Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 1 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

14 „I зрабі прыкрыцьце на будан із скураў бараніх, пахварбаваных на чырвана, і прыкрыцьце на верх із скураў барсуковых.

15 „I зрабі дошкі да вітальні зь дзерва акацы, каб яны стаялі. 16 Дзесяць локцяў удаўжкі дошка, і паўтара локця кажная дошка ўшырк і. 17 Два чэпы ў кажнай дошцы, злучаныя адзін із адным. Гэтак зробіш у вусіх дошках будану. 18 I зрабі дошкі да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня. 19 I сорак срэбных падложкаў зрабі пад дваццаць дашчок: два падложкі пад адну дошку да двух чэпаў ейных, і два падложкі пад другую дошку да двух чэпаў ейных. 20 I да другога боку віталні на поўнач дваццаць дашчок. 21 I сорак падложкаў срэб- ных: два падложкі пад адну дошку, і два падложкі пад другую дошку. 22 I да бакоў вітальні, на мора (захад) зрабі шэсьць дашчок. 23 I дзьве дошкі зрабі да вуглоў вітальні на бакох. 24 I будуць падвойныя далав а х і сумесныя ўгары ў вадным канцу: гэтак мае быць ізь імі абедзьвімі; да абодвых вуглоў будуць. 25 I будзе восьм і дашчок, і іх падложкаў срэбных шаснанцаць: два падложкі пад аднэю дошкаю, і два падложкі пад другою дошкаю.

26,,І зрабі завалы зь дзерва акацы: пяць да дашчок аднаго боку вітальні, 27 I пяць завалаў да дашчок другога боку віталькі, і пяць завалаў да дашчок задняга боку, ззаду віталькі, на мора (захад). 28 А завала сярэдняя памеж дашчок будзе праходзіць ад аднаго канца да другога. 29 I дошкі пацягні золатам, і колцы іх зрабі залатыя, як месцы дзеля завалаў, і пацягні завалы золатам. 30 I пастанаві вітальню подле ўставы яе, каторую я паказаў табе на гары.

31 „I зрабі запінаху з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і цянюсенькага тканага палатна; умелай работы маюць быць зроблены на ёй херувы. 32 I запні яе на чатырох стаўпох із акацы, пацягненых золатам, кручкі іх залатыя, на чатырох падложках срэбных. 33 I запні запінаху пад кручкамі, і ўнясі туды, за запінаху ў нутр скрыню сьветчаньня; і аддзеле заслона вам сьвятыню ад Сьвятога Сьвятых. 34 I палажы века на скрыню сьветчаньня ў Сьвятым Сьвятых.

35 „I пастанаві стол вонках запінахі, і сьветач супроці столу на баку вітальні на паўдня; а стол пастанаві на паўночным баку.

36 „I зрабі запону да ўходу з ва- сільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага суканага палатна вышыванае работы. 37 I зрабі да запоны пяць стаўпоў з акацы, і пацягні іх золатам, і кручкі да іх залатыя; і вылі да іх пяць падложкаў мядзяных.

27 „I зрабі аброчнік ізь дзерва акацы пяць локцяў удаўжкі і пяць локцяў ушыркі, хай будзе аброчнік чатыракутні, і тры локці ўвышкі. 2 I зрабі рогі ягоныя на чатырох вуглох ягоных, каб ізь яго выходзілі рогі ягоныя, і пацягні яго медзяй. 3 I зрабі да яго гаршкі, высыпаць у іх попел, а лапаткі а чары а відзёлкі а вуглянкі да ўсіх судзінаў ягоных зрабі зь медзі. 4 I зрабі да яе крату, падобную да пляцёнкі, мядзяную, і зрабі на пляцёнцы чатыры колцы мядзяныя да чатырох вуглоў яе. 5 I палажы яе далав а х пад вобад аброчніка так, каб пляцёнка был а да палавіцы аброчніка. 6 I зрабі нашулкі да аброчніка, нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх медзяй. 7 I ўводзь нашулкі ягоныя ў колцы, і будуць нашулкі па абодвых бакох аброчніка, як носяць яго. 8 Пустым унутры з дашчок зрабі яго; як паказ а на табе на гары, так зрабіце яго.

9 „Зрабі панадворак вітальні: з паўднявога боку на паўдня заслоны да панадворку зь цянюсенькага тканага палатна, удаўжкі сто локцяў па адным баку. 10 I стаўпоў да іх дваццаць, і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі да стаўпоў і прывязкі срэбныя. 11 Таксама па баку паўночным уздоўж заслоны сто локцяў удаўжкі; і стаўпоў да іх дваццаць, і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі да стаўпоў і прывязкі да іх срэбныя.

