Читайте также: |
|
8 I прышоў Амалік, і ваяваў із Ізраелцамі ў Рэфідыме. 9 I сказаў Масей Ігошуі: „Выбяры нам мужоў і йдз і ваюй із Амалікам; заўтра я стану на версе ўзгорку, і посах Божы ў руццэ маёй". 10 I зрабіў Ігошуа, як сказаў яму Масей, каб біцца з Амалікам; а Масей, Аарон а Гур узышлі на верх узгорку. 11 I было, што як Масей падымаў рук у сваю, дык перамагаў Ізраель; а як апушчаў руку сваю, дык перамагаў Амалік. 12 Але рукі Масеявы млелі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. Аарон жа а Гур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а адзін із другога боку. I рукі ягоныя был і кажначасныя аж да заходу сонца. 13 I скволіў Ігошуа Амаліка а люд ягоны лязом мяча.
14 I сказаў СПАДАР Масею: „Упішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Ігошуі, што Я чыста затру памятку Амаліка з пад нябёсаў".
15 I збудаваў Масей аброчнік, І назваў імя яго: Егова Ніссы (СПАДАР сьцяг мой). 16 Бо сказаў ён: „Рука на пасадзе ЯГ: вайна ў СПАДАРА супроці Амаліка ад роду ў род".
18 I пачуў Ітро, сьвятар Мідзянскі, цесьць Масеяў, праз усе, што зрабіў Бог Масею а Ізраелю, люду Свайму, што вывеў СПАДАР Ізраеля зь Ягіпту; 2 I Ўзяў Ітро, цесьць Масеяў, Цыпору, жонку Масеяву, каторую быў адаслаўшы, 3 I двух сыноў ейных, з каторых аднаго імя Ґершон, бо казаў Масей: „Прыходным быў я ў зямлі чужой"; 4 А імя аднаго Елезэр, бо казаў ён: „Бог айца майго помачай маёй і выбавіў мяне ад мяча Фараонавага". 5 I прышоў Ітро, цесьць Масеяў, і сыны ягоныя, і жонка ягоная да Масея на пустыню, ідзе ён разьлёгся ля гары Божае, 6 I сказаў Масею:,,Я цесьць твой, Ітро, прышоў да цябе, і жонка твая, і два сыны ейныя зь ёю". 7 I вышаў Масей напярэймы сьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у ваднаго, як маюцца, і ўвыйшлі ў будан. 8 I расказаў Масей сьцю свайму праз усе, што зрабіў СПАДАР Фараону а Ягіпцянам за Ізраеля, і праз усе цяжкасьці, каторыя стрэлі іх на дарозе, і што выбавіў іх СПАДАР. 9 I радав а ўся Ітро з усёга дабра, каторае СПАДАР учыніў Ізраелю, як выбавіў яго з рукі Ягіпцян. 10 I сказаў Ітро: „Дабраславёны СПАДАР, Каторы выбавіў вас з румі Ягіпцян а з рукі Фараонавае, Каторы выбавіў народ гэты з пад рукі Ягіпцян. 11 Цяпер ведаю я, што СПАДАР вялікі над усі багі ў тым, у чым яны наўмысьля грашылі супроці іх". 12 I ўзяў Ітро, цесьць Масеяў, усепаленьне а аброкі Богу; і прышоў Аарон і ўсе старцы Ізраелявы есьц і хлеб ізь сьцём Масеявым перад Богам.
13 I было назаўтрае: і сеў Масей судзіць люд, і стаяў люд перад Масеям з раньня да вечара. 14 I бачыў цесьць Масеяў усе, што ён робе люду, і сказаў: „Што гэта такое, што ты робіш ізь людам? Чаму ты сядзіш адзінюсенькі, а ўвесь люд стойма стаіць перад табою з раньня да вечара?" 15 I сказаў Масей сьцю свайму: „Бо прыходзе люд да мяне пытацца ў Бога. 16 Як маюць якую справу, яны прыходзяць да мяне, і я рассуджаю меж чалавека й прыяцеля ягонага, і абяшчаю ўставы Божыя а правы Ягоныя". 17 I сказаў цесьць Масеяў яму:,,Ня добры гэта парадак, ямім ты робіш. 18 Чыста высілішся й ты і люд гэты, што з табою; бо лішне цяжк а я гэтая справа: ты ня можаш рабіць яе адзінюсенькі. 19 А цяпер паслухай голасу майго; я дам табе раду, і будзе Бог із табою: будзь ты за люд перад Богам і падавай Богу справы. 20 I перасьцерагай іх праз уста- вы а пр а вы, абяшчай ім дарогу, па каторай яны маюць ісьці, і ўчынкі, каторыя яны маюць рабіць. 21 I ты ж выглядзі з усёга люду людзёў здольных, багабойлівых, людзёў праўдзівых, ненавідзячых прагавітасьць, і пастанаві над ім начэльнікаў над тысячамі, начэльнікаў над сотнямі, начэльнікаў над пяцьдзясяткамі а начэльнікаў над дзесятк а мі. 22 I няхай яны судзяць люд у кажным часе; і станецца, што кажную вялікую справу прынясуць табе, а ўсі малыя справы судзяць самы: і будзе табе лягчэй, і яны панясуць цяжар із табою. 23 Калі гэта зробіш, і Бог раскажа табе, то ты зможаш вытрываць, і таксама ўвесь люд гэты прыдзе на свае месца ў супакою".
24 I паслухаў Масей голасу сьця свайго, і зрабіў усе, што ён казаў. 25 I абраў Масей здольных людзёў з усёга Ізраеля, і прызначыў іх галоўнымі над людам, начэльнікамі над тысячамі, сотнямі, пяцьдзясяткамі а дзесятк а мі. 26 I судзілі яны люд у кажным часе, цяжк у ю справу прыносілі Масею, а ўсякую мал у ю справу судзілі самы.
27 I адпусьціў Масей сьця свайго, і ён пайшоў да зямлі свае.
19 Першага дня трэйцяга месяца па выхадзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, таго дня прышлі на пустыню Сынай. 2 I крануліся яны з Рэфідыму, і прышлі на пустыню Сынайскую, і разьлягліся на пустын і; і разьлёгся там Ізраель супроці гары. 3 А Масей узышоў да Бога, і Бог гукнуў яго з гары, кажучы: „Гэтак скажы дому Якававаму і азнаймі сыном Ізраелявым: 4 Вы бачылі, што Я ўчыніў Ягіпцянам, і насіў вас на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе, 5 Дык, калі вы будзеце запраўды слухаць голасу Майго і дзяржаць змову Маю, то будзеце Імне асаблівым скарбам із усіх народаў, бо Мая ўся зямля; 6 А вы будзеце ў Мяне гаспадарствам сьвятароў і народам сьвятым. Гэта словы, каторыя ты скажаш сыном Ізраелявым".
7 I прышоў Масей, і зг у каў старшых люду, і вылажыў перад імі ўсі тыя словы, каторыя расказаў яму СПАДАР. 8 I адказалі ўвесь люд разам і сказалі: „Усе, што сказаў СПАДАР, зробім". I перадаў Масей СПАДАРУ Словы люду.
9 I сказаў СПАДАР Масею:,,Вось, прыйду я да цябе ў густым булак у, каб чуў люд, як я буду г у каць із табою, і каб таксама табе паверыў народ назаўсёды". I пераказаў Масей СПАДАРУ словы люду. 10 I сказаў СПАДАР Масею:,,Пайдзі да люду і пасьвяці яго сядні й заўтра; і няхай вымыюць адзецьці свае, 11 I хай будуць гатовыя да трэйцяга дня; бо трэйцяга дня зыйдзе СПАДАР перад ачмі ўсяго народу на гару Сынай. 12 I правядзі граніцу люду наўкола, кажучы:
,Сьцеражыцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да поду яе; кажны, хто дакранецца да гары, сьмерцю памрэць. 13 Хай не дакранецца да яе рука, бо напэўна ўкамянуюць яго альбо напэўна застрэляць стралою; статак гэта або чалавек, няхай не застан е цца жывы'. У часе гуку рогу могуць яны ўзыйсьці на гару". 14 I зышоў Масей з гары да люду, і пасьвяціў люд, і яны памылі адзецьці свае. 15 I сказаў люду: „Будзьце гатовыя да трэйцяга дня; ня бліжчася да жонкі".
16 I было на трэйці дзень: ужо нараніцы был і грымоты а маланкі а густы булак над гарою а трубны гук вельмі вялікі; і калаціўся ўвесь народ, каторы быў у табару. 17 I вывеў Масей люд із табару напярэймы Богу, і стаялі ля поду гары. 18 А гара Сынай уся дьмілася, бо зышоў на яе СПАДАР у вагню; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым із вапельні, і ўся гара вельмі хіст а лася. 19 I быў гук трубны, і павялічаўся а мацнеў вельмі; Масей г у каў, а СПАДАР адказаваў яму голасам. 20 I зышоў СПАДАР на гару Сынай, на верх гары, і гукн у ў СПАДАР Масея на верх гары; і Масей узышоў. 21 I сказаў СПАДАР Масею: „Зыйдзі й накажы люду, хай не вырываецца да СПАДАРА, бачыць, каб ня пала яго множасьць. 22 I таксама сьвятарове, што бліжацца да СПАДАРА, маюць пасьвяціць сябе, каб СПАДАР ня выступіў супроці іх". 23 I сказаў Масей СПАДАРУ: „Ня можа народ узыйсці на гару Сынай, бо Ты ваказаў нам, сказаўшы: Правядзі граніцу наўкола гары і пасьвяці яе' ". 24 I сказаў яму СПАДАР: „Пайдзі, зыйдзі і ўзыйдзі ты а Аарон з табою; а сьвятарове а люд няхай не прабіваюцца ўзыйсьці да СПАДАРА, каб ня выступіў супроці іх. 25 I зышоў Масей да люду і сказаў ім.
