Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 1 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

18 I сказаў ім Язэп на трэйці дзень: „Гэта зрабіце, і застаніцеся жывы; Бога я баюся. 19 Калі пасьцівыя вы, няхай адзін із вашых братоў застанецца ўвязьнены ў доме нагляду вашага, а вы йдзіце й адвязіце збожжа дзеля адд а леньня голаду дамоў вашых. 20 I брата вашага малога прывядзіце да мяне, і спраўдзяцца словы вашыя, і не памрыц е ". I зрабілі яны так. 21 I казалі яны кажны брату свайму: „Запраўды мы вінны ўзглядам брата нашага, што мы бачылі бедаваньне душы ягонае, як ён маліў нас, але не паслухалі, і за тое й прышла на нас бяда гэта". 22 I адказаў Рувін ім, кажучы: „Ці не казаў я вам, кажучы:,Не грашыце супроці дзецяняці', і не паслухалі вы; і во, кроў ягоная спаганяецца". 23 А яны ня ведалі, што Язэп цяме, бо памеж іх быў перакладнік. 24 I адвярнуўся ад іх, і плакаў. I зьвярнуўся да іх, і г у каў ізь імі, і ўзяў зь іх Сымона, зьвязаў яго перад ачыма іхнымі. 25 I загадаў Язэп, і напоўнілі судзіны іхныя збожжам, і зьвярнуць срэбра іхнае кажнаму ў мех ягоны, і даць ім еміны на дарогу. I зрабілі ім гэтак.

26 Яны паднял і збожжа свае на аслы свае і пайшлі стуль. 27 I разьвязаў адзін мех свой, каб даць аслу свайму на папасе; і абачыў срэбра свае, і вось, яно ў вадтуліне мяха ягонага. 28 I сказаў братом сваім: „Срэбла імне зьвярнулі; і яно ў мяху ў мяне". I затрывожылася сэрца іхнае, і яны задрыжэлі, адзін перад адным, кажучы: Што гэта Бог учыніў нам?"

29 I прышлі яны да Якава, айца свайго, да зямлі Канаанскае, і паведалі яму ўсе, што прыгадзілася зь імі, кажучы: 30 „Г у каў тый чалавек, спадар зямлі тае, з намі стродка і меў нас за ўзьведнікаў у тэй зямлі. 31 I сказалі мы яму: „Пасьцівыя мы, мы ня бывалі ўзьведнікамі; 32 Нас двананцацёх братоў, сыноў у вайца нашага; аднаго няма, а малы сядні з айцом нашым у зямлі Канаанскай". 33 I сказаў тый чалавек, спадар зямлі тае: „З гэтага я пазн а ю, ці пасьцівыя вы: застаўце ў мяне аднаго брата з вас, а вы збожжа дзеля адд а леньня голаду дамоў вашых вазьміце й пайдзіце; 34 I прывядзіце да мяне малога брата вашага; і даведаюся, што вы ня ўзьведнікі, але пасьцівыя вы, аддам вам брата вашага, і вы зможаце таргаваць у гэтай зямлі".

35 I было: як яны паражнілі мяхі свае, і во, у кажнага зьвязак срэбла ягонага ў мяху ягоным. I бачылі яны зьвязкі срэбла свайго, яны і ацец іхны, і баяліся. 36 I сказаў ім Якаў, айцец іхны: „Вы спабыл і мяне дзяцей: Язэпа няма; і Сымона няма; Веняміна ўзяць хочаце, - усе гэта на мяне!" 37 I сказаў Рубін айцу свайму: „Забі двух маіх сыноў, калі я не прывяду яго да цябе; аддай яго на маю рук у, і я зьвярну яго табе". 38 А ён сказаў: „Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памер, і ён адзінотным застаўся! Калі здарыцца зь ім няшчасьце ў дарозе, у каторую вы пойдзеце, дык зьвядзіц е вы сівізну маю із смуткам да шэолю".