12 „Ушырк і панадворку да боку мора (захаду) заслоны пяцьдзясят локцяў; стаўпоў да іх дзесяць, і падложкаў да іх дзесяць. 13 I ўшырк і панадворку зь пярэдняга боку на ўсход пяцьдзясят локцяў. 14 Пятнанцаць локцяў заслоны да боку; стаўпоў да іх тры, і падложкаў да іх тры. 15 I да другога боку пятнанцаць заслонаў; стаўпоў да іх тры, і падложкаў да іх тры. 16 А ля брамы панадворку запона дваццацёх локцяў з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны,і зь цянюсенькага палатна вышыванае работы; стаўпоў да яго чатыры, і падложкаў да іх чатыры. 17 Усі стаўпы наўкола панадворку маюць быць злучаны срэбнымі прывязкамі; кручкі ў іх срэбныя, і падложкі да іх мядзяныя. 18 Удаўжкі панадворак сто локцяў, а шырыня пяцьдзясят і пяцьдзясят, а вышыня пяць локцяў; запоны з цянюсенькага суканага палатна, а падложкі мядзяныя. 19 Усе судзьдзе вітальні на ўсялякую службу ў ёй і ўсі калкі ейныя, і ўсі калкі панадворку - зь медзі.

20 „I кажы сыном Ізраелявым, і возьмуць табе алівы з аліўкаў, чыстае, таўчонае, на сьвячэньне, каб гарэў сьветач штачасна. 21 У будане збору вонках запінахі, каторая над сьветчаньням, будзе ладзіць яго Аарон а сынове ягоныя, зь вечара да раньня, перад відам СПАДАРОВЫМ. Устава вечная пакаленьяням іхным ад сыноў Ізраелявых.

28,, I дабліж да сябе Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных ізь ім, з памеж сыноў Ізраелявых, каб ён Імне сьвятарстваваў, Аарона а Надава, Авігу, Елеазара а Іфамара, сыноў Ааронавых. 2 I зрабі сьвятыя адзецьці Аарону, брату свайму, дзеля славы а харашыні. 3 I кажы ўсім разумным сэрцам, каторых Я напоўніў духам мудрасьці, маб яны зрабілі Аарону адзецьці да пасьвячэньня, каб сьвятарстваваў Імне. 4 I во адзецьці, каторыя маюць яны зрабіць: нагруднік, наплечнік, верхняя рыза, хітон сьцягаваны, мітра а пояс. I зробяць сьвятыя адзецьці Аарону, брату твайму, і сыном ягоным, каб сьвятарстваваць Імне. 5 Хай яны возьмуць золата, васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны, і цянюсенькага палатна.

6 „I зробяць наплечнік із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны, і з тканага цянюсенькага палатна ўмелае работы. 7 Дзьве прырамкі злучальныя будуць у яго ў двух канцох яго, і злучаны. 8 I шнюрок наплечніка, каторы зьверху яго, мае быць аднолькавае зь ім работы, із золата, васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны, і з тканага цянюсенькага палатна. 9 I вазьмі два камян і оніксы, і выґравіруй на іх імёны сыноў Ізраелявых. 10 Шэсьць ізь імёнаў іхных на адным каменю, і шэсьць імёнаў засталых на другім каменю, подле нараджэньня іх. 11 Работы майстры, каторы ґравіруе на каменю, і каторы ґравіруе пячаці, выґравіруй на двух камянёх імёны сыноў Ізраелявых; асаджанымі ў золата зробіш іх. 12 I палажы два камян і гэтыя на прырамкі наплечніка; камян і памяткавыя сыном Ізраелявым; і будзе насіць Аарон імёны іхныя перад СПАДАРОМ на абодвых плячох сваіх на памятку.

13 „I зрабі асады залатыя; 14 I два ланцужкі із шчырага золота; як шнюркі зрабі іх, вітае работы, і прымацуй вітыя ланцужкі да асадаў.

15,,І зрабі нагруднік судны работаю майстры, работаю падобнай да наплечніка зробіш яго; із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны а з тканага цянюсенькага палатна зрабі яго. 16 Чатыракутні мае быць ён, падвойны, пядзя ўдаўжкі і пядзя ўшырк і. 17 I ўстаў у яго асаджаныя каменчыкі, чатыры рады каменчыкаў. Рубін, топаз, а шмараґд - гэта рад адзін. 18 I рад друґі: карбункуль, шафір а дыямэнт. 19 I рад трэйці: яхонт, агат а амэтысты. 20 I рад чацьверты: хрызоліт, онікс, ясыпіс. У залатыя асады маюць быць асаджаны яны. 21 I каменчыкі будуць дзеля ймёнаў сыноў Ізраелявых, двананцаць на іх імёнаў. Ґравіраваныя, як пячаць. Кажны будзе да свайго імені двананцацём плямёнам.

