Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Першая кніга Масеява - Быцьцё 1 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

СЬВЯТАЯ БІБЛЯ

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Ірына Васільева
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

Кнігі Старога Закону

Першая кніга Масеява - Быцьцё

1 На пачатку стварыў Бог нябёсы й зямлю.

2 А зямля был а бяз хормы а пустая, і цемнь была над бяздоньням; і Дух Божы лунаў над відам водаў.

3 I сказаў Бог: „Станься сьвятлі ня". I сталася сьвятліня. 4 I бачыў Бог тую сьвятліню, што добрая, і адлучыў Бог тую сьвятліню ад тае цемні. 5 I назваў Бог сьвятліню днём, а цемнь назваў ночай. I быў вечар, і была раніца: дзень адзін.

6 I сказаў Бог: „Станься прасьцяг сярод водаў і дзялі воды ад водаў". 7 I ўчыніў Бог прасьцяг, і адлучыў воды, што пад прасьцягам, ад водаў, што над прасьцягам. I сталася так. 8 I назваў Бог прасьцяг нябёсамі. I быў вечар, і была раніца: дзень другі.

9 I сказаў Бог: „Няхай зьбяруцца воды з пад нябёсаў у вадно месца, і няхай зьявіцца сухазем". I сталася так. 10 I назваў Бог сухазем зямлёю, а збор водаў назваў морамі. I бачыў Бог, што добра.

11 I сказаў Бог: „Няхай выдасьць зямля трав у, зяленіва сеючае семя, пладовае дзерва, што даець плод подле роду свайго, у каторым семя ягонае ў ім на зямлі". I сталася так. 12 I выдала зямля траву, зял е ніва, семя сеючае подле роду свайго, і дзерва, што даець плод, у каторым семя яго подле роду яго.I бачыў Бог, што добра. 13 I быў вечар, і была раніца: дзень трэйці.

14 І сказаў Бог: „Станьцеся сьветлы на прасьцязе нябёс, дзеля адрозьненьня дня ад ночы, і будуць на знак і а на поры а на дні а на га ды. 15 I будуць яны сьветламі на прасьцязе нябёс сьвяціць на зямлі. I сталася так. 16 I ўчыніў Бог тыя два сьветлы вялікія: сьветла вялікае, р а дзіць дзень, і сьветла малое, р а дзіць ноч, і гвезды. 17 I пастанавіў іх Бог на прасьцязе нябёс, сьвяціць на зямлю, 18 I р а дзіць дзень і ноч, і адлучаць сьвятліню ад цемні. I бачыў Бог, што добра. 19 I быў вечар, і была раніца: дзень чаць верты.

20 I сказаў Бог: „"Няхай выдадуць воды паўзуны, істу дыхаючую; і птуства няхай лётае над зямлёю скрозь прасьцяг нябё." 21 I стварыў Бог дзіўствы вялікія і ўсялякую поўзаючую істу дыхаючую, каторыя выдалі воды, подле роду іх, і ўсялякае птуства крылатае подле роду ягонага. I бачыў Бог, што добра. 22 I дабраславіў іх Бог, кажучы: „Пладзіцеся а множчася а напаўняйце воды ў морах, і птуства няхай множыцца на зямлі". 23 I быў вечар, і была раніца: дзень пяты.

24 I сказаў Бог: „Няхай выдасьць зямля дыхаючую істу подле роду ейнага, статак а паўзуны а жывёлу земную подле роду ейнага. I сталася так. 25 I ўчыніў Бог жывёлу земную подле роду ейнага, і статак подле роду ягонага, і ўсякага паўзуна зямлі подле роду ягонага. I бачыў Бог, што добра.

26 I сказаў Бог: „Учыніма чалавека на абраз наш, подле падобнасьці нашае; і няхай пануе над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і статкам, і ўсёй зямлёю, і ўсякім паўзуном, што поўзае па зямлі". 27 I стварыў Бог чалавека на абраз Свой, на абраз Божы стварыў яго; мужчыну й жонку стварыў іх.

28 I дабраславіў іх Бог, і сказаў ім: „Пладзіцеся а множчася а на паўняйце зямлю, і паддайце яе сабе, і пануйце над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і ўсялякім жывучым, што поўзае па зямлі".

29 I сказаў Бог: „Вось, Я даў вам усялякую траву, што выдаець ізь сябе насеньне, якая ё на відзе ўсяе зямлі, і ўсялякае дзерва, у каторым ё плод дзерва, што сее насеньне; гэта будзе вам на емя. 30 А ўсёй жывёле земнай, і ўсёй птушцы нябёснай, і ўсяму, што поўзае па зямлі, у каторым дыханьне жывое, даў Я ўсе зяленіва траўнае на жыр". I сталася так.

