Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 1 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

„Вось, ад туку зямлі будзе месца жыцьця твайго і ад расы нябёснай зьверху; 40 I мячом сваім будзеш жыць, і брату свайму будзеш служыць; і станецца, як падужэеш, і ськінеш іго ягонае із шыі свае".

41 I зьненавідзіў Ісаў Якава за дабраславенства, каторым дабраславіў яго ацец ягоны; і сказаў Ісаў у сэрцу сваім: „Падыходзяць дні плачу па айцу маім, і заб'ю я Якава, брата свайго".

42 I пераказ а ны был і Рэвеццы словы Ісававы, сына ейнага вялікага; і паслала, і гукн у ла Якава, сына свайго малога, і сказала яму: „Вось, Ісаў, брат твой, цешыцца ўзглядам цябе, што заб'ець цябе. 43 I цяпер, сыну мой, паслухай голасу майго, і ўстань, уцякай сабе да Лаван а, брата майго, да Гарану; 44 I пабудзь ізь ім якісь час, пакуль адыйдзе злосьць брата твайго, 45 Пакуль адыйдзе гнеў брата твайго на цябе, і ён забудзецца, што ты ўчыніў яму, і я пашлю і вазьму цябе стуль. Чаму мне спабыцца нават абодвых вас у вадзін дзень?"

46 I сказала Рэвека Ісаку: „Імне абрыдзела жыцьцё мае ад дачок гэціцкіх; калі возьме Якаў жонку з дачок гэціцкіх, як гэтыя, з дачок гэтае зямлі, дык нашто імне жыцьцё?"

28 I пагук а ў Ісак Якава, і дабраславіў яго, і расказаў яму, і сказаў яму: „Не бяры сабе жонкі з дачок канаанскіх. 2 Устань, пайдзі да Падан-Араму, да дому Вафуелевага, айца маці свае, і вазьмі сабе стуль жонку з дачок Лавановых, брата маці свае. 3 А Магучы-Ўсемагучы дабраслаў цябе, распладзі цябе, і размнажы цябе, і ты станеш грамадой людаў; 4 I дасьць табе дабраславенства Абрагамава, табе а насеньню твайму з табою, каб табе спала зямля падарожжаваньня твайго, каторую Бог даў Абрагаму.

5 I паслаў Ісак Якава, і ён пайшоў да Падан-Араму да Лавана, сына Вафуеля Арамян і на, брата Рэвечынага, маці Якава а Ісава.

6 I абачыў Ісаў, што дабраславіў Ісак Якава, і, дабраславячы яго, паслаў яго да Падан-Араму, узяць сабе стуль жонку, і расказаў яму, сказаўшы: „Не бяры жонкі з дачок Канаанскіх"; 7 і што паслухаў Якаў айца свайго і маці свае, і пайшоў да Падан-Араму. 8 I абачыў Ісаў, што ліхія дачкі Канаанскія ў ваччу Ісака, айца ягонага: 9 I пайшоў Ісаў да Ізмайлы і - апрача жанок, што ён меў - узяў за жонку сабе Магалаф, дачку Ізмайлаву, сына Абрагамавага, сястру Наваёфаву.

10 I вышаў Якаў з Бэер-Шэвы, і пайшоў да Гарану. 11 I л у чыў на месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. I ўзяў з камянёў таго месца, і палажыў сабе ўзгалоўям, і лёг на тым месцу. 12 I сьніў: і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, ангілы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй. 13 I вось, СПАДАР стаіць на ёй, і сказаў: „Я СПАДАР, Бог Абрагама, айца твайго, і Бог Ісака. Зямлю, на каторай ты ляжыш, табе я дам яе а насеньню твайму. 14 I будзе насеньне твае, як пыл зямлі; і праб'ешся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на паўдня; і будуць дабраслаславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі, і ў насеньню тваім. 15 I вось, Я з табою; і сьцерагчы цябе буду ўсюдых, куды ты пойдзеш; і зьвярну цябе да гэтае зямлі, бо я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я г у каў табе".

16 I прачхнуўся Якаў зо сну свайго, і сказаў: „Запраўды ё СПАДАР на месцу гэтым, а я ня ведаў!" 17 I пабаяўся, і сказаў: „Якое страшнае месца гэтае! гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама нябёс".

18 I ўстаў Якаў рана нараніцы, і ўзяў камень, каторы ён палажыў сабе ўзгалоўям, і пастанавіў яго стаўпом, і узьліў алівы на яго зьверху. 19 I назваў і мя месца таго: Бэт-Эль; а ўперад імя таго месца было: Луз.

20 I аброкся Якаў аброкам, сказаўшы: „Калі Бог будзе з імною, і будзе сьцерагчы мяне ў дарозе гэтай, у каторую я йду, і дасьць імне хлеба есьці і адзецца, 21 I я зьвярнуся ў супакою да дому айца свайго, і будзе СПАДАР імне Богам: 22 I камень гэты, каторы я пастанавіў стаўпом, будзе домам Божым; і з усёга, што Ты дасі імне, напэўна дзясятую часьць дам Табе".

