРОВА на ўсім, што меў ён у доме і ў полю. 6 I пакінуў ён усе, што меў, у руццэ Язэпавай; і ня рупіўся празь нішто, апрача хлеба, каторы ён еў. А Язэп быў складны а пазорны.

7 I было просьле гэтых стацьцяў: і ўзьнял а жонка гаспадара ягонага вочы свае на Язэпа, і сказала: „Ляж із імною". 8 Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: „Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры імне празь нішто ў дамове, і ўсе, што мае, аддаў на маю руку. 9 Няма вялікшага за мяне ў дамове гэтай; і ён не задзяржаў ад мяне нічога, апрача толькі цябе, бо ты жонка ягоная; дык як жа я зраблю нягоднасьць вялікую гэтую і ізграшу перад Богам".

10 I было, як яна г у кала Язэпу што дня, а ён ня слухаў яе легчы каля яе, быць ізь ёю, 11 I сталася аднаго дня: і ён увыйшоў у дом рабіць сваю работу, а нікога з хатніх ня было там у доме; 12 I яна схапіла яго за адзежу ягоную, кажучы: „Лажыся з імною". Але ён пакінуў адзежу сваю ў руццэ ейнай, і ўцёк, і вышаў вонкі. 13 I было, як абачыла яна, што ён пакінуў адзежу сваю ў руццэ ейнай і выбег вонкі, 14 I гукн у ла хатніх сваіх, і сказала ім, кажучы: „Гляньце, ён прывёў да нас Гэбрэя зьдзекавацца з нас. Ён прышоў да мяне, легчы з імною, але я закрычэла голасам вялікім; 15 I сталася, як ён пачуў, што я ўзьнял а голас і закрычэла, дык пакінуў адзежу сваю каля мяне, і ўцёк, і вышаў вонкі". 16 I палажыла адзежу ягоную каля сябе да прыходу гаспадара ягонага да дому свайго. 17 I пераказала яму гэткімі словамі, кажучы: „Прышоў да мяне гэны нявольнік, гэны Гэбрэй, каторага ты прывёў да нас, пазьдзекавацца зь мяне. 18 I сталася, як я ўзьнял а голас а закрычэла, дык ён пакінуў адзежу сваю каля мяне і ўцёк вонкі". 19 I сталася, як пачуў гаспадар ягоны словы жонкі свае, каторыя яна паведала яму, кажучы: „Гэткую прыгоду ўчыніў імне нявольнік твой!" дык узгарэўся гнеў ягоны; 20 I ўзяў гаспадар Язэпаў яго, і аддаў яго да вязьніцы, месца, ідзе адбывалі кару вязьні каралеўскія. І быў ён там у вязьніцы.

21 I быў СПАДАР ізь Язэпам, і нахінуўся да яго міласердзям, і даў ласку яму ў ваччу начэльніка вязьніцы. 22 I аддаў начэльнік вязьніцы ў рук у Язэпу ўсіх вязьняў, што был і ў вязьніцы, і ўсім, што яны там рабілі, ён загадаваў. 23 Не наглядаў начэльнік вязьніцы над нічым у руках ягоных; бо СПАДАР быў ізь ім, і што ён рабіў, СПАДАР даваў сьпех.

40 І было просьле гэтых прыгодаў: ізграшылі чашнік караля Ягіпецкага і тый пякар перад спадаром сваім, перад каралём Ягіпецкім. 2 I загневаўся Фараон на двух легчанцоў сваіх - на князя чашнікаў а на князя пекароў; 3 I аддаў іх да дому нагляду начэльніка старожы, у вязьніцу, месца, ідзе Язэп быў там вязьням. 4 I прызначыў начэльнік старожы Язэпа да іх, і ён служыў ім. I был і яны шмат дзён пад старожаю.