43 Галадоў цяжэла на зямлі. 2 I было як яны скончылі есьці збожжа, каторае прыв е зьлі зь Ягіпту, і сказаў ім ацец іхны: „Зьвярніцеся, купіце нам троху еміны". 3 I сказаў яму Юда, кажучы: „Тый чалавек стродка асьветчыў нам, сказаўшы:,Не абачыце віду майго, хіба будзе брат ваш із вамі'. 4 Калі згаджаешся паслаць брата нашага з намі, то зыйдзем а купім табе еміны; 5 А калі не пашлеш, дык ня зыйдзем, бо тый чалавек сказаў нам:,Не абачыце віду майго, хіба будзе брат ваш із вамі'". 6 I сказаў Ізраель: „Нашто вы зрабілі імне ліха, сказаўшы таму чалавеку, што ў вас ё яшчэ брат?" 7 Яны сказалі: „Пытаючы, распытаваў тый чалавек праз нас а праз радню нашу, кажучы: „Ці яшчэ айцец ваш жыў? ці ёсьць у вас брат?" Мы й казалі яму подле гэтых словаў ягоных. Ці маглі мы напэўна ведаць, што ён скажа:,3ьвядзіце брата вашага'". 8 I сказаў Юда Ізраелю, айцу свайму: „Пашлі хлапца; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памрэм, і мы, і ты, і дзецяняты нашыя. 9 Я паручуся за яго, з мае рукі будзеце вымагаць яго. Калі я не прывяду яго да цябе і не пастанаўлю перад табою, то буду я грэшны перад табою на ўсі дні жыцьця. 10 Бо калі б мы не пазьніліся, дык цяпер мы ўжо зьвярнуліся б двойчы". 11 I сказаў ім Ізраель, айцец іхны: „Калі так, дык во што зрабіце: вазьміце з найлепшых пладоў зямлі ў судз і ны вашыя і зьнясіце чалавеку дар: троху бальсаму а троху мёду а пернасьці а ладан а дактыляў а мігдалаў. 12 I срэбра другім н а варатам вазьміце ў рукі вашы, а срэбра, назад паложана ў вадтуліны мяхоў вашых, зьвярніце рукамі сваімі: можа гэта абмыла. 13 I брата вашага бярыце, і, устаўшы, зьвярніцеся да чалавека таго. 14 I БОГ Усемагучы дасьць вам ласку перад відам таго чалавека, і ён выпусьце вам брата вашага другога а Веняміна. А я, калі спабудуся сваіх дзяцей, то спабудуся". 15 I ўзял і тыя людзі дар гэты, і срэбла ўдвая ўзял і ў рукі свае, і Веняміна; і ўсталі, і зышлі да Ягіпту, і сталі перад Язэпам.

16 I абачыў Язэп ізь імі Веняміна, і сказаў дамаверу свайму: „Увядзі гэтых людзёў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй, бо з імною будуць палуднаваць гэтыя людзі". 17 I зрабіў тый чалавек так, як сказаў Язэп, і ўвёў тый чалавек людзёў гэтых у дом Язэпаў. 18 I баяліся людзі гэтыя, што прывялі іх да дому Язэпавага, і сказалі: „Гэта з прычыны срэбла, зьверненага ўперад у мяхі нашыя, прывялі нас, каб накінуцца на нас, і напасьці на нас, і ўзяць нас у няволю, і аслы нашыя". 19 I дабліжыліся яны да дамавера Язэпавага, і г у калі яму ля ўходу ў дом; 20 I сказалі: „О спад а ру наш, зыходзячы зышлі мы спачатку купляць еміны; 21 I было, як мы прышлі на папас, і разьвязалі мяхі свае - і во, срэбла кажнага ў вадтуліне мяха ягонага, срэбла нашае подле ваг і свае, і мы зварачаем яго сваімі рукамі. 22 I срэбла другое мы зьнесьлі ў руках сваіх купіць еміны. Мы ня ведаем, хто паклаў срэбла нашае ў мяхі нашыя". 23 Ён сказаў: „Супакой вам! ня бойцеся! Бог ваш і Бог айца вашага даў вам скарб у мяхох вашых. Вашае срэбла прышло да мяне". I вывеў да іх Сымона. 24 I ўвёў чалавек тый людзёў гэтых у дом Язэпаў, і даў вады, і яны ўмылі ногі свае; і даў пошару аслом іхным. 25 I яны прыгатавалі дар да прыходу Язэпа ў палудзень, бо чулі, што там будуць палуднаваць.

26 I прышоў Язэп двору; і яны прын е сьлі яму да дому дар, каторы ў руках іхных, і білі яму чалом да зямлі. 27 Ён папытаўся ў іх праз дабрабыт і сказаў: „Ці добра маецца ваш ацец стары, праз каторага вы г у калі? Ці жывець яшчэ ён?" 28 I сказалі яны: „Добра слузе твайму, айцу нашаму, яшчэ жывець". I сьхінуліся, і пакланіліся. 29 I ўзьняў вочы свае, і абачыў Веняміна, брата свайго, сына маці свае, і сказаў: „Ці гэта брат ваш малы, праз каторага вы казалі імне?" I сказаў: „Бог хай зьмілуецца над табою, сыну мой". 30 I пабарзьдзіў Язэп, бо ўзгарэліся яго пачуцьці да ягонага брата, і ён шукаў плакаць; і ўвыйшоў ён у пакой, і плакаў там. 31 I ўмыў від свой, і вышаў, і ўзьдзержаваўся, і сказаў: „Пастанавіце хлеб". 32 I пастанавілі яму асобна, і ім асобна, і Ягіпцянам, што елі зь ім, асобна, бо Ягіпцяне ня могуць есьці з Гэбрэямі хлеба, бо гэта агідна Ягіпцянам. 33 I селі яны перад ім, перша родны подле першароднасьці свае, а малады подле маладосьці свае, і дзівіліся людзі адзін перад адным. 34 I падавалі дзелі ад яго ім. I памнажыў дзель Веняміну супроці дзеляў кажнага зь іх пяць разоў. I піл і, і ўпіліся зь ім.

