Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 1 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

1 I во ймёны сыноў Ізраелявых, каторыя прышлі да Ягіпту зь Якавам, увыйшлі кажны з домам сваім: 2 Рувін, Сымон, Леў а Юда, 3 Іссасхар, Завулон а Венямін, 4 Дан а Неффалім, Ґад а Ашэр. 5 I было ўсіх душаў, што вышлі ізь сьцёгнаў Якававых, было семдзясят, а Язэп быў у Ягіпце. 6 I памер Язэп, і ўсі браты ягоныя, і ўвесь род тый; 7 А дзеці Ізраеля выпладзіліся а раіліся а намнажыліся а змагутнелі вельмі, вельмі, і напоўнілася зямля тая ім і.

8 I паўстаў новы кароль у Ягіпце, каторы нязнаў Язэпа. 9 I сказаў люду свайму: „Вось, люд Ізраеляў вялікі й дужшы за нас. 10 Дайце перахітруем яго, каб ён не размнажыўся; і як здарыцца вайна, і злучыцца таксама ён із вараг а мі нашымі, і будзе ваяваць із намі, і ўзыйдзе ізь зямлі". 11 I пастанавіў над ім зьбіраньнікаў падачкаў уціскаць яго цяжарамі. I ён збудаваў месты складаў Фараону - Піфон а Рамсэс. 12 I колькі ўціскалі яго, толькі ён мнажыўся і так пашыр а ўся. I яны н е марасьц і ліся з прычыны дзяцей Ізраелявых. 13 I паняволілі Ягіпцяне сыноў Ізраелявых уціскам, 14 I рабілі гаркім жыцьцё іхнае цажкою работаю глінаю а цэглаю, і ўсялякаю работаю палявою, і ўсімі работамі, каторыя с і лілі рабіць із уціскам.

15 I сказаў кароль Ягіпецкі бабкам Гэбрэйкам, з каторых аднае імя было Шыфа, а імя другое Фуа, 16 I сказаў: „Як вы будзеце бабіць у Гэбрэяк і абачыце на радзельным ложку, калі будзе сын, дык забіце яго; а калі дачка, дык няхай застанецца жывая". 17 I баяліся бабкі Бога, і не рабілі так, як казаў ім кароль Ягіпецкі; і пакідалі дзеці жывыя. 18 I гукн у ў кароль ягіпецкі бабкі, і сказаў ім: „Чаму вы робіце гэта, што пакідаеце дзеці жывыя?" 19 Бабкі сказалі Фараону: „Гэбрэйскія жанкі не такія, як ягіпецкія; яны жвавыя, і яны родзяць перш, чымся прыйдзе да іх бабка". 20 I чыніў дабро Бог бабкам; і люд мнажыўся і вельмі дужэў. 21 I сталася: затым што бабкі баяліся Бога, дык Ён учыніў ім дамы.

22 I загадаў Фараон усяму народу свайму, кажучы: „Кажнага сына, каторы народзіцца, к і дайце ў раку; а кажную дачку пакідайце жывую".

2 I пайшоў чалавек із дому Левага, і ўзяў сабе дачку Леваву. 2 I зачал а тая жонка, і нарадзіла сына, і бачыла яго, што ён харошы, і хавала яго тры месяцы. 3 Але не магла даўжэй хаваць яго, узял а каробку з трысьціны і асмаліла яе асфальтам а смалою; і палажыла ў яе дзецянё, і пастанавіла ў трысьніку ля берагу ракі. 4 I стаяла сястра ягоная воддаль, каб ведаць, што станецца яму.

5 I зышла дачка Фараонава мыцца ў раццэ, а дзеўкі ейныя хадзілі ля ракі. I яна абачыла каробку сярод трысьніку, і паслала служэбку сваю ўзяць яе. 6 I адчыніла, і абачыла яго - гэта дзецянё; і вось, хлопчык плача; і зжалілася над ім, і сказала: „Зь дзяцей гэбрэйскіх гэта". 7 I сказала сястра ягоная дачцэ Фараонавай: „Ці не схадзіць імне і ці ня гукн у ць да цябе жонку - мамку з Гэбрэяк, каб яна мамчыла гэтае дзецянё". 8 I сказала ёй дачка Фараонава: „Схадзі".

I пайшла дзявушчая дзеўка, і пагук а ла маці дзецяняці. 9 I сказала ёй дачка Фараонава: „Панясі сабе дзецянё гэтае і мамч яго імне; я дам табе тваю плату". Жонка ўзял а дзецянё і мамчыла яго.

10 I вырасла дзецянё, і яна прывяла яго да дачкі Фараонавае, і ён быў у яе за сына, і назвала імя ягонае: Масей, і казала яна, „Бо з вады я выцягнула яго".