5 I сьнілі яны абодва, кажны свой сон, аднае ночы, кажны подле зьясьненьня сну ягонага, чашнік а пякар, каторы ў караля ягіпецкага, каторыя былі вязьні ў доме вязьнічным. 6 I прышоў да іх Язэп нараніцы, абачыў іх, і во, яны смутныя. 7 I папытаўся ён у легчанцоў фараонавых, што был і пад старожаю зь ім у доме спадара ягонага, кажучы: „Чаму ў вас сядні благія віды?" 8 I сказалі яны яму: „Сонмы сьнілі, а зьясьніць няма каму". I сказаў ім Язэп: „Ці ня ў Бога зьясьненьне? паведайце імне". 9 I паведаў князь чашнікаў сон свой Язэпу, і сказаў яму: „У маім сьне, і вось, вінное сьцябло перад імною. 10 I на сьцябле тры галузы. Яно быццам разьвівалася, расквіло яно, насьпелі гранкі ягадаў. 11 I чара фараонава ў руццэ ў мяне. Я ўзяў ягадаў, выціснуў іх у чару фараонаву, і падаў чару ў рук у Фараону". 12 I сказаў яму Язэп: „Во, зьясьненьне яго: тры галузы тры дні яны. 13 За тры дні падыйме Фараон галаву тваю, і зьверне цябе на месца твае, і ты падасі Фараону ў рук у ягоную, як зараджана ўперад, як ты быў чашнікам ягоным. 14 I калі б ты ўспомнеў мяне, як будзеш мецца добра; і зрабі ж імне ласку, учыні менку празь мяне Фараону, і вывядзі мяне з гэтага дому; 15 Бо я крадзьма ўкрадзены ізь зямлі Гэбрэяў, дый таксама тут нічога не зрабіў, за што б пасадзіць мяне ў вязьніцу".

16 I пабачыў князь пекароў, што добра зьясьніў, і сказаў Язэпу: „Я таксама сьніў, і во, тры сутнікі плеценыя на галаве ў мяне. 17 I ў сутніку верхнім із усялякае ежы Фараонавае ўменьня пякарскага; і птуства ела іх із сутніка на галаве маёй". 18 I адказаў Язэп, і сказаў: „Во зьясьненьне яго: тры сутнікі - гэта тры дні; 19 I за тры дні падыйме Фараон галаву зь цябе, і засіле цябе на дзерве; і паесьць птуства цела твае зь цябе".

20 I было на трэйці дзень, дзень нараджэньня Фараона: і справіў ён чэсьць усім слугам сваім, і падняў галаву князя чашнікаў і галаву князя пекароў, сярод слугаў сваіх; 21 I зьвярнуў князя чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён падаў чару ў рук у Фараону. 22 А князя пекароў засіліў, як зьясьніў ім Язэп.

23 I ня ўспомнеў князь чашнікаў Язэпа, забыўся яго.

41 I было пры канцу двух год: і Фараон сьніў: і во, ён стаіць ля ручая. 2 I во, з ручая паднялося сем кароваў пазорных выглядам і сытых целам; і пасьціліся на сітнікавай траве. 3 I во, сем кароваў накшых паднялося просьле іх із ручая, выглядам брыдкіх і худых целам, і сталі ля тых кароваў на беразе ручая. 4 I зьелі каровы брыдк і я выглядам і худыя целам сем кароваў пазорных выглядам і сытых. I прачхнуўся Фараон,

5 I заснуў, і сьніў ён другі раз: і во, сем каласоў выплылі на сьцябле адным, таўстых і харошых. 6 I во, сем каласоў ценкіх і высушаных усходнім ветрам растуць просьле іх. 7 I глынулі каласы ценкія сем каласоў таўстых а поўных. I прачхнуўся Фараон, і вось сон.

8 I было нараніцы, і стрывожаны быў дух ягоны, і паслаў, і гукн у ў усіх чарадзеяў Ягіпту і ўсіх мудрыцоў сваіх, і паведаў Фараонім сон свой; але ня было, хто б зьясьніў іх Фараону.

9 I г у каў князь чашнікаў Фараону, кажучы: „Грахі свае ўспамінаю я сядні. 10 Фараон загневаўся на слугаў сваіх і аддаў мяне пад нагляд да дому начэльніка старожы, мяне а князя пекароў. 11 I мы сьнілі сон аднае ночы, я й ён, подле зн а чаньня свайго сну сьнілі мы. 12 I там быў з намі дзяцюк Гэбрэй, нявольнік начэльніка старожы. I паведалі мы яму, і ён зьясьніў нам сны нашыя, кажнаму подле сьненьня ягонага зьясьніў. 13 I было: як ён зьясьніў нам, так і сталася: мяне зьвярнулі на становішча мае, а таго засілілі".

14 I паслаў Фараон, гукн у ў Язэпа; і пасьпешна вывялі яго з уземля. I ён пагаліўся, і зьмяніў адзецьце свае, і прышоў да Фараона.