22 „I зрабі на нагрудніку ланцужкі, як шнюрок, работы вітае із шчырага золата. 23 I зрабі на нагруднік два колцы залатыя і прымацуй два колцы да двух канцоў нагрудніка. 24 I ўвядзі два вітыя залатыя ланцужкі ў вабодва колцы па канцох нагрудніка. 25 А два канцы двух вітых ланцужкоў прымацуй да дзьвюх асадаў, і прымацуй да прырамак наплечніка з добрага боку яго. 26 I зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да двух канцоў нагрудніка, на тым баку, што ляжыць да нутранога боку наплечніка. 27 I зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да дзьвюх прырамак наплечніка з долу, з добрага боку яго, каля злучэньня яго, над шнюрком наплечніка. 28 I прымацуй нагруднік колцамі яго да колцаў наплечніка шнюрком із васіль- ковае воўны, каб ён быў над істужкаю наплечніка, і каб не адставаў нагруднік ад наплечніка. 29 I будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраелявых на нагрудніку судным і сэрцу сваім, як будзе ўходзіць у сьвятыню на памятку перад СПАДАРОМ штачасна. 30 I ўзлажы на судны нагруднік урым (сьвятліня) а тумім (дасканальнасьць), і яны будуць ля сэрца Ааронавага, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ; і будзе Аарон штачасна насіць суд сыноў Ізраелявых ля сэрца свайго перад відам СПАДАРОВЫМ.

31 „I зрабі верхнюю рызу да наплечнііка ўсю васільковага колеру. 32 I мае быць сярод яе прарэх дзеля галавы яго; аблямаваньне мае быць наўкола прарэху, тканае работы, падобна да панцыра мае быць у ім, каб ня дзерся. 33 I зрабі на подале яблыкі гранатовыя зь нітак васільковага, яхонтовага, пурпуровага а чырвовага колеру на подале яе наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола: 34 Залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на подалах верхняе рызы наўкола. 35 I будзе на Аарону, каб служыць; і чутны будзе гук ягоны, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ, і як будзе выходзіць, каб яму не памерці.

36 „I зрабі дыядэму із шчырага золата, і выґравіруй на ёй, як ґравіруюць на пячаці:,СЬВЯТАСЬЦЬ СПАДАРУ!' 37 I прымацуй шнюрком васільковым, і будзе яна на мітры, на пярэднім баку мітры будзе. 38 I будзе яна на чале Ааронавым, і панясець Аарон бяспраўе пасьвячаных рэчаў, пасьвячаных сынамі Ізраелявымі, усіх дароў, пасьвячаных рэчаў іхных. I будзе яна над чалом ягоным штачасна, каб яны был і прыемныя СПАДАРУ.

39 „I зрабі хітон ізь цянюсенькага палатна, і пояс зрабі работы ўзорнае.

40 „I сыном Ааронавым зрабі хітоны, зрабі ім паясы, і турбаны зрабі ім дзеля славы а харашыні. 41 I адзень у іх Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных ізь ім, і памаж іх, і яны будуць сьвятарстваваць Імне. 42 I зрабі ганавіцы лянныя прыкрыць голасьць цела, ад сьцёгнаў да галёнкаў хай будуць. 43 I хай бу дуць яны на Аарону а на сынох ягоных, як будуць яны ўходзіць у будан збору або бліжыцца да аброчніка служыць у сьвятыні, каб яны не панесьлі бяспраўя й не па мерлі. Устава вечная яму а патомкам ягоным па ім.

29,,I во што маеш ты ўчыніць над імі, каб пасьвяціць іх сьвятарстваваць Імне: вазьмі адно цялёбычка з чарады і двух бараноў бяз гану, 2 I хлябоў прэсных, і хлеб закрашаны прэсны, рашчынены на аліве, і пірагоў прэсных, памазаных аліваю; з мукі ценкае ўчыні іх. 3 I палажы іх у вадзін сутнік, дабліж іх у сутніку, і разам цялё і два бараны. 4 I Аарона а сыноў ягоных дабліж да ўходу ў будан збору, і абмый іх у вадзе. 5 I вазьмі адзецьці, і адзень Аарона ў хітон а ў рызу наплечніка а ў наплечнік а нагруднік, і паперажы яго шнюрком наплечніка. 6 I ўзлажы мітру на галаву ягоную, і злажы карону сьвятасьці на мітру. 7 I вазьмі алівы памазаньня, і ўзьлі на галаву яму, і памаж яго. 8 I сыноў ягоных дабліж, і адзень іх у хітоны. 9 I паперажы іх поясам, Аарона а сыноў ягоных, і прывяжы на іх турбаны, і будзе ім належыць сьвятарства подле ўставы вечнае; і напоўні рукі Ааронавы й сыноў ягоных. 10 I дабліж цялё перад будан збору, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву цяляці. 11 I зарэж цялё перад відам СПАДАРОВЫМ ля ўходу ў будан збору. 12 I вазьмі з крыві цяляці, і ўзлажы на рогі аброчніка палцам сваім, а ўсю кроў вылі на под аброчніка. 13 I вазьмі ўвесь здор, што пакрывае патрыхі, і лой зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, і запалі на аброчніку. 14 А мяса цяляці, і скуру ягоную, і кал ягоны спалі на агню вонках табару. Гэта аброк за грэх.

15 „I вазьмі аднаго барана, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана. 16 I зарэж барана, і вазьмі крыві ягонае, і пакрапі на аброчнік наўкола. 17 I барана расьсячы на кавалкі ягоныя, і вымый патрыхі ягоныя а галёнкі ягоныя, і палажы іх на расьсечаныя часьці ягоныя і на галаву ягоную. 18 I спалі ўсяго барана на аброчніку. Гэта ўсепаленьне СПАДАРУ, пах прыемны, аброк агняны СПАДАРУ. 19 I вазьмі другога барана, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана. 20 I зарэж барана, і вазьмі з крыві яго, і ўзлажы на кончык правага вуха Ааронавага і на кончык правага вуха сыноў ягоных, на вял і кі палец правае рукі іхнае, і на вялікі палец правае нагі іхнае; пакрапі крывёў аброчнік наўкола. 21 I вазьмі з крыві, каторая на аброчніку, а алівы памазаньня, і пакраш на Аарона а на адзецьці ягоныя, і на сыноў ягоных а на адзецьці сыноў ягоных ізь ім; і будуць пасьвячаны ён а адзецьці ягоныя, і сыны а адзецьці іхныя зь ім. 22 I вазьмі ад барана тук а хвост, і тук, што пакрывае патрыхі, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, правую лапатку, бо гэта баран пасьвячэньня. 23 I адну букатку хлеба, адзін пірог на ал і ве і адзін сачэнь із сутніку праснакоў, каторы перад СПАДАРОМ; 24 I палажы ўсе на далоні Аарону а на далоні сыном ягоным, і нахінай яго туды-сюды дзеля нахінанага аброку перад відам СПАДАРОВЫМ. 25 I вазьмі іх із рук іхных, і спалі на аброчніку з усепаленьням, на пах прыемны перад СПАДАРОМ; гэта агняны аброк СПАДАРУ. 26 I вазьмі грудзін у з барана пасьвячэньня Ааронавага, і нахінай яе туды-сюды дзеля нахінанага аброку перад відам СПАДАРОВЫМ; і гэта будзе твая дзель. 27 I пасьвяці грудзін у нахінаньня і нахінаную лапатку дару, каторы ўзьнесены з барана пасьвячэньня, каторы Аарону і каторы сыном ягоным. 28 I будзе Аарону а сыном ягоным уставаю вечнай ад сыноў Ізраелявых; бо гэта - узьн е сеньне, і ўзьн е сеньне мае быць ад сыноў Ізраелявых із аброкаў іхных супакойных; узьнесеньне іхнае СПАДАРУ. 29 I адзецьці сьвятыя, каторыя Аарону, будуць сыном ягоным просьле яго, каб у іх памазаваць іх і напаўняць (пасьвячаць) імі рукі іхныя. 30 Сем дзён мае адзявацца ў іх сьвятар із сыноў ягоных, каторы заступае месца ягонае, каторы будзе ўходзіць у будан збору служыць у сьвятыні.

31 I барана пасьвячэньня возьмеш, і звары мяса ягонае на месцу сьвятым. 32 I хай есьць Аарон а сынове ягоныя мяса барана гэгага і хлеб, каторы із сутніку, ля дзьвярэй будану збору. 33 I хай яны ядуць іх, бо пераз гэта ўчынена ачышчэньне дзеля напаўненьня (пасьвячэньня) рук іхных, каб усьвяціць іх; чужы ня мае есьці, бо яны сьвятасьць. 34 I калі застанецца зь мяса напаўненьня (пасьвячэньня) і з хлеба да раньня, і спалі астачу на агню: ня маюць есьці яго, бо гэта сьвятасьць. 35 I ўчыні з Ааронам а із сынамі ягонымі подле ўсёга, што я расказаў табе: сем дзён будзеш напаўняць (пасьвячаць) рукі іхныя. 36 I цялё за грэх абракай кажны дзень дзеля ачышчэньня, і ачысьціш аброчнік ад грэху, учыніўшы ачышчэньне за яго, і памажаш яго, каб усьвяціць яго. 37 Сем дзён чыні ачышчэньне за аброчнік і пасьвяці яго, і будзе аброчнік сьвятое сьвятых; што дакранецца да аброчніка, усьвяціцца.