11 I было тых дзён: і вырас Масей, і вышаў да братоў сваіх, і абачыў цяжк і я работы іхныя; і абачыў, што Егіпцян і н б'ець аднаго Гэбрэя з братоў ягоных. 12 I абярнуўся туды-сюды, і бачачы, што нікога няма, і ён забіў Ягіпцяніна, і схаваў яго ў пяску.

13 I вышаў ён назаўтрае, і во, два Гэбрэі вадзяцца; I сказаў ён ліхому: „Нашто ты б'еш бліжняга свайго?" 14 I тый сказаў: „Хто пастанавіў цябе начэльнікам а судзьдзёй над намі? Ці не забіць мяне манішся ты, як забіў Егіпцян і на?" I зьлякаўся Масей, і сказаў: „Пэўне стала ведама гэта". 15 I пачуў Фараон праз гэтую справу, і глядзеў забіць Масея.

I ўцёк Масей ад Фараона, і жыў у зямлі Мідзянскай, і сеў ля студні. 16 У сьвятара Мідзянскага сем дачок. I яны прышлі, і насілялі, і напоўнілі карыты, напаіць драбны статак айца свайго. 17 I прышлі пастухі, і адагналі іх. I ўстаў Масей, і памог ім, і напаіў драбны статак іхны. 18 I прышлі яны да Рагуеля, айца свайго, і ён сказаў ім: „Што вы так борзда прышлі сядні?" 19 Яны сказалі: „Егіпцянін уратаваў нас ад пастухоў і нават насіляў нам вады, і напаіў драбны статак". 20 Ён сказаў дачкам сваім: „Ідзе ж ён? Чаму вы пакінулі таго чалавека? Гукніце яго, і няхай есьць хлеб".

21 I ўпадабаў Масей жыць у гэтага чалавека, і ён выдаў за Масея дачку сваю Цыпору. 22 I яна нарадз і ла сына, і назваў яго імя Ґіршон; бо, казаў ён, „Я стаў чужніком у чужой зямлі".

23 I было за шмат дзён тых: і памер кароль ягіпецкі. I ўздыхалі дзеці Ізраелявы ад работы, і крычэлі, і ўзышоў крык іхны да Бога з прычыны работы. 24 I пачуў Бог стагнаньні іхныя, і ўспомнеў Бог змову сваю з Абрагамам, Ісаком а Якавам. 25 I глянуў Бог на дзеці Ізраелявы, і пазнаў Бог.

3 I Масей пасьціў драбны статак у Ефора, сьця свайго, сьвятара Мідзянскага. I павёў ён чараду за пустыню, і прышоў да гары Божае Горыў. 2 I зьявіўся яму Ангіл СПАДАРОЎ у поламені агню з пасярод цярнёвага куста. I абачыў, і во, цярнёвы куст гарэў агнём, але куст ня нішчэў. 3 I сказаў Масей: „Зьвярну ж а гляну на вялікую зьяву гэтую, чаму куст не згарае". 4 I абачыў СПАДАР, што ён абярнуўся глядзець, і гукн у ў яго Бог ізь сярэдзіны куста, і сказаў: „Масею; Масею!" Ён сказаў:,,Во я!" 5 I сказаў: „Ня бліжся сюды; разуй вобуй свой з ног сваіх, бо месца, на катором ты стаіш, зямля сьвятая яна". 6 I сказаў:,,Я Бог айца твайго, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава". I закрыў Масей від свой, бо баяўся глянуць на Бога. 7 I сказаў СПАДАР: „Я добра бачыў гароту народу Свайго, каторы ў Ягіпце, і крык ад прыганятых іхных я пачуў, бо я ведаю болі іхныя, 8 I Я зышоў, каб выбавіць яго ад рукі Ягіпцян і ўзьв е сьці яго ізь зямлі гэтае да зямлі добрае а прасторнае, да зямлі, што цячэць малаком а мёдам, да месца Канаанян, Гэцічаў, Аморэяў, Ферэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў. 9 I цяпер вось, крык сыноў Ізраелявых дайшоў да мяне, Я таксама бачу ўціск, якім Ягіпцяне ўціскаюць іх. 10 I цяпер пайдзі: Я пашлю цябе да Фараона; і вывядзі зь Ягіпту народ Мой, сыноў Ізраелявых". 11 I сказаў Масей Богу: „Хто я, каб ісьці імне да Фараона і каб імне вывесьці сыноў Ізраелявых зь Ягіпту?" 12 I сказаў:,,Бо Я ё з табою, і во табе знак, што Я паслаў цябе: як ты вывядзеш народ ізь Ягіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары". 13 I сказаў Масей Богу: „Вось, я прыйду да сыноў Ізраелявых і скажу ім:,Бог айцоў вашых паслаў мяне да вас'. А яны скажуць імне:,Як Яго імя?' Што сказаць імне ім?" 14 I сказаў Бог Масею: „Я Ё, Каторы Ё". I сказаў: „Гэтак скажы сыном Ізраелявым:,Я Ё паслаў мяне да вас' ". 15 I сказаў яшчэ Бог Масею: „Гэтак скажы сыном Ізраелявым:,СПАДАР, Бог айцоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава паслаў мяне да вас!' Гэта імя Мае на векі, і гэта памятка празь Мяне з роду ў род. 16 Ідзі, зьбяры старцоў Ізраелявых і скажы ім:,СПАДАР, Бог айцоў вашых, зьявіўся імне, Бог Абрагама, Ісака а Якава, кажучы: „Я запраўды ўспомнеў вас і што робіцца вам у Ягіпце. 17 I сказаў: Я ўзьвяду вас ад уціску ягіпецкага да зямлі Канаанян, Гэцічаў, Аморэяў, Фэрэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў, да зямлі, што цячэць малаком а мёдам"'. 18 I яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты а старцы Ізраелявы да караля Ягіпецкага, і скажыце яму:,СПАДАР, Бог Гэбрэяў, гукнуў нас; і цяпер дай нам ісьці дарогаю трох дзён на пустыню, каб мы абраклі СГІАДАРУ, Богу нашаму'. 19 I Я ведаю, што ня дасьць вам кароль ягіпецкі йсьці, і нават ня дасьць пры Маёй руццэ дужой. 20 I выцягну рук у Сваю, і паб'ю Ягіпцян усімі чудосамі Сваімі, каторыя ўчыню сярод яго, і просьле гэтага ён адпусьце вас. 21 I дам ласку народу гэтаму ў вачох Ягіпцян; і будзе: як пойдзеце, то ня пойдзеце з пустымі рукамі; 22 Але папросе жонка ў суседкі свае і ў жывучай у доме ейным судзіны срэбнае а судзіны залатое, і адзежаў; і вы адзенеце ў іх сыноў сваіх і дачкі свае, і спустошыце Ягіпет".