20 I казаў Бог усі словы гэтыя, кажучы:
2,,Я СПАДАР, Бог твой, каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дамовы нявольнікаў.
3 Няхай ня будзе ў цябе іншых багоў перад відам Маім.
4 Не рабі сабе выразанага балвана і ніякага абраза таго, што на нябёсах угары, і што на зямлі далав а х, і што ў вадзе ніжэй зямлі. 5 Ня кланяйся ім і ня служы ім, бо ЯСПАДАР, Бог твой, Бог завіднік, што давядаецца зь бяспраўям бацькоў да дзяцей да трэйцяга і аж да чацьвертага пакалення тых, што ненавідзяць Мяне, 6 I чынячы міласэрдзе тысячам любячых Мяне і дзяржачых расказаньні Мае.
7 Не мянуй імені СПАДАРА, Бога Свайго, здарма; бо СПАДАР ня будзе мець за нявіннага таго, хто мянуе імя ягонае здарма. 8 Памятуй дзень сыботні, каб сьвяціць яго. 9 Шэсьць дзён працуй і рабі ўсі работі свае, 10 А дзень сёмы сыбота СПАДАРУ, Богу твайму: не рабі ніякае рамеснае работы ты ані сын твой, ані дачка твая, слуга твой ані служэбка твая, ані статак твой, ані чужаземец твой, што ў брамах тваіх; 11 Бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР нябёсы й зямлю, мора і ўсе, што ў іх, і спыніўся дня сёмага. Затым дабрасл а віў СПАДАР дзень сыботні і пасьвяціў яго.
12 Сьці айца свайго а маці сваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог Твой, даець табе.
13 Не забівай!
14 Не чужалож!
15 Не крадзі!
16 Ня сьветч на бліжняга свайго сьветчаньням хвальшывым!
17 Не жадай дому бліжняга свайго; не жадай жонкі бліжняга свайго, ані слугі ягонага, ані служэбкі ягонае, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані нічога, што ў бліжняга твайго!"
18 I ўвесь люд бачыў грымоты а маланкі а гук трубны а гару дымячую; і, абачыўшы, люд хістаўся, і стаў воддаль. 19 I сказалі Масею: „Г у кай ты з намі, і мы будзем слухаць; і хай ня г у кае з намі Бог, каб нам не памерці". 20 I сказаў Масей люду: „Ня бойцеся, бо дзеля выпрабаваньня вас Бог прышоў, і каб боязьнь Ягоная была перад відам вашым, каб вы не грашылі". 21 I стаяў люд зд а леку, а Масей дабліжыўся да густое цемні, ідзе там Бог.
22 I сказаў СПАДАР Масею: „Гэтак скажы сыном Ізраелявым:,Вы бачылі, што Я зь нябёсаў казаў вам. 23 Не рабіце пры Імне багоў срэбных і багоў залатых не рабіце сабе.
24,Аброчнік ізь зямлі зрабі Імне, і абракай на ім усепаленьні свае а супакойныя аброкі свае, драбны й буйны статак; на кажным месцу, ідзе Я ўчыню памятку імені Свайго, Я прыду да цябе і дабраслаўлю цябе. 25 А калі аброчнік каменны зробіш Імне, то ня будуй яго з чэсаных, бо калі махнеш мячом сваім на яго, спляміш яго. 26 I ня ўзыходзь па ўсходках да аброчніка Майго, каб не адкрылася пры ім голасьць твая'.
21 „I гэта суды, каторыя ты пастановіш перад імі: 2 Калі купіш слугу Гэбрэя, шэсьць год хай ён робе, а сёмага хай выйдзе на волю дарм а. 3 Калі адзін ён прышоў, няхай адзін і выйдзе. А калі ён жанаты, хай выйдзе зь ім і жонка ягоная. 4 Калі гаспадар ягоны даў яму жонку, і яна нарадз і ла яму сыноў альбо дачкі, то жонка а дзеці ейныя няхай будуць гаспадару ейнаму, а ён выйдзе адзін. 5 Але калі слуга станаўко скажа: Люблю гаспадара свайго, жонку сваю а дзеці свае; не пайду на волю', 6 Дык дабліжа гаспадар яго да багоў (судзьдзяў), і дабліжа яго да дзьвярэй або да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха ягонае шылам, і ён застанецца слугою ягоным на векі.