38 „Во што будзеш ты абракаць на аброчніку: два баранчыкі аднагодкі кажны дзень штачасна; 39 Аднаго баранчыка абракай нараніцы, а другога баранчыка абракай адвячоркам; 40 I дзясятую часьць ценькае мукі, таўчонай з аліваю чэцьверці гіна, а на ўзьліваньне чэцьверць гіна віна на аднаго баранчыка. 41 I другога баранчыка абракай адвячоркам падобна да ранічнага дару, і подле яго ўзьліваньне прыгатуй на пах прыемны, на агняны аброк СПАДАРУ, - 42 Усепаленьне штачаснае ў родах вашых перад дзьвярмі будану збору перад СПАДАРОМ, ідзе буду сустракацца там із вамі, каб гутарыць із табою там. 43 I буду сустракацца там із сынамі Ізраелявымі, і ўсьвяціцца яно славаю Маёю. 44 I ўсьвячу будан збору і аброчнік; і Аарона а сыноў ягоных усьвячу, каб яны сьвятарствавалі Імне. 45 I буду вітаць сярод сыноў Ізраелявых, і буду ім Богам. 46 I пазнаюць, што Я СПАДАР, Бог іхны, каторы вывеў іх ізь зямлі Яґіпецкае, каб Імне вітаць сярод іх. Я СПАДАР, Бог іхны.

30 „I зрабі аброчнік дзеля кадзеньньня; зь дзерва акацы зрабі яго. 2 Локаць удаўжк а ён, і локаць ушыркі ён; ён мае быць чатыракутні; а ўвышк і ён два локці; зь яго маюць выходзіць рогі яго. 3 I пацягні яго шчырым золатам, верх яго а сьцены яго наўкола, і рогі яго; і зрабі да яго залаты вянок наўкола. 4 I два колцы залатыя зрабі да яго, пад вянком яго, на двух кутох яго; зрабі іх з двух бакоў яго; будуць месцамі нашулкам, каб насіць яго на іх. 5 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам. 6 I пастанаві яго перад запінахаю, каторая перад скрыняю сьветчаньня, супроці века, каторае на сьветчаньню, ідзе Я буду сустракацца з табою там. 7 I кадзіць будзе на ім Аарон кадзеньням із пахнючых рэчаў; кажнае раніцы, як ён ладзе лянпы, будзе кадзіць ім. 8 I як Аарон пале лянпы адвячоркам, ён будзе кадзіць. Гэта штачаснае кадзеньне перад СПАДАРОМ у родах вашых. 9 Не паліце на ім ніякага кадзеньня чужога, ані ўсепаленьня, ані дару хлебнага; і ўзьліваньня ня ўзьлівайце на яго. 10 I будзе спраўляць Аарон залашчаньне над рагамі яго аднойчы ў год, з крыві ачышчальнага аброку за грэх ён будзе ачышчаць яго аднойчы ў год у родах вашых. Гэга сьвятое сьвятых СПАДАРУ".

11 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „Як будзеш лічыць сыноў Ізраелявых подле лікаў іхных, дык дадуць кажны выкуп душы свае СПАДАРУ пры лічэныню іх, і ня будзе памеж іх мору згубнага пры лічэньню іх. 13 Во што дасьць кажны, каторы прайшоў лічэньне: паўсыкля сыкля сьвятога; у сыклю дваццаць гер; паўсыкля дар СПАДАРУ. 14 Кажны, каторы прайшоў лічэньне, ад дваццацёх год і вышэй, мае даваць дар СПАДАРУ. 15 Багаты хай не павялічае, і бедны хай не памяншае ад паўсыкля, што маюць даваць дар СПАДАРУ, дзеля выкупу душаў вашых. 16 I вазьмі срэбла выкупаў ад сыноў Ізраелявых, і дасі яго на службу будану збору; і будзе гэта сыном Ізраелявым на памятку перад СПАДАРОМ, дзеля залашчаньня душам вашым".

17 I сказаў СПАДАР Масею кажучы: 18,,І зробіш мыцельнік мядзяны і падложак мядзяны да ўмываньня, і пастанаві яго памеж будану збору і аброчніка, і налі ў яго вады. 19 I няхай Аарон а сынове ягоныя мыюць у ім рукі свае й ногі свае. 20 Як яны ўвыйдуць у будан збору, няхай яны ўмываюцца вадою, і яны не памруць; або як яны бліжацца да аброчніка дзеля служэньня, дзеля абраканьня агнянога СПАДАРУ, 21 Дык няхай яны ўмыюць рукі свае й ногі свае, і не памруць. I будзе ім уставаю вечнай, яму а патомкам ягоным у родах іхных".