29 I пусьціўся Якаў у дарогу, і пайшоў да зямлі сыноў Усходу. 2 I глянуў - і во, студня на полю, і во, там тры чарады драбнога статку ляжаць каля яе; бо із студні тае паілі стады. I вялікі камень быў на адтуліне студні. 3 I зьбіраліся туды ўсі стады, і адкочавалі камень з адтуліны студні, на свае месца.

4 I сказаў ім Якаў: „Браты мае! скуль вы?" I казалі яны: „3 Гарану мы". 5 I сказаў ім: „Ці знаеце вы Лаван а, сына Нагоравага?" Яны сказалі: „Знаем". 6 I сказаў ім: „Добра ён маецца?" Яны сказалі: „Добра; і вось, Рахеля, дачка ягоная, прыходзе з авечкамі". 7 I сказаў: „Вось, адылі, яшчэ шмат дня; не пара зьбіраць статак; напаіце авечкі, і пайдзіце, пасіце". 8 А яны сказалі: „Ня можам, пакуль не зьбяруцца ўсі стады, і не адкоцяць каменя з адтуліны студні; тады напоім авечкі".

9 Яшчэ ён г у каў ізь імі, як і Рахіль прышла з драбным статкам айца свайго, бо пастушка яна. 10 I было, як абачыў Якаў Рахіль, дачку Лаванову, брата маці свае, і статак Лаваноў, брата маці свае, то падышоў Якаў, адкаціў камень з адтуліны студні і напаіў стаду Лаванову, брата маці свае. 11 I пацалаваў Якаў Рахелю, і ўзьняў голас свой, і заплакаў. 12 I паведаў Якаў Рахелі, што ён свой айцу яе, і што ён сын Рэвечын. I яна пабегла, і паведала айцу свайму.

13 I было, як пачуў Лаван ведамкі празь Якава, сына сястры свае, і выбег яму на пярэймы, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго до дому свайго, і ён паведаў Лаван у ўсі стацьці гэтыя. 14 I сказаў яму Лаван: „Вось ты косьць мая і цела мае". I жыў у яго цэлы месяц.

15 I сказаў Лаван Якаву: „Хоць ты сваяк мой, то ціж табе служыць імне дарма? Скажы імне, якая плата твая?" 16 I ў Лаван а дзьве дачкі, імя вялікае: Лія; і імя малое: Рахіль. 17 А вочы Лііны был і кволыя, а Рахіль был а харошага складу і харошага віду. 18 I палюбіў Якаў Рахіль, і сказаў: „Я буду служыць тэ сем год за Рахіль, дачку тваю мал у ю". 19 I сказаў Лаван: „Вал е й аддаць імне яе за цябе, чымся аддаць за іншага чалавека; жыві з імною".

20 I служыў Якаў за Рахіль сем год; і был і яны ў ваччу ягоным як колькі дзён, бо ён любіў яе.

21 I сказаў Якаў Лавану: „Дай жонку маю, бо споўніліся дні мае, і я уйду да яе". 22 I зьбер Лаван усіх людзёў таго месца, і зрабіў чэсьць.

23 I было ўвечары, і ўзяў Лію, дачку сваю, і ўвёў яе да яго; і увыйшоў да яе. 24 I даў Лаван Зылпу, нявольніцу сваю, Ліі, дачцэ сваёй, за нявольніцу.

25 I было нараніцы: і во, гэта Лія. I сказаў Лавану: „Што гэта ты ўчыніў імне? Ці не за Рахіль я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?" 26 I сказаў Лав а н: „Ня робіцца так у нашым месцу, каб малодшую выдаваць перад старшай; 27 Споўні тыдзень гэты, і дана будзе табе таксама гэна, за службу, каторую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем год іншых. 28 I зрабіў Якаў так; і споўніў тыдзень гэты.

I даў Рахіль, дачку сваю, яму за жонку. 29 I даў Лаван Рахілі, дачцэ сваёй, Валу, нявольніцу сваю, ёй за нявольніцу. 30 I ўвыйшоў таксама да Рахілі, і любіў, таксама Рахіль, болей за Лію; і служыў у яго яшчэ сем год іншых.

31 I бачыў СПАДАР, што ненавіджана Лія, і адчыніў дзетніцу ейную, а Рахіль бясплодная. 32 I зачал а Лія, і нарадз і ла сына, і назвала імя яго: Рувін; бо сказала яна: „Во бачыў СПАДАР маю гароту; бо цяпер будзе любіць мяне муж мой".

33 I зачал а ізноў, і нарадз і ла сына, і сказала: „Бо пачуў СПАДАР, што ненавіджана я, і даў імне таксама гэтага". I назвала імя ягонае Сымон.

34 I зачал а яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: „Гэтым разам прыстане муж мой да мяне, бо я нарадзіла яму трох сыноў". Затым назвала імя ягонае: Леў.

35 I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: „Гэтым разам я буду хваліць СПАДАРА". Затым назвала імя ягонае: Юда. I перастала радзіць.

30 I бачыла Рахіль, што яна ня родзе Якаву, і пазавідавала Рахіль сястры сваёй, і сказала Якаву: „Дай імне дзеці, а калі не, памру я". 2 I ўзгарэўся гнеў Якава на Рахіль, і сказаў: „Ці замест Бога я, Каторы задзяржаў у цябе плод жывата?" 3 I яна сказала: „Во нявольніца мая Вала; увыйдзі да яе, і родзе яна на калені мае, і збудую таксама я ад яе". 4 I дал а яна яму Валу, нявольніцу сваю, за жонку; і ўвыйшоў да яе Якаў.

5 I зачал а Вала, і нарадз і ла Якаву сына. 6 I сказала Рахіль: Рассудзіў мяне Бог, і таксама пачуў голас мой, і даў імне сына". Затым назвала імя ягонае: Дан.

7 I зачал а яшчэ, і нарадз і ла Вала, нявольніца Рахіліна, сына другога Якаву. 8 I сказала Рахіль: „Долькамі Боскімі долялася я ізь сястрою сваёй і таксама здолела". I назвала імя ягонае: Неффалім.

9 I абачыла Лія, што перастала радзіць, і ўзял а Зылпу, нявольніцу сваю, і дал а яе Якаву за жонку. 10 I нарадзіла Зылпа, нявольніца Лііна, Якаву сына. 11 I сказала Лія: „Пашчасьціла!" I назвала імя ягонае: Ґад.

12 I нарадз і ла Зылпа, нявольніца Лііна, сына другога Якаву. 13 I сказала Лія: „На шчасьце імне, бо шчасьлівай будуць зваць мяне дачкі". I назвала імя ягонае Ашэр,

14 I пайшоў Рувін у дні жніва пшонкі, і знайшоў любоўныя яблыкі ў полю, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. I сказала Рахіль Ліі: „Дай імне зь любоўных яблыкаў сына свайго". 15 I сказала ёй: „Нягож мала, што ты ўзял а мужа майго, і бярэш таксама любоўныя яблыкі сына майго?" I сказала Рахіль: „Дык ён ляжа з табою гэту ноч за любоўныя яблыкі сына твайго". 16 I прышоў Якаў з поля ўвечары, і вышла Лія яму напярэймы, і сказала: „Да мяне ўвыйдзеш, бо я напэўна заплаціла за цябе любоўнымі яблыкамі сына свайго". I лёг ён ізь ёю ночы тэй.

17 I пачуў Бог Лію, і яна зачала, і радзіла Якаву сына пятага. 18 I сказала Лія: „Даў Бог заплату маю, што я дал а нявольніцу сваю мужу свайму". I назвала яго Іссасхар.

19 I зачала ізноў Лія, і нарадзіла сына шостага Якаву. 20 I сказала Лія: „Падараваў Бог мяне добрым дарам; гэтым разам будзе жыць із імною муж мой, бо я нарадз і ла яму шасьцёх сыноў". I назвала імя яго: Завулон. 21 Потым нарадзіла дачку, і назвала імя яе: Дына.

22 I ўспомнеў Бог Рахіль, і пачуў яе Бог, і адчыніў дзетніцу ейную; 23 Яна зачала, і нарадзіла сына, і сказала: „Адд а ліў Бог ганьбу маю", 24 I назвала імя ягонае: Язэп, сказаўшы: „Дадасьць імне СПАДАР сына другога".

25 I было, як нарадзіла Рахіль Язэпа, сказаў Якаў Лавану: „Адашлі мяне, і пайду я на свае месца і да свае зямлі; 26 Дай жонкі мае й дзеці мае, што служыў табе за іх, і я пайду; бо ты знаеш службу маю, якую я служыў табе". 27 I сказаў яму Лаван: „Калі б я знайшоў ласку перад ачыма тваімі! я даведаўся варажбою, што СПАДАР дабраславіў імне дзеля цябе". 28 I сказаў: „Прызнач сабе плату сваю зь мяне, і я дам". 29 I сказаў яму: „Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры імне; 30 Бо мала было ў цябе да мяне, а разьвялося шмат; і дабраславіў СПАДАР цябе, як я прышоў; а цяпер, калі ж я буду рабіць таксама на свой дом?" 31 I сказаў: „Што імне даць табе?" I сказаў Якаў: „Не дасі імне нічога. Калі толькі ўчыніш імне гэта, я зьвярнуся і буду пасьціць чароды твае, сьцерагчы: 32 Я прайду меж усіх чародаў тваіх сядні; адлучы зь іх кажнае зь ягнят із бодкамі а з плямамі, і кажную рудую з авец, і з плямамі а з бодкамі з козаў; і будзе гэта мая плата. 33 I будзе сьветчыць за мяне справядлівасьць мая на заўтрашні дзень, як прыйдзеш даведацца платы мае зь цябе. Кажная, што ня з бодкамі а ня з плямамі меж козаў, а ня рудая з авец, крадзеная гэта ў мяне". 34 I сказаў Лаван: „Добра, гэтак няхай будзе подле слова твайго".

35 I адлучыў таго дня казлы ў чарэслы і з плямамі, і ўсі козы з бодкамі а з плямамі, усі, на каторых ё белае, і ўсі рудыя з авец, і аддаў на рукі сыном сваім; 36 I азначыў дарогу трох дзён меж сабою і Якавам. I Якаў пасьціў чароды Лабановы, каторыя засталіся.

37 I ўзяў Якаў пруцьце тапалёвае сырое а міндалёвае а яваравае, і аблупіў на ім чарэслы белыя, зьняўшы кару да бялосьці, каторая на прутох; 38 I ўткнуў перад статкам пруты, каторыя аблупіў, у раўкі ля вадапойных карыгаў, куды прыходзіў статак піць, і цекаваў, прыходзячы піць. 39 I цекаваў статак перад прутамі, і радзіўся статак у чарэслы, з бодкамі, з плямамі. 40 І ягняты вылучаў Якаў, і ськіроваваў статак пыскамі да пярэстага і ўсяго рудога статку Лавановага; і станавіў свае стады асобна, і не станавіў іх разам із статкам Лавановым. 41 I было, як цекаваў статак крэпшы, Якаў клаў пруты перад ачамі статку ў карытах, каб ён цекаваў перад прутамі; 42 А калі слабшы з авец, тады ён ня клаў. I был і слабшыя Лавановы, а крэпшыя Якававы. 43 I расшырыўся гэты чалавек вельмі, вельмі, і было ў яго драбнога статку множасьць, і нявольніцаў і слугаў, і вярблюдоў, і аслоў.

31 I пачуў Якаў словы сыноў Лавановых, што казалі: „Пабраў Якаў усе, што айца нашага, і з тога, што ў вайца нашага, зрабіў сабе гэтую чэсьць". 2 I абачыў Якаў від Лаваноў, і вось, ён не такоў да яго, як быў учорах а заўчора.

3 I сказаў СПАДАР Якаву: „Зьвярніся да зямлі бацькоў сваіха да радні свае; і Я буду з табою".

4 I паслаў Якаў, і гукн у ў Рахіль а Лію ў поле да драбнога статку свайго, 5 I сказаў ім: „Я бачу від айца вашага, што ён ня ё да мяне, як учорах а заўчора. I Бог айца майго быў з імною. 6 I вы ведаеце, што я ўсімі сіламі служыў айцу вашаму. 7 Але ацец ваш ашукаваў мяне і адмяняў заплату маю дзесяць разоў; Але ня даў яму Бог пашкодзіць імне. 8 Калі гэтак сказаў ён:,З бодкамі будзе плата твая', і ўвесь статак радзіўся з бодкамі. А калі гэтак сказаў ён:,У чарэслы будзе плата твая', і радзіў увесь статак у чарэслы. 9 I адняў Бог статак у вайца вашага, і даў яго імне. 10 I было ў часе цекаваньня статку, і ўзьняў я вочы свае, і абачыў у сьне, і во самцы, каторыя ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а з плямамі. 11 I сказаў імне Ангіл Божы ў сьне:,Якаве!' І я сказаў:,Во я!' 12 I Ён сказаў:,Узьнімі вочы свае й глянь: усі казлы, што ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а плямамі; бо я бачыў усе, што Лаван робе табе. 13 Я Тый Бог Бэт -Элю, ідзе ты памазаў помнік, і йдзе ты аброк імне там аброк. Цяпер устань, выйдзі ізь зямлі гэтае, і зьвярніся да зямлі роду свайго'."

14 I адказала Рахіль а Лія, і сказалі яму: „Ці ё яшчэ нам дзель а спадак у доме айца нашага? 15 Ці не за чужых ён нас мае? бо ён прадаў нас, і зьеў, нават зьеў срэбла нашае. 16 Затым усе багацьце, каторае адняў Бог ад айца нашага, нашае яно і дзяцей нашых. I цяпер усе, што Бог сказаў табе, рабі".

17 I ўстаў Якаў, і пасадзіў дзеці свае а жонкі свае на вярблюды; 18 I павёў увесь статак і ўсе прыдбаньне свае, каторае прыдбаў, статак собскі ягоны, каторы ён прыдбаў у Падан-Араме, каб ісьці да Ісака, айца свайго, да зямлі Канаанскае.

19 А Лаван пайшоў стрыгчы статак свой.

I ўкрала Рахіль балваны, каторыя был і ў вайца ейнага.

20 I ўкраў Якаў сэрца Лавана Арамяніна тым, што не сказаў яму, што ўцякае. 21 I ўцёк ён, і ўсі, што ў яго; і, устаўшы, перайшоў тую раку, і павярнуў від свой да гары Ґілеад.

22 I сказалі Лавану трэйцяга дня, што Якаў уцёк. 23 I ўзяў ён із сабою братоў сваіх, і гнаўся за ім дарогаю сем дзён, і дагнаў яго на гары Ґілеад. 24 I прышоў Бог да Лавана Арамяніна ў сьне ночы, і сказаў яму: „Сьцеражыся г у каць ізь Якавам ані добрае, ані ліхое".

25 I насьпеў Лаван Якава; і Якаў расьпяў будан свой на гары, а Лаван расьпяў із братамі сваімі на гары Плеад. 26 I сказаў Лаван Якаву: „Што ты ўчыніў? і ўкраў сэрца мае, і павёў дачкі мае, бы палоненыя мячом. 27 Чаму ты пат а й уцёк, і абкраў мяне, і не сказаў імне? Я адпусьціў бы з радасьцю а зь песьнямі, з бубном а з гарпаю. 28 Ты не дапусьціў імне пацалаваць сыноў маіх і дачкі мае: цяпер ты дурна ўчыніў. 29 Ё сіла ў руццэ маёй учыніць вам ліха; але Бог айца вашага ўчора ўвечары сказаў імне, кажучы:,Сьцеражыся г у каць ізь Якавам ані добрага, ані ліхога'. 30 Але цяпер ты станаўко пастанавіў пайсьці, бо ты надта ўзгаліўся да дому айца свайго; нашто ты ўкраў багі мае?" 31 I адказаў Якаў, і сказаў Лавану: „Бо я баяўся, бо я сказау, каб ты не захапіў дачок сваіх у мяне. 32 У каго знойдзеш багі свае, тый ня будзе жыць. Перад нашымі братамі пазнай, што ёсьць у мяне, і вазьмі сабе". Ня ведаў Якаў, што Рахіль украла іх.

33 I прышоў Лаван да будана Якававага, і да будана Ліінага, і да будана дзьвюх нявольніцаў, і не знайшоў. I вышаў з будана Ліінага, і ўвыйшоў у будан Рахілін. 34 А Рахіль узял а балваны, і палажыла іх у вярблюджае сядло, і села на іх. I перашчупаў Лаван увесь будан, але не знайшоў. 35 I сказала айцу свайму: „Няхай не загарыцца гнеў у ваччу спадара майго, што я не магу ўстаць перад табою, бо жаноцкае ў мяне" I ён трос, і не знайшоў балваноў.

36 I загарэўся гнеў Якава, і сьперачаўся з Лаваном. I адказаў Якаў, і сказаў Лавану: „Які выступак мой, які грэх мой, што ты надта гнаўся за імною? 37 Бо ты перашчупаў усі мае рэчы, што знайшоў ты з усіх рэчаў дому свайго? Пастанаві іх тутака перад братамі маімі й перад братамі сваімі: няхай яны рассудзяць памеж нас абодвых. 38 Вось, дваццаць год я з табою; авечкі твае а козы твае ня ськідалі; бараноў чарады твае я ня еў; 39 Разарванага я ня прыносіў да цябе: я гэта ўважаў за сваю віну; ты зь мянё спаґаняў гэта, ці ўдзень што ўкрадзена было, ці ночы ўкрадзена. 40 Бывала, удзень жэрла мяне гарачыня, і сьцюжа ночы; і ўцякаў сон мой ад аччу маіх. 41 Гэткія мае дваццаць год у доме тваім. Служыў табе чатырнанцаць год за дзьве дачкі твае і шэсьць год за статак твой; а ты адмяняў заплату маю дзесяць разоў. 42 Калі б ня тое, што Бог айца майго, Бог Абрагама і страх Ісака был і за імною, дык цяпер пустым адаслаў бы мяне. Гароту маю а гарапашнасьць рук маіх бачыў Бог і рассудз і ў учорах увечары".

43 I адказаў Лаван, і сказаў Якаву: „Гэтыя дачкі - мае дачкі; гэтыя сынове - мае сынове; і гэты статак - мой статак; і ўсе, што ты бачыш гэта мае. I маім дачкам, што я зраблю гэтым сядні, або дзяцём іхным, каторыя нарадзіліся? 44 I цяпер пайдзіма ўчыніма змову я й ты, і гэта будзе сьветкаю меж імною й табою. 45 I ўзяў Якаў камень, і пастанавіў яго стаўпом. 46 I сказаў Якаў братом сваім: „3ьбярыце камянёў". Яны ўзял і камян і і зрабілі крушню; і елі там на тэй крушні. 47 I назваў яе Лаван: Еґар-Сагадуфа, а Якаў назваў яе Ґалед (Крушня Сьветка). 48 I сказаў Лаван: „Крушня гэта сьветкаю меж імною й табою сядні". Затым і назвалі імя ейнае: Ґалед 49 А: Міцпа, бо ён сказаў: „Няхай наглядае СПАДАР меж імноюй табою, як зд а ліўшыся будзем адзін ад аднаго. 50 Калі ты будзеш мучыць дачкі мае і калі возьмеш жонкі, апрача дачок маіх, няма людзіны з намі, глядзі, Бог сьветка памеж імною і табою".

51 I сказаў Лаван Якаву: „Во крушня гэтая,і во стоўп, каторы я пастанавіў памеж сабою й табою. 52 Сьветка крушня гэтая і сьветка стоўп, што ані я не перайду да цябе за гэтуго крушню і за гэты стоўп, ані ты не пярэйдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты стоўп дзеля ліха. 53 Бог Абрагамаў і багі Нагоравы будуць судзіць нас, Бог айцоў іхных". I прысягнуў Якаў страхам айца свайго Ісака.

54 I аброк Якаў аброк на гары, і зг у каў братоў сваіх есьці хлеб; і яны елі хлеб, і начавалі на гары.

55 I ўстаў Лаван рана нараніцы, і пацалаваў сыноў сваіх а дачкі свае, і дабраславіў іх, і пайшоў, і зьвярнуўся Лаван на свае месца.

32 А Якаў пайшоў дарогаю сваёй. I стрэлі яго ангілы Божыя. 2 I сказаў Якаў, абачыўшы іх: „Табар Божы гэта". I назваў імя месца таго: Маханаім (Табары).

3 I паслаў Якаў пасланцоў перад сабою да Ісава, брата свайго, да зямлі Сэір, да поля Едомскага; 4 I расказаў ім, сказаўшы: „Гэтак скажыце спадару майму Ісаву:,Так сказаў слуга твой Якаў: у Лавана я жыў, і забавіўся дагэтуль; 5 I был і ў мяне вол а асёл і драбны статак, і слуга а нявольніца; і я паслаў сказаць спадару свайму, каб знайсьці ласку ў ваччу тваім".

6 I зьвярнуліся пасланцы да Якава, кажучы: „Мы прышлі да брата твайго, да Ісава; і таксама ён ідзець наўпярэймы табе, і чатырыста чалавекаў ізь ім". 7 I зьлякаўся Якаў вельмі, і быў у трывозе; і падзяліў людзёў, што был і зь ім, і статак драбны й буйны й вярблюды на два табары, 8 I сказаў: „Калі Ісаў прыйдзе на табар тый адзін і паб'ець яго, то ўзумее табар засталы ўцячы".9 I сказаў Якаў: „Божа айца майго Абрагама і Божа айца майго Ісака, СПАДАР, Каторы сказаў імне:,Зьвярніся да зямлі свае, да радні свае, і Я добра ўчыню з табою!' 10 Я лішне малы супроці ўсіх міласэрдзяў і супроці ўсяе праўды, каторую Ты ўчыніў слузе Свайму, бо я зь кіям сваім перайшоў Ёрдан гэты, а цяпер у мяне сталіся два табары. 11 Выбаў жа мяне ад рукі брата майго, ад рукі Ісава, бо я баюся яго, каб ён, прышоўшы, ня зр а зіў маці зь дзецьмі. 12 Ты сказаў:,Учыню добрасьць табе, і пастанаўлю насеньне твае, як пясок таго мора, каторага нельга зьлічыць з прычыны множасьці'".

13 I начаваў там тае ночы, і ўзяў з тога, што прышло ў рукі яму, гасьцінца Ісаву, брату свайму: 14 Козаў дзьвесьце, казлоў дваццаць, авечак дзьвесьце, бараноў дваццаць, 15 Вярблюдзіцаў соючых ізь вярблюдзянятамі іхнымі трыццаць, кароў сорак, валоў дзесяць, асьліцаў дваццаць, асьлянят дзесяць. 16 I даў у рукі слугам сваім кажную чараду асобна, і сказаў слугам сваім: „Перайдзіце перад імною, і прасьцяг зрабіце памеж чарады й чарады". 17 I расказаў першаму, сказаўшы: „Як стрэне цябе Ісаў, брат мой, і папытаецца ў цябе, кажучы:,Чый ты? і куды йдзеш? і чые гэтыя перад табою?' 18 Ты скажы:,Слугі твайго Якава; гасьцінец гэта, пасланы спадару майму Ісаву; і во, таксама ён за намі?'" 19 Тое ж расказаў ён і другому, і трэйцяму, таксама ўсім, каторыя йшлі за чародамі, кажучы: „Подле гэтых словаў кажыце Ісаву, як знойдзеце яго; 20 I скажыце:,Таксама во, й слуга твой Якаў за намі'"; Бо ён сказаў: „Улашчу від ягоны дарам, што йдзець перад імною, і потым абачу від ягоны; можа і падыйме від мой". 21 I перайшоў дар перад ім, а ён начаваў тае ночы ў табару.

22 I ўстаў ён тае ночы; і ўзяў дзьве жонкі свае, і дзьве нявольніцы свае, і адзінанцацёра дзяцей сваіх, і перайшоў у брод Явок. 23 I ўзяў іх, і перавёў пераз раку, і перавёў, што ў яго.

24 I застаўся Якаў адзінотны, і ходаўся чалавек ізь ім да ўсходу зары; 25 I пабачыўшы, што ня сходаў яго, і даткнуўся да суставы сьцягна ягонага, і зьвіхнуў суставу сьцягна ў Якава, як ён ходаўся зь ім. 26 I сказаў: „Адпусьці мяне, бо ўзышла зара". I сказаў: „Не адпушчу цябе, хіба дабрасл а віш мяне". 27 I сказаў яму: „Якое імя твае?" I ён сказаў: „Якаў". 28 I сказаў: „Ня Якаў будуць казаць ужо імя твае, але Ізраель, бо ты доляўся з Богам і зь людзьмі, і здолеў". 29 I папытаўся Якаў, і сказаў: „Скажы, калі ласка, імя Свае". I Ён сказаў: „Нашто ты пытаешся імені?" I дабраславіў яго там. 30 I назваў Якаў імя таго месца: Пеніель (Від Божы); „бо я бачыў Бога від у від, і захавана душа мая". 31 I засьвяціла сонца, як ён праходзіў Пеніель; і ён кульгаў на сьцягно свае.

32 Затым аж дагэтуль не ядуць сынове Ізраелявы жылы мускула, каторая на суставе сьцягна, бо даткнуўся суставы сьцягна Якававага на жыле мускула.

33 I ўзьняў Якаў вочы свае, і абачыў, і во, Ісаў прышоў, і зь ім чатырыста чалавекаў. I падзяліў дзеці да Ліі а да Рахілі а да дзьвюх нявольніцаў. 2 I пастанавіў нявольніцы а дзеці іхныя першымі, а Лію а дзеці ейныя за імі, а Рахіль а Язэпа за імі. 3 А ён перайшоў перад імі, і пакланіўся да зямлі сем разоў пакуль дабліжыўся да брата свайго.

4 I пабег Ісаў яму наўпярэймы, і абняў яго, і паў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі. 5 І ўзьняў вочы свае, і абачыў жанкі а дзеці, і сказаў: „Хто гэтыя ў цябе?" I сказаў: „Дзеці, каторымі Бог падараваў з ласкі слугу твайго". 6 I дабліжыліся нявольніцы самы а дзеці іхныя, і пакланіліся. 7 I дабліжылася таксама Лія а дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым дабліжыліся Язэп а Рахіль, і пакланіліся. 8 I сказаў: „Што ў цябе ўвесь табар гэты, каторы я стрэў?" I сказаў: „Каб знайсьці ласку ў ваччу спадара майго". 9 I сказаў Ісаў: „Ёсьць у мяне шмат, браце мой, няхай будзе табе, што ў цябе". 10 I сказаў Якаў: „Не, я малю цябе, калі ж я знайшоў ласку ў ваччу тваім, і прымі дар мой з рукі мае; бо я, абачыўшы від твой, быццам абачыў від Божы, і ты ласкава прыняў мяне. 11 Прымі дабраславенства мае, каторае я прывёў табе; бо Бог абдараваў мяне ласкаю, і затым што ёсьць у мяне ўсе". I ён упрасіў яго і тый узяў.

12 I сказаў: „Кран і мася ў дарогу; і пайдзіма, і я буду йсьці перад табою". 13 I сказаў яму: „Спадар мой ведае, што дзеці кунежныя, а драбны й буйны статак у мяне сьсець; калі пагнаць іх адзін дзень, дык паздыхаюць усі статкі. 14 Няхай спадар мой пярэйдзе сьпераду слугі свайго, а я павяду памалу, подле ходу гэтае працы, каторая перад імною, і подле ходу дзяцей, пакуль прыду да спадара свайго да Сэіру". 15 I сказаў Ісаў: „Пакіну ж я з табою зь люду, што пры імне". I сказаў: „Нашто гэта? абы імне знайсьці ласку ў ваччу спадара майго".

16 I зьвярнуўся таго дня Ісаў дарогаю сваёй да Сэіру. 17 А Якаў крануўся да Сукоф і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буды. Затым ён назваў імя месца Сукоф.

18 I прышоў Якаў у супакою да места Сыхем, каторае ў зямлі Канаанскай, як прышоў з Падан-Араму, і лёг табарам перад местам.

19 I купіў часьць поля ў сыноў Гаморавых, айца Сыхемавага, за сто кесытаў (манэтаў), на каторым пастанавіў будан свой. 20 I пастанавіў там аброчнік; і назваў яго: Магутны Бог Ізраеляў.

34 I вышла Дына, дачка Лііна, каторую яна нарадз і ла Якаву, паглядзець на дачкі зямлі. 2 I абачыў яе Сыхем, сын Гамора Гэвейца, князя зямлі тае, і ўзяў яе, і ляжаў ізь ёю, і паніжыў яе. 3 I прыліпла душа ягоная да Дыны, дачкі Якававае, і ён пакахаў дзяўчыну, і мовіў да сэрца дзяўчыне. 4 I сказаў Сыхем Гамору, айцу свайму, кажучы: „Вазьмі імне дзяцё гэтае за жонку". 5 I Якаў пачуў, што забрудзяніў Дыну, дачку ягоную; сынове ж ягоныя был і із стадаю на полю, дык маўчаў Якаў, пакуль ня прышлі яны.

6 I вышаў Гамор, ацец Сыхемаў, да Якава памужаваць ізь ім. 7 I сынове Якававы прышлі з поля і, пачуўшы, зьнемарасьціліся мужы, і гневала іх вельмі, бо нягоднасьць зрабіў ён у Ізраелю, ляжаўшы з дачкою Якававай; а гэтак ня робіцца.

8 I г у каў Гамор ізь імі, кажучы: „Сыхем, сын мой, узг а ліўся душою да дачкі вашае: дайце, калі ласка, яе яму за жонку. 9 Пабірайцеся з намі: дачкі вашыя аддавайце нам, а нашыя дачкі бярыце сабе. 10 I з намі жывіце; і зямля гэтая будзе перад вамі, жывіце й таргуйце ў ёй, і дзяржыце яе".

11 I сказаў Сыхем айцу ейнаму а братом ейным: „Калі б імне знайсьці ласку ў вачох вашых, і што скажаце імне, я дам. 12 Павялічча зь мяне вельмі вена а дары; і я дам, як вы скажаце імне: толькі аддайце імне дзеўку за жонку".

13 I адказалі сынове Якававы Сыхэму а Гамору, айцу ягонаму, зрадліва, і г у калі так, бо ён зганбіў Дыну, сястру іхную; 14 I сказалі ім: „Ня можам зрабіць гэтага, выдаць сястру нашу чалавеку, у каторага неабрэзанасьць, бо сорам гэта нам. 15 Толькі з тым мы згодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб абрэзаўся ў вас кажны мужчына. 16 I будзем даваць дачкі нашыя вам, а дачкі вашыя браць сабе, і будзем жыць із вамі, і будзем адзін люд. 17 А калі не паслухаеце нас, дык мы возьмем дачку нашу і адыйдзем.

18 I зьлюб был і словы іхныя ў ваччу Гамора а ўваччу Сыхема, сына Гаморавага. 19 I не адвалакаў тый маладзён зрабіць гэта, бо ён жадаў дачкі Якававае. А яго паважалі над усіх у доме айца ягонага. 20 I прышоў Гамор а Сыхем, сын ягоны, да брамы места свайго, і г у калі жыхарам места свайго, кажучы: 21 „Гэтыя людзі - міравыя яны з намі; і няхай яны жывуць у зямлі й таргуюць у ёй; зямля ж вось даволі прасторвая перад імі. Дачкі іхныя возьмем сабе за жонкі, а нашыя дачкі дамо ім. 22 Толькі пры тым згаджаюцца гэтыя людзі жыць із намі, быць адным людам, каб у вас абрэзаны быў кажны мужчынскага стану, як яны абрэзаны. 23 Іхныя чароды, і іхная маемасьць, і ўся жывёла іхная, ці ня нашы яны? Адно згодзімся зь імі, і будуць жыць із намі". 24 I паслухалі Гамора а Сыхема, сына ягонага, усі выходзячыя з брамы места ягонага; і абрэзаны былі кажны мужчынскага стану, кажны выходзячы з брамы места ягонага.

25 I было на трэйці дзень, як яны былі хворыя, і ўзял і два сыны Якававы, Сымон а Леў, браты Дыніны, кажны свой меч, і напалі на места з пэўнасьцяй, і забілі кажнага мужчыну; 26 I Гамора а Сыхема, сына ягонага, забілі мячом, і ўзял і Дыну з дому Сыхемавага й вышлі. 27 Сынове Якававы прышлі да забітых і разглабалі места за тое, што паганбіў сястру іхнаю. 28 I драбны статак, і буйны статак іхныя, і што ў месьце, і што ў полю яны ўзял і. 29 I ўсе багацьце іхнае, і ўсе малыя дзеці іхныя, і жанкі іхныя ўзял і ў палон, і разглабалі ўсе, што было ў доме.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 68 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница| Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.017 сек.)