Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 1 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

23 I выцягнуў Масей посах свой к небу; і СПАДАР даў грымоты а град, і прышоў агонь на зямлю, і пусьціў, бы дождж, СПАДАР град на ўсю зямлю Ягіпецкую. 24 I быў град і агонь полымям пасярод граду; вельмі вялікі, якога ня было ў вусёй зямлі Ягіпецкай з часу, як стала народам. 25 I пабіў град у вусёй зямлі Ягіпецкай усе, што было ў полю, ад чалавека аж да статку, і ўсю траву палявую пабіў град, і ўсі дзервы ў полю паламіў, 26 Адно ў зямлі Ґошэн, ідзе сынове Ізраелявы, ня было граду. 27 I паслаў Фараон, і гукнуў Масея а Аарона, і сказаў ім: „Ізграшыў я гэтым разам; СПАДАР справядлівы, а я а люд мой ліхія. 28 Маліце СПАДАРА ужо надта шмат грымотаў Божых а граду, - выпушчу вас, і ня будзеце болей заставацца". 29 I сказаў яму Масей: „Як толькі выйду я зь места, выцягну далоні свае да СПАДАРА; грымоты перастануць і граду болей ня будзе, каб ты ведаў, што зямля СПАДАРОВА. 30 Але табе а слугам тваім, я ведаю, яшчэ ня будзе вам страшна перад відам СПАДАРА Бога". 31 I лён і ячмень был і пабітыя, бо ячмень выплыў, а лён наліваўся. 32 Пшонка, адылі, і жыта не пабітыя, бо яны был і позныя. 33 I вышаў Масей ад Фараона зь места, і выцягнуў далоні свае да СПАДАРА; і перасталі грымоты а град, і дождж болей ня ліў на зямлю. 34 I абачыў Фараон, што перастаў дождж а град а грымоты, і далей грашыў, і ацяжарыў сэрца свае ён а слугі ягоныя. 35 I закалянела сэрца Фараонава, і ён ня выпусьціў сыноў Ізраельскіх, як і казаў СПАДАР Масеям.

10 I сказаў СПАДАР Масею: „Уйдзі да Фараона, бо Я ацяжарыў сэрца ягонае і сэрца слугаў ягоных, каб рабіць знак і мае гэтыя сярод яго, 2 I каб ты паведаў у вушы сына свайго і сыну сына свайго праз тое, што Я зрабіў у Яґіпце, і праз знакі Мае, каторыя Я ўчыніў ім, і будзеце ведаць, што Я СПАДАР". 3 I ўвыйшлі Масей а Аарон да Фараона, і сказалі яму: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў:,Пакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перад Імною? Выпусьці люд Мой, і будуць яны служыць Імне. 4 А калі адмовішся пусьціць люд Мой, то вось, Я навяду заўтра шаранчу ў граніцах тваіх. 5 Яна ўкрые від зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць астачу ацалелага, засталага вам ад граду; і аб'есьць кажнае дзерва, што расьцець у вас на полю; 6 I напоўне дамы твае, і дамы ўсіх слугаў тваіх, і дамы ўсіх Ягіпцян, чаго ня бачылі бацькі твае ані бацькі бацькоў тваіх з дня, як был і на зямлі аж дагэтуль' ". I адвярнуўся, і вышаў ад Фараона. 7 I сказалі слугі Фараонавы яму: „Пакуль будзе гэта нам сілом? Выпусьці гэтых людзёў, і няхай яну служаць СПАДАРУ, Богу свайму; няго ж ты яшчэ ня ведаеш, што згублены Ягіпет?" 8 I зьвярнулі Масея а Аарона да Фараона, і ён сказаў ім: „Ідзіце, служыце СПАДАРУ, Богу свайму; хто ж а хто пойдуць?" 9 I сказаў Масей: „Пойдзем із маладымі нашым і і із старымі нашымі, із сынамі нашымі і дачкамі нашымі, і з драбным і буйным сгаткам пойдзем, бо сьвята ў нас СПАДАРУ". 10 I сказаў ім: „Няхай так будзе СПАДАР із вамі, як я пашлю вас і дзецяняткі вашы, але глядзіце, бо ліха перад вамі. 11 Не, ня так, ідзіце ж мужчыны і служыце СПАДАРУ, бо вы гэтага жадалі". I выгналі іх ад віду Фараонавага.