22 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 23,,І ты вазьмі сабе найлепшых пахнючых рэчаў: мірры легкацякучай пяцьсот сыкляў, цынамону пахнючага палавіцу гэтага, дзьвесьце пяцьдзясят, трысьніку пахнючага дзьвесьце пяцьдзясят, 24 Касі пяцьсот, подле сыклю сьвятыні, і алівы аліўкавае гін. 25 I зрабі з гэтага алей сьвятога памазаньня, масьць работы аптакарскае: алей сьвятога памазаньня гэга будзе. 26 I памаж ім будан збору, і скрыню сьветчаньня, 27 I стол а ўсі судзіны яго, і сьветач а ўсі судзіны яго, і аброчнік кадзеньня, 28 I аброчнік усепаленьня а ўсі судзіны яго, і мыцельінік а падстаноўку яго. 29 I пасьвяці іх, і будуць сьвятое сьвятых: усе, што даткнецца да іх, усьвяціцца. 30 I Аарона а сыноў ягоных памаж а пасьвяці іх, сьвятарстваваць Імне.

31 „А сыном Ізраелявым г у кай, кажучы:,Гэта будзе Імне алей сьвятога памазаньня ў родах вашых. 32 На целы чалавека ня маюць узьліваць яго, і подле складу яго не рабіце падобнага да яго. Ён сьвятасьць; сьвятасьцю мае быць вам. 33 Хто зробе аптакарскім спосабам падобны да яго, і хто дасьць ізь яго на чужога, дык будзе выгублены зь люду свайго' ".

34 I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі сабе пахнючых рэчаў: бальсаму, оніксу, ґалвану духмянага а чыстага кадзіла, усяго аднолькавае вагі. 35 I зрабі з гэтага кадзіла ўменьням аптакарскім, пааптакарску зьмяшанае, чыстае, сьвятое. 36 I стаўчы яго дробна, і лажы перад сьветчаньням у будане збору, ідзе Я буду сустракацца з табою: сьвятое сьвятых будзе. 37 I кадзіла каторае зробіш, подле складу яго не рабіце сабе: сьвятасьцю яно будзе ў цябе СПАДАРУ. 38 Хто зробе падобнае, каб нюхаць яго, будзе выгублены зь люду свайго".

31 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гля, Я гукн у ў н а ймя Бецал-эля, сына Ура Гуранк а, з плямені Юдзінага. 3 I Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьням і ўсяляікім рамяством, 4 Дадумавацца спосабаў рабіць у золаце, срэбру а медзі. 5 I рэзаць каменьне на асаджэньне, і рэзаць дзерва на рабеньне ўсялякае работы. 6 I вось, Я даў яму Аголява Агісамашонка, з пакаленьня Дановага, і ў сэрца кажнага мудрага сэрцам улажу мудрасьць, і яны зробяць усе, што я расказаў табе: 7 Будан збору а скрыню сьветчаньня а века, што на ёй, а ўсе судзьдзе будану, 8 I стол а судзьдзе яго, і аброчнік кадзеньня, 9 I аброчнік усепаленьня а ўсе судзьдзе яго, і мыцельнік а падложак яго, 10 I адзецьці службовыя, і адзецьці сьвятыя Аарону сьвятару, і адзецьці сыном ягоным да сьвятарства, 11 I алей памазаньня, і кадзілаў пахнючых да сьвятыні: подле тога, як Я расказаў табе, яны зробяць".

12 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 13 „I ты кажы сыном Ізраелявым, кажучы:,Сыботы Мае, адылі, дзяржыце, бо знак гэта меж Імною й вамі ў родах вашых, каб ведама было, што Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас. 14 I дзяржыце сыботу, бо яна сьвятая вам: хто збудзене яе, сьмерцю памрэць. Хто будзе ў яе рабіць работу, дык будзе выгублена тая душа з памеж люду свайго. 15 Шэсьць дзён няхай робяць работу, а дзень сёмы - сыбота супачынку, сьвятасьць СПАДАРУ: кажны, хто робе работу ў дзень сыботні, сьмерцю памрэць. 16 I будуць дзяржаць сынове Ізраелявы сыботу, каб спраўляць сыботу ў родах сваіх змоваю вечнай. 17 Памеж Імною й сынамі Ізраелявымі знак гэта на векі; бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР неба й зямлю, а сёмага дня перастаў і аддыхнуў".

18 I даў Бог Масею, як скончыў гутарыць ізь ім на гары Сынай, дзьве табліцы сьветчаньня, табліцы кам е нныя, напісаныя палцам Божым.

32 I абачыў люд, што Масей позьніцца зыйсьці з гары, і зьберся люд супроці Аарона, і сказалі яму: „Устань і зрабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо гэты Масей, гэты чалавек, каторы ўзьвёў нас ізь зямлі Яґіпецкае, ня ведаем, што сталася яму". 2 I сказаў ім Аарон: „Выламіце залатыя завушніцы, каторыя ў вушох вашых жонак, вашых сыноў і вашых дачок, і прынясіце іх да мяне". 3 I выламіў увесь люд залатыя завушніцы, што ў вушох іхных, і прынесьлі да Аарона. 4 Ён узяў з рук іхных, і ўхармаваў яго ґравэрнай снадзьдзю, і зрабіў зь яго вылітае цялё-бычка. I сказалі яны: „Гэта багове твае, Ізраелю, каторыя вывялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае". 5 I абачыў Аарон, і збудаваў перад ім аброчнік, і агаласіў Аарон, і сказаў: „Сьвята СПАДАРУ заўтра". 6 I ўсталі яны назаўтрае рана, і абраклі ўсепаленьне, і дабліжылі аброкі супакойныя; і сеў люд есьці а піць, і ўстаў гуляць.