4 І адказаў Масей, і сказаў: „А калі яны не павераць імне і не паслухаюць голасу майго, бо скажуць:,Не зьявіўся табе СПАДАР' ". 2 I сказаў яму СПАДАР: „Што гэта ў руццэ ў цябе?" Ён адказаў: „Посах". 3 I сказаў: „Кінь яго на зямлю". I ён кінуў яго на зямлю, і стаў гадам; і ўцякаў Масей ад яго. 4 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні рук у і схапі моцна яго за хвост!" Ён выцягнуў рук у сваю і моцна ўхапіў яго, і ён стаў посахам у далані ягонай, 5 - „Каб паверылі, што зьявіўся табе СПАДАР, Бог айцоў іхных, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава".

6 I сказаў СПАДАР яму яшчэ: „Улажы рук у сваю сабе ў заўлоньне". I ён улажыў рук у сваю сабе ў заўлоньне, і выняў, і вось, рука ягоная пракажаная, як сьнег. 7 I сказаў: „Зьвярні руку сваю сабе ў заўлоньне". I ён зьвярнуў руку сваю сабе ў заўлоньне. I выняў яе із заўлоньня свайго, і вось, яна ізноў стала, як цела ягонае. 8 „I будзе, што калі яны не павераць табе і не паслухаюць голасу першага знаку, дык павераць голасу знаку апошняга. 9 I будзе, што калі не павераць таксама двум гэтым знаком і не паслухаюць голасу твайго, то вазьмі з ракі вады і вылі на сушу, і будзе, што стане крывёй на сушы вада, каторую ты возьмеш із ракі".

10 I сказаў Масей СПАДАРУ:.»О Спад а ру, чалавек я нявымоўны ад учорах і заўчора, таксама адгэнуль, як Ты гукаў да слугі Свайго, бо я цяжк і х вуснаў і цяжкое мовы". 11 I сказаў СПАДАР яму: „Хто ўчыніў вусны чалавеку? хто робе немым або глухім, або відучым, або нявісным? ці ня Я СІІАДАР? 12 I цяпер пайдзі; і Я буду з вуснамі тваімі, і наўчу цябе, што табе г у каць". 13 I сказаў:,,О Спад а ру! пашлі, прашу, таго, каго паслаці маеш". 14 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Масея, і Ён сказаў: „Ціж ня ёсьць Аарон, брат твой, Левіт? Я ведаю, што добра г у кае ён, і таксама вось, ён выйдзе наўпярэймы табе, і, абачыўшы цябе, узрад у ецца ў сэрцу сваім; 15 I ты будзеш яму г у каць і ўкладаць словы ў вусны ягоныя; і Я буду з вуснамі тваімі і з вуснамі ягонымі, і буду вучыць вас, што вам рабіць. 16 I будзе г у каць ён замест цябе да народу. I ён будзе табе за вусны, а ты будзеш яму замест Бога. 17 I посах гэты возьмеш у рук у сваю, каторым зробіш гэныя знакі.

18 I пайшоў Масей, і зьвярнуўся да Ефора, сьця свайго, і сказаў яму: „Пайду ж я і зьвярнуся да братоў сваіх, каторыя ў Ягіпце, і пагляджу, ці жывы яны яшчэ?" I сказаў Е фор Масею: „Ідзі ў супакою".

19 I сказаў СПАДАР Масею ў Мідзе:,,Пайдзі, зьвярніся да Ягіпту, бо памерлі ўсі людзі, каторыя шукалі душы твае".

20 I ўзяў Масей жонку сваю і сыноў сваіх, і пасадзіў іх на асла, і зварачаўся да зямлі Ягіпецкае. I ўзяў посах Божы ў рук у сваю.

21 I сказаў СПАДАР Масею: „Як пойдзеш, каб зьвярнуцца да Ягіпту, вось, усі чудосы, каторыя Я палажыў у рук у тваю, зрабі іх перад Фараонам. А Я закаляню сэрца ягонае, і ён не адпусьце люду. 22 I скажы Фараону:,Гэтак кажа СПАДАР: сын Мой, пяршак Мой - Ізраель. 23 Я кажу табе: адпусьці сына Майго, каб ён служыў Імне; а калі адмовішся адпусьціць яго, дык вось, Я заб'ю сына твайго, першака твайго ".

24 I было ў дарозе: у начулішчу пераняў яго СПАДАР і шукаў забіць яго. 25 I Цыпора ўзял а крэмень, і абрэзала канцавую скурку плоці сына свайго, і дакранулася да ног ягоных, і сказала: „Пэўне ты малады крыві імне". 26 I адступіў ад яго. Тады яна сказала: „Малады крыві - з абразаньня".

27 I сказаў СПАДАР Аарону: „Ідзі наўпярэймы Масею на пустыню". I ён пайшоў, і стрэўся зь ім ля гары Божае, і пацалаваў яго. 28 I пераказаў Масей Аарону ўсі словы СПАДАРОВЫ, Каторы яго паслаў, і ўсі знакі, каторыя Ён расказаў яму.

29 I пайшоў Масей із Ааронам, і зьберлі яны ўсіх старцоў сыноў Ізраелявых; 30 і пераказаў Аарон усі словы, каторыя казаў СПАДАР Масею, і зрабіў знак і перад ачмі люду. 31 I паверыў народ. I яны пачулі, што СПАДАР даведаўся да сыноў Ізраелявых і што Ён абачыў гароту іхную, і сьхінуліся і пакланіліся.

5 І потым прышлі Масей а Аарон, і сказалі Фараону: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў:,Адпусьці люд Мой, і яны будуць сьвяціць Імне на пустыні' ".2 І Фараон сказаў: „Хто такі СПАДАР, каб я паслухаў голасу Ягонага адпусьціць Ізраеля? Я ня знаю СПАДАРА і таксама Ізраеля не адпушчу". 3 I яны сказалі: „Бог Гэбрэяў стрэўся з намі, дазволь нам пайсьці, калі ласка, тры дні дарогі на пустыню, і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, каб ня выцяў нас морам або мячом". 4 I сказаў ім кароль Ягіпецкі: „Нашто, Масею а Аароне, перакажаеце люду ў ягонай працы? Ідзіце да цяжараў сваіх". 5 I сказаў Фараон: „Вось, чысьлены цяпер люд у зямлі гэтай, а вы прычыняеце, каб яны перасталі займацца цяжарамі сваімі". 6 I расказаў Фараон таго дня прыганятым люду і нагляднікам над імі, кажучы: 7 „Наперад не давайце людзём саломы рабіць цэглу, як учорах а заўчора; няхай яны ходзяць і зьбіраюць салому сабе. 8 А лік цэглы, каторы яны робяць, як учорах а заўчора вы налажыце на іх і ня меншыце зь яго; бо яны ляныя, затым і крычаць:,Пойдзем, абрачэм Богу нашаму'. 9 Няхай пацяжэе работа над людзьмі, хай яны робяць і не займаюцца манлівымі гаворкамі".

10 I вышлі прыганятыя люду і нагляднікі ягоныя, і сказалі люду, кажучы:,,Гэтак кажа Фараон:,Не даю вам саломы; 11 Самы йдзіце, бярыце сабе салому, ідзе знойдзеце. А з работаў вашых нічагусенькі ня менее'". 12 і рассыпаўся люд па ўсёй зямлі ягіпецкай, зьбіраць іржэўнік замест саломы. 13 А прыганятыя прынук а лі, кажучы: „Канчайце норму работы свае ў дзень яе, як калі был а салома". 14 I білі нагляднікаў із сыноў Ізраелявых, каторых пастанавілі над імі прыганятыя Фараонавы, кажучы: „Чаму ня скончылі вы заўчора, учора й сядні прызначанае вам нормы вырабляньня цэглы, як было дагэтуль?"

15 I прышлі нагляднікі сыноў Ізраелявых, і крычэлі на Фараона, кажучы:,,Чаму ты так абходзішся із слугамі сваімі? 16 Саломы не даюць слугам тваім, а цэглу, кажуць нам, рабіце. I вось, слугаў тваіх б'юць; і грашыць люд твой". 17 Але ён сказаў: „Дзяньгубы вы, дзяньгубы; затым вы кажаце:,Iдзіма й абрачыма СПАДАРУ'. 18 I цяпер пайдзіце, рабіце, і саломы не дадуць вам, а прызначаную цэглу давайце". 19 I абачылі нагляднікі сыноў Ізраелявых сябе ў бядзе ў словах: „Ня меншыце цэглы, а кажны дзень рабіце норму таго дня".

20 I стрэлі яны Масея а Аарона, каторыя стаялі, сустрэць іх, як яны вышлі ад Фараона, 21 I сказалі ім: „Няхай глядзіць СПАДАР на вас і судзе, бо вы зрабілі нас непахнючымі ў ваччу Фараона і ў вачох слугаў ягоных, каб даць меч у рукі іх забіць нас".

22 I зьвярнуўся Масей да СПАДАРА, і сказаў: „СПАДАРУ, чаму Ты ліха дзеяў гэтаму люду, чаму ты паслаў мяне? 23 Бо адгэнуль, як я прышоў да Фараона, каб г у каць імям Тваім, пагоршылася люду гэтаму; а выбавіць, - Ты ня выбавіў люду Свайго!"

6 І сказаў СПАДАР Масею:,,Цяпер пабачыш ты, што Я ўчыню з Фараонам, бо моцнаю рукою ён адашлець іх і моцнаю рукою ён выжане іх ізь зямлі свае". 2 I г у каў Бог да Масея, і сказаў яму: „Я СПАДАР. 3 I зьяўляўся Я Абрагаму, Ісаку а Якаву як Бог Усемагучы, а зь імям СПАДАР я ня вызнаўся ім. 4 I Я ўстанавіў змову Сваю зь імі, каб даць ім зямлю Канаанскую, зямлю падарожжаваньня іхнага, у каторай яны падарожжавалі. 5 I таксама Я чуў стогны сыноў Ізраелявых праз тое, што Ягіпцяне дзяржаць іх у няволі, і ўспомнеў змову Сваю. 6 Затым скажы сыном Ізраелявым:,Я СПАДАР, і вывяду вас з-пад цяжараў Яґіпцян, і выратую вас ізь няволі іхнае, і выбаўлю вас цаўём выцягненым і судамі вялікімі. 7 I вазьму вас сабе за люд, і буду Вам Богам, і вы даведаецеся, што Я СПАДАР, Бог ваш, Каторы вывеў вас з-пад цяжараў Ягіпецкіх. 8 I прывяду вас да тае зямлі, праз каторую Я падняў руку сваю, даць яе Абрагаму, Ісаку а Якаву, і дам вам яе на спадак. Я СПАДАР'".

9 I г у каў Масей гэтак сыном Ізраелявым; але яны ня слухалі Масея з прычыны малога духа і цяжыні работаў.

10 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 11 „Уйдзі, скажы Фараону, каралю Ягіпецкаму, няхай выпусьце сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае". 12 I сказаў Масей перад СПАДАРОМ, кажучы: „Вось, сынове Ізраелявы не паслухалі мяне; і як жа паслухае мяне Фараон? А я неабрэзаных вуснаў".

13 I г у каў СПАДАР Масею а Аарону, і расказаў ім казаць сыном Ізраелявым і Фараону, каралю Ягіпецкаму, вывесьці сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае.

14 Гэта начэльнікі дамоў айцоў іхных: сыны Рувінавы, першака Ізраелявага: Ганох а Фалу, Гецрон а Хармі: гэта радзімы Рувінавы. 15 I сынове Сымонавы: Емуель а Ямін а Огад а Яхін а Цогар а Саўла, сын Канаанянкі: гэта радзімы Сымонавы. 16 I вось гэтыя ймёны сыноў Левавых, подле пакаленьняў іхных: Ґіршон а Кагаф а Мерары. А год жыцьця Левавага было сто трыццаць сем год. 17 Сыны Гіршонавы: Ліўні а Шымей подле радзімаў іхных. 18 I сыны Кагафовы: Амрам а Іцгар а Гэўрон а Ўзыель. А год жыцьця Кагафава было сто трыццаць тры гады. 19 I сыны Мераравы: Маглі а Мушы. Гэта радзімы Левавы подле родаў і хных. 20 I ўзяў Амрам Ёхаведу, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона а Масея. А год жыцьця Амрамавага было сто а трыццаць а сем год. 21 I сыны Іцгаровы: Кора а Нефеґ а Зыхры. 22 I сыны ўзыелявы: Місайла а Елцафан а Сыхры. 23 I Аарон узяў сабе за жонку Альжбету, дачку Амінадававу, сястру Наасонаву; і яна нарадзіла яму Надава а Агіву, Элеазара а Іфамара. 24 I сыны Корыны: Асыр а Елкана а Авасаф: Гэта радзімы Корыны. 25 I Елеазар, сын Ааронаў, узяў сабе за жонку з дачок Путыелевых; і яна нарадзіла яму Фінеса. Во гэта начэльнікі айцоў лявіцкіх подле радзімаў іхных. 26 Гэта Аарон а Масей, каторым сказаў СПАДАР: „Вывядзіце сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае подле войскаў іхных". 27 Яны тыя, каторыя казалі Фараону, каралю Ягіпецкаму, каб вывесьці сыноў Ізраелявых ізь Ягіпту; гэта Масей а Аарон. 28 I гэта было ў дзень, як СПАДАР г у каў Масею ў зямлі Ягіпецкай.

29 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: „Я СПАДАР. Г у кай Фараону, каралю Ягіпецкаму, усе, што Я кажу табе". 30 I Масей сказаў перад СПАДАРОМ: „Вось, я неабрэзаных вуснаў; і як жа паслухае мяне Фараон?"

7 I сказаў СПАДАР Масею: „Гля, я пастанавіў цябе за бога Фараону; Аарон, брат твой, будзе тваім прарокам. 2 Ты будзеш казаць усе, што Я раскажу табе; а Аарон, брат твой, будзе г у каць Фараону, і ён выпусьце сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае. 3 I Я закаляню сэрца Фараонава, і размнаж у знак і свае і чудосы свае ў зямлі Яґіпецкай. 4 I не паслухае вас Фараон, і Я ўзлажу рук у Сваю на Ягіпет. I вывяду войска Свае, люд Свой, сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае - судамі вялікімі. 5 I даведаюцца Ягіпцяне, што Я СПАДАР, як выцягну руку сваю на Ягіпет і вывяду сыноў Ізраелявых з памеж іх".

6 I ўчыніў Масей а Аарон; як расказаў ім СПАДАР, так яны і ўчынілі. 7 I Масею было асьмідзясят, а Аарону асьмідзясят тры гады, як г у калі яны да Фараона.

8 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 9 „Калі скажа вам Фараон, кажучы:,3ьдзейце чуда', дык ты скажы Аарону: Вазьмі посах свой і кінь перад Фараонам'; - ён стане смокам".

10 I прышоў Масей а Аарон да Фараона, і ўчынілі так, як расказаў СПАДАР. I кінуў Аарон посах свой перад Фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаў смокам. 11 I гукн у ў таксама Фараон мудрыцоў а чараўнікоў, і зрабілі таксама яны, тайнаведы ягіпецкія, тайнымі ўменьнямі сваімі. 12 I кінуў кажны посах свой, і яны абярнуліся ў смокі, і глынуў посах Ааронаў іхныя пасах і. 13 I закалянела сэрца Фараонава, і ён не паслухаў іх, як казаў СПАДАР.

14 I сказаў СПАДАР Масею: „Ацяжарылася сэрца Фараонава; ён адмаўляецца выпусьціць люд. 15 Пайдзі да Фараона нараніцы: вось, ён выйдзе да вады, ты стань наўпяроймы яму на беразе ракі; і посах, каторы абарачаўся ў гада, возьмеш у руку сваю. 16 I скажы яму,СПАДАР, Бог Гэбрэяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: „Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць імне на пустын і; а вось, ты не паслухаў дагэтуль". 17 Гэтак кажа СПАДАР:,,3 гэтага ты пазнаеш, што Я СПАДАР: вось, Я б'ю посахам, што ў маёй руццэ, па вадзе, каторая ў раццэ, і яна абернецца ў кроў; 18 I рыба, каторая ў раццэ, здохне, і рака стане сьмярдзючай, і агідна будзе Яґіпцянам піць ваду з ракі".

19 I сказаў СПАДАР Масею:,,Скажы Аарону:,Вазьмі посах свой і выцягні рук у сваю на воды Ягіпцян: на рэкі іхныя, на цуркі іхныя, на ставы іхныя і на ўсялякае зборышча водаў іхных; і будуць крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай, і ў дзярвяным і ў каменным судзьдзю'". 20 I зрабілі так Масей а Аарон, як расказаў СПАДАР. I падняў посах, і выцяў па вадзе, што ў раццэ, перад ачыма Фараона і перад ачмі слугаў ягоных, і абярнулася ўся вада, што ў раццэ, у кроў; 21 I рыба, што ў раццэ, падохла, і засьмярдзелася рака, і не маглі Ягіпцяне піць вады з ракі; і был а кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай. 22 I зрабілі так тайнаведы Ягіпецкія тайным уменьням сваім. I закалянела сэрца Фараонава, і не паслухаў іх, як казаў СПАДАР. 23 I завярнуўся Фараон, і пайшоў да дому свайго; і не павярнуў сэрца свайго да гэтага. 24 I кап а ў увесь Ягіпет у ваколіцах ракі ваду піць, бо не маглі піць вады з ракі. 25 I споўнілася сем дзён просьле таго, як СПАДАР выцяў раку.

8 І сказаў СПАДАР Масею: „Прыдзі да Фараона і скажы яму:,Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць Імне. 2 Калі ж ты адмаўляешся выпусьціць, дык вось, Я вытну ўсі граніцы твае жабамі. 3 I вырае рака жабы, і яны ўзыйдуць, і ўвыйдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго і служэбкі твае, і ў печы твае, і ў дзежы твае, 4 I на цябе, і на люд твой, і на ўсіх слугаў тваіх узыйдуць жабы' ".

5 I сказаў СПАДАР Масею: „Скажы Аарону:,Выцягні рук у сваю з посахам сваім на цуркі а на рэкі а на азёры, і ўзьвядзі жабы на зямлю Ягіпецкую' ". 6 I выцягнуў Аарон руку сваю на воды Яг і пецкія; і ўзышлі жабы, і пакрылі зямлю Ягіпецкую. 7 I зрабілі так тайнаведы тайным уменьням сваім, і ўзьвялі жабы на зямлю Ягіпецкую. 8 I гукн у ў Фараон Масея а Аарона, і сказаў: „Маліце СПАДАРА, каб Ён адд а ліў жабы ад мяне й ад люду майго, і я выпушчу люд, і абракуць СПАДАРУ". 9 I сказаў Масей Фараону: „Дазволь усьціць цябе, прызнач, калі маліць за цябе, і за слугаў тваіх, і за люд твой, каб жабы был і зьнішчаны ў цябе, у дамох тваіх, і застал і ся адно ў раццэ". 10 Ён сказаў: „Назаўтрае". I сказаў: „Подле слова твайго, каб ты даведаўся, што няма як СПАДАР Бог наш. 11 I адвернуцца жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад слугаў тваіх, і ад люду твайго; адно ў раццэ застануцца". 12 I вышлі Масей а Аарон ад Фараона; і Масей гук а ў да СПАДАРА праз жабы, як ён прызначыў Фараону. 13 I ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага: жабы здохлі ў дамох, і ў дварох, і на палёх. 14 I пазгарталі іх кучамі, кучамі, і засьмярдзелася зямля. 15 I абачыў Фараон, што сталася палёгка, і ацяжарыў сэрца свае, і не паслухаў іх, як і казаў СПАДАР.

16 I сказаў СПАДАР Масею: „Скажы Аарону:,Выцягні посах свой і вытні ў пыл зямлі, і абернецца пыл у вошы па ўсёй зямлі Ягіпецкай'". 17 I зрабілі яны так: і выцягнуў Аарон руку сваю з посахам сваім, і выцяў у пыл зямлі, і сталіся вошы на людзёх і на статку. Увесь пыл земны стаў вашмі ў вусёй зямлі ягіпецкай. 18 I зрабілі так тайнаведы сваім тайным уменьням, каб вывесьці вошы, але не маглі. I был і вошы на людзёх і на статку. 19 I сказалі тайнаведы Фараону: „Палец Божы гэта". Але сэрца Фараонава закалянела, і ён не паслухаў іх, як і казаў СПАДАР.

20 I сказаў СПАДАР Масею: „Устань рана нараніцы і стань перад Фараонам. Вось, ён ідзець да вады, і ты скажы яму:,Гэтак казаў СПАДАР: „Выпусьці люд Мой, каб ён служыў Імне. 21 Бо калі ня выпусьціш люду Майго, дык вось, Я пашлю на цябе, і на слугаў тваіх, і на люд твой, і ў дамы твае рой мухаў, і напоўняцца дамы Яґіпцян роям і таксама зямля, на каторай яны. 22 I аддзялю таго дня зямлю Ґошэн, што люд Мой ё на ёй, каб ня быў там рой, каб ты ведаў, што Я СПАДАР сярод зямлі. 23 Я зраблю розьніцу памеж люду Майго й люду твайго. Заўтра будзе знак гэты" ' " 24 I ўчыніў СПАДАР гэтак: і прыляцеў рой цяжк і м парадкам да дому Фараонавага, і да дому слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Ягіпецкую; гінула зямля ад раёў. 25 I гукн у ў Фараон Масея а Аарона, і сказаў ім: „Ідзіце, абрачыце Богу свайму ў зямлі". 26 I сказаў Масей: „Не належа рабіць гэтак, бо агіду Ягіпцянам абрачэм Спадару, Богу нашаму; вось, мы будзем абракаць, што ёсьць агіднае ў Ягіпцян, перад ачмі іхнымі, то ці не ўкамянуць яны нас? 27 Тры дні дарогі мы пойдзем на пустыню і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, як раскажа нам". 28 I сказаў Фараон:,,Я адпушчу вас, і будзеце абракаць Богу свайму на пустын і; толькі вельмі не адходзьце. Маліце за мяне". 29 I сказаў Масей: „Вось, я выходжу ад цябе, і памалю СПАДАРА, і адд а ляцца раі ад Фараона, і ад слугоў ягоных, і ад люду ягонага заўтра; голькі няхай Фараон балей не ашукуе, не адпушчаючы люду абрачы СПАДАРУ". 30 I вышаў Масей ад Фараона, і маліў СПАДАРА. 31 I ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага, і адд а ліў раі ад Фараона, ад слугаў ягоных і ад люду ягонага; не засталося ні воднага; 32 Але Фараон ацяжарыў сэрца свае таксама гэтым разам і не адпусьціў люду.

9 I сказаў СПАДАР Масею: „Уйдзі да Фараона і г у кай яму:,Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: „Адпусьці люд Мой, і будзе ён служыць Імне; 2 Бо калі ты адмовішся выпусьціць і будзеш яшчэ дзяржаць іх, 3 Дык вось рука СПАДАРОВА будзе на статку тваім, каторы ў палёх, на конях, на аслох, на вярблюдох, на буйным статку і на драбным статку; мор вельмі цяжк і. 4 I ўчыне СПАДАР падзел памеж статку ізраельскага й статку ягіпецкага, і ня здохіне нічога з усёга сыноў Ізраелявых" ' ". 5 I прызначыў СПАДАР час, кажучы: „Заўтра ўчыне СПАДАР гэтую справу ў зямлі". 6 I ўчыніў СГІАДАР гэтую справу назаўтрае, і паздыхаў увесь статак ягіпецкі; а із статку сыноў Ізраелявых ня здохла нічога. 7 I паслаў Фараон, і вось, ня здохла із статку Ізраелцаў ані воднага. I ацяжарэла сэрца Фараонава, і ён ня пусьціў люду.

8 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону: „Вазьміце сабе поўныя жмені попелу з вапельні, і няхай сыпне яго Масей к небу ў ваччу Фараонавым.

9 I станецца ён пылам па ўсёй зямглі Ягіпецкай, і будзе ён на людзёх і на жывёле ў запаленьню зь верадамі што йдуць у прыкісь, па ўсёй зямлі Ягіпецкай". 10 Яны ўзял і попелу з вапельні і сталі перад Фараонам. Масей сыпнуў яго к не- бу, і сталася запаленьне зь верадамі, што йдуць у прыкісь, на людзёх і на статку. 11 I не маглі тайнаведы ўстоіць перад Масеям з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на тайнаведах і на ўсіх Ягіпцянах. 12 I закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не паслухаў іх, як казаў СПАДАР Масею.

13 I сказаў СПАДАР Масею: „Устань нараніцы, і стань перад Фараонам, і скажы яму:,Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: „Пусьці люд Мой, і ён будзе служыць Імне; 14 Бо гэтым разам Я пашлю ўсі кары Мае ў сэрца Твае, і на слугаў тваіх, і на люд твой, каб ты даведаўся, што няма падобнага да Мяне на ўсёй зямлі; 15 Бо цяпер Я выцягнуў руку Сваю, дык зр а зіў бы цябе а люд твой морам, і ты выгублены быў бы ізь зямлі; 16 Але дзеля таго Я захаваў цябе, каб паказаць табе сілу Сваю, і каб агалашалі імя Мае па ўсёй зямлі. 17 Ты яшчэ вяльмуешся супроці люду Майго, каб не адпусьціць іх. 18 Вось, Я спушчу дажджом заўтра гэтага самага часу вельмі вялікі град, да каторага падобнага ня было ў Ягіпце ад дня яго закладзінаў аж дагэтуль. 19 I цяпер пашлі й забясьпеч статак свой і ўсе, што ёсьць у цябе ў полю; кажнага чалавека й жывёлу, што будуць засьпеты ў полю і не зьбяруцца ў дамы, і зыйдзе на іх град, і яны памруць"'". 20 Тыя із слугаў Фараонавых, каторыя ўлякаліся слова СПАДАРОВАГА, расказалі слугам сваім і чародам сваім уцячы двору; 21 А хто не зьвярнуў сэрца свайго да слова СПАДАРОВАГА, пакінуў слугаў сваіх і чароды свае ў полю.

22 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні рук у сваю к небу, і будзе град па ўсёй зямлі Ягіпецкай, на чалавека, на статак і на ўсю траву палявую ў зямлі ягіпецкай".


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 64 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница| Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)