12 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні рук у сваю на зямлю Ягіпецкую дзеля шаранчы, і ўзыйдзе на зямлю Ягіпецкую, і паесьць усю траву земную, усе, што пакінуў град". 13 I выцягнуў Масей посах свой на зямлю Ягіпецкую; і СПАДАР навёў на зямлю ўсходні вецер увесь тый дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер нанёс шаранчу. 14 I ўзышла шаранча на ўсю зямлю Ягіпецкую, і асела ў вусіх граніцах Яґіпецкіх вельмі цяжка; уперад ня было так шаранчы, як гэта, такое й просьле яе ня будзе так. 15 I яна ўкрыла від усяе зямлі, і зямля пацямнела, і паела ўсю траву земную і ўсі плады дзерва, каторыя засталіся ад граду; і не засталося ніякага зяленіва на дзерве ані на траве палявой у вусёй зямлі Ягіпецкай. 16 I пабарзьдзіў Фараон гукнуць Масея а Аарона і сказаў: „Ізграшыў я перад СПАДАРОМ, Богам вашым, і перад вамі. 17 I цяпер даруйце, калі ласка, грэх мой адно гэты раз, і маліце СПАДАРА, Бога вашага, каб зьняў зь мяне толькі гэтую сьмерць". 18 I вышаў ад Фараона, і маліў СПАДАРА. 19 I павярнуў СПАДАР морскі вельмі вялікі вецер, і ён панёс ша- ранчу і ўкінуў яе ў Чырвонае мора; не засталося ні воднае шаранчы памеж усіх граніцаў яґіпецкіх. 20 Але закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён ня выпусьціў сыноў Ізраелявых.

21 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку сваю к небу, і будзе цемра на зямлі Ягіпецкай, і ашчупаецца цемра". 22 I выцягнуў рук у сваю к небу, і был а густая цемра па ўсёй зямлі Ягіпецкай тры дні. 23 Ня бачылі чалавек брата свайго, і ніхто не ўставаў з куркішка у тры дні; а ў вусіх сыноў Ізраелявых было сьветла ў гасподах іхных. 24 I гукнуў Фараон Масея, і сказаў: „Ідзіце, служыце СПАДАРУ, адно драбны й буйны статак ваш няхай задзяржыцца, а таксама дзецяняткі вашыя няхай ідуць із вамі". 25 Але Масей сказаў:,,Таксама ты дасі ў руку нашыя аброкі а ўсепаленьне, і зробім гэта СПАДАРУ Богу нашаму. 26 I таксама статак нашы пойдзе з намі, і не застан е цца ані капыта; бо зь яго мы возьмем да служэньня СПАДАРУ, Богу нашаму; але мы ня ведаем, чым служыць будзем СПАДАРУ, пакуль ня прыйдзем туды". 27 I закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не захацеў адпусьціць іх. 28 I сказаў яму Фараон: „Пайдзі ад мяне, сьцеражыся, ня важся бачыць від мой; бо ў тый дзень, як ты абачыш від мой, памрэш". 29 I сказаў Масей: „Добра ты сказаў, я ня буду болей бачыць віду твайго".

11 І сказаў СПАДАР Масею: „Яшчэ загубу адзіную Я навяду на Фараона а на Ягіпцян; просьле тога ён адпусьце вас адгэтуль. Як ён будзе адпушчаць вас, то канчальна а станаўко пажанець вас адгэтуль.

2 „Кажы цяпер у вушы люду, і няхай кажны папросе ў бліжняга свайго, і кажная жонка ў бліжняй сваёй судзьдзя срэбнага а судзьдзя залатога". 3 I даў СПАДАР ласку люду ў вачох Ягіпцян, дый гэты муж Масей быў вельмі вялікі ў зямлі Ягіпецкай, у вачох слугаў Фараонавых і ў вачох люду. 4 I сказаў Масей: „Гэтак кажа Спадар: А поўначы Я прайду пасярод Ягіпту. 5 I памрэць кажны пяршак у зямлі Ягіпецкай ад першака Фараонавага, каторы сядзіць на пасадзе сваім, да першака нявольніцы, каторая за жорнамі, і кажнага першака із статку. 6 I будзе крык вялікі па ўсёй зямлі Яґіпецкай, што падобнага ня было і падобнага да яго не паўторыцца. 7 Але на сыноў Ізраелявых не пашаволе сабака языком сваім ад чалавека аж да статку, каб вы ведалі, што розьне СПАДАР памеж Ягіпцянаў і Ізраелцаў. 8 I зыйдуць усі слугі твае гэтыя да мяне, і паклоняцца імне, кажучы:,Выйдзі ты і ўвесь люд, каторы ля ног тваіх', і просьле гэтага я выйду". I вышаў ад Фараона з гарачым гневам.

9 I сказаў СПАДАР Масею: „Не паслухае вас Фараон, каб памнажыліся чудосы Мае ў зямлі Ягіпецкай". 10 I Масей і Аарон зрабілі ўсі гэтыя чудосы перад Фараонам; але закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не адпусьціў сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае.

12 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону ў зямлі Ягіпецкай, кажучы: 2 „Месяц гэты хай будзе ў вас пачаткам месяцаў; першым хай будзе ў вас месяцам году. 3 Г у кайце ўсяму збору Ізраелцаў, кажучы: „Дзясятага гэтага месяца няхай возьмуць сабе кажны ягнё на дамову бацькоў, ягнё на дамову. 4 I калі мал а я дамова, каб мець ягнё, то няхай возьме ён і сусед найбліжшы да дамовы ягонае, подле ліку душаў; подле тога, колькі кажны ізьесьць, разьлічыце на ягнё. 5 Ягнё дасканальнае, самец аднагодак мае быць у вас; з авец альбо з козаў возьмеце. 6 I будзе вам на назіраньне да чатырнанцатага дня гэтага месяца; і зарэжа яго ўся грамада збору Ізраельскага адвячоркам. 7 I возьмуць із крыві, і дадуць на абодва вушакі і на абсаду ў дамох, у каторых будуць есьці яго. 8 Няхай зьядуць мяса ягонае гэтае ночы, сьпечанае на агню, і праснакі, з гарк і мі травамі няхай зьядуць яго. 9 Ня ежча зь яго сырога або сусім зваранага ў вадзе, але сьпечанае на агню, галаву з каленямі а патрыхамі. 10 I не пакідайце зь яго да раньня; але засталае зь яго да раньня на агню спаліце. 11 I гэтак ежча яго: няхай будуць сьцёгны вашы паперазаныя, вобуй ваш на нагах вашых і пасах і вашы ў руках вашых, і ежча яго хапліва; гэта Пасха СПАДАРУ. 12 I Я прайду па зямлі Ягіпецкай гэтае самае ночы, і паб'ю кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад чалавека аж да жывёлы, і над усімі багамі Ягіпецкімі ўчыню суды. Я СПАДАР. 13 I будзе ў вас кроў знакам на дамох, ідзе вы там, і абачу кроў, і абміну вас, і ня будзе меж вас мору нішчачага, як буду біць у зямлі Ягіпецкай.

14 I будзе гэты дзень вам на памятку, і будзеце яго сьвяціць, як сьвята СПАДАРУ ў родах сваіх; уставаю вечнай сьвяціце яго. 15 Сем дзён ежча праснакі; і першага ўжо дня няхай перастане кіслае ў дамох вашых; бо кажны, хто будзе есьці няпрэснае зь першага дня да сёмага дня, дык душа таго выгублена будзе з памеж Ізраеля. 16 I на першы дзень сьвяты сход, і на сёмы дзень сьвяты сход будзе ў вас, ніякае работы ня маеце рабіць у іх; толькі што есьці кажнаму, адно тое можна рабіць вам. 17 I дзяржыце праснакі, бо ў гэты самы дзень я вывеў войска вашае ізь зямлі Ягіпецкае; і дзяржыце гэты дзень у родах сваіх уставаю вечнай. 18 Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца зь вечара ежча праснакі аж да вечара дваццаць першага дня таго ж месяца. 19 Сем дзён кісьля хай ня знойдзецца ў дамох вашых; бо хто будзе есьці няпрэснае, дык выгублена будзе душа тая із збору Ізраелцаў, ці гэта будзе чужаземец, ці тубылец зямлі. 20 Нічога няпрэснага ня ежча; у вусіх мясцох жыцьця вашага ежча праснакі".

21 I зг у каў Масей усіх старцоў Ізраельскіх, і сказаў ім: „Выбярыце й вазьміце сабе баранчыка подле радзімаў сваіх і зарэжча Пасху. 22 I вазьміце пучок гізопу, і занурыце ў кроў, каторая ў судзін е, і дакраніцеся з крыві, што ў судзіне, да абсады а да абодвых вушакоў, і вы ня выходзьце ніхто з уходу дому свайго аж да раньня. 23 I пройдзе СПАДАР губіць Яґіпет, і абача кроў на абсадзе а на абодвых вушакох, і абмінець СПАДАР ля ўходу, і ня дасьць заг у бцу ўвыйсьці ў дамы вашыя губіць. 24 I будзеце дзяржаць гэта, як уставу сабе і сыном сваім на векі. 25 I будзе, што, як увыйдзеце ў зямлю, каторую дасьць СПАДАР вам, як Ён казаў, дык дзяржыце службу гэтую. 26 I як скажуць вам дзеці вашы:,Што гэта за служба ў вас?' 27 Дык скажыце:,Пасхальны аброк гэта СПАДАРУ, Каторы абмінуў дамовы сыноў Ізраельскіх у Ягіпце, як губіў Ягіпет, і дамовы нашыя вывальніў'." I нахінуўся люд і пакланіўся. 28 I пайшлі, і зрабілі сынове Ізраелявы; як расказаў СПАДАР Масею а Аарону, так і зрабілі.

29 I было а поўначы: I СПАДАР забіў кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад першака Фараонавага, сядзячага на пасадзе сваім, аж да першака палоненага, што ў вязьніцы, і кажнага першака із жывёлы. 30 I ўстаў Фараон ночы сам, і ўсі слугі ягоныя, і ўвесь Ягіпет; і сталася вялікае галашэньне ў Ягіпце, бо ня было дамовы, ідзе ня было б мерцьвяка. 31 I гукн у ў Масея а Аарона ночы, і сказаў: „Устаньце, выйдзіце з памеж люду майго, таксама вы, таксама сынове Ізраелявы, і йдзіце служыце СПАДАРУ, як вы казалі. 32 Таксама драбны, таксама буйны статак ваш вазьміце, як вы казалі, і пайдзіце, і дабраслаўце таксама мяне". 33 I павялічылі Ягіпцяне барзьдзіць люд, каб выслаць яго ізь зямлі тае, бо казалі яны:,,Вось мы ўсі мерцьвякі". 34 I панёс люд цеста свае ўперад, чымся яно ськісла; дзежы свае, завяз а ныя ў вадзежах сваіх, на плячох сваіх. 35 I сынове Ізраелявы зрабілі подле слова Масеявага, і прасілі ў Ягіпцян судзьдзя срэбнага а судзьдзя залатога і адзежаў. 36 I СПАДАР даў ласку народу ў вачох Ягіпцян, і яны захочавалі іх прасіць; і спустошылі яны Ягіпет.

37 I кран у ліся сынове Ізраелявы з Рамсэса да Сукоф да шасьцьсот тысячаў пешых мужчынаў, апрача дзецянят. 38 I вялікая мешанка ўзышла зь імі, і драбны й буйны статак, стада надта вялікая. 39 I сьпяклі яны зь цеста, што вынесьлі зь Ягіпту, прэсныя перапечкі, бо яно яшчэ ня ськісла, бо яны выгнаны был і зь Ягіпту і не маглі адвалакаць, і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу.

40 I часу аселасьці сыноў Ізраелявых, каторага жыл і ў Яг і пце, было чатырыста а трыццаць год. 41 I было пры канцу чатырыста трыццацёх год, што ў гэтым самы дзень вышла ўсе войска СПАДАРОВА ізь зямлі Яґіпецкае. 42 Ноч чукавасьці яна СПАДАРУ за вывядзеньне іх ізь зямлі Ягіпецкае, яна, гэта ноч СПАДАРУ чукавасьці яна сыном Ізраелявым у родах іхных.

43 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону: „Во ўстава Пасхі: кажны чужы няхай ня есьць яе. 44 А кажны слуга - чалавек, куплены за срэбла, і як абрэжаш яго, тады можа есьці зь яе. 45 Прыходны а найміт ня мае есьці зь яе. 46 У вадным доме маеце есьці яе, ня выносьце мяса вонкі з дому, і косьцяў яе не ламіце. 47 Уся грамада Ізраельская мае прыгатаваць яе. 48 I калі чужнік будзе жыць із табою, і зробе Пасху СПАДАРУ, абрэж у яго ўсіх мужчынскага стану, і тады няхай дабліжыцца рабіць яе, і будзе як тубылец у зямлі; а ніякі неабрэзаны ня мае есьці зь яе. 49 Адно права будзе тубыльцу й чужніку, што будзе памеж вас". 50 I ўчынілі гэтак усі сынове Ізраелявы; як СПАДАР расказаў Масею а Аарону, так і ўчынілі.

51 I было таго самага дня, СПАДАР вывеў сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае войскамі іхнымі.

13 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Пасьвяці імне кажнага першака, што рашчыняе ўсякія дзетніцы меж сыноў Ізраелявых, у чалавеку і ў статку: Імне яны". 3 I сказаў Масей люду:,,П а мятуй гэты дзень, каторага вышлі зь Ягіпту, з дамовы нявольнікаў, бо рукою моцнаю вывеў вас СПАДАР адгэтуль, і ня ежча кіслага. 4 Сядні выходзіце вы ў месяцу Авіве. 5 I будзе, як увядзець СПАДАР у зямлю Канааняніна а Гэціча а Аморэя а Гэвея а Евусэя, праз каторую прысяг айцом тваім, што дасьць табе зямлю, што цячэць малаком а мёдам; дык служы гэтую службу ў гэтым месяцу. 6 Сем дзён еж прэсны хлеб, і сёмага дня - сьвята СПАДАРУ. 7 Прэсны хлеб маеце есьці гэтыя сем дзён; і ня мае быць бачана ў цябе кіслага хлеба, і ня мае быць бачана ў цябе кісьлі ў вусіх граніцах тваіх. 8 I паведаеш у гэты дзень сыну свайму, кажучы:,Гэта затым, што ўчыніў СПАДАР імне, як я выходзіў зь Ягіпту'. 9 I будзе табе гэта знакам на руццэ тваёй і памяткаю меж аччу твайго, каб закон СПАДАРОЎ быў у вуснах тваіх; бо рукою моцнаю вывеў цябе СПАДАР ізь Яґіпту. 10 I будзеш дзяржаць уставу гэту ў прызначаным часе дзень пры дню.

11 „I будзе, што як увядзець цябе СПАДАР у зямлю Канаанскую, як Ён прысягаў табе й айцом тваім, і дасьць яе табе: 12 Дык адлучай СПАДАРУ ўсе, што рашчыняе дзетніцу, і кажнае малое, рашчыняючае ў жывёлы, якое ў цябе будзе, з усіх самцоў, СПАДАРУ. 13 А кажнага з аслоў, што рашчыняе, выкупіш баранчыкам; а калі ня выкупіш, зламі карк ягоны; і кажнага першака людзкога із сыноў сваіх выкупляй. 14 I будзе, што як папытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы:,Што гэта?' то скажы яму:,Рукою моцнаю вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту, з дамовы нявольнікаў. 15 I было, як закалянеў Фараон, каб не адпусьціць нас, дык забіў СПАДАР кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад першака людзкога аж да першака із жывёлы: з гэтае прычыны я абракаю СПАДАРУ кажнага рашчыняючага дзетніцу з усіх самцоў, а кажнага першака із сыноў сваіх выкупляю'. 16 I няхай будзе знак на руццэ тваёй і павязка між аччу тваіх, бо рукою моцнаю вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту".

17 I як адпусьціў Фараон люд, то не павёў іх па дарозе зямлі Пілісцкае, бо яна блізк а я; бо сказаў Бог: „Каб ня каяўся люд, абачыўшы вайну, і не зьвярнуўся да Ягіпту". 18 I абвёў Бог люд дарогаю пустыннай да Чырвонага мора, I вышлі збройныя сынове Ізраелявы ізь зямлі Ягіпецкае.

19 I ўзяў Масей із сабою косьці Язэпавы, бо прысягаю запрысяг Язэп сыноў Ізраелявых, кажучы: „Напэўна даведаецца да вас Бог, і вы із сабою ўзьнясіце косьці мае адгэтуль".

20 I падарожжавалі із Сукофа, і разьлягліся табарам у Ефаме, на канцу пустын і. 21 I СПАДАР ішоў перад імі ўдзень у стаўпе болачным, каб весьці іх па дарозе, а ночы ў стаўпе агняным, каб сьвяціць, каб ісьці ім удзень і ночы. 22 Не адымаў стаўпа болачнага ўдзень і стаўпа агнявога ночы ад віду люду.

14 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Скажы сыном Ізраелявым, каб яны адвярнуліся й разьлягліся табарам перад Пі-Гагірофам, меж Міґдолу й мора, перад Ваал-Цэфонам; супроці яго станьце табарам ля мора. 3 I скажа Фараон праз сыноў Ізраелявых:,Яны заблыталіся ў зямлі, заперла іх пустыня'. 4 Я закаляню сэрца Фараонава, і ён пажанецца за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным; і пазнаюць Ягіпцяне, што Я - СПАДАР". I зрабілі гэтак.

5 I наказалі каралю Ягіпецкаму, што люд - уцёк; і абярнулася сэрца Фараонава і слугаў ягоных супроці люду гэтага, і яны сказалі: „Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраелцаў, каб не рабілі нам?" 6 I запрог цялежкі свае, і люд свой узяў із сабою. 7 I ўзяў шасьцьсот цялежак выборных, і ўсі цялежкі ягіпецкія, і вайводцаў над усімі імі. 8 I закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, караля ягіпецкага, і ён пагнаўся за сынамі Ізраелявымі; а сынове Ізраелявы вышлі пад рукою высокаю. 9 I пагналіся Ягіпцяне за імі, і ўсі коні зь цялежкамі Фараонавымі, і коньнікі, і ўсе войска ягонае, і насьпелі, як разьлягліся ля мора, каля Пі-Гагірофа перад Ваал-Цэфонам. 10 I Фараон дабліжыўся, і ўзьнял і сынове Ізраелявы вочы свае, і во Ягіпет крануўся за імі: і надта баяліся, і гукалі сынове Ізраелявы да СПАДАРА; 11 I сказалі Масею: „Ціж затым, што няма грабоў у Ягіпце, ты ўзяў нас паміраць на пустыні? Што гэта ты зрабіў із намі, вывеўшы нас ізь Ягіпту? 12 Ці ня гэта самае казалі мы табе ў Ягіпце, сказаўшы:,Адчапіся ад нас, і няхай мы служым Ягіпцянам'? Бо вален нам служыць у Ягіпцян, чымся памерці на пустын і ". 13 Масей сказаў люду: „Ня бойцеся, станаўко стойце й абачыце сп а сеньне СПАДАРА, каторае вам зьдзее сядні; бо Ягіпцян, каторых бачыце вы сядні, ужо не пабачыце на векі. 14 СПАДАР будзе ваяваць за вас, а вы будзеце маўчэць,

15 I сказаў СПАДАР Масею: „Чаго гук а еш да мяне? Г у кай сыном Ізраелявым, і хай кран у цца ў дарогу. 16 А ты падыймі посах свой і выцягні рук у сваю на мора, і расьсячы яго, і ўвыйдуць сынове Ізраелявы сярод мора сушаю. 17 А Я, вось, закаляню сэрца Ягіпцян, і яны ўвыйдуць за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным, на цялежках ягоных і на коньніках ягоных, 18 I даведаецца Ягіпет, што Я СПАДАР, як услаўлюся на Фараону, на цялежках ягоных і на коньніках ягоных.

19 I крануўся Ангіл Божы, што йшоў перад табарам Ізраелцаў, і пайшоў адзаду іх, і крануўся стоўп болачны ад віду іхнаха, і стаў адзаду іх; 20 I ўвыйшоў памеж табару ягіпецкага й табару ізраельскага, і быў болкаю а цемраю, і асьвячаў ноч; і ня бліжыліся адны да адных усю ноч.

21 I выцягнуў Масей рук у сваю на мора, і гнаў СПАДАР мора вялікім усходнім ветрам усю ноч, і ўчыніў мора сушаю; і расьсекліся воды. 22 I пайшлі сынове Ізраелявы сярод мора сушаю: і воды был і ім сьцяною зь іх правага й зь іх левага боку.

23 I пагналіся Ягіпцяне, і пайшлі за імі ў сярэдзіну мора кажны конь фараонаў, цялежкі ягоныя і коньнікі ягоныя. 24 I сталася ў ранічную старожу, і глянуў СПАДАР далоў на табар Ягіпцян із стаўпа агнянога а болачнага, і зьмяшаў табар Ягіпцян. 25 I адняў колы ў цялежак іхных, так што яны цягнулі іх ізь цяжкасьцяй. I сказаў Ягіпет: „Уцяку ад віду Ізраелцаў, бо СПАДАР ходаецца за іх супроці Ягіпту".

26 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні рук у сваю на мора, і зьвернуцца воды на Ягіпет, на цялежкі ягоныя і на коньнікаў ягоных", 27 I выцягнуў Масей руку сваю на мора, і сьвітаньням зьвярнула мора сілу сваю, і Ягіпцяне ўцякалі наўпярэймы яму; і ўтрос СПАДАР Ягіпцян сярод мора. 28 I зьвярнуліся воды, і пакрылі цялежкі а коньнікаў усяго войска Фараонавага, што ўвыйшлі за імі ў мора; не засталося зь іх нават аднаго. 29 А сынове Ізраелявы прайшлі па сушы сярод мора, і воды ім был і сьцяною па правым і па левым баку. 30 I выбавіў СПАДАР у дзень гэны Ізраеля з рукі Ягіпцян; і абачыў Ізраель Ягіпет мертвым на беразе мора. 31 I абачыў Ізраель руку вялікую, каторую ўчыніў СПАДАР на Ягіпце; і баяўся люд СПАДАРА, і паверылі СПАДАРУ й Масею, слузе ягонаму.

15 Тады запяяў Масей і сынове Ізраелявы песьню гэтую СПАДАРУ, і г у калі, кажучы: „Запяю СПАДАРУ, бо Ён высака ўзьвялічыўся; каня а коньніка ягонага ўкінуў у мора. 2 Сіла мая й песьня мая ЯГ, і Ён стаў імне сп а сеньням. Гэта Бог мой, і ўслаўлю Яго. Бог айца майго, і ўзвышу яго. 3 СПАДАР муж вайны, СПАДАР імя Ягонае. 4 Цялежкі Фараонавы й войска ягонае ўкінуў Ён у мора, і выборныя гатманы ягоныя патанулі ў Чырвоным Мору. 5 Глыб і н і па крылі і х; яны пайшлі ў глыб і ні, як камень. 6 Правіца Твая, СПАДАРУ, уславілася сілаю; правіца Твая, СПАДАРУ, разьмяжджуліла н е прыяцеля, 7 I ў вяліччу майстату Свайго Ты паваліў паўсталых супроці Цябе; Ты паслаў гнеў Свой, і ён паеў іх, як салому. 8 I ад дзьмуху ноздраў Тваіх згрудзіліся воды, як в а лы, станаўко сталі цякучыя воды, сьселіся глыбіні ў сэрцу мора. 9 Сказаў н е прыяцель:,Пажануся, дажану, падзялю здабытак; насыціцца імі душа мая, выму меч свой, выгубе іх рука мая'. 9 Ты дзьмухнуў духам Сваім, і пакрыла іх мора: яны занурыліся, як волава, у магучых водах. 11 Хто, як Ты, СПАДАРУ, меж багоў? Хто, як ты, вялічэзны ў сьвятасьці, страшны ў хвалах, чынячы чудосы? 12 Ты выцягнуў правіцу Сваю глынула іх зямля. 13 Ты вёў у міласэрдзю Сваім гэты люд, каторы Ты вывальніў, павёў сілаю Сваёю да сьвятое сялібы Свае. 14 Пачулі люды, і калоцяцца; жах ахапіў жыхараў Пілісцкіх. 15 Тады спалохаліся князі Едомавы, дужасілаў Моаўскіх узял і дрыжыкі, растаялі ўсі жыхары Канаанскія. 16 Нападзець на іх страх а ляк; ад вялічча пляча Твайго замоўкнуць яны, як камень, пакуль праходзе народ Твой, СПАДАРУ, пакуль праходзе гэты народ, каторы Ты прыдбаў. 17 Увядзі яго й пасадзі яго на гары спадку Свайго, месца на гасподу Сабе Ты ўчыніў, СПАДАРУ, Сьвятыню, Спад а ру, заклалі рукі Твае. 18 СПАДАР будзе караляваць на векі а на вечнасьць.

19 Бо ўвыйшоў конь Фараонаў зь цялежкамі ягонымі і з коньнікамі ягонымі ў мора, і абярнуў СПАДАР на іх воды морскія, а сынове Ізраелявы прайшлі сушаю сярод мора.

20 I ўзял а Мірыям, прарока, сястра Ааронава, у руку сваю бубён, і вышлі за ёю ўсі жанкі з бубнамі а скокамі. 21 I сказала ім Мірыям: „Пейце СПАДАРУ, бо высака ўзьвялічыўся Ён; каня а коньніка ягонага ўкінуў у мора".

22 I павёў Масей Ізраеля ў дарогу ад Чырвонага мора, і яны ўвыйшлі ў пустыню Сур; і йшлі яны тры дні па пустын і, і не знайшлі вады. 23 I прышлі да Мары, і не маглі піць вады у Мары, бо яна была гарк а я; затым назвалі яе Мара. 24 I наракаў люд на Масея, кажучы: „Што нам піць?" 25 I гук а ў да СПАДАРА, і паказаў яму СПАДАР дзерва, і ён кінуў яго ў ваду, і стала салодкая вада.

Там даў яму права а суд, і там яго прабаваў. 26 I сказаў: „Калі ты будзеш уважліва слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, і што простае ў ваччу Ягоным чыніць будзеш, і нахінеш вушы да расказаньняў Ягоных, і дзяржаць усі ўставы Ягоныя, дык ні воднае з болькаў, каторыя навёў Я на Ягіпцян, не навяду на цябе; бо Я СПАДАР, Каторы ўздараўляе цябе".

27 I прышлі яны да Елім; там было двананцаць жаролаў вады і семдзясят пальмаў; і разьлягліся там табарам ля водаў.

16 I крануліся зь Еліму, і прышла ўся грамад а сыноў Ізраелявых на пустыню Цын, што меж Еліму й Сынаю, на пятнанцаты дзень другага месяца просьле выхаду ізь зямлі Ягіпецкае.

2 I наракала ўся грамад а сыноў Ізраелявых на Масея а Аарона на пустын і. 3 I сказалі ім сынове Ізраелявы: „Валей бы мы пам е рлі ад рукі СПАДАРОВАЕ ў зямлі Ягіпецкай, як мы сядзелі ля гаршка зь мясам, як мы елі да насычэньня хлеба! бо вывялі вы нас на гэтую пустыню, каб прывесьці да сьмерці галадоўю грамаду гэту".

4 I сказаў СПАДАР Масею: „Вось, Я спушчу Вам, як дождж, хлеб ізь неба; і будзе выходзіць люд, і будзе зьбіраць што дня, колькі надабе на дзень, каб Імне выпрабаваць яго, ці будзе ён хадзіць у праве Маім, ці ня будзе. 5 I будзе шостага дня: і прыгатуеце, што прынясуць, і будзе ўдвая супроці тога, па колькі зьбіралі дзень пры дню".

6 I сказаў Масей а Аарон усім сыном Ізраелявым: „Вось, вечар, і вы пазнаеце, што СПАД А Р вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае. 7 А вось, раніца, і вы абачыце славу СПАДАРОВУ, бо пачуў Ён нараканьне вашае на СПАДАРА; а мы што такое, што наракаеце на нас?" 8 I сказаў Масей:,,Гэта будзе, як дасьць СПАДАР увечары вам мяса на ежу, а нараніцы хлеба насыціцца; бо СПАДАР пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго; а мы што? не на нас нараканьне вашае, а на СПАДАРА". 9 I сказаў Масей Аарону: „Скажы ўсёй грамадзе сыноў Ізраелявых:,Дабліжчася перад від СПАДАРОЎ, бо Ён пачуў нараканьне ваша'". 10 I як г у каў Аарон да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых, то яны азірнуліся да пустын і, і во, слава СПАДАРОВА зьявілася ў булаку.

11 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 12,,Я пачуў нараканьне сыноў Ізраелявых; г у кай ім, кажучы:,Адвячоркам будзеце есьці мяса, нараніцы пад'ясьце хлеба, і пазнаеце, што Я СПАДАР, Бог ваш' ".

13 I было ўвечары: узьняліся перапёлкі і ўкрылі табар, а нараніцы быў пласт расы наўкола табару. 14 I падняўся пласт расы, і во, на зьверху пустын і цянюсенькая луска, цянюсенькая, як шэрась на зямлі. 15 I абачылі сынове Ізраелявы, і казалі адзін аднаму: „Ман гэта?" Бо ня ведалі, што гэта. I сказаў Масей ім: „Гэта хлеб, каторы СПАДАР даў вам на ежу. 16 Во слова, што расказаў СПАДАР:,3ьбірайце зь яго кажны подле тога, колькі яму ізьесьці; па ґомору на галаву, подле ліку душаў, колькі ў яго ў будане, вазьміце' ". 17 I зрабілі так сынове Ізраелявы, і зьберлі хто шмат, хто мала. 18 I мералі ґоморам, і ня было лішніцы, хто зьбер шмат, і ня было нястачы у тога, хто мала. Кажны зьбер подле тога, колькі яму зьесьці.

19 I сказаў ім Масей: „Ніхто не пакідай зь яго да раньня". 20 Але не паслухалі яны Масея, і пакінулі зь яго некатрыя да раньня; з гэтае прычыны завяліся чэрві, і яно засьмярдзелася; і зазлаваўся на іх Масей. 21 I зьбіралі яны рана нараніцы, кажны подле тога, колькі яму зьесьці; а як грэла сонца, то яно таяла.

22 I было шостага дня, што зьберлі хлеба ўдвая, па два ґоморы на аднаго; і прышлі ўсі начэльнікі грамады, і сказалі Масею. 23 I сказаў ім: „Гэта тое, што сказаў СПАДАР: супакой - сьвятая сыбота СПАДАРУ заўтра; што надабе пячы - пячыце, і што надабе варыць - варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раньня". 24 I пакінулі тое да раньня, як расказаў Масей, і яно не засьмярдзелася, і чарвей ня было ў ім.

25 I сказаў Масей:,,Ежча яго сядні, бо сядні сыбота СПАДАРУ; сядні ня знойдзеце яго на полю. 26 Шэсьць дзён зьбірайце яго; а сёмага дня сыбота ня будзе ў ёй". 27 I было сёмага дня: вышлі з народу зьбіраць, і не знайшлі. 28 I сказаў СПАДАР Масею: „Пакуль будзеце адмаўляцца дзяржаць расказаньні Мае і правы Мае? 29 Глядзіце, бо СПАДАР даў вам сыботу; затым Ён даець вам шостага дня хлеба двудзеннага: сядзіце кажны на куркішках, ніхто ня выходзь ізь месца свайго сёмага дня". 30 I супачыў народ сёмага дня.

31 I назваў дом Ізраеляў імя яго нае: Манна; яна был а як рыяндровае насеньне, белая, а смакам, як перапечка зь мёдам.

32 I сказаў Масей:,,Во, што расказаў СПАДАР:,Напоўніце ґомор на схоў у роды вашы, каб бачылі хлеб, каторым я жывіў вас на пустын і, як вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае' ". 33 I сказаў Масей Аарону: „Вазьмі адну судзіну, і палажы ў яе поўны ґомор манны, і палажы яе перад СПАДАРОМ на схоў у роды вашы". 34 Як расказаў СПАДАР Масею, так палажыў яго Аарон перад Сьветчаньням на схоў. 35 I сынове Ізраелявы елі манну сорак год, пакуль ня прышлі да зямлі асяленьня; манну елі яны, пакуль ня прышлі да канца зямлі Канаанскае. 36 А ґомор ё дзясятая часьць ефы.

17 I кран у лася ўся грамада сыноў Ізраелявых із пустын і Цын у падарожжы свае, подле слова СПАДАРОВАГА; і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і няма вады люду піць. 2 I вадзіўся люд із Масеям, і казалі: „Дайце нам вады піць". I сказаў ім Масей: „Што вы вадзіцеся з імною? Што спакушаеце СПАДАРА?". 3 I сьмяг там люд вады, і наракаў народ на Масея, і сказаў: „На што ты вывеў нас ізь Ягіпту? умарыць смагаю мяне, і сыноў маіх, і чароды мае?" 4 I гук а ў Мясей да СПАДАРА, кажучы: „Што імне рабіць із народам гэтым? Яшчэ крыху, і ўкамянуюць мяне". 5 I сказаў СПАДАР Масею: „Прайдзі перад людам, і вазьмі із сабою із старцоў Ізраельскіх, і посах свой, каторым ты выцяў раку, вазьмі ў рук у сваю, і пайдзі; 6 Вось, я стану перад та- бою там на ск а ле ў Горыве, і ты вытнеш у ск а лу, выйдзе вада зь яе, і будзе піць люд". I зрабіў так Масей на ачох старцоў Ізраельскіх. 7 I назваў імя месца таго Масса а Мерыва, з прычыны в а ды сыноў Ізраельскіх і затым, што яны спа- кушалі СПАДАРА, Кажучы: „Ці ё СПАДАР сярод нас, ці няма?"


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 50 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница| Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)