7,,І калі хто прадасьць дачку сваю за служэбку, то хай ня выходзе, як выходзяць слугі. 8 Калі ліхая яна ў ваччу гаспадара свайго, каторы не заручыўся зь ёю, то няхай дазволе выкупіць яе; а чужому народу ня мае ўлады яе прадаць, бо зрадзіў яе. 9 I калі сыну свайму ён заруча яе, то подле ўставы дачок учыне зь ёю. 10 Калі ж другую возьме за яго, то ейнае ежы, адзежы й права жончынага хай ён ня менша. 11 А калі ён гэтых трох рэчаў ня ўчыне ёй, то няхай яна адыйдзе дарма, бяз выкупу.
12,,Хто вытне чалавека, і тый памрэць, няхай сьмерцю памрэць. 13 Але калі хто ня цікуе, але Бог дапусьціў у рукі ягоныя, то я прызначу ў цябе месца, куды ўцяцкаць. 14 I калі хто наўмысьля плянуе забіць хітрынёю прыяцеля свайго, то й ад аброчніка Майго бяры яго забіць.
15 „I хто вытне айца свайго альбо маці сваю, сьмерцю хай памрэць.
16 „I хто ўкрадзець чалавека і прадасьць яго, альбо знойдзецца ён у руках у яго, тый сьмерцю памрэць. 17 Клін у чы айца свайго і маці сваю, сьмерцю хай памрэць.
18 „I калі людзі вадзяцца, і адзін чалавек вытне другога каменям альбо кулаком, і тый не памрэць але зьляжа ў пасьцелю; 19 То, калі ён устане і будзе выходзіць вонкі з посахам, дык будзе нявінен, хто выцяў; толькі хай дасьць за седню дарма і лячэньням хай вылеча яго.
20 „А калі хто вытне слугу свайго альбо служэбку сваю кіям, і яны памруць пад рукою яго, то канечне помсьціцца яму. 21 Але калі яны дзень або два пражывуць, то ён ня мае быць помшчаны, бо гэта ягонае срэбра.
22 „Як б'юцца людзі, і піхнуць цяжарную жонку, і яна ськіне, але ня будзе шкоды, будзе канечне караны, як накладзець на яго муж тае жонкі; і мае заплаціць пры судзьдзях. 23 А калі будзе шкода, то дай душ у за душ у, 24 Вока за вока, зуб за зуб, рук у за рук у, нагу за нагу, 25 А пёк за апёк, рану за рану, сіняк за сіняк.
26 „I калі хто вытне ў вока слугу свайго альбо ў вока служэбку сваю, і абязьвеча, то няхай адпусьце іх на волю за вока. 27 А калі выб'е зуб слузе свайму або зуб служэбцы сваёй, няхай адпусьце іх на волю за зуб.
28 „I калі вол забадзець мужчыну альбо жонку, і памрэць, то вала канечне ўкаменаваць і мяса ягонага ня есьці; а гаспадар вала ня вінен. 29 А калі вол бадлівы быў і ўчорах і заўчара, і гаспадара яго папярэдзілі, і ён не сьцярог яго, а ён забіў мужчыну альбо жонку, то вала ўкаменаваць і гаспадар яго хай памрэць. 30 Калі выкуп прызначаць яму, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які прызначаны яму. 31 Або сына забадзець, або дачку забадзець, подле гэтага права паступаць ізь ім. 32 Калі слугу альбо служэбку забадзець вол, то трыццаць сыкляў срэбла даць гаспадару іхнаму, а вала ўкаменаваць.
33 „I калі хто адкрые яму, альбо калі выкапае яму і не накрые яе, і ўваліцца ў яе вол або асёл, 34 То гаспадар ямы мае заплаціць, аддаць срэбла гаспадару ягонаму, а забіты будзе ягоны.
35 „I калі забадзець вол людзк і вала прыяцеля ягонага, і здохне, няхай прададуць жывога вала і падзеляць папалам срэбла яго; і таксама й здохлага няхай падзеляць папалам. 36 А калі ведама было, што вол бадлівы з учорах а заўчора, але гаспадар ягоны не сьцярог яго, то мае ён заплаціць вала за вала, а забіты будзе ягоны.
22 „Калі хто ўкрадзець вала або авечку, і зарэжа яго або прадасьць яго, то пяць буйнога статку заплаце за вала і чатыры авечкі за авечку.