31 I бачыў Бог усе, што ўчыніў, і вось, добра вельмі ё. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты.

2 I дакончаны нябёсы й зямля і ўсе войска іх. 2 I дакончыў Бог сёмага дня дзела Свае, каторае Ён чыніў, і перастаў тварыць сёмага дня ўсе дзела свае, каторае ўчыніў. 3 I дабраславіў Бог сёмы дзень, і пасьвяціў яго; бо ў гэты перастаў тварыць усе дзела Свае, каторае тварыў Бог, каб чыніць.

4 Вось паходжаньне нябёсаў і зямлі, у стварэньню іх, у дзень, у каторым учыніў СПАДАР Бог зямлю й нябёсы, 5 I ўсялякія палявыя кусты, уперад чымся яны расьлі, і ўсялякую палявую траву, каторая дагэнуль не расла; бо СПАДАР Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і ня было чалавека рабіць зямлю. 6 I п а ра падыймалася ізь зямлі, і навадняла ўвесь від зямлі. 7 I ўхармаваў СПАДАР Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дых жыцьця, і стаў чалавек душою жывою.

8 I насадзіў СПАДАР Бог сад ув Эдэме, на ўсходзе, і памясьціў там чалавека, каторага ўхармаваў. 9 I вырасьціў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсялякае дзерва, прынаднае на пагляд і добрае на емя, і дзерва жыцьця сярод тога саду, і дзерва веданьня дабра й ліха.

10 I рака выходзіла з Эдэму дзеля навадненьня саду; і стуль падзялілася, і был і чатыры галоўныя рэкі. 11 I імя аднае Фісон: яна абцякае ўсю зямлю Гавіла, тую, ідзе золата; 12 I золата тае зямлі добрае; там ёсьць бдалях і камень анікс. 13 I імя другое ракі Ґігон: яна абцякае ўсю зямлю Куш. 14 Імя трэйцяе ракі Гідэкэль: яна цячэць перад Асыраю. I чацьвертая рака Еўфрат.

15 I ўзяў СПАДАР Бог чалавека, і асяліў яго ў садзе Эдэмскім, урабляць і сьцерагчы яго. 16 I расказаў СПАДАР Бог чалавеку, кажучы: „З кажнага дзерва ў садзе ты будзеш свабодна есьці; 17 Але зь дзерва веданьня дабра й ліха ня еж ізь яго; бо ў дзень, у каторым ты зьясі зь яго, сьмерцю памрэш".

18 I сказаў СПАДАР Бог: „Нядобра быць чалавеку адзінотнаму; ствару яму памачнік а, яму адказуючага". 19 I ўхармаваў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсю жывёлу палявую і ўсе птуства нябёснае, і прывёў да чалавека, каб бачыць, як ён назавець іх, і ўсе як назавець чалавек кажную дыхаючую істу, так і было імя ёй. 20 I назваў чалавек імёны ўсяму статку і птуству нябёснаму, і ўсім зьвяром палявым; але чалавеку не знайшлося памачніка, яму адказуючага.

21 I спусьціў Бог на чалавека цьвярды сон, і ён заснуў, і ўзяў адну із скабаў ягоных, і закрыў тое месца целам замест яе. 22 I пабудаваў СПАДАР Бог тую скабу, каторую выняў з чалавека, у жонку, і прывёў яе да чалавека. 23 I сказаў чалавек: „Во, гэтым разам косьць із косьцяў маіх і цела зь цела майго. Затым будзе яна звацца жонкаю, бо з мужа ўзята гэту".

24 Затым пакіне чалавек айца свайго й маці сваю, і прыліпне да жонкі свае, - і будуць целам адным.25 I был і абое голыя, чалавек і жонка ягоная, і не сароміліся.

3 Гад быў найхітрэйшы з усіх зьвяроў палявых, каторыя ўчыніў СПАДАР Бог. I сказаў жонцы: „Ці запраўды сказаў Бог:,Ня ежча ні зь якага дзерва із саду?' " 2 І сказала жонка гаду: „Садавін у зь дзерваў садовых ямо. 3 Але праз садавіну дзерва, што пасярод саду, сказаў Бог:,Ня ежча зь яго і не датыкайцеся да яго, каб вам не памерці' ".

4 I сказаў гад жонцы: „Не, не памрыц е сьмерцю; 5 бо ведае Бог, што ў дзень, у каторым вы зь яго есьці будзеце, і адчыняцца вочы вашыя, і будзеце, як Багове, што ведаюць дабро й ліха". 6 І бачыла жонка, што дзерва добрае да ежы, і што яно прынаднае ачом, і пажаданае тое дзерва дзеля веды; і ўзял а садавіну зь яго а ела; і дал а таксама мужу свайму зь ёю, і ён еў.

7 I адчыніліся вочы ў іх абаіх, І пазналі, што былі голыя; і сплялі фіґовае лісьцё, і зрабілі сабе папяразкі.

8 I пачулі голас СПАДАРА Бога, што хадзіў у садзе зь ветрам дзянным; і схаваўся чалавек і жонка ягоная ад віду СПАДАРА Бога памеж дзярэўя садовага.