7 I г у каў СПАДАР Масею: „Ідзі, зыйдзі, бо папсаваўся люд твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае. 8 Борзда адхінуліся яны ад дарогі, каторую Я расказаў ім: зрабілі сабе выліванага бычка, і пакланіліся яму, і абраклі яму, і сказалі:,Во багове твае, Ізраелю, каторыя ўзьвялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае' ".9 I сказаў СПАДАР Масею:,,Я бачыў люд гэты, і вось, люд ён - калянага завыйку. 10 I цяпер пакінь Мяне, і ўзгарыцца гнеў Мой на іх, і выгублю іх, і ўчыню цябе ў народ вялікі". 11 I маліў Масей від СПАДАРОЎ, Бога свайго, і сказаў: „Чаму, СПАДАРУ, узгараецца гнеў Твой на люд Твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае сілаю вялікай і рукого моцнай? 12 Нашто маюць сказаць Ягіпцяне, кажучы:,На ліха вывеў іх, каб забіць іх у горах і выгубіць іх ізь віду зямлі'. 13 Адвярніся ад стродкага абурэння Свайго і пажалей ліха люду Свайму. 13 Успомні Абрагама, Ісака а Ізраеля, слугаў Сваіх, каторым прысягаў Ты Сабою, і г у каў ім:,Памнажаючы памнаж у насеньне вашае, як гвезды нябёсныя, і ўсю зямлю гэтую, праз каторую Я сказаў, дам насенню вашаму, і будуць дзяржаць вечна' ". 14 I жалеў СПАДАР ліха, каторае Ён казаў учыніць люду Свайму.

15 I абярнуўся й зышоў Масей з гары; і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў яго, табліцы, на каторых напісана было з абодвых бакоў: на адным і на другім баку напісана было на іх. 16 I табліцы работа Божая яны, і пісьмо - пісьмо Божае яно, выґравіраванае на табліцах.

17 I пачуў Ігошуа гом люду гук а ючага, і сказаў Масею: „Ваенны крык у табару". 18 I сказаў:,,Гэта ня голас крыку сілы ані голас крыку слабасьці, а голас пяцьця чую". 19 I было, што як ён дабліжыўся да табару й абачыў цялё а скокі, і ўзгарэўся гнеў Масеяў, і кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою. 20 I ўзяў цялё, каторае яны зрабілі, і спал і ў яго ў вагню, і сьцер на попел, і рассыпаў на вадзе, і даў яго піць сыном Ізраелявым.

21 I сказаў Масей Аарону: „Што зрабіў табе люд гэты, што ты ўвёў яго ў грэх вялікі?" 22 I сказаў Аарон: „Няхай не ўзгараецца гнеў спадара майго; ты знаеш люд гэты, што ён у ліху. 23 I яны сказалі імне:,3рабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо Масей, гэты чалавек, каторы ўзьвёў нас ізь зямлі Яліпецкае, ня ведаем, што сталася зь ім'. 24 I я сказаў ім:,У каго ё золата, зламіце'. I аддал і імне, я кінуў яго ў вагонь, і вышла гэта цялё".

25 I абачыў Масей люд, што ён зьдзічэлы, бо Аарон прывёў яго да зьдзічэньня, на паганбеньне перад вараг а мі ягонымі. 26 I стаў Масей у браме табару, і сказаў:,,Хто СПАДАРОЎ - да мяне!" I зьберліся да яго ўсі сынове Левавы. 27 I ён сказаў ім: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў:,Прыперажыце кажны меч свой да сьцягна свайго, перайдзіце й зьвярніцеся ад брамы да брамы па табару й назад, і забівайце кажны брата свайго, кажны прыяцеля свайго, кажны бліжняга свайго'. 28 I зрабілі сынове Левавы подле слова Масеявага: і пала зь люду таго дня каля трох тысячаў чалавекаў. 29 I сказаў Масей: „Напоўніце (пасьвяціце) рукі свае сядні СПАДАРУ, бо кажны будзе супроці сына свайго,і брата, і каб ісслаў Ён вам сядні дабраславенства".

30 I было назаўтрае: і сказаў Масей люду: „Вы зрабілі вялікі грэх, і цяпер я ўзыйду да СПАДАРА, ці не адзяржу ласкіўчыненьня за грахі вашы". 31 I зьвярнуўся Масей да СПАДАРА, і сказаў:,,О, ізграшыў люд гэты грэхам вялікім, і зрабілі сабе залатыя багі. 32 I цяпер, калі можна, даруй ім грэх іхны. А калі не, то вытры мяне, калі ласка, з кніґі Свае, у каторую Ты ўпісаў". 33 I СПАДАР сказаў Масею: „Таго, хто ізграшыў перад Імною, вытру з кнігі Свае. 34 I цяпер ідзі, вядзі люд гэты, куды сказаў табе. Вось, Ангіл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень даведаньня Майго Я даведаюся да іх за грэх іхны". 35 I зр а зіў СПАДАР люд за тое, што зрабілі цялё, каторае зрабіў Аарон.

33 I г у каў СПАДАР Масею: „Пайдзі, узыйдзі адгэтуль ты а люд, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае, да зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, кажучы:,Насеньню твайму дам яе'. 2 I пашлю перад табою Ангіла, і пражану Канаанян і на, Аморэя, Гэціча, Ферэзэя, Гэвея, а Евусэя. 3 I ўвядзець ён вас да зямлі, ідзе цячэць малако а мёд, бо Сам ня ўзыйду сярод цябе, бо люд калянага завыйку ты, каб не загубіць Імне вас у дарозе". 4 I пачуў люд ліхое слова гэтае, і загаласіў, і не ўзлажыў ніхто прыбораў сваіх на сябе. 5 I сказаў СПАДАР Масею: „Скажы сыном Ізраелявым:,Вы люд калянага завыйку; за адну часін у, калі Я ўзыйду сярод цябе, і выгублю цябе. А цяпер здыміце ізь сябе прыборы свае, Я буду ведаць, што Імне рабіць із табою' ". 6 I сыны Ізраелявы зьдзерлі ізь сябе прыборы свае ля гары Горыва.

7 I Масей узяў будан, і разапнуў яго вонках табару, воддаль ад табару, і назваў яго буданом збору; і было, што кажны, шукаючы СПАДАРА, выходзіў да будану збору, каторы быў вонках табару. 8 I было, што як Масей выходзіў да будану, уставаў увесь люд, і станавіўся кажны ля ўходу ў свой будан, і глядзеў за Масеям, аж пакуль ён ня ўходзіў у будан. 9 I было, як Масей уходзіў у будан, спушчаўся стоўп болачны і станавіўся ля ўходу ў будан, і гутарыў із Масеям. 10 I абачыў увесь люд стоўп болачны, што стаяў ля ўходу ў будан; і ўставаў увесь люд, кланяўся кажны ля уходу будану свайго. 11 I гутарыў СПАДАР із Масеям відам у від, бы гутарыў хто з прыяцелям сваім; і ён зварачаўся да табару; а слугачы ягоны Ігошуа Нунянок, маладзён, не адхінаўся з нутра будану.

12 I сказаў Масей СПАДАРУ: „Гля, Ты кажаш Імне:,Узьвядзі люд гэты"; а Ты не азнайміў імне, каго пашлеш з імною, і Ты сказаў:,Я знаю цябе наймя, і таксама ты прыдбаў ласку ў ваччу Маім'. 13 I цяпер, калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, то малю: азнаймі імне дарогу Сваю, і я пазн а ю Цябе, каб прыдбаць ласку ў ваччу Тваім; і паглядзі, бо гэты народ люд Твой". 14 Спадар сказаў:,,Від Мой пойдзе перад табою, і супакою цябе". 15 I сказаў Яму: „Калі ня пойдзе від Твой, то й не ўзьвядзі нас адгэтуль; 16 Бо з чаго я пазнаю, што я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, я а люд Твой? Ці ня з тога, як Ты пойдзеш із намі? Тады я а люд Твой будзем адрозьнены ад кажнага люду, каторы ё на відзе зямлі".

17 I сказаў СПАДАР Масею: „I гэта слова, каторае ты казаў, Я зраблю, бо ты знайшоў ласку ў ваччу Маім, і Я знаю цябе наймя".

18 I сказаў: „Пакажы імне, калі ласка, славу Сваю". 19 I сказаў:,,Я правяду перад відам тваім усю дабрыню Сваю, і агалашу ў імя СПАДАРОВА перад табою; і над кім зьмілавацца - зьмілуюся, каго пажалець - пажалею". 20 I сказаў: „Ня можаш абачыць віду Майго, бо ня можа абачыць Мяне чалавек і застацца жывы". 21 I сказаў СПАДАР: „Во месца ў мяне: і станаўко стань на гэтай ск а ле. 22 I будзе, што, як пойдзе слава Мая, то Я пастанаўлю цябе ў ськепіне ск а лы, і пакрыю цябе даланёю Сваёю, пакуль не прайду. 23 I як здыйму даланю Сваю, ты абачыш Мяне адзаду, а Від Мой ня будзе відаць".


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 63 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница| Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)