15 I сказаў Фараон Язэпу: „Я сьніў сон, і няма нікога, хто б зьясьніў яго; а я чуў празь цябе кажучых, што ты, чуючы сон, зьясьніш яго". 16 I адказаў Язэп Фараону, кажучы: „Гэта не ад мяне Бог - можа адказаць супакоям Фараону". 17 I сказаў Фараон Язэпу: „У маім сьне: вось, стаю я на беразе ручая. 18 I во, з ручая паднялося сем кароваў сытых целам і пазорных выглядам, і пасьціліся яны на сітнікавай траве. 19 I вось, сем кароваў накшых выходзяць просьле іх, бедныя, вельмі брыдк і я выглядам і худыя целам, я ня бачыў падобных, што да брыдчыні, у вусёй зямлі Ягіпецкай. 20 I зьелі каровы худыя й брыдк і я сем кароваў ранейшых сытых. 21 I ўвыйшлі ў чэравы іхныя, але ня цямка было, ці яны ўвыйшлі ў нутры іхныя. I іх выгляд брыдк і, як і спачатку. I я прачхнуўся. 22 I я сьніў: і во, сем каласоў выплываюць на адным сьцябле, поўных і харошых. 23 I во, сем каласоў схудалых, ценкіх а высушаных усходнім ветрам растуць просьле іх. 24 I глынулі каласы ценкія сем каласоў добрых. Я расказаў гэта чарадзеям, але ніхто не расказаў імне зн а чаньня".

25 I сказаў Язэп Фараону: „Сон Фараонаў адзін ён: што Бог чыне, тое ён наказаў Фараону. 26 Сем кароваў добрых - сем год яны; і сем тых каласоў добрых - сем год яны: сон адзін гэта. 27 I сем кароваў худых і брыдк і х, што вышлі просьле іх сем год яны; і сем каласоў пустых і высушаных усходнім ветрам - будуць сем год галадові. 28 Гэта тое слова, што я казаў Фараону: і што Бог учыне, тое Ён паказаў Фарону. 29 Вось, сем год настаець вялікае сыціні ў вусёй зямлі Ягіпецкай. 30 I настануць просьле іх сем год галадові; і забудзецца ўвесь тый дабрабыт у зямлі Ягіпецкай, і прывядзець галадоў да канца гэты край. 31 I ня будзе пазнаваны дабрабыт у зямлі з прычыны галадові тае, каторая будзе просьле яго, бо яна будзе вельмі вялікая. 32 А што паўтарыўся тый сон Фараону двойчы, знача, што запраўды гэта слова ад Бога і што сьпяшаецца Бог споўніць Яго. 33 I цяпер няхай выглядзе Фараон мужа кемнага а мудрага, і няхай пастанове яго над зямлёю Ягіпецкай. 34 Няхай гэта ўчыне Фараон, і прызнача ўраднікаў па зямлі, і зьбірае часьць пятую ізь зямлі Ягіпецкае за сем год дабрабыту. 35 I зьбяруць усякую еміну гэтых настаючых добрых год, і няхай назьбіраюць збожжа пад рук у Фараонаву на емя ў местах, і няхай хаваюць. 36 I будзе гэта еміна на запас зямлі на сем год галадові.

37 I падабалася гэтае слова ў ваччу Фараона і ў вачох усіх слуг ягоных. 38 I сказаў Фараон слугам сваім: „Ці знойдзецца такі, як гэты, чалавек, што Дух Божы ёсьць у ім?"

39 I сказаў Фараон Язэпу: „Просьле тога, што Бог паведаміў табе ўсе гэта, дык няма нікога такога кемнага а мудрага, як ты. 40 Ты будзеш над дамоваю маёю, і подле слова твайго ўзброіцца ўвесь народ мой; адно пасадам я буду вялікшым за цябе". 41 I сказаў Фараон Язэпу: „Гля, прызначыў я цябе над усёю эямлёю Ягіпецкаю".

42 I зьняў Фараон пярсьцёнак свой з рукі свае, і даў яго на рук у Язэпу; і ўбраў яго ў вадзежу зь цянюсенькага палатна, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную; 43 I загадаў яго павезьці на другіх цялежках сваіх, і прагаласілі перад ім: „Кланяйцеся!" I прызначыў яго над усёй зямлёю Ягіпецкай. 44 I сказаў Фараон Язэпу: „Я Фараон, і безь цябе ніхто не падыймё рукі свае і нагі свае ў вусёй зямлі Ягіпецкай. 45 I назваў Фараон імя Язэпава: Цафнаф Панеах; і даў яму Асэнеф, дачку Поты-Фераву, сьвятара Она, за жонку.