9 I гукн у ў СПАДАР Бог чалавека, і сказаў яму: „Ідзе ты?" 10 I сказаў: „Голас Твой пачуў я ў садзе, і зьлякаўся, бо я голы, і схаваўся".

11 I сказаў: „Хто ж табе сказаў, што ты голы? ці ня з гэнага дзерва, з каторага Я заказаў табе есьці, ты еў?" 12 I сказаў чалавек: „Жонка, каторую Ты імне даў, яна дал а імне зь дзерва, і я паспытаўся".

13 I сказаў СПАДАР Бог жонцы: „Што ж ты ўчыніла?" Жонка сказала: „Гад спадмануў мяне, і я паспыталася". 14 I сказаў СПАДАР Бог гаду: „3а тое, што ты ўчыніў гэта, пракляты ты над усю жывёлу і над усі зьвяры палявыя; на бруху сваім ты будзеш хадзіць, і пыл жэрці будзеш усі дні жыцьця свайго. 15 I н е прыязьньства палажу меж цябе і меж жонкі, і меж семені твайго й семені ейнага; яно будзе мяжджуліць цябе ў галаву, а ты будзеш жыгаліць яго ў пяту".

16 Жонцы сказаў: „Памнажаючы памножу смутак твой і цяжарнасьць тваю; у смутку будзеш радз і ць дзеці; і да мужа твайго пацяга твая, і ён будзе панаваць над табою".

17 Адаму ж сказаў: „За тое, што ты паслухаў голасу жонкі свае і еў з тога дзерва, з каторага Я заказаў табе, кажучы:,Ня еж ізь яго', праклята зямля з твае прычыны, із смуткам будзеш жывіцца зь яе ўсі дні жыцьця свайго. 18 Церне а асот будзе расьці табе; і будзеш жывіцца палявою травою. 19 У поце віду свайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня зьвернешся да зямлі, бо зь яе ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл зьвернешся".

20 I назваў Адам імя жонкі свае: Ева, бо яна был а маці ўсіх жывучых.

21 I зрабіў СПАДАР Бог Адаму й жонцы ягонай адзежу скураную, і адзеў іх.

22 I сказаў СПАДАР Бог: „Вось, людзін а сталася як адзін із Нас, каб ведаць дабро й ліха; і цяпер як бы ня выцягнуў ён рукі свае, і ня ўзяў таксама зь дзерва жыцьця, і ня еў, і не пачаў жыць вечна". 23 I выслаў яго СПАДАР Бог із саду Эдэмскага, рабіць зямлю, з каторае ён узяты. 24 Дык выгнаў чалавека. I асяліў на ўсход ад саду Эдэмсмага херуваў зь мячом поламенным абаротным, сьцерагчы дарогу дзерва жыцьця.

4 Адам пазнаў Еву, жонку сваю, і яна зацяжарыла, і нарадз і ла Каіна, і сказала: „Адзяржала я чалавека - СПАДАРА''. 2 Адл і радз і ла брата ягонага Авеля. I быў Авель пастух авец, а Каін рабіў зямлю.

3 Пад канец дзён Каін прынёс і з пладоў зямлі дар Спадару. 4 I Авель прынёс, таксама ён, зь першародных авец, з упашчаных іх. I прыхінуўся СПАДАР да Авеля і да дару ягонага; 5 А да Каіна і да дару ягонага не прыхінуўся. I вельмі зьнемарасьціўся Каін, і апусьціўся від ягоны. 6 I сказаў СПАДАР Каіну: „Чаму ты зьнемарасьціўся і чаму апусьціў від свой? 7 Калі чыніш добра, ці не падыймаеш віду? А калі ня чыніш добра, то ў дзьвярох грэх ляжыць, яго цягне да цябе, але ты пануй над ім".

8 I казаў Каін Авелю, брату свайму. I як яны был і на полю, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго.

9 I сказаў СПАДАР Каіну: „Ідзе Авель, брат твой?" Ён адказаў: „Ня ведаю, ціж я вартаўнік брата свайго?" 10 I сказаў: „Што ты зрабіў? голас крыві брата твайго гук а е да Мяне ізь зямлі. 11 Дык цяпер пракляты ты ад зямлі, каторая адчыніла рот свой прыняць кроў брата твайго з рукі твае. 12 Як ты будзеш рабіць зямлю, яна ня будзе далей даваць сілы свае табе; ты будзеш выгнаньнікам а валацугаю на зямлі". 13 I сказаў Каін СПАДАРУ: „Большая к а ра за бяспраўе, чымся можна вытрываць. 14 Вось, выгнаў Ты мяне сядні зь віду зямлі, і ад віду Твайго схаваюся, і буду выгнаньнікам а валацугаю на зямлі; і будзе: кажны, хто знойдзе мяне, заб'ець мян е ". 15 I сказаў яму СПАДАР: „3а гэта кажнаму, хто заб'ець Каіна, сем разоў памсьціцца". I пазначыў СПАДАР Каіна знакам, каб не забіў яго кажны, хто знойдзе яго.