2 „Калі пры падкопаваньню засьпее злодзея і ўдыра яго, і ён памрэць, то віны крыві няма за яго. 3 Але калі ўзышло над ім сонца, то віна крыві ё за яго. Злодзей мае канечне заплаціць; а калі ня мае чым, то няхай прададуць яго за ўкрадзенае ім. 4 Калі запраўды знойдуць украдзенае ў руццэ ягонай ад вала аж да асла а да ягняці, і мае жывыя, няхай заплаце ўдвая.
5 „Калі хто спасьве поле або ві- нішча, і пусьціў статак свой, і пасець на полю другога, няхай заплаце найлепшым із поля свайго і найлепшым ізь вінішча свайго.
6 „Калі зьявіцца агонь і захопе іржэўнік і зжарэць такі збожжа, або збожжа на пню, або поле, то канечне заплаце тый, хто запаліў агонь.
7 „Калі хто аддасьць бліжняму на схоў срэбла альбо судзьдзе, і яны ўкрадзены будуць із дому таго чалавека, то, калі знойдзецца злодзей, няхай заплаце ўдвая, 8 А калі ня знойдзецца злодзея, то дабліжыцца гаспадар дому да багоў (судзьдзяў), калі ня выцягнуў рукі свае на собскасьць бліжняга свайго.
9 „Праз усялякую справу выступу, праз вала, праз асла, праз авечку, праз адзецьце, праз усялякую згубу, праз каторую хто скажа, што яна яго, справа абодвых мае быць даведзена да багоў (судзьдзяў). Каго абвінуюць багі (судзьдзі), тый заплаце бліжняму свайму ўдвая.
10 „Калі хто аддасьць бліжняму свайму асла, альбо вала, альбо авечку, альбо якую іншую статчыну дзяржаць, а яна здохне, або будзе скалечана, або ўзята ў палон, і ні хто гэтага ня бача: 11 Прысяга перад СПАДАРОМ няхай будзе меж абодвых, калі ня выцягнуў рукі свае на собскасьць бліжняга свайго; і возьме гэта гаспадар, і ня будзе плаціць. 12 А калі ўкрадзена будзе ў яго, то мае заплаціць гаспадару. 13 Калі будзе напэўна разарвана, дык няхай, як сьветку, прынясець разарваную, тады не заплаце.
14 I калі хто пазыча ў бліжняга свайго жывёлу, і яна будзе скалечана або здохне, а гаспадара ейнага ня было пры ёй, то мае заплаціць. 15 А калі гаспадар быў пры ёй, то ня мае плаціць. Калі яна нанята был а за грошы, то няхай пойдзе за тую цану.
16 „Калі б спадмануў хто дзеўку, якая не заручаная, і паляжыць ізь ёю, канечне мае венам узяць яе сабе за жонку. 17 А калі айцец ейны станаўко адмаўляецца выдаць яе за яго, няхай адважа срэбла подле вена дзеўцы.
18 „Чараўніцы не пакідаць жывою.
19 „Кажны, хто ляжа із статчынаю, сьмерцю памрэць.
20 „Хто абракае багом, апрача адзінага СПАДАРА, акананавы будзе.
21,,I прыходнага ня крыўдзь, і ня ўціскай яго, бо вы самы был і прыходнымі ў зямлі Ягіпецкай.
22 „Ніякае ўдавы а сіраты ня немарасьціце. 23 А калі ты надта зьне марасьціш іх, то, як яны моцна загук а юць да Мяне, Я напэўна пачую гук а ньне іхнае; 24 I ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб'ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашы сіротамі.
25 „Калі пазычыш грошы беднаму з народу Майго, каторы ў цябе, то ня будзь як пазычэньнік, не ўскладай на яго працэнтаў. 26 Калі давядзецца ўзяць у заклад адзецьце бліжняга свайго, да заходу сонца зьвярні яму; 27 Бо яно адзінюсенькае накрыцьце ў яго, яно адзецьце цела ягонага: у чым будзе ён спаць? Затым, як ён загук а е да мяне, Я пачую, бо Я міласэрны. 28 Багоў (судзьдзяў) не зьневажай, і начэльніка ў народзе сваім ня кліні.
29 „Не адвалакай з абраканьням паўнін і свае і цякоміны свае; першака із сыноў сваіх аддавай Імне. 30 Тое ж рабі з валом і авечкаю сваёю. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а восьмага дня аддавай іх Імне.
31 „I сьвятымі людзьмі будзеце ў Мяне; і мяса, разарванага ў полю, ня ежча; сабакам к і дайце яго.
23 „Ня прыймай манлівае дзейкі і не давай рукі свае ліхому, каб быць сьветкаю загл а баньня.
2 „Ня будзь за бальшынёй на ліха і ня сьветч у судовой справе, каб павярнуць за бальшынёй у перакручаваньню.
3 „I ўбогаму не патурай у судовай справе.