I вышаў Язэп на зямлю Ягіпецкую. 46 Язэпу было трыццаць год, як ён стаў перад відам Фараонавым, караля Ягіпецкага. I вышаў Язэп ад віду Фараонавага, і прайшоў па ўсёй зямлі Ягіпецкай.

47 I выдала зямля ў сямёх гадох дабрабыту ізь зярняці кучамі. 48 I зьбер ён усякую еміну сямёх год, каторыя был і ў зямлі Ягіпецкай, і разьмясьціў гэта емя па местах; еміну палёў кажнага места, аколіцы ягонае ён памясьціў у сярэдзіне яго. 49 I пазьбіраў Язэп збожжа, як пяску на тым мору, шмат вельмі, ажно перасталі лічыць, бо ня стала лікаў.

50 I ў Язэпа нарадз і лася двух сыноў перш, чымся прышлі гады галадові, каторыя нарадз і ла яму Асэнеф, дачка Поты-Ферава, сьвятара Она. 51 I назваў Язэп імя першака: Манас, Бо „Бог даў імне забыцца ўсю гароту маю і ўсю дамову айца майго". 52 Імя другога назваў: Яхрэм, „Бо распладзіў мяне Бог у зямлі гароты мае".

53 I мінулі сем год дабрабыту, каторы быў у зямлі Ягіпецкай; 54 I пачал і сем год галадові прыходзіць, як сказаў Язэп. I был а галадоў па ўсіх землях, але ў вусёй зямлі Ягіпецкай быў хлеб.

55 I як галадавала ўся зямля Ягіпецкая, і крычэў народ да Фараона хлеба, і сказаў Фараон усім Ягіпцянам: „Пайдзіце да Язэпа і рабіце, што ён вам скажа". 56 I был а галадоў па ўсёй зямлі: і адчыніў Язэп усе, што было ў іх, і прадаваў Ягіпцянам. I галадоў павялічылася ў зямлі Ягіпецкай. 57 I ўся зямля прыходзіла да Ягіпту купляць у Язэпа, бо павялічылася галадоў па ўсёй зямлі.

42 I даведаўся Якаў, што ё збожжа ў Ягіпце, і сказаў Якаў сыном сваім: „Чаго вы глядзіц е?" 2 I сказаў: „Вось, я чуў, што ё збожжа ў Ягіпце; зыйдзіце туды і купіце нам стуль, і будзем жыць і не памрэм". 3 I зышлі дзесяцёх братоў Язэпавых купіць збожжа ў Ягіпту; 4 А Веняміна, брата Язэпавага, не паслаў Якаў з братамі ягонымі, бо сказаў: „Каб не прылучылася зь ім няшчасьце".

5 I прышлі сынове Ізраелявы купляць збожжа, сярод іншых прыбылых; бо был а галадоў у зямлі Канаанскай. 6 А Язэп быў найвышшы валадар тае зямлі. Ён прадаваў збожжа ўсяму люду зямлі. I прышлі браты Язэпавы, і білі яму чалом да зямлі. 7 I абачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх; і прыдаўся чужым ім, і г у каў зь імі стродка, і сказаў ім: „Скуль вы прышлі?" I яны сказалі: „Ізь зямлі Канаанскае купіць збожжа". 8 I пазнаў Язэп братоў сваіх, але яны не пазналі яго. 9 I ўспомнеў Язэп сны, што ён сьніў празь іх; і сказаў ім: „Узьведнікі вы, абачыць голасьць зямлі прышлі вы". 10 I сказалі яны яму: „Не, спад а ру наш; і твае слугі прышлі купіць еміны. 11 Усі мы сынове аднаго чалавека; пасьцівыя мы. Ня бывалі слугі твае ўзьведнікамі". 12 Ён сказаў ім: „Не, толькі голасьць зямлі прышлі вы выглядзець". 13 Яны сказалі: „Двананцацёх слугаў тваіх братоў; мы сынове аднаго чалавека ў зямлі Канаанскай, і вось, малы сядні з айцом нашым, а аднаго няма". 14 I сказа у ім Язэп: „Гэта самае я й казаў вам, сказаўшы:,Узьведнікі вы'. 15 Гэтым будзеце выпрабаваны: жыў Фараон! вы ня выйдзеце адгэтуль, калі ня прыйдзе сюды малы брат ваш. 16 Пашліце аднаго з вас, і няхай возьме ён брата вашага; а вы будзеце ўвязьнены. I выпрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша; і калі не, жыў Фараон! узьведнікі вы". 17 I забраў іх пад нагляд на тры дні.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 70 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница| Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)