16 I пайшоў Каін ад віду СПАДАРОВАГА; і асяліўся ў зямлі туляньня, на ўсход ад Эдэму. 17 I пазнаў Каін жонку сваю, і яна зацяжарыла і нарадз і ла Гэноха. І збудаваў ён места; і назваў места імям сына свайго: Гэнох. 18 у Гэноха нарадзіўся Ірад; Ірад нарадзіу Мегіяеля; Мегіяель нарадзіў Мефусала; Мефусал нарадзіў Ламеха.

19 I ўзяў сабе Ламех дзьве жонкі; імя аднае: Ада, і імя другое: Цыла. 20 I Ада нарадз і ла Явала: ён быў ацец жывучых у буданох і меў стады. 21 I імя брата ягонага Ювал: ён быў ацец усіх дзяржачых гарпы а жалейкі. 22 I Цыла таксама нарадз і ла Тувалкаіна, каторы быў рамесьнік усялякае снадзі зь медзі а зялеза. I сястра Тувалкаінава Ноема.

23 I сказаў Ламех жонкам сваім: „Ада а Цыла! слухайце голасу майго, жонкі Ламехавы! прысл у хайцеся да мовы мае; бо я чалавека забіў сабе на рану і дзяцё сабе на шрам. 24 Калі сем разоў памсьціцца за Каіна, дык за Ламеха семдзясят і сем разоў".

25 I пазнаў Адам яшчэ жонку сваю, і яна нарадз і ла сына і назвала яго Сыф; бо „Бог прызначыў імне іншае патомства замест Авеля, бо забіў яго Каін".

26 У Сыфа таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго: Енос; тады пачал і гук а ць у імя СПАДАРОВА.

5 Гэта кніга родаў Адамовых: у дзень, як Бог стварыў чалавека, подле падобнасьці Божае ўчыніў яго. 2 Мужчыну й жонку стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя: людзін а, у дзень стварэньня іх. 3 I Адам жыў сто трыццаць год, і нарадзіў на падобнасьць сваю і подле абраза свайго, і назваў імя ягонае: Сыф. 4 I был і дні Адамовы, па нараджэньню ягоным Сыфа, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі. 5 I был і ўсі дні Адамовы, каторыя жыў, дзевяцьсот трыццаць год; і ён памер.

6 I жыў Сыф сто пяць год і нарадзіў Еноса. 7 I жыў Сыф, па ягоным нараджэньню Еноса, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі. 8 I был і ўсі дні Сыфавы дзевяцьсот двананцаць год; і ён памер.

9 I жыў Енос дзевяцьдзясят год, і нарадзіў Каінана. 10 I жыў Енос, па нараджэньню ягоным Каінана, асьмісот пятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі. 11 I был і ўсі дні Еносавы дзевяцьсот пяць год: і ён памер.

12 I жыў Каінан семдзясят год, і нарадзіў Магалал'эля. I жыў Каінан, па ягоным нараджэньню Магалал'эля, асьмісот сорак год, і радзіў сыноў і дачкі. 14 I был і ўсі дні Каінановы дзевяцьсот дзесяць год; і ён памер.

15 I жыў Магалал'эль шасьцьдзясят пяць год, і нарадзіў Ярэда. 16 І жыў Магалал'эль, па ягоным нараджэньню Ярэда, асьмісот трыццаць год, і радзіў сыноў і дачк і, 17 I был і ўсі дні Магалал'эля асьмісот дзевяцьдзясят пяць год; і ён памер.

18 I жыў Ярэд сто шасьцьдзясят два гады, і нарадзіў Гэноха. 19 I жыў Ярэд, па нараджэньню ягоным Гэноха, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі. 20 I был і ўсі дні Ярэдавы дзевяцьсот шасьцьдзясят два гады; і памер.

21 I жыў Гэнох шасьцьдзясят пяць год, і нарадзіў Мафусала. 22 I хадзіў Гэнох із Богам, па нараджэньню Мафусала, трыста год, і ра дзіў сыноў і дачкі. 23 I был і ўсі дні Гэнохавы трыста шасьцьдзясят пяць год. 24 I хадзіў Гэнох із Богам; і ня было яго болей, бо ўзяў яго Бог.

25 I жыў Мафусал сто асьмідзясят сем год, і нарадзіў Ламеха. 26 I жыў Мафусал, па нараджэньню ягоным Ламеха, сямсот асьмідзясят два гады, і радзіў сыноў і дачкі. 27 I был і ўсі дні Мафусалавы дзевяцьсот шасьцьдзясят дзевяць год; і ён памер.

28 I жыў Ламех сто асьмідзясят два гады, і нарадзіў сына. 29 I назваў імя ягонае: Ной, кажучы: „Гэты пацеша нас ад работы нашае і ад атугі рук нашых ад зямлі, каторую пракляў СПАДАР. 30 I жыў Ламех, па нараджэньню ягоным Ноя, пяцьсот дзевяцьдзясят пяць год, і радзіў сыноў і дачкі. 31 I был і ўсі дні Ламехавы сямсот семдзясят сем год; і ён памер.

32 I было Ною пяцьсот год, і на радзіў Сэма, Хама а Яфэта.

6 6 I сталася, як людзі пачал і мнажыцца на зямлі, і дачкі радз і ліся ў іх; 2 I пабачылі сынове Божыя дачкі людзк і я, што яны харошыя, і ўзял і іх сабе за жонкі, з усіх, каторыя яны абралі. 3 I сказаў СПАДАР: „Ня будзе Дух Мой трываць у людзіне вечна ў ваблудах ейных; бо яна цела; і будуць дні ейныя сто дваццаць год".

4 Нефілімы был і на зямлі тых дзён, і таксама просьле тога, як сынове Божыя ўходзілі да дачок людзк і х, і яны ім радз і лі. Гэта дужасілы, спрадвеку галасьлівыя людзі.

5 I пабачыў Бог. што множасьць ліха людзкога на зямлі, што ўсякага стварэньня думаньні сэрца ягонага адно празь ліха ўвесь дзень.

6 I жалеў СПАДАР, што ўчыніў людзін у на зямлі, і смуціўся ў сэрцу Сваім. 7 I сказаў СПАДАР: „Выцераблю людзін у, каторую Я стварыў, зь віду зямлі, ад чалавека аж да статку, аж да паўзуна і аж да птушкі нябёснае; бо жалею, што Я іх учыніў".

8 А Ной прыдбаў ласку ў ваччу СПАДАРОВЫМ. 9 Вось род Ноеў: Ной быў чалавек справядлівы, беззаганны быў у сваіх пакаленьнях; з Богам хадзіў Ной.

10 Ной нарадзіў трох сыноу: Сэма, Хама а Яфэта.

11 Але зямля папсавалася перад Богам; і надпоўнілася зямля ліхадзействам. 12 І бачыў Бог зямлю; і во, яна папсаваная, бо ўсякае цела папсавала дарогу сваю на зямлі.

13 I сказаў Бог Ною: „Канец усякага цела прыходзе перад Імною; бо зямля напоўнілася ад іх ліхадзействамі; і вось, Я зб у раю іх ізь зямлі. 14 Зрабі сабе караб ізь дзерва ґофер, прадзелы зрабі ў караблю, і асмалі яго смалою ўнутры й знадворку. 15 I гэгак зрабі яго: трыста локцяў даўжыня карабля, пяцьдзясят локцяў шырыня яго, а вышыня яго трыццаць локцяў. 16 Адтуліну зрабі ў караблю, і ў локаць сконч яе ўгары, і дзьверы карабля зрабі з боку яго; сподняе, другое й трэйцяе пятры зрабі ў ім. 17 I вось, Я навяду патопу водную на зямлю, выгубіць усялякае цела, у каторым ё дух жыцьця, пад нябёсамі; усе, што ё на зямлі, сканае. 18 I ўстанаўлю змову Сваю з табою, і ўвыйдзеш у караб ты, і сыны твае, і жонка твая, і жонкі сыноў тваіх з табою. 19 А з усяе жывёлы ўсякага цела па двое з кажнае ўвядзеш у караб, каб іх жывых захаваць ізь сабою: самец і саміца будуць. 20 3 птушкі подле роду ейнага, і з статку подле роду ягонага, і з усіх паўзуноў зямлі подле роду іхнага, з усіх па пары ўвыйдуць да цябе. каб засталіся жывыя. 21 Ты ж вазьмі сабе з усялякае еміны, якою жывяцца, і зьбяры да сябе, і будзе яна табе й ім ежаю".

22 І зрабіў Ной; подле ўсёга, як расказаў Бог яму, так ён і зрабіў.

7 I сказаў Спадар Ною: „Увыйдзі ты і ўвесь дом твоя у караб; бо Я цябе бачыў справядлівым перад Сабою ў родзе гэтым. 2 3 усёга тога статку чыстага вазьмі сабе сем а сем, мужчынскае й жа ноцкае плоці. А із статку, што ня чысты ён, па двое, мужчынскае й жаноцкае плоці. 3 Таксама з птушкі нябёснае сем а сем, самца й саміцу, каб захаваць плямя на віду ўсяе зямлі; 4 Бо ў канцу сямёх дзён Я спушчу дождж на зямлю сорак дзён і сорак ночаў; і выгублю ўсі істы, каторыя ўчыніў, зь віду зямлі.

5 I Ной зрабіў усе подле тога, што СПАДАР казаў яму. 6 I Ною было шасьцьсот год, і патопа была вадою па ўсёй зямлі. 7 I ўвыйшоў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных ізь ім у караб ад віду водаў патопы. 8 I із статку чыстага, і із статку нячыстага, і з птуства, і з усёга поўзаючага па зямлі. 9 Парамі, парамі прышлі яны да Ноя ў караб, самец і саміца, як казаў Бог Ною. 10 I было ў канцу сямёх дзён, і воды патопы был і на зямлі.

11 Шасьцьсотнага году веку Ноевага, другога месяца, сямнанцатага дня таго ж месяца, гэтага дня покнулі ўсі жаролы бяздоньня вялікага, і адтуліны нябёсныя адчыніліся; 12 I быў дождж на зямлі сорак дзён і сорак ночаў. 13 Гэтага самага дня ўвыйшоў у караб Ной а Сэм, Хам а Яфэт, сыны Ноевы, і жонка Ноева, і тры жонкі сыноў ягоных ізь імі. 14 Яны, і ўсялякая жывёла подле роду свайго, і ўсялякая статчына подле роду свайго, і ўсялякія паўзуны поўзаючыя па зямлі подле роду іхнага, усе птуства подле роду іхнага, ус і крылатыя. 15 I ўвыйшлі да Ноя ў караб па пары, па пары з усялякага цела, у каторага дух жыцьця. 16 I тыя, што ўвыйшлі, самец і саміца з усялякага цела ўвыйшлі, як казаў яму Бог. I зачыніў СПАДАР за ім.

17 I был а патопа сорак дзён на зямлі, і памнажыліся воды, і паднял і караб, і ён узьняўся над зямлёю. 18 I дужэлі воды, і павялічаліся вельмі на зямлі; і караб плаваў па відзе водаў. 19 I воды падужэлі вельмі а вельмі на зямлі, і пакрылі ўсі горы высокія, якія пад усімі нябёсамі. 20 На пятнанцаць локцяў дагары падужэлі воды і пакрылі горы. 21 I сканала ўсялякае цела, што кратаецца па зямлі, у птустве, і ў статку, і ў зьвярох, у вусіх паўзунох, што поўзаюць па зямлі, і ўсі людзі. 22 Усе, што мела дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што на сухаземе, памерла. 23 I выгубіў Бог усе стварэньне, што на відзе зямлі, ад людзіны аж да статчыны, аж да паўзуна і аж да птушкі нябёснае, усе выгублена ізь зямлі: і застаўся толькі Ной і што было зь ім у караблю. 24 I дужэлі воды над зямлёю сто і пяцьдзясят дзён.

8 І ўспомнеў Бог Ноя, і ўсю жывёлу, і ўвесь статак, і што был і зь ім у караблю; і правёў Бог вецер па зямлі, і апалі воды. 2 I зап е рліся жаролы бяздоньня і адтуліны нябёсныя, і скончыўся дождж ізь нябёсаў. 3 I зварач а ліся воды ізь зямлі спакваля, і пачало менець водаў па сту пяцьдзясят днёх.

4 I спыніўся караб сёмага месяца, сямнанцатага дня таго ж месяца на горах Арарат. 5 I водаў менела спакваля да дзясятага месяца; першага дня дзясятага месяца был і відаць вярхі гораў.

6 I было пры канцу сараку дзён: і адчыніў Ной акно карабля, зробленае ім. 7 I паслаў гругана, каторы выляцеў, адлятаў і прылятаў, пакуль ня высахлі воды на зямлі. 8 I паслаў ад сябе галубу, каб абачыць, ці паменелі воды на відзе зямлі. 9 I не знайшла галуба месца прыпынку ступ е нагі свае, і зьвярнулася да яго да карабля; бо воды был і на відзе ўсяе зямлі; і ён выцягнуў рук у сваю, і ўзяў яе, і прыняў да сябе да карабля. 10 I паждаў яшчэ сем дзён іншых, і ўзноў паслаў галубу з карабля. 11 I прыбыл а да яго галуба ўвечары; і во, ушчыкнены аліўны ліст у дзёўбе ў яе: і Ной даведаўся, што вада апала ізь зямлі. 12 I ён паждаў яшчэ сем дзён іншых, і паслаў галубу, і яна ўжо не зьвярнулася да яго болей.

13 I было шасьцьсот першага году першага дня першага месяца: высахла вада на зямлі; і адняў Ной пакрыцьце карабля, і глянуў, і во, абсох від зямлі. 14 I другога месяца, на дваццаць сёмы дзень месяца высах від зямлі.

15 I казаў Бог Ною, кажучы: 16 „Выйдзі з карабля ты, і жонка твая, і сыны твае, і жонкі сыноў тваіх із табою. 17 Усю жывёлу, што з табою, з усялякага цела, у птустве а ў статку а ў вусіх паўзунох, што поўзаюць па зямлі, вывядзі із сабою: хай рояцца яны па зямлі, і хай плодзяцца а множацца на зямлі".

18 I вышаў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных ізь ім. 19 Кажная жывёла, кажны паўзун, і ўсе птуства, усе, што кратаецца на зямлі, подле радзімаў сваіх вышлі з карабля.

20 I збудаваў Ной аброчнік СПАДАРУ; і ўзяў з усялякага статку чыстага, і з усёга птуства чыстага, і аброк усепаленьне на аброчніку тым. 21 I пачуў СПАДАР прыемныя пахі, і сказаў СПАДАР у сэрцу Сваім: „Ня буду болей праклінаць зямлі за людзіну, бо творства сэрца людзкога ліхое з маладосьці яго; і ня зражу болей усяго жывучага, як Я зрабіў. 22 Адгэтуль, пакуль зямля трываць будзе, сяўба й жніво, і сьцюжа й вад, і лета й зіма, і дзень і ноч не перастануць.

9 І дабраславіў Бог Ноя а сыноу ягоных, і сказаў ім: „Пладзіцеся а множчася а напаўняйце зямлю. 2 I боязьнь вас, і дрыжэнь не перад вамі будзе ў вусёй жывёле зямлі, і ўсёй птушцы нябёснай, у вусім, што кратаецца па зямлі, і ў вусёй рыбе морскай; у вашыя рукі адданы яны. 3 Усе, што кратаецца, што жывець, будзе вам на емя; як зял е ніва траўнае даў Я вам усе. 4 Толькі цела з душою, крыві ягонага, ня ежча. 5 Я ж спаганю і кроў душаў вашых, спаганю ад усялякае жывёлы, і ад рукі людз і ны, ад рук і брата ягонага спаганю душ у людзіны. 6 Хто разальлець кроў чалавека, таго кроў разальлецца чалавекам; бо на абраз Божы ўчыніў чалавека. 7 I вы пладзіцеся а множчася: ройцеся на зямлі і множчася на ёй".

8 I казаў Бог Ною а сыном ягоным ізь ім, кажучы: 9 „І Я, вось, Я, пастанаўлю змову Сваю з вамі а з патомствам вашым па вас, 10 I з усялякаю істаю дыхаючаю, каторая з вамі, з птуствам, із статкам, і з усёй жывёлаю земнаю, каторая ў вас, - з усімі, што вышлі з карабля, з усёй жывёлаю зямлі: 11 I пастанаўлю змову Сваю з вамі, і ня будзе болей выцята ўсялякае цела водамі патопы, і ня будзе ўжо патопы на зьнішчэньне зямлі".

12 I сказаў Бог: „Во знак змовы, каторую Я даю меж Імною і меж вамі, і меж усялякаю істаю дыхаючаю, каторая з вамі, на роды вечныя. 13 Вясёлку Сваю даў Я ў болцы, і будзе яна знакам змовы меж Імною і меж зямлёю. 14 I будзе, як Я навяду хмарную болку на зямлю, і відаць будзе вясёлка ў болцы: 15 I Я ўспомню змову Сваю, каторая меж Імною і меж вамі, і меж усялякай істаю дыхаючаю ў усялякім целе; і наперад ня будуць воды патопаю на зьнішчэньне ўсяго цела. 16 I будзе вясёлка ў болцы, і Я ўбачу яе, каб успомнець змову вечную меж Бога й меж усякае душы жывое ў вусякім целе, каторая на зямлі". 17 I сказаў Бог Ною: „Во знак змовы, каторую Я пастанавіў меж Сабою і меж усякім целам, каторае на зямлі".

18 I был і сыны Ноевы, што вышлі з карабля: Сэм, Хам а Яфэт. А Хам, - ён ацец Канаанаў. 19 Трох гэтых сыноў Ноевых, і ад гэтых пашырыліся па ўсёй зямлі.

20 I пачаў Ной быць ралейнікам, і пасадзіў віно. 21 I выпіў ён ізь віна, і ўпіўся, і загаліўся сярод будана свайго. 22 I абачыў Хам, ацец Канаанаў, голасьць айца свайго, і расказаў двум братом сваім вонках. 23 I ўзяў Сэм а Яфэт адзежыну, і палажылі яе на плечы абодвых, і пайшлі задам, і накрылі голасьць айца свайго; віды іхныя был і аберненыя назад, і голасьці айца свайго ня бачылі. 24 I прачхнуўся Ной ад віна свайго, і даведаўся, што ўчыніў над ім сын ягоны малы;

25 I сказаў: „Пракляты Канаан, слуга слугаў будзе ён у братоў сваіх". 26 I сказаў: „Дабраславёны СПАДАР Бог Сэмаў; і будзе Канаан слугою яму. 27 Няхай пашыра Бог Яфэта, і будзе жыць ён у буданох Сэмавых; і будзе Канаан слугою яму".

28 I жыў Ной просьле патопы трыста пяцьдзясят год. 29 I было ўсіх дзён Ноевых дзевяцьсот пяцьдзясят год; і ён памер.

10 I во роды сыноў Ноевых: Сэма, Хама а Яфэта. I нарадзіліся ў іх дзеці просьле патопы.

2 Сынове Яфэтавы: Ґомер а Маґоґ а Мадай а Яван а Фувал а Мешэх а Фірас. 3 I сыны Ґомеравы: Аскеназ а Рыфат а Фоґарма. 4 I сыны Явановы: Еліса а Фарыс, Кітым а Доданім. 5 Ад гэтых апрычыліся абтокі народаў у землях іхных, кажны подле мовы свае і подле плямёнах сваіх, у народах сваіх.

6 I сыны Хамавы: Куш а Міцраім а Фут а Канаан. 7 I сынове Кушавы: Сэва а Гавіла а Саўга а Рама а Саўтэха. I сыны Рамавы: Шэва а Дэдан. 8 I Куш нарадзіў Німрода: гэты пачаў быць дужасілам на зямлі. 9 Ён быў дужы паляўнічы перад відам СПАДАРОВЫМ; затым кажуць: „Дужы паляўнічы, як Німрод перад відам СПАДАРОВЫМ". 10 I быў пачатак гаспадарства ягонага: Бабілён а Эрэх а Аккад а Халне, у зямлі Шынар. 11 З тае зямлі вышаў Асур, і збудаваў Ніневу, і места Рэговоф, Калаг, 12 I Рэсэн памеж Ніневы й Калагі; гэта тое места вялікае. 13 I Міцраім нарадзіў Лудымы а Анамімы а Легавімы а Нафтугімы 14 А Патрусымы а Каслугімы, адкуль вышлі Пілішчане, а Кафторымы.

15 I Канаан нарадзіў Сыдона, першароднага свайго, а Гэта 16 А Евусэя а Аморэя а Ґерґесэя 17 А Гівея а Арка а Сыня 18 А Арвада а Цэмара а Гамафа. А потым пашырыліся плямёны Канаанавы. 19 І был а граніца Канаана ад Сыдону, ідучы на Ґерар, аж да Ґазы, ідучы на Содому, Ґомору, Адму а Цэвуім аж да Ляшы. 20 Гэта сынове Хамавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх і на родах сваіх.

21 I Сэм - у яго таксама нарадзіліся дзеці, ён быў ацец усіх сыноў Гэверавых і старшы брат Яфэтаў. 22 Сынове Сэмавы: Елам а Асур а Арпаксад а Луд а Арам. 23 А сыны Арамовы: Уц а Гул а Ґефера а Маш. 24 I Арпаксад нарадзіў Шалага, Шалаг нарадзіў Эвера. 25 У Эвера нарадз і ліся два сыны; імя аднаго Фалек, бо за дзён ягоных зямля была падзелена, і імя брата Ягонага Ёктан. 26 I Ёктан нарадзіў Алмодана а Шалефа а Хацармавефа а Ераха 27 А Гадорама а Узала а Дыклу 28 А Овала а Авімеля а Шэву 29 А Офіра а Гавілу а Ёвава; усі гэта сынове Ёктановы. 30 I был і сялібы іхныя ад Мешы, ідучы на Сэфар, гару ўсходнюю. 31 Гэта сынове Сэмавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх, у народах сваіх.

32 Гэта плямёны сыноў Ноевых, подле радзімаў сваіх, і ў народах сваіх. Ад іх пашырыліся народы па зямлі па патопе.

11 I был а ўся тая зямля аднае мовы і адных словаў. 2 I было, як яны падарожжавалі з усходу, яны знайшлі раўнін у ў зямлі Шэнар і асяліліся там. 3 I сказалі адзін аднаму: „Дайце наробім цэглы і чыста выпалім". I мелі цэглу замест каменьня, а земляную смалу замест вапны. 4 I сказалі яны: „Дайце выбудуйма сабе места а вежу, а верх ягоны ў нябёсах; і ўчыніма сабе імя, каб не расьцярушыцца па віду ўсяе зямлі". 5 I зышоў СПАДАР паглядзець гэнага места а вежы, што будавалі сынове людзк і я. 6 I сказаў СПАДАР: „Вось, адзін люд і адна ў вусіх мова; і вось што пачал і яны рабіць, і ня ўзьдзержацца яны ад усёга, што маняцца рабіць. 7 Дайце зыйдзіма й памяшайма там мову іхную так, каб адзін не разумеў мовы другога". 8 I расьцярушыў іх СПАДАР адтуль па відзе ўсяе зямлі, і яны перасталі будаваць тое места. 9 За тым названа імя ягонае Бабілён, бо там памяшаў СПАДАР мову ўсяе зямлі, і стуль расьцярушыў іх СПАДАР па ўсім відзе зямлі.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 65 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
П.Сакулина. 1925 1. В этой книге собраны замечательные письма Белинского к| Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.022 сек.)