44 I загадаў Язэп дамаверу свайму, кажучы: „Напоўні мяхі гэтых людзёў емінаю, колькі яны могуць несьці, і палажы і срэбла кажнага ў вадтуліну мяха ягонага; 2 А чару маю, чару срэбную, палажы ў вадтуліну мяха малога, і срэбла за збожжа ягонае". I ён зрабіў подле слова Язэпавага, каторае сказаў. 3 Нараніцы расьсьвітала, і гэтыя людзі адаслалі іх і аслы іхныя. 4 I яны вышлі зь места; не адышлі далёка, і Язэп сказаў дамаверу свайму: „Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: „Чаму вы адплацілі ліхам за дабро? 5 Ціж ня гэта тая чара, з каторай п'ець спадар мой, і ён звычайна варожа на ёй? Ліха вы ўчынілі, гэтак учыніўшы".

6 Ён дагнаў іх і г у каў ім гэтыя словы. 7 Яны сказалі: „Чаму спадар наш кажа такія словы? Крый Божа, каб слугі твае ўчынілі гэткі ўчынак. 8 Вось, срэбла, што мы знайшлі ў вадтуліне мяхоў сваіх, мы назад прынесьлі табе ізь зямлі Канаанскае: як жа мелі б красьці з дому спадара твайго срэбла альбо золата? 9 У каго із слугаў тваіх знойдзецца гэта, тый хай памрэць, і мы таксама будзем слугамі спадару нашаму". 10 Ён сказаў: „Дык цяпер подле словаў вашых няхай будзе гэтак: у каго знойдзецца яна, тый будзе імне слугою, а вы будзеце ня вінныя". 11 Яны пабарзьдзілі, спусьцілі кажны мех свой на зямлю, і разьвязалі кажны свой мех. 12 Ён трос, пачаў зь вялікага і скончыў малым; і знайшоў чару ў мяху Веняміновым. 13 I разарвалі яны адзецьці свае, і налажылі кажны на асла свайго, і зьвярнуліся да места.

14 I прышлі Юда а браты ягоныя да дому Язэпавага, - ён яшчэ быў там, - і білі чалом яму. 15 I сказаў ім Язэп: „Што за ўчынак гэта вы ўчынілі? Ціж вы ня ведалі, што, варожачы, вываража такі чалавек, як я?" 16 I сказаў Юда: „Што нам сказаць спадару нашаму? што г у каць і чым правіцца? Бог знайшоў бяспраўе слугаў тваіх; вось, мы слугі спадару нашаму, і мы, і тый, у чыіх руках знайшлася чара". 17 I сказаў: „Крый Божа, каб я ўчыніў гэта; тый чалавек, у чыіх руках знайшлася чара, ён будзе ім не слугою, а вы ўзыходзьце ў супакою да айца свайго".

18 I дабліжыўся Юда да яго, і сказаў: „О спад а ру мой, няхай скажа, калі ласка, слуга твой слова ў вушы спадар а свайго, і не загневайся на слугу свайго, бо як сам Фараон, так і ты. 19 Спадар мой пытаўся ў слугаў сваіх, кажучы:,Ці ёсьць у вас ацец альбо брат?' 20 Мы сказалі спадару нашаму, што ў нас ёсьць ацец стары і дзецянё старасьці ягонае малое, а брат ягоны памер, і ён адзін астаўся ў маці сваей, і ацец любе яго. 21 I ты сказаў слугам тваім:,3ьвядзіце яго да мяне, і я ўцемлюся ў яго'. 22 Мы сказалі спадару майму:,Ня можа хлапец пакінуць айца свайго; і калі ён пакіне айца свайго, дык гэгы памрэць', 23 I сказаў ты слугам тваім: „Калі ня зыйдзе брат вашы малы, наперад ня важчася бачыць віду майго". 24 I сталася, што як мы ўзышлі да слугі твайго, айца майго, дык пераказалі яму словы спадара майго. 25 I сказаў ацец наш: „Зьвярніцеся, купіце нам троху еміны!" 26 I мы сказалі:,Ня можам зысьці; хіба будзе з намі малы брат ваш, дык зыйдзем, бо нельга нам бачыць віду таго чалавека, калі ня будзе з намі малога брата нашага'. 27 I сказаў нам слуга твой, ацец мой:,Вы ведаеце, што двух нарадз і ла імне жонка мая. 28 I вышаў адзін ад мяне, і я сказаў: Пэўне ён разарваны, і я не абачыў яго дагэтуль. 29 I возьмеце таксама й гэтага ад мяне, і здарыцца зь ім няшчасьце, дык зьвядзіц е вы сівізн у маю ў ліху да магілы'. 30 Цяпер, калі я прыду да слугі тваго, айца майго, і хлапца няма з намі, і душа ягоная зьвяз а на з душой ягонай: 31 I будзе, што як ён абача, што няма хлапца, то памрэць; і зьвядуць слугі твае сівізну слугі твайго, айца майго, із смуткам да шэолю. 32 Бо слуга твой паручыўся за хлапца айцу свайму, сказаўшы:,Калі не прывяду яго да цябе, то буду грэшным перад айцом сваім на ўсі дні'. 33 I цяпер няхай жа застанецца слуга твой замест хлапца слугою спадару майму, а хлапец хай узыйдзе з братамі сваімі; 34 Бо як узыйду я да айца свайго, а хлапца няма з імною? Каб не абачыў я ліха, у якім апынецца ацец мой".

45 I ня мог Язэп болей вытрываць пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычэў: „Вывядзіце кажнага чалавека ад мяне!" I не стаяў ніхто пры ім, як вызнаўся Язэп братом сваім. 2 I голасна заплакаў, і пачулі Ягіпцяне, і пачуў дом Фараонаў. 3 I сказаў Язэп братом сваім: „Я Язэп, ці жыў яшчэ ацец мой?" I не маглі браты ягоныя адказаваць яму, бо зьляк а ліся віду ягонага.

4 I сказаў Язэп братом сваім: „Дабліжчася, калі ласка, да мяне". Яны дабліжыліся. Ён сказаў: „Я Язэп, брат ваш, што вы прадал і мяне да Ягіпту. 5 Але цяпер ня н е марасьціцеся, і хай гэта ня будзе заслугуючым гневу ў вачох вашых, што вы прадал і мяне сюды, бо дзеля захаваньня жыцьця вашага паслаў мяне Бог перад вамі; 6 Во цяпер два гады галадові на зямлі; і яшчэ пяць год, у каторых нельга будзе араць ані жаць. 7 I паслаў мяне Бог перад вамі, каб пакінуць вам астачу на зямлі і захаваць жыцьцё вашае дзеля ўцекаў вялікіх. 8 I цяпер ня вы паслалі мяне сюды, але Бог, і пастанавіў мяне за айца Фараону і за гаспадара ў вусёй зямлі Ягіпецкай. 9 Барзьдзіце, і ўзыйдзіце да айца майго, і скажыце яму:,Гэтак кажа сын твой Язэп: Бог ўчыніў мяне панам усяго Ягіпту; зыйдзі да мяне, не адвалакай. 10 I будзеш жыці ў зямлі Ґошэн; і будзеш блізка да мяне, ты, і сынове твае, і сынове сыноў тваіх, і драбны й буйны статак твой, і ўсе твае. 11 I пражыўлю цябе там, бо яшчэ пяць год галадові, каб не згалеў ты, і дамова твая, і ўсе твае'. 12 I вось, вочы вашыя бачаць, і вочы брата майго Веняміна, што гэта мае вусны, што г у каюць да вас. 13 I скажыце айцу майму праз усю славу маю ў Ягіпце і праз усе, што вы бачылі; і пабарзьдзіце, і зьвядзіце айца майго сюды". 14 I паў ён на шыю Веняміну, брату свайму, і плакаў; і Венямін плакаў на шыі ягонай. 15 I цалаваў усіх братоў сваіх, і плакаў над імі. I потым г у калі ізь ім браты ягоныя.

16 I голас чуцён быў у доме Фараонавым, наймя: „Прышлі браты Язэпавы"; і прыемна гэта было ў ваччу Фараона і ў вачох слугаў ягоных. 17 I сказаў Фараон Язэпу: „Скажы братом сваім:,Во што зрабіце: накладзіце на жывёлу сваю, і йдз і це, і прыдзіце да зямлі Канаанскае; 18 і вазьміце айца свайго а радзімы свае, і прыйдзіце да мяне; я дам вам дабро ў зямлі Ягіпецкай, і вы будзеце есьці тук зямлі'. 19 Табе ж загадую: зрабіце гэта: вазьміце сабе ізь зямлі Ягіпецкае калёсаў дзецянятам сваім і жонкам сваім, і прынясіце айца свайго, і прыйдзіце; 20 I вочы вашы няхай не жалеюць судзьдзя вашага, бо дабро з усяе зямлі - ваша яно".

21 I зрабілі так сынове Ізраелявы. I даў ім Язэп калёсы, подле загады Фараонавае, і даў ім еміны на дарогу. 22 Кажнаму зь іх ён даў зьмену адзецьцяў, а Веняміну даў трыста срэбраньнікаў і пяць зьменаў адзецьцяў. 23 I айцу паслаў во што: дзесяць аслоў, накладзеных із дабра ягіпецкага, і дзесяць асьліцаў, накладзеных збожжам, хлебам а емінаю айцу свайму на дарогу. 24 I адаслаў братоў сваіх, і яны пайшлі. I сказаў ім: „Не сварыцеся ў дарозе".

25 I ўзыходзілі яны зь Ягіпту, і прышлі да зямлі Канаанскае да Якава, айца свайго. 26 I паведамілі яму, сказаўшы, што яшчэ Язэп жыў, і што ён валадар у вусёй зямлі Ягіпецкай. I замлела сэрца ягонае, бо ён ня верыў ім. 27 I г у калі яму ўсі словы Язэпавы, каторыя ён казаў ім, і абачыў калёсы, каторыя прыслаў Язэп, каб прын е сьці яго: і ажыў дух Якаваў, айца іхнага. 28 I сказаў Ізраель: „Досыць, яшчэ сын мой жыў; пайду й абачу яго, пакуль не памру".

46 I кран у ўся Ізраель у дарогу, і ўсе што ў яго было, і прыбыў да Бэер Шэвы, і аброк аброкі Богу айца свайго Ісака.

2 I сказаў Бог Ізраелю ў в і дзені ночнай, і сказаў: „Якаве! Якаве!" Ён сказаў: „Во я". 3 I сказаў: „Я БОГ айца твайго, ня бойся зыйсьці да Ягіпту, бо ў народ вялікі ўчыню цябе там; 4 Я зыйду з табою да Ягіпту, Я й узьвяду, таксама ўзьвяду цябе назад. I Язэп паложа рук у сваю на вочы твае.

5 I падняўся Якаў з Бэер Шэвы; і ўзял і сынове Ізраелявы Якава, айца свайго, і дзецяняты свае, і жонкі свае ў калёсах, каторыя паслаў Фараон узяць яго. 6 I ўзышл і яны статак свой і прыдбаньяе свае, каторае прыдбалі ў зямлі Канаанскай, і прышлі да Ягіпту, - Якаў і ўсе насеньне ягонае зь ім. 7 Сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх із сабою, і дачкі свае і дачкі сыноў сваіх, і ўсе насеньне свае прывёў ён із сабою да Ягіпту.

8 I во ймёны сыноў Ізраелявых, што прышлі да Ягіпту: Якаў а сынове ягоныя. Першародны Якаваў Рувін. 9 I сыны Рувінавы: Ганох, Фалу, Гецрон, Хармі. 10 I сынове Сымонавы: Емуель а Ямін а Огад а Яхін а Цогар а Саўла, сын Канаанянкі. 11 I сыны Левавы: Ґершон, Кагаф а Мерары. 12 Сынове Юдавы: Ір а Онан а Шэла а Фарэс а Зара; і памерлі Ір а Онан у зямлі Канаанскай. I был і сыны Фарэсавы: Гэцрон а Гамул. 13 I сыны Іссасхаровы: Фола а Фува, Ёў а Шымрон. 14 I сыны Завулонавы: Сэрэд а Елон а Яглеель. 15 Гэта сынове Лііны, каторых яна нарадз і ла Якаву ў Падан Араме, і Дыну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дачок ягоных - трыццаць тры. 16 I сынове Ґадавы: Цыфён а Гаґґі, Шуні а Эцбон, Еры а Ароды а Арэлі. 17 I сынове Ашэравы: Імна а Ішва а Ішві а Брыя, і Сэрах, сястра іхная. I сыны Брыявы: Гэвер а Малхіель. 18 Гэта сынове Зэльфіны, каторую даў Лаван Ліі, дачцэ сваёй, яна нарадз і ла іх Якаву шаснанцаць душаў. 19 Сыны Рахіліны, жонкі Якававае: Язэп а Венямін. 20 I радз і ліся ў Язэпа ў зямлі Ягіпецкай Манас а Яхрэм, каторых нарадз і ла яму Асэнеф, дачка Потыфера, сьвятара Она. 21 Сынове Веняміновы: Бела а Бехер а Ашбел, Гера а Нааман, Эгі а Рош, Мупім а Гупім а Ард. 22 Гэта сынове Рахіліны, каторыя нарадзіліся ў Якава, усіх душаў чатырнанцаць. 23 I сыны Данавы: Гушым. 24 Сыны Неффалімовы: Ягцэель а Ґуні а Ецэр а Шылем. 25 Гэта сынове Валіны, каторую даў Лаван дачцэ сваёй Рахілі. Яна нарадзіла гэтых Якаву, усіх душаў сем. 26 Усіх душаў, што прышлі зь Якавам да Ягіпту, каторыя вышлі ізь сьцёгнаў ягоных, апрача жонак сыноў Якававых, усяго шасьцьдзясят шэсьць душаў. 27 I сыноў Язэпавых, каторыя нарадзіліся яму ў Ягіпце, дзьве душы. Усіх душаў дому Якававага, што прышлі да Ягіпту, семдзясят.

28 I Юду паслаў ён перад сабою да Язэпа, каб ён ськіраваў яго да Ґошэн. I прышлі да зямлі Ґошэн. 29 I запрог Язэп цялежкі свае, і ўзыйшоў напярэймы Ізраелю, айцу свайму, да Ґошэн, і абачыў яго, і паў на шыю ягоную, і плакаў на шыі ягонай ізноў. 30 I сказаў Ізраель Язэпу: „Памру я гэтым разам, абачыўшы від твой, бо ты яшчэ жывы". 31 I сказаў Язэп братом сваім і дому айца свайго: „Я ўзыйду, паведамлю Фараону і скажу яму:,Браты мае і дом айца майго, каторыя был і ў зямлі Канаанскай, прышлі да мяне. 32 Гэта людзі пастухі авец, бо яны дзяржалі статак, і драбны й буйны статак у іх, і ўсе, што ў іх, прывялі яны'. 33 I будзе: як Фараон гукн е ць вас і скажа:,Які занятак ваш?' 34 То вы скажыце:,Собсьнікамі статку был і слугі твае, з маленства нашага дагэтуль, і мы, і бацькі нашы', каб вы асяліліся ў зямлі Ґошэн. Бо брыда Ягіпту кажны пастух авец".

47 І прышоў Язэп, і паведаміў Фараону, і сказаў: „Ацец мой, і браты мае, і драбны й буйны статак іхны, і ўсе іхнае прышлі ізь зямлі Канаанскае; і вось, яны ў зямлі Ґошэн". 2 I з памеж братоў сваіх ён узяў пяцёх чалавекаў і пастанавіў іх перад Фараонам. 3 I сказаў Фараон братом ягоным: „Які ваш занятак?" Яны сказалі Фараону: „Пастухі авец слугі твае, і мы, і бацькі нашыя". 4 I сказалі яны Фараону: „Падарожжаваць у зямлі прышлі мы, бо няма пашы статку слугаў тваіх; бо вялікая галадоў у зямлі Канаанскай. Дык дазволь. калі ласка, асяліцца слугам тваім у зямлі Ґошэн". 5 I сказаў Фараон Язэпу, кажучы: „Айцец твой і браты твае прышлі да цябе. 6 Зямля Ягіпецкая перад табою яна; на найлепшым месцу зямл і асялі айца свайго й братоў сваіх; няхай жывуць яны ў зямлі Ґошэн. I калі ведаеш, што меж іх ё здатныя людзі, дык пастанаві іх дагляднікамі над тым статкам, што ў мяне".

7 I прывёў Язэп Якава, айца свайго, і пастанавіў яго перад Фараонам; і дабраславіў Якаў Фараона. 8 I Фараон сказаў Якаву: „Колькі дзён год жыцьця твайго?" 9 I сказаў Якаў Фараону: „Дзён год падарожжаваньня майго сто трыццаць год; малыя й ліхія был і дні год жыцьця майго, і не дасяглі да дзён год жыцьця айцоў маіх у днёх падарожжаваньня іхнага". 10 I дабраславіў Якаў Фараона, і вышаў ад Фараона. 11 I асяліў Язэп айца свайго а братоў сваіх, і даў ім дзяржаву ў зямлі Ягіпецкай, у найлепшай часьці зямлі, у зямлі Рамсэс, як загадаў Фараон. 12 I жывіў Язэп айца свайго а братоў сваіх, і ўсю дамову айца свайго хлебам подле патрэбаў дзецянят.

13 I хлеба ня было па ўсёй зямлі, бо галадоў вельмі павялічылася, і высілілася зямля Ягіпецкая а зямля Канаанская з галадові. 14 I зьбер Язэп усе срэбла, якое знайшлося ў зямлі Ягіпецкай і ў зямлі Канаанскай, за збожжа, каторае куплялі, і ўнёс Язэп срэбла ў дом Фараонаў. 15 I скончылася срэбла зямлі Ягіпецкай і зямлі Каяаанскай. I прышоў увесь Ягіпет да Язэпа, кажучы: „Дай нам хлеба, чаму маем паміраць перад табою, бо вышла срэбла". 16 Язэп сказаў: „Дайце статак ваш, і я буду даваць вам за статак ваш, калі вышла срэбла". 17 I яны прыводзілі статак свой да Язэпа; і даваў ім Язэп хлеб за коні, і за стады драбнога статку, і за стады буйнога статку, і за аслы; і жывіў іх хлебам за ўвесь статак іхны таго году. 18 I скончыўся гэты год; і прышлі да яго на налецьце, і сказалі яму: „Ня ўтоім ад спадара нашага, што высілілася срэбла, і стады статку нашага ў спадара нашага; не засталося нічога ў нас перад спадаром нашым, апрача целаў нашых і земляў нашых. 19 Чаму нам памерці перад ачыма тваімі, таксама нам, таксама зямлі нашай? Купі нас і землі нашы за хлеб; і будзем мы й землі нашы слугамі Фараону; а ты дай нам сяўбы, і будзем жывы, і не памрэм, і зямля ня спусьцее".

20 I купіў Язэп усю зямлю Ягіпецкую Фараону, бо прадал і Ягіпцяне кажны свае поле, бо апанавала іх галадоў. I зямля стала Фараонавай. 21 А што да люду, дык ён перавёў яго да местаў ад канца граніцы Ягіпту аж да канца яго. 22 Адно зямлі сьвятароў ня купіў, бо дзель у сьвятароў ад Фараона, і яны жывіліся сваёй дзельлю, каторую ім даў Фараон; затым і не прадал і зямлі свае. 23 I сказаў Язэп люду: „Вось, я купіў вас сядні й землі вашы Фараону; во вам сяўба, і засявайце зямлю. 24 I як будзе жніво, то давайце пятую часьць Фараону; а чатыры часьці застануцца вам засеяць поле і на еміну вам і тым, што ў дамовах вашых, і на еміну дзецянятам вашым". 25 Яны сказалі: „Ты захаваў нам жыцьцё, няхай знойдзем ласку ў ваччу спадара свайго, і будзем слугамі Фараону". 26 I ўставіў гэта Язэп правам аж дагэтуль у зямлі Ягіпецкай-Фараону пятую часьць, толькі зямля сьвятароў ім самым, ня была яна Фараонава.

27 I жыў Ізраель у зямлі Ягіпецкай, у зямлі Ґошэн, і дзяржалі яе, і пладзіліся, і размножыліся вельмі.

28 I жыў Якаў у зямлі Ягіпецкай сямнанцаць год; і было дзён Якаву, год жыцьця ягонага сто сорак сем год.

29 I дабліжыліся дні Ізраелю памерці, і гукн у ў ён сына свайго Язэпа, і сказаў яму: „Калі ж я знайшоў ласку ў ваччу тваім, палажы рук у сваю пад сьцягно мае і зрабі імне ласку й праўду, не пахавай, калі ласка, мяне ў Ягіпце, 30 I буду ляжаць із бацькамі сваімі; вынясі мяне зь Ягіпту і пахавай мяне ў гробе іхным". I сказаў: „Зраблю подле слова твайго". 31 I сказаў: „Прысягні імне". I прысягнуў яму. I сьхінуўся Ізраель на верх посаха.

48 I было просьле стацьцяў гэтых: і наказалі Язэпу: „Вось, айцец твой хворы". I ён узяў двух сыноў сваіх із сабою: Манаса а Яхрэма. 2 I азнаймілі Якаву, і сказалі: „Вось, сын твой Язэп прышоў да цябе". I натужыўся Ізраель, і сеў на пасьцелі. 3 I сказаў Якаў Язэпу: „БОГ Усемагучы зьявіўся імне ў Лузе, у зямлі Канаанскай, і дабраславіў мяне, 4 I сказаў імне:,Вось, я ўчыню цябе плодным, і размнаж у цябе, і ўчыню зь цябе збор людаў, і дам зямлю гэтую насеньню твайму просьле цябе на дзяржаньне вечнае'. 5 I цяпер два сыны твае, што нарадзіл і ся табе ў зямлі Ягіпецкай, да прыходу майго да цябе да Ягіпту, мае яны; Яхрэм а Манас, як Рувін а Сымон, будуць мае. 6 Дзеці ж твае, што народзяцца ад цябе просьле іх, будуць твае. Іменям братоў іхных іх будуць менаваць у спадках іхных. 7 I я, як я прышоў з Падану, памерла ў мяне Рахіль у зямлі Канаанскай, у дарозе, як яшчэ заставалася кіўра зямлі, прысьці да Ефрафы, і я пахаваў яе там, у дарозе да Ефрафы, каторая Бэтлеем".

8 I абачыў Ізраель сыноў Язэпавых, і сказаў: „Хто гэтыя?" 9 I сказаў Язэп айцу свайму: „Сыны мае яны, каторых Бог даў імне тут". I сказаў: „Вазьмі ж іх да мяне, і я дабраслаўлю іх". 10 Вочы ж Ізраелявы сталі цяжк і я ад старасьці: ня мог ён бачыць. I дабліжыў іх да яго, і ён пацалаў іх, і абняў іх. 11 I сказаў Ізраель Язэпу: „Бачыць від твой я не спадзяваўся: і вось, паказаў імне Бог і насеньне твае". 12 I вывеў іх Язэп із каленяў ягоных, і паклан і ўся яму відам сваім да зямлі. 13 I узяу Язэп абодвых, Яхрэма ў правую сваю рук у, супроці левае Ізраеля, а Манаса ў левую, супроці правае Ізраеля, і дабліжыўся да яго. 14 I выцягнуў Ізраель правіцу сваю, і палажыў на галаву Яхрэму, а ён быў малодшы, а левую на галаву Манасу. Умысьля палажыў гэтак ён рукі свае, бо Манас пяршак. 15 I дабраславіў Язэпа, і сказаў: „Бог, перад Каторым хадзілі айцове мае, Абрагам а Ісак, Бог, Каторы пасьціў мяне адгэнуль, як я існую, аж дагэтуль, 16 Тый Ангіл, што выбавіў мяне з усякага ліха, няхай дабраславе хлапцоў гэтых; і назавецца ў іх імя мае і імя айцоў маіх, Абрагама а Ісака, і няхай разрастуцца яны ў множасьць сярод зямлі".

17 I абачыў Язэп, што айцец ягоны палажыў правую рук у сваю на галаву Яхрэмаву; і было ліхім гэта ў ваччу ягоным. I падпер ён рук у айца свайго, каб зьняць яе з галавы Яхрэмавае на галаву Манасаву; 18 I сказаў Язэп айцу свайму: „Ня гэтак, войча мой, бо гэта пяршак; палажы правіцу сваю на ягоную галаву". 19 I адмовіўся айцец ягоны, і сказаў: „Ведаю, сыну мой, ведаю, таксама ён будзе людам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малы ўзьвялічыцца над ім, і насеньне ягонае будзе паўнінёю народаў". 20 I падабраславіў іх таго дня, кажучы: „Табою будзе дабраславіць Ізраель, кажучы:,Няхай учыне цябе Бог, як Яхрэма а Манаса'". I пастанавіў Яхрэма перад Манасам. 21 I сказаў Ізраель Язэпу: „Вось, я паміраю. I будзе Бог із вамі, і зьверне вас да зямлі айцоў вашых. 22 I я даў табе адну дзель звыш братоў тваіх, тую, каторую я ўзяў з рук Аморэя мячом сваім а лукам сваім".

49 I гукн у ў Якаў сыноў сваіх, і сказаў: „Зьбярыцеся, і я азнаймлю вам, што прылучыцца з вамі ў вапошнія дні. 2 Зыйдзіцеся й паслухайце, сынове Якававы, паслухайце Ізраеля, айца свайго.

3 „Рувіне, пяршак мой! ты мацніня мая і першая сіла мая, верх годнасьці й верх магутнасьці. 4 Ты бушаваў, як вада; ня будзеш першынстваваць; бо ты ўзыйшоў на ложак айца свайго; тады ты збудзеніў пасьцелю маю, узышоўшы.

5 „Сымоне а Леве браты, сн а дзівы гл а бані іхная зброя. 6 У тайны іхныя няхай ня ўходзе душа мая, і да збору іхнага хай ня прылучыцца слава мая; бо ў гневе сваім яны забілі мужа і самадумам вырвалі жылы ў вала. 7 Пракляты гнеў іхны, бо моцны, і злосьць іхная, бо закалянелая; падзялю іх у Якаву і расьцярушу ў Ізраелю.

8 „Юда! цябе хваліць будуць браты твае. Рука твая на патыліцы непрыяцеляў тваіх; паклоняцца табе сынове айца твайго. 9 Левянё Юда, ад разарванага, сыну мой, ты ўзышоў. Сьхінуўся, ляжаў, як леў і як лявіца: хто пабудзе яго? 10 Ня будзе адняты ськіпетра ад Юды і правадаўца спамеж ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Шыло, і да Яго будзе збор людаў. 11 Ён прывяжа да віннога сьцябла асьлянё свае і да сьцябла выборнага віна асьлянётка асьліцы свае. Ён мые ў віне ўборы свае і ў крыві віна адзецьце свае. 12 Чырвоншыя вочы ягоныя за віно і бельшыя зубы за малако.

13 „Завулон на беразе морскім будзе жыць і ля прыстані карабельнай, і граніцы ягоныя да Сыдону.

14 „Іссасхар асёл дужы, што ляжыць памеж стадаў. 15 I абачыў супакой, што добры, і зямля, што прыемная: і нахінуў плечы свае насіць цяжары і стаў слугою дані.

16 „Дан будзе судзіць народ свой, як адно з плямёнаў Ізраелевых. 17 Будзе Дан вужом на дарозе, гадам на сьцюгавіне, жыгалячым у капыты каня. I зваліцца коньнік ягоны назад. 18 На сп а сеньне Твае спадзяюся, СПАДАРУ!

19 „Гад - аддзел будзе перамагаць яго, але ён пераможа.

20 „Праз Ашэра: тучны хлеб ягоны, і ён будзе даваць каралеўскія ежы.

21 „Неффалім - лань выпушчаная, што даець харошыя словы.

22 „Пагон плодны Язэп, пагон плодны над жаралом, галіны ягоныя прасьцягаюцца над сьцяною. 23 Н е марасьцілі яго, і стралялі ў яго, і ненавідзілі яго стралцы; 24 I застаўся ў моцы лук ягоны, і падужэлі плячукі рук ягоных із рук Магучага Якававага. Адтуль Пастыр - Камень Ізраеляў, 25 Ад Бога айца твайго, і Ён паможа табе, і ад Усемагучага, і Ён дабраславе цябе дабраславенствамі неба згары і дабраславенствамі бяздоньня, што цікуе далавах, дабраславенствамі пелькаў а дзетніцы. 26 Дабраславенствы айца твайго пераходзяць дабраславенствы маіх прашчураў, аж да найвышшых вярхоў узгоркаў вечных. Няхай будуць яны на галаве Язэпавай і на цемеві абранага памеж братоў ятоных.

27 „Венямін дзярлівы воўк, нараніцы будзе жэрці здабытак і ўвечары будзе дзяліць гл а бань".

28 Во ўсіх гэтых пакаленьняў Ізраелявых двананцаць, і гэта г у каў ім айцец іхны; і дабраславіў іх, і кажнага подле дабраславенства ягонага дабраславіў іх.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 71 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница| Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)