4 „Калі л у чыш на блуднага вала непрыяцеля свайго альбо на асла ягонага, канечне зьвярні яго да яго. 5 Калі абачыш асла ворага свайго ўпалага пад цяжарам сваім, то ўзьдзяржыся пакінуць яго: канечне заставайся зь ім.
6 „Не перакручуй суду беднага свайго ў ягонай справе.
„7 Здаляйся ад рэчы манлівае, і не забівай нявіннага а справядлівага, бо я неапраўлю благога.
8 „Лапаноў ня прымай, бо лапаны нявіснымі робяць відучых і перакручуюць словы справядлівых. 9 I прыходнага ня ўціскай: гэта ж вы знаеце душ у прыходнага, бо самы был і прыходнымі ў зямлі Ягіпецкай.
10 „I шэсьць год засявай зямлю сваю і зьбірай урод яе; 11 А сёмага вывальні яе й пакінь яе, і будуць жывіцца бедныя з твайго народу, а астачамі просьле іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так рабі зь вінішчам сваім і з аліўнікам сваім.
12 „Шэсьць дзён рабі справы свае, а сёмага дня перастань рабіць, каб супачыў вол твой а асёл твой і аддыхнуў сын служэбкі твае і прыходны.
13 „I ўсе, што Я сказаў вам, заховуйце сабе;
„і імені іншых багоў не мянуйце: няхай ня чуецца з вуснаў тваіх.
14 „Трэйчы ў год сьвяткуй Імне. 15 Сьвята праснакоў дзяржаць будзеш; сем дзён еж праснакі, як Я расказаў табе, у прызначаным часе месяца Авіва, бо ў гэтым ты вышаў зь Ягіпту; і хай ня бачаць від Мой пустыя. 16 I сьвята жніва першых пладоў працы свае, каторыя ты сеяў на полю, і сьвята збору пры сходу году, як зьбярэш працу сваю з поля. 17 Трэйчы ў год мае зьяўляцца кажны мужчына твой перад від Спадара СПАДАРА.
18 „Не абракай над кіслым крыві аброку Майго, і хай не начуе тук сьвяточны да раньня.
19 „Першыя плады ўроду зямлі свае прынось да дому СПАДАРА, Бога свайго. „Не вары казяняці ў малаццэ маці ягонае.
20 „Вось, Я пасылаю перад табою Ангіла сьцерагчы цябе на дарозе і ўвесьці цябе ў тое месца, каторае Я прыгатаваў. 21 Шануйся перад відам Ягоным і слухай голасу Ягонага; не паўставай супроц і Яго, бо Ён не даруе грэху вашага; бо імя Мае ў Ім.
22 „Калі ты будзеш уважліва слухаць голасу Ягонага і паўніць усе, што скажу, то ворагам буду варагоў тваіх і праціўнікам праціўнікаў тваіх. 23 Як пойдзе Ангіл Мой перад табою, і прывядзець цябе да Аморэя, Гэціча, Перэзэя, Канаана, Гэвея а Евусэя, і выгублю іх. 24 Ня кланяйся багом іхным, і ня служы ім, і не рабі подле ўчынкаў іхных; але сусім здрузґачы іх, і чыста паламі помнікі іхныя. 25 I служыце СПАДАРУ, Богу свайму, і Ён дабраславе хлеб твой і ваду тваю; і адхіну хваробы з пасярод цябе.
26 „Ня будзе ськіданьня й бясплоднае ў зямлі тваёй; лік дзён тваіх напоўню. 27 Жах Свой пашлю перад табою і стрывожу кажны люд, да каторага ты прыдзеш, і абярну да цябе завыек усіх варагоў тваіх. 28 I пашлю перад табою шаршні, і яны пажануць перад табою Гэвея, Канаана а Гэціча. 29 Ня выжану іх ад віду твайго за адзін год, каб зямля ня спусьцела, і не памнажыўся супроці цябе зьвер палявы, 30 Памалу, памалу буду праганяць іх ад цябе, пакуль ты не размножышся і ня возьмеш у дзяржаньне зямлі гэтае. 31 Пастанаўлю граніцы твае ад мора Чырвонага аж да мора Пілісцкага і ад пустыні аж да Ракі; бо дам у рукі вашы жыхараў гэтае зямлі, і пражанеш іх ад віду свайго. 32 Не рабі змовы зь імі ані з багамі іхнымі. 33 Ня маюць яны жыць у зямлі тваёй, каб яны не ўвялі цябе ў грэх супроці Мяне; бо калі ты будзеш служыць багом іхным, дык гэта будзе табе сецьцю".
24 I Масею сказаў Ён: „Узыйдзі да СПАДАРА ты а Аарон, Надаў а Авігу а семдзясят із старцоў Ізраелявых, і пакланіцеся зд а леку. 2 I дабліжыцца Масей адзінюсенькі да СПАДАРА; а яны няхай ня бліжацца, і люд няхай ня ўзыходзе зь ім".
3 I прышоў Масей, і пераказаў люду ўсі словы СПАДАРОВЫ і ўсі суды; і адказаў увесь люд у вадзін голас, і сказалі: „Усі словы, што сказаў СПАДАР, учынім".
4 I напісаў Масей усі словы СПАДАРОВЫ, і ўстаў рана нараніцы, і збудаваў аброчнік пад гарою і двананцаць стаўпоў подле дванан- цацёх плямён Ізраелявых. 5 I паслаў маладзёнаў із сыноў Ізраелявых, і абраклі яны ўсепаленьні і супакойныя аброкі з валоў СПАДАРУ. 6 I ўзяў Масей палавіцу крыві, і уліў у чары, а палавіцаю крыві пакрапіў аброчнік. 7 I ўзяў кнігу змовы, і прачытаў учуткі люду; і сказалі яны: „Усе, што сказаў СПАДАР, зробім, і будзем слухаць". 8 I ўзяў Масей крыві, і пакрапіў на люд і сказаў:,,Во кроў змовы, каторую СПАДАР учыніў із вамі, узглядам усёга гэтага".
9 I ўзышоў Масей а Аарон, Надаў а Авігу а семдзясят із старцоў Ізраелявых, 10 I бачылі Бога Ізраелявага; і пад нагамі ў Яго штось падобнае да работы з чыстага шафіру і, як самае неба, яснае. 11 I на абраных із сыноў Ізраелявых Ён ня выцягнуў рукі свае. I яны сузіралі Бога, і елі, і пілі.
12 I сказаў СПАДАР Масею: „Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там; і Я дам табе табліцы каменныя а права а расказаньне, каторыя Я напісаў, каб іх вучыць".
13 і ўстаў Масей а Ігошуа, слугачы ягоны, і ўзышоў Масей на гару Божую. 14 А старцом сказаў: „Сядзіце дзеля нас тут, пакуль мы ня зьвернемся да вас; і вось, Аарон а Гур із вамі; хто бы меў справу, няхай бліжацца да іх".
15 I ўзышоў Масей на гару; і пакрыў булак гару. 16 I слава СПАДАРОВА вітала на гары Сынай; і пакрываў яе булак шэсьць дзён, і Ён гукн у ў сёмага дня да Масея з пасярод булаку. 17 I выгляд славы СПАДАРОВАЕ быў на версе гары, як агонь зьядаючы перад ачмі сыноў Ізраелявых. 18 I іступіў Масей у сярэдзіну булаку, і ўзышоў на гару; і быў Масей на гары сорак дзён і сорак ночаў.
25 І г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Г у кай сыном Ізраелявым, і возьмуць Імне дары; ад кажнага чалавека, каторы ад сэрца самахоць даў бы, бярыце дар Мой. 3 I во дар, каторы вы маеце узяць ад іх: золата а срэбла а медзь, 4 I васільковую, пурпуровую, і чырвовую, і цянюсенькае палатно, і ад козаў поўсьць, 5 I скуры баранія, пахварбаваныя на чырвана, і скуры барсуковыя, і Дзерва акацу, 6 Аліву да сьвяценьня, пахі да алею памазаньня і пахнючага да кадзеньня, 7 Камяні оніксы і каменчыкі ўстаўныя ў наплечнік а нагруднік. 8 I зробяць Імне сьвятыню, і буду вітаць сярод іх. 9 Усе, як Я паказую табе, і зразу вітальні, і зразу ўсіх судзінаў яе, і так зрабіце.
10 „I зрабіце скрыню зь дзерва акацы; два з палавіцаю локці ўдаўжкі ёй, і паўтара локця ўшыркі ёй, паўтара локця ўвышкі ёй. 11 I пацягні яе шчырым золатам; знутра й знадворку пацягні яе; і зрабіце наверсе наўкола залаты вянок. 12 I вылі да яе чатыры колцы залатыя, і прыладзь на чатырох ножках яе: і два колцы на адным баку яе, і два колцы на другім баку яе. 13 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам. 14 I ўвядзі нашуліны ў колцы па бакох скрыні, каб імі насіць скрыню. 15 У колцах скрыні маюць быць нашулкі, ня маюць іх адыймаць ад яе. 16 I ўкладзі ў скрыню сьветчаньне, каторае Я дам табе.
17 „I зрабі века із шчырага золата, два локці з палавіцаю ўдаўжкі, а паўтара локця ўшыркі.
18 „I зрабі двух херуваў із золата, з каванага зрабі іх з двух канцоў века. 19 I зрабі аднаго херува на гэтым канцу, і аднаго херува на гэным канцу; зь века зрабіце херувы на абодвых канцох яго. 20 I будуць херувы распусьціўшы крылы ўгару, нахінаючыся над векам крыламі сваімі, а відамі адзін да аднаго; да века будуць віды херуваў.
21 „I палажы века на скрыню зьверху, і ў скрыню палажы сьветчаньне, каторае Я дам табе.
22 „I Я буду сустракацца з табою там, і г у каць із табою над векам, памеж двух херуваў, каторыя над скрыняю сьветчаньня, праз усё, што буду расказаваць табою сыном Ізраелявым.
23 „I зрабі стол ізь дзерва акацы, два локці ўдаўжкі, локаць ушыркі, а паўтара локця ўвышкі 24 I пацягні яго золатам шчырым, і зрабі яму залаты вянок наўкола. 25 I зрабі яму аблямаваньне на даланю наўкола, і зрабі залаты вянок да аблямаваньня ягонага наўкола. 28 I зрабі да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзь колцы да чатырох рагоў, каторыя ў чатырох ножках ягоных. 27 Насупроці аблямаваньня маюць быць колцы як месцы нашулкам насіць імі стол. 28 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам, і будуць насіць гэты стол. 29 I зрабі да яго місы а ложкі а жбаны а коўні, каб узьліваць імі; із шчырага золата зрабі іх. 30 I лажы на стол хлябы Выкладу перад Імною штачасна.
31 „I зрабі сьветач із золата шчырага, з каванага мае быць зроблены гэты сьветач; сьцябло яго, галузы, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго маюць выходзіць ізь яго. 32 I шэсьць галузаў маюць выходзіць із бакоў яго: тры галузы сьветача з аднаго боку яго, і тры галузы сьветача з другога боку яго. 33 Тры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкаю аднэй а з кветкаю, і тры чарачкі на друтой галузе, з апучкаю аднэй а кветкаю. Гэтак на шасьцёх галузях, што выходзяць ізь сьветача. 34 А на сьветачу маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкамі іх а кветкамі іх. 35 I апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго ж, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, - на ўсіх шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача. 36 Апучкі й галузы іх ізь яго маюць быць; ён увесь суцэльна каваны із шчырага золата. 37 I зрабі лянпаў сем яго, і ўстанаві яго лянпы, каб сьвяцілі на пярэднім баку яго. 38 I абцужкі да яго, і папялянкі да яго із шчырага золата. 39 3 цэнтнару золата шчырага няхай зробяць яго з усім гэтым судзьдзям. 40 I глядзі, і зрабі подле зразы іх, якую паказаў табе на гары.
26 „Вітальню ж зрабі зь дзесяцёх запн з тканага цянюсенькага палатна з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны; і херуваў зрабі на іх умелай работаю. 2 Удаўжкі адна запона дваццаць восьмі локцяў, а ўшыркі адна запона чатыры локці: мера адна ўсіх запон. 3 Пяць запон хай будуць злучаныя адна із аднэю, і пяць запон злучаныя адна з аднэю. 4 I зробіш аплічкі васільковыя на краю аднае запоны ў канцу, у злучэньню; і гэтак зрабі й на краю апошняе запоны ў злучэньню другім. 5 Пяцьдзясят аплічкаў зрабі на аднэй запоне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабі на краю запоны, каторая злучае другую; аплічкі адказуюць адна аднэй.
6 „I зрабі пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучы кручкамі запоны адну з аднэю, і будзе вітальня адна.
7 „I зрабі запоны з казінае воўны на будан вітальні, адзінанцаць запонаў зрабі. 8 Удаўжкі адна запона трыццаць локцяў, а ўшыркі чатыры локці адна запона: адна мера адзінанцацёх запонаў. 9 I злучы пяць запонаў апрыч і шэсьць запонаў апрыч. I зрабі падвойную шостую запону зь пярэдняга боку будану. 10 I зрабі пяцьдзясят аплічкаў на краю аднае канцавое запоны ў шчапленьню, і пяцьдзясят аплічкаў на краю другое запоны дзеля шчапленьня другога. 11 I зрабі пяцьдзясят кручкоў мядзяных, і ўвядзі кручкі ў ваплічкі, і злучы будан, і будзе адзін. 12 А лішніца, што застан е цца ад запонаў вітальні, - палавіца гэтае лішніцы запоны хай зьвешуецца адзаду вітальні. 13 А локаць із аднаго і локаць із другога боку, каторы застан е цца ад даўжыні запонаў будану, няхай вісяць па бакох вітальні, адгэтуль і адгэнуль прыкрываць яе.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 78 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | | | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница |