Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

10 Вось роды Сэмавы: Сэму было сто год, і нарадзіў Арпаксада за два гады па патопе. 11 I жыў Сэм, па нараджэньню Арпаксада, пяцьсот год, і радзіў сыноў і дачкі.

12 I Арпаксад жьіў трыццаць пяць год, і нарадзіў Шалага. 13 I жыў Арпаксад, па нараджэньню Шалага, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.

14 I Шалаг жыў трыццаць год, і нарадзіў Эвера. 15 I жыў Шалаг, па нараджэньню Эвера, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.

16 I жыў Эвер трыццаць чатыры гады і нарадзіў Фалека. 17 I жыў Эвер, па нараджэньню Фалека, чатырыста трыццаць год і радзіў сыноў і дачкі.

18 I жыў Фалек трыццаць год, і нарадзіў Рэу. 19 I жыў Фалек, па нараджэньню Рэу, дзьвесьце дзевяць год, і радзіў сыноў і дачкі.

20 I жыў Рэу трыццаць два гады, і нарадзіў Сэруґа. 21 I жыў Рэу, па нараджэньню Сэруґа, дзьвесьце сем год, і радзіў сыноў і дачкі.

22 I жыў Сэруґ трыццаць год, і нарадзіў Нагора. 23 I жыў Сэруґ, па нараджэньню Нагора, дзьвесьце год, і нарадзіў сыноў і дачкі.

24 I жыў Нагор дваццаць дзевяць год, і нарадзіў Фару. 25 I жыў Нагор, па нараджэньню Фары, сто дзевятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі.

26 I жыў Фара семдзясят год, і нарадзіў Абрама, Нагора а Гаран а.

27 I гэта роды Фаравы: Фара нарадзіў Абрам а, Нагора а Гаран а. І Гаран нарадзіў Лота. 28 I памер Гаран пры відзе Фары, айца свайго, у зямлі нараджэньня свайго, у Уру Хальдэйскім. 29 I паняў Абрам а Нагор сабе жонкі: імя жонкі Абрамовае Сорай; імя жонкі Нагоравае Мілка, дачка Гаранова, айца Мілчынага а айца Ісчынага. 30 А Сорай была няплодная, ня было ў яе дзецяняці.

31 І ўзяў Фара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Гарановага, унука свайго, і Сорай нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і вышлі яны зь імі з Ура Хальдэйскага, каб ісьці да зямлі Канаанскае; і даншлі да Гарану, і аселі там. 32 I было дзён жыцьця Фары дзьвесьце пяць год, і памер Фара ў Гаране.

12 I сказаў СПАДАР Абраму: „Ідзі сабе ізь зямлі свае, ад радні свае і з дому айца свайго да зямлі, каторую я пакажу табе. 2 I Я ўчыню цябе народам вялікім, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя твае, і будзеш ты дабраславенства. 3 I дабраслаўлю дабраславячых цябе, а ўлегцымаючых цябе пракліну; і будуць дабраславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі".

4 I пайшоў Абрам, як казаў яму СПАДАР, і зь ім пайшоў Лот. 5 I Абраму было семдзясят пяць год, як вышаў з Гарану. I ўзяў Абрам Сорай, жонку сваю, і Лота, братаніча свайго, усю маемасьць, каторую яны прыдбалі, і ўсякую душ у, каторую яны прыдбалі ў Гаране; і вышлі ісьці да зямлі Канаанскае; і прышлі да зямлі Канаанскае. 6 I прайшоў Абрам па зямлі аж да месца Сыхема, аж да дубровы Морэ. I Канааняне тады ў зямлі.

7 I зьявіўся СПАДАР Абраму, і сказаў яму: „Насеньню твайму аддам Я зямлю гэту". I збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, КАТОРЫ зьявіўся яму.

8 I падаўся ён стуль да гары, наўсход ад Бэт-Элю; і расьпяў будан свой так, што ад яго Бэт-Эль быў на захад, а Гай на ўсход; і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, і па гук а ў у імя СПАДАРОВА. 9 I па даўся Абрам далей і йшоў, кіруючыся на паўдня.

10 I был а галадоў у зямлі. I зышоў Абрам да Ягіпту, пажыць там, бо вялікая галадоў у зямлі. 11 I было, як ён бліжыўся, каб прысьці да Ягіпту, і сказаў Сорай, жонцы сваёй: „Вось жа, я ведаю, што ты жонка пазорная. 12 I станецца, як Ягіпцяне пабачаць цябе, і скажуць:,Гэга жонка ягоная', і заб'юць мяне, а табе дадуць жыць. 13 Скажы, калі ласка, што ты імне сястра, каб імне добра было дзеля цябе, і каб жыва была душа мая перазь цябе". 14 I сталася, як увыйшоў Абрам у Ягіпет, і пабачылі Ягіпцяне жонку, што яна вельмі пазорная; 15 Абачылі яе й княжаты Фараонавы, і пахвалілі яе Фараону, і ўзята был а тая жонка да дому Фараонавага. 16 I Абраму было добра дзеля яе; і быў у яго драбны й буйны статак, і аслы, і слугі, і нявольніцы, і асьліцы і вярблюды.

17 I выцяў СПАДАР Фараона вялікімі вытнямі, і дом ягоны, за Сорай, жонку Абрамову. 18 I гукн у ў Фараон Абрама, і сказаў: „Што гэта ты імне зрабіў? чаму не сказаў імне, што яна жонка твая. 19 Чаму ты сказаў:,Сястра мая яна'? I я ўзяў яе сабе за жонку. I цяпер во жонка твая: вазьмі яе й пайдзі". 20 I загадаў празь яго Фараон людзём, і выслалі яго, і жонку ягоную, і ўсе, што ў яго было.

13 I падняўся Абрам ізь Ягіпту, ён а жонка ягоная, і ўсе, што ў яго, і Лот ізь ім, на паўдня.

2 I быў Абрам вельмі багаты статкам а срэбрам а золатам. 3 I пайшоў у свае падарожжы ад паўдня і аж да Бэт-Элю, да гэнага месца, ідзе быў будан ягоны спачатку меж Бэт-Элю й Гаю, 4 Да месца гэнага аброчніка, каторы ён зрабіў там уперад; і гук а ў там Абрам у імя СПАДАРОВА.

5 I ў Лота, што хадзіў із Абрамам, было драбнога й буйнога статку, і буданы. 6 I не магла зямля насіць іх, каб жыць разам, бо мае масьць іхная была вялікая, і не маглі яны жыць разам. 7 I была сварка меж пастухоў статку Абрамовага і пастухоў статку Лотовага; і Канаан і Ферэзэй жыў тады ў зямлі.

8 Затым сказаў Абрам Лоту: „Хай ня будзе сваркі памеж імною й табою, і памеж пастухоў маіх і пастухоў тваіх, бо мы людзі-браты. 9 Ці ня ўся зямля перад табою? Адлучыся ж ад мяне: калі ты налева, дык я направа; а калі ты направа, дык я налева". 10 I ўзьняў Лот вочы свае, і абачыў усю аколіцу Ёрданскую, каторая ўся наваднялася перад тым, як СПАДАР выгубіў Содому а Ґомору; яна был а, як сад Божы, як зямля Ягіпецкая, ідучы на Зоар. 11 I абраў сабе Лот усю гэтую аколіцу Ёрданскую; і крануўся Лот ад усходу. I разлучыліся яны адзін ад аднаго: 12 Абрам жыў у зямлі Канаанскай, а Лот асяліўся ў местах гэнае аколіцы, і расьпяў буданы аж да Садомы. 13 А жыхары Содомы ліхія а грэшныя перад СПАДАРОМ вельмі.

14 I сказаў СПАДАР Абраму, просьле тога, як Лот адлучыўся ад яго: „Узьнімі ж вочы свае і глянь зь месца, ідзе ты, глянь на поўнач, і на паўдня, і на ўсход, і на захад. 15 Бо ўсю зямлю, каторую ты бачыш, табе дам Я і насеньню твайму аж на векі. 16 I ўчыню насеньне твае, як пыл земны; што калі хто можа палічыць пыл земны, дык і насеньне твае палічана будзе. 17 Устань, прайдзі гэтую зямлю ўдаўжкі і ўшыркі, бо Я табе дам яе.

18 I кран у ўся Абрам із буданом, і прышоў, і асяліўся ля дубровы Мамрэ, каторая ля Гэўрону; і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ.

14 I сталася за дзён Амрафела, караля Шэнарскага, Арыёха, караля Еласарскага, Кедорлаомера, караля Еламскага, і Фідала, караля Ґоімскага, 2 Учынілі вайну з Бэраю, каралём Содомскім, Біршаю, каралём Ґоморскім, Шынавам, каралём Адмы, Шэмеверам, каралём Сэвойскім, і з каралём Беламскім, значыцца Зоарскім. 3 Усі яны злучыліся ў далін е Сыдым - яна ж Мора Салонае. 4 Двананцаць год яны служылі Кедорлаомеру, а трынанцатага году спрацівіліся. 5 У чатырнанцатым годзе прышоў Кедорлаомер а каралі, каторыя зь ім, і пабілі Рэфаімаў ув Аштэроф Карнаіме, і Зузымаў у Гаме, і Емімаў у Шаве-Ірафаіме, 6 I Горэеў на гары іхнай Сэіру, аж да Эл-парана, каторы на пустын і. 7 I зьвярнуліся, і прышлі да жарала Мішпат, каторы ёсьць Кадэс, і пабілі ўсе поле Амаліка, і таксама Аморэя, што жывець у Хаццон-Амары. 8 I вышаў кароль Содомскі, кароль Ґоморскі, кароль Адмы, кароль Сэвоімскі і кароль Беламскі, значыцца Заорскі, і зладзіліся да вайны зь імі ў даліне Сыддым, 9 Зь Кедорлаомерам, каралём Еламскім, і Фідалом, каралём Ґоімскім, і Амрафелам, каралём Шэнарскім, і Арыёхам, каралём Еласарскім; чатырох каралёў супроці пяцёх. 10 У даліне ж Сыддым был і ямы, ямы смаляныя. І, пусьціўшыся ўцекі, кароль Содомскі а Ґоморскі ўваліліся ў іх, а засталыя ўцяклі на гару.

11 I забралі ўсю маемасьць Содомы а Ґоморы, і ўсю еміну іхную, і адышлі. 12 I забралі Лота, братаніча Абрамовага, і маемасьць ягоную, і пайшлі, а ён жыў у Содоме.

13 I прышоў уцеклы, і наказаў Абраму Гэбрэю, а ён жыў у дуброве Мамрэ, Аморэяніна, брата Эшколы а брата Анера, каторыя был і хаўрусьнікі Абрамовы. 14 I Абрам, пачуўшы, што ўзяты ў палон брат ягоны, узброіў гадунцоў сваіх, народжаных у дамове ягонай, трыста асьмінанцацёх, і пагнаўся аж да Дана; 15 I падзяліўшыся супроці іх ночы, сам і слуті ягоныя, і пабіў іх, і гнаў іх аж да Говы, каторая налева ад Дамашку. 16 I зьвярнуў усю маемасьць, і Лота, брата свайго, і маемасьць ягоную зьвярнуў, таксама й жанкі, і люд.

17 I вышаў кароль Содомскі яму на пярэймы, як ён зьвярнуўся просьле пабіцьця Кедорлаомера а каралёў, што был і зь ім, у даліну Шаве - яна далін а каралёва.18 I Мельхісэдэк, кароль Салімскі, вынес хлеб а віно. I ён сьвятар у Бога Навышшага. 19 I дабраславіў яго, і сказаў: „Дабраславёны Абрам ад Бога Навышшага, Валадара неба й зямлі; 20 I дабраславёны Бог Навышшы, Каторы перадаў н е прыяцеляў тваіх у рукі твае". I даў яму дзясяціну з усёга.

21 I сказаў кароль Содомскі Абраму: „Дай імне душы, а маемасьць вазьмі сабе". 22 I сказаў Абрам каралю: „Я падыймаў рук у сваю да СПАДАРА Магучага, Навышшага, Валадара неба й зямлі, 23 што ад ніткі аж да рэменчыка з вобую не вазьму з усёга твайго, і каб ты не сказаў:,Я забагаціў Абрама',

24 „Апрача тога толькі, што зьелі маладзёны, і дзелі людзёў, што хадзілі з імною, Анера, Эшколы а Мамра; гэтыя возьмуць дзель сваю".

15 Просьле гэтых стацьцяў было слова СПАДАРОВА да Абрама ў відзені, кажучы: „Ня бойся, Абраме, Я шчыт твой; надгарода твая вельмі вялікая". 2 Абрам сказаў: „Валад а ру СПАДАРУ, што Ты дасі імне? I я хаджу бязьдзетны; і дамавер мой, гэты Дамашчан і н Елезэр". 3 I сказаў Абрам: „Во, Ты ня даў імне насеньня, і во, гадунцу дому майго спадзець спадак па імне". 4 I во слова СПАДАРОВА да яго, кажучы: „Не спадзець твая маемасьць яму, але каторы выйдзе з нутра твайго, адзяржыць спадак твой". 5 I вывеў яго вонкі, і сказаў: „Глянь жа на нябёсы і палічы гвезды, калі ты можаш зьлічыць іх". I сказаў яму: „Так будзе твае насеньне". 6 I паверыў СПАДАРУ, і ЁН залічыў яму за справядлівасьць.

7 I сказаў яму: „Я СПАДАР, Каторы вывеў цябе з Ура Хальдэйскага, каб даць табе зямлю гэтую на спадак". 8 Ён сказаў: „Валад а ру СПАДАРУ! па чым імне пазнаць, што яна імне спадзець?" 9 I сказаў яму: „Вазьмі Імне цяліцу трыгоднюю, і казу трыгоднюю, і барана трыгодняга, турка а галубянё". 10 Ён узяў гэтыя, расьсек іх па сярэдзіне і палажыў кажную часьць супроці другое; а птушкі не расьсек. 11 I зьляцелі дзярлівыя птушкі на трупы, але Абрам адганяў іх.

12 I было, як сонца заходзіла, і глыбокі сон напаў на Абрама; і вось жах а цямнота вялікая напала на яго. 13 I сказаў Абраму: „Ведай напэўна, што прыходным будзе насеньне твае ў зямлі не сваёй, і зробяць слугамі іх, і будуць уціскаць іх чатырыста год. 14 I таксама тый народ, катораму яны будуць служыць, Я судзіць буду; і просьле гэтага яны выйдуць ізь вялікай маемасьцяй. 15 I ты прыдзеш да айцоў сваіх у супакою, будзеш пахаваны ў старасьці добрай. 16 I чацьвертае пакаленьне зьвернецца сюды, бо ня супоўнае бяспраўе Аморэя дагэтуль". 17 I было, як сонца зайшло, і цемрадзь был а, і во, печны дым і поламя агню прайшлі памеж расьсечаных гэтых.

18 Таго ж дня ўчыніў СПАДАР змову з Абрамам, кажучы: „Насеньню твайму Я даў зямлю гэтую, ад ракі Ягіпецкае аж да вялікае ракі, ракі Еўфрату: 19 Кінян і на а Кенезэя а Кадмонея 20 А Гэціча а Ферэзэя а Рэфаіма 21 А Аморэя а Канааняніна а Ґерґесэя а Евусэя.

16 А Сорай, жонка Абрамова, не радз і ла яму. I ў яе был а нявольніца, Ягіпцянка, а імя ейнае Гаґар. 2 I сказала Сорай Абраму: „Вось жа, замкнуў імне СПАДАР, каб імне не радз і ць; уйдзі ж да нявольніцы мае: можа я збудую ад яе". I паслухаў Абрам голасу Сораінага. 3 I ўзял а Сорай, жонка Абрамава, Гаґар Ягіпцянку, нявольніцу сваю, пад канец дзесяцёх год быцьця Абрамавага ў зямлі Канаанскай, і дал а яе Абраму, мужу свайму, за жонку. 4 Ён увыйшоў да Гаґары, і яна зачал а. Абачыўшы, што зачал а, і ўлегцы замела спадарыню сваю ў ваччу сва і м. 5 I сказала Сорай Абраму: „Крыўда мая ад цябе; я аддал а нявольніцу сваю ў улоньне твае; а яна, абачыўшы, што зачала, і ўлегцы замела мяне ў ваччу сваім; няхай судзе СПАДАР меж імною і меж табою". 6 I сказаў Абрам Сорай: „Вось, нявольніца твая ў руццэ тваёй: рабі зь ёю, што добра ў ваччу тваім." І ўціскала яе Сорай, і яна ўцякла ад віду ейнага.

7 I знайшоў яе Ангіл СПАДАРОЎ ля жарала вады на пустыні, ля тога жарала на дарозе да Сур. 8 I сказаў: „Гаґар, нявольніца Сораіна! скуль ты прышла й куды йдзеш?" Яна адказала: „Ад віду Сораінага, спадарыні свае, я ўцякаю". 9 I сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: „Зьвярніся да спадарыні свае і паддайся пад яе рук у ". 10 I сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: „Памнажаючы памнаж у насеньне твае, аж нельга будзе й зьлічыць яго з прычыны множасьці". 11 I сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: „Вось, ты цяжарная, і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмайла, бо пачуў СПАДАР уціск твой. 12 I ён будзе дзік і чалавек; рука ягоная на ўсіх, і рука ўсіх на ім; перад відам усіх братоў сваіх жыць будзе ён". 13 I назвала імя СПАДАРА, Каторы гукаў да яе: Ты Эль-Роі (Ты Бог бачачы мяне). Бо сказала яна: „Ці ня тут я глядзела за бачачым мяне". 14 За тым завецца гэна жарало: Беэр-Лахай-Роі. Вось яно меж Кадэсу й Барэду.15 I нарадз і ла Гаґар Абраму сына; і назваў Абрам імя сына свайго, каторага нарадз і ла Гаґар: Ізмайла. 16 I Абраму было асьмідзясят шэсьць год, як Гаґар нарадз і ла Ізмайлу Абраму.

17 I было Абраму дзевяцьдзясят год, і зьявіўся СПАДАР Абраму і сказаў яму: „Я Эль-Шадай (Бог Усемагучы); хадзі перад відам Маім і будзь беззаганны; 2 I дам змову Сваю меж Сабою й табою, і размножу цябе вельмі а вельмі". 3 I паў Абрам ніцма на від свой, і гутарыў Бог ізь ім, кажучы: 4 „Я - во змова Мая з табою: і ты будзеш айцом множасьці народаў. 5 I наперад ня будзе звацца імя твае Абрам; але будзе табе імя: Абрагам; бо айцом шмат народаў учыню цябе; 6 I распладжу ж цябе вельмі, вельмі, і пашыру цябе ў народы, і каралі зь цябе выйдуць; 7 I ўстанаўлю змову Сваю меж Імною й табою і меж насеньням тваім просьле цябе ў родах ягоных, на змову вечную, каб быць табе Богам і насеньню твайму просьле цябе; 8 I дам табе і насеньню твайму просьле цябе зямлю падарожжаваньня твайго, усю зямлю Канаанскую, у дзяржаньне вечнае; і буду ім Богам".

9 I сказаў Бог Абрагаму: „I ты змову маю дзяржы, ты й насеньне твае просьле цябе ў родах сваіх. 10 Гэта ёсьць змова Мая, каторую вы будзеце дзяржаць памеж Імною і памеж вамі і памеж насеньням тваім просьле цябе: няхай будзе абрэзаны ў вас кажны мужчына. 11 I абрэжча канцавую скурку плоці вашае, і будзе знакам змовы памеж Імною й вамі. 12 I асьмёх дзён няхай будзе абрэзаны кажны мужчына ў родах вашых, народжаны ў дамове і куплены за срэбра ў вусякага чужаземца, каторы не з насеньня твайго. 13 Канечне няхай будзе абрэзаны народжаны ў дамове тваёй і куплены за срэбра твае, і будзе змова Мая на целе вашым на змову вечную. 14 А неабрэзаны мужчына, каторы не абрэжа канцавое скуркі плоці свае, і будзе выгублена душа тая з народу свайго; бо ён змову Маю ўзрушыў".

15 I сказаў Бог Абрагаму: „Сорай, жонку сваю, не заві імя яе Сорай; але Сорра імя ейнае. 16 Я дабраслаўлю яе і таксама дам ад яе табе сына; і дабраслаўлю яе, і будзе ў народы, і каралёве людаў зь яе будуць". 17 I паў Абрагам на від свой, і сьміяўся, і сказаў у сэрцу сваім: „Нягож стагодняму народзіцца, і Сорра дзевяцьдзясятгодняя нягож народзе?" 18 I сказаў Абрагам Богу: „О, хоць бы Ізмайла быў жыў перад відам Тваім". 19 I сказаў Бог: „А вось, Сорра, жонка твая, народзе табе сына, і ты назавеш імя яго: Ісак; і ўстанаўлю змову Сваю зь ім на змову вечную, насеньню ягонаму просьле яго. 20 I праз Ізмайлу Я пачуў цябе, і вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і размножу вельмі а вельмі; двананцацёх князёў народзе; і Я ўчыню яго народам вялікім. 21 Але змову Сваю ўстанаўлю з Ісаком, каторага народзе табе Сорра гэтай самай парою на налецьце". 22 I скончыў мовіць ізь ім, і ўзьняўся Бог над Абрагамам.

23 I ўзяў Абрагам Ізмайлу, сына свайго, і ўсіх народжаных у дамове сваёй, і ўсіх купленых за срэбра свае, кажнага мужчыну зь людзёў дамовы Абрагамавае; і абрэзаў цела скуркі іх таго самага дня, як гутарыў зь ім Бог. 24 Абрагаму было дзевяцьдзясят дзевяць год, як был а абрэзана скурка плоці ягонае. 25 А Ізмайлу, сыну ягонаму, было трынанцаць год, як была абрэзана канцавая скурка плоці ягонае. 26 Таго самага дня был і абрэзаны Абрагам а Ізмайла, сын ягоны; 27 I ўсі людзі дамовы ягонае, народжаныя ў дамове й купленыя за срэбра ў чужаземцаў былі абрэзаны зь ім.

18 I зьявіўся яму СПАДАР у дуброве Мамрэ, а ён сядзеў ля ўходу да будана ў дзянны вад. 2 Ён узьняў вочы свае, і глянуў, і во, тры мужы стаяць перад ім. I абачыў, і пабег ад уходу да будана наўпярэймы ім, і пакланіўся да зямлі. 3 I сказаў: „Спад а ру! калі ж я знайшоў ласку ў ваччу Тваім, калі ласка, ня мінай слугі Свайго. 4 I возьмуць троху вады, і абмыюць ногі вашыя; і прыхініцеся пад гэтым дзервам. 5 А я вазьму лусту хлеба, і вы пасілкуеце сэрцы вашыя; потым пройдзеце; бо дзеля гэтага вы прайшлі міма слугі вашага". Яны сказалі: „Рабі так, як казаў". 6 I пабарзьдзіў Абрагам да будана, да Сорры, і сказаў: „Барзьдзей тры меркі мукі найлепшае рашчыні, і сьпячы сачнёў". 7 I да стады пабег Абрагам, і ўзяў цялё кунежнае а добрае, і даў малцу, і пабарзьдзіў прыгатаваць яго. 8 I ўзяў масла а малака, і цялё, якое прыгатаваў, і пастанавіў перад імі, і сам стаяў ля іх пад дзервам. I яны елі.

9 I сказалі яму: „Ідзе Сорра, жонка твая?" Ён адказаў: „Тут, у будане". 10 I сказаў: „Я напэўна зьвярнуся да цябе згодна з парою жыцьця, і во, сын у Сорры, жонкі твае". А Сорра слухала ля ўходу да будана, а гэта было адзаду яго. 11 Абрагам жа й Сорра был і старыя, увыйшлі ў гады; перастала быць у Сорры звычайнае жаноцкае. 12 I сьміялася Сорра ў нутру, кажучы: „Просьле тога, як я зьвяла, будзе імне любата? і спадар мой стары". 13 I сказаў СПАДАР Абрагаму: „Чаму сьміялася Сорра, сказаўшы:,Нягож я запраўды нараджу - а я ж стар а я?' 14 Ці ё што цяжкое СПАДАРУ? У прызначаным часе Я зьвярнуся да цябе подле пары жыцьця, і ў Сорры сын". 15 I заперачыла Сорра, кажучы: „Я ня сьміялася," бо яна лякалася. Але Ён сказаў: „Не, ты сьміялася".

16 I ўсталі стуль тыя мужы, і глядзелі на від Содомы. Абрагам жа пайшоў ізь імі, каб прапусьціць іх.

17 I СПАДАР сказаў: „Ці схаваю Я ад Абрагама, што Я раблю? 18 I Абрагам запраўды стане народам вял і кім а магутным, і будуць дабраславёныя ў ім усі народы зямлі; 19 Бо Я знаю яго, што раскажа ён дзяцём сваім і дамове сваёй просьле сябе, і будуць дзяржаць дарогу СПАДАРОВУ, чыніць справядлівасьць а суд, каб мог здойсьніць СПАДАР Абрагаму, што г у каў празь яго".

20 I сказаў СПАДАР: „Во крык Содомы а Ґоморы, бо вялікі ён, і грахі іхныя, бо вельмі яны цяжк і я. 21 Зыйду ж а пагляджу, ці згодна з крыкам, каторы прыходзе да Мяне, учынілі яны супоўна, а калі ня так, дык буду ведаць".

22 I абярнуліся мужы адгэнуль, і пайшлі да Садомы. Абрагам жаяшчэ стаяў перад СПАДАРОМ.23 I дабліжыўся Абрагам, і сказаў: „Нягож Ты загубіш справядлівага зь нявернікам? 24 Можа ё пяцьдзясят справядлівых сярод места? Нягож Ты загубіш, і не даруеш месту дзеля пяцьдзясят справядлівых, што ўнутры ў яго? 25 Крый Божа, каб Ты ўчыніў такі ўчынак, каб Ты зрабіў сьмерць справядліваму зь нявернікам, і будзе як справядлівы так і няверны: Крый Божа! Ціж Судзьдзя ўсяе зямлі ня ўчыне суду?" 26 I СПАДАР сказаў: „Калі я знайду ў Содоме пяцьдзясят справядлівых унутры места, то Я дарую ўсяму месцу дзеля іх". 27 I адказаў Абрагам, і сказаў: „Вось жа я быў адважыўшыся г у каць Валадар у, а я - пыл а попел. 28 Можа ня стане пяцёх да пяцьдзясят справядлівых, нягож Ты выгубіш дзеля пяцёх усё места?" Ён сказаў: „Ня выгублю, калі знайду там сараку пяцёх". 29 I далей яшчэ г у кае да Яго, і сказаў: „Можа знойдзецца там сорак". Ён сказаў: „Ня ўчыню і дзеля сараку". 30 I сказаў: „Няхай ня гневаецца Валадар, і я буду г у каць: можа знойдзецца там трыццацёх". Ён сказаў: „Ня ўчыню, калі знайду там трыццацёх". 31 I сказаў: „Вось жа, я важыўся г у каць Валадару: можа знойдзецца там дваццацёх?" Ён сказаў: „Ня выгублю дзеля дваццацёх". 32 I сказаў: „Няхай жа ня гневаецца Валадар, і я буду г у каць яшчэ адно гэты раз: можа знойдзецца там дзесяцёх?" Ён сказаў: „Ня выгублю дзеля дзесяцёх". 33 I адышоў СПАДАР, скончыўшы гутарыць із Абрагамам, і Абрагам зьвярнуўся на свае месца.

19 I прышлі тыя два ангілы да Садомы ўвечары, а Лот сядзеў у браме Содомы. I абачыў Лот, і ўстаў ім наўпярэймы, і пакланіўся чалом да зямлі. 2 I сказаў: „Вось жа, калі ласка, спадары мае! зьвярніце ж да дому слугі свайго, і пераначуйце, і ўмыйце ногі свае, а на раніцы ўстанеце й пойдзеце ў дарогу сваю". I яны адказалі: „Не, але на вуліцы мы пераначуем". 3 I ён іх надта прынукаў; і яны завярнуліся да яго, і прышлі да гасподы ягонае, і ён зрабіў ім пачостку, і праснакі сьпёк, і яны елі. 4 Перш чымся ляглі яны, і людзі месцкія, людзі садомскія, ад хлапца аж да старога, увесь люд із кажнага канца, абступілі дом. 5 I пагук а лі Лота, і сказалі яму: „Ідзе тыя людзі, што прышлі да цябе гэтае ночы? Вывядзі іх да нас; і мы пазнаем іх". 6 I вышаў да іх Лот да ўходу, і дзьверы запер за сабою. 7 I сказаў ім: „Браты мае, калі ласка, ня чыніце ліха. 8 Вось жа, у мяне дзьве дачкі, каторыя не пазналі мужа, валей я вывяду іх да вас, і рабіце зь ім і, як зьлюб у вачох вашых, адно людзём гэтым не рабіце нічога, бо яны прышлі пад сьцень столі мае". 9 I яны сказалі: „Хадзі далей!" I казалі: „Во, гэты адзін прышоў падарожжаваць, і важа судзіць! Цяпер мы горш зробім із табою, чым ся зь імі". I прыставалі вельмі да чалавека гэтага, да Лота, і бліжыліся, каб выламіць дзьверы. 10 Тады мужы тыя выцягнулі рукі свае, і ўвялі Лота да сябе ў дом, і дзьверы заперлі; 11 А мужоў тых, што был і ля ўходу дому, пазаражалі нявіснасьцю, ад малога аж да большага, і стамаваліся яны знайсьці ўход.

12 I сказалі тыя мужы Лоту: „Яшчэ хто ў цябе ё тут? Зяць а сынове твае а дачкі твае а ўсі, хто ў цябе ў месьце, вывядзі з гэтага месца; 13 Бо губім мы гэтае месца, бо павялічыўся крык іхны перад відам СПАДАРА, і паслаў нас СПАДАР выгубіць яго". 14 I вышаў Лот, і гутарыў ізь зяцьмі сваімі, каторыя былі ўзяўшы дачкі ягоныя, і сказаў: „Устаньце, выйдзіце з гэтага месца, бо СПАДАР выгубе гэтае места". I быў ён быццам сьміяўся ў вачох зяцёў сваіх.

15 I як узышла зара, і барзьдзілі ангілы Лота, кажучы: „Устань, вазьмі жонку сваю а дзьве дачкі свае, каторыя ёсьць, каб ты не прылучыўся да бяспраўя гэтага места". 16 I ён агіляўся, і ўзялі моцна тыя мужы за рук у яго, і за руку жонку ягоную, і за руку дачкі ягоныя - із спагады СПАДАРА да яго - і вывялі яго, і пастанавілі яго вонках места. 17 I было, як вывялі іх вонкі, сказаў: „Уцякай дзеля душы свае: не азірайся назад і ня прыстоюй, з усяе аколіцы гары ўцякай, каб ты не прылучыўся". 18 I Лот сказаў: „Вось, ня так жа, Спадары мае! 19 Вось жа, слуга Твой знайшоў ласку ў ваччу Тваім, і ўзьвялічыў міласэрдзе Твае, каторае Ты ўчыніў з імною, што заставіў жывой душ у маю; але я ня буду магчы ўцячы на гару, каб мяне не дагнала тая бяда, і мне не памерці. 20 Вось жа, тут гэта места блізка на ўцекі туды, і яно малое, пабягу ж я туды, ціж не малое яно, і будзе жыць душа мая". 21 I сказаў яму: „Гля, Я ўсьціў від твой таксама і ў гэтым, каб ня вывярнуць места, праз каторае ты г у каеш. 22 Сьпяшайся, уцякай туды; бо я не магу нічога ўчыніць, пакуль ты ня дойдзеш туды". За тым і названа імя месца гэтага Цоар. 23 Сонца ўзышло над зямлёю, і Лот прышоў да Цоару.

24 I СПАДАР лінуў дажджом на Содому а Ґомору серку а агонь ад СПАДАРА зь нябёсаў, 25 I вывярнуў месты гэтыя, і ўсю аколіцу, і ўсіх жыхараў местаў гэтах, і расьліны зямлі.

26 I азірнулася жонка ягоная адзаду яго, і стала стаўпом солі.

27 I ўстаў Абрагам рана да месца, ідзе стаяў перад відам СПАДАРОВЫМ. 28 I глянуў далоў на Садому а Ґамору і на ўсю зямлю аколіцы, і бачыў, і во падыймаецца дым ізь зямлі, як дым із вапельні.

29 I было, як нішчыў Бог месты аколіцы, і ўспомнеў Бог праз Абрагама, і выслаў Лота з памеж вывярненьня, як вывярнуў месты, у каторых жыў Лот.

30 I падняўся Лот із Цоару, і жыў у гары, і абедзьве дачкі ягоныя зь ім, бо ён баяўся жыць у Цоару. I жыў у пячоры, ён і абедзьве дачкі ягоныя.

31 I сказала старшая малодшай: „Ацец наш стары, і чалавека няма на зямлі, уйсьці да нас подле звыч а ю ўсяе зямлі. 32 Хадзіма, упаім аайца нашага віном, і ляжам ізь ім, і прыдбаем ад айца нашага насеньне". 33 I ўпаілі айца свайго віном тае ночы; і ўвыйшла старшая, і ляжала з айцом; а ён ня ведаў, калі лягла й калі ўстала. 34 I сталася назаўтрае, і сказала старшая малодшай: „Вось, я ляжала ўчора ўвечары з айцом сваім; упаіма яго віном таксама гэтае ночы; і ты увыйдзі, ляжы зь ім, і захаваеш у жывых ад айца нашага насеньне". 35 І ўпаілі і гэгае ночы айца свайго віном; і ўстала малодшая і ляжала зь ім; а ён ня ведаў, калі лягла й калі ўстала. 36 I зацяжарылі абедзьве дачкі Лотавы ад айца свайго. 37 I нарадз і ла старшая сына, і назвала імя ягонае: Моаў. Ён ацец Моава дагэтуль. 38 I малодшая, таксама яна, нарадз і ла сына, і назвала імя ягонае: Бен-Аммі. Ён ацец сыноў Аммонавых дагэгэтуль.

20 I кран у ўся стуль Абрагам да зямлі паўднявое, і асяліўся памеж Кадэсу й Суру, і падарожжаваў у Ґерары. 2 I сказаў Абрагам праз Сорру, жонку сваю: „Яна сястра мая". I паслаў Авімелех, кароль Ґерарскі, і ўзяў Сорру. 3 I прышоў Бог да Авімелеха ў сьне ночы, і сказаў яму: „Вось, ты памерлы за жонку, каторую ты ўзяў, бо яна мужняя замужка". 4 Авімелех жа не дабліжыўся да яе, і сказаў: „Спад а ру! нягож народ нават справядлівы ты заб'еш? 5 Ці ня ён сказаў імне:,Яна сястра мая.' I яна, таксама яна сказала:,Ён брат мой'. У прасьціні сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта". 6 I сказаў яму Бог у сьне: „I Я ведаю, што ў прасьціні сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і ўдзяржаў таксама Я цябе ад ізграшэньня перад Імною; затым Я ня даў табе дакрануцца да яе. 7 I цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён прарока, і памоліцца за цябе, і ты будзеш жыў; а калі ня зьвернеш, дык ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе твае".

8 I ўстаў Авімелех нараніцы, і пагук а ў усіх слугаў сваіх, і г у каў усі словы гэтыя ў вушы іхныя; і зьлякаліся гэтыя людзі вельмі.

9 I паклікаў Авімелех Абрагама, і сказаў яму: „Што ты з намі ўчыніў? Чым ізграшыў я супроці цябе, што ты быў навёўшы на мяне і на гаспадарства мае грэх вялікі? Учынкі, якія ня чыняць, ты ўчыніў імне". 10 I сказаў Авімелех Абрагаму: „Што ж ты меў наўвеце, як чыніў гэты ўчынак?" 11 I сказаў Абрагам: „Во я сказаў:,Пэўне, няма страху Божага на месцу гэтым, і заб'юць мяне за жонку маю'. 12 Дый запраўды яна сястра імне: яна дачка айца майго, толькі не дачка маці мае; і стала, маёй жонкаю. 13 I было, як павёў Бог мяне з дому айца майго, то я сказаў ёй:,Во, ласка твая, каторую ты можаш зрабіць імне: на кажным месцу, куды мы прыдзем, кажы празь мяне:,ён брат мой'". 14 I ўзяў Авімелех драбнога й буйнога статку, і слугаў і нявольніцы, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сорру, жонку ягоную. 15 I сказаў Авімелех: „Вось, зямля мая перад табою; ідзе добра ў ваччу тваім - жыві". 16 I Сорры сказаў: „Во, я даў тысяча срэбнікаў брату твайму; во гэта табе запінашка на вочы перад усімі, каторыя з табою; і перад усімі ты апраўлена".

17 I памаліўся Абрагам Богу, і ўздаравіў Бог Авімелеха, і жонку ягоную і служэбкі ягоныя, і яны радз і лі; 18 Бо шчытна быў зачыніўшы СПАДАР да часу кажную дзетніцу жаноцкую ў дамове Авімелехавай за Сорру, жонку Абрагамову.

21 І СПАДАР даведаўся да Сорры, як сказаў; і ўчыніў СПАДАР Сорры, як казаў. 2 I зачал а а нарадзіла Сорра Абрагаму сына ў старасьці яго, у часе, праз каторы казаў яму Бог. 3 I назваў Абрагам сына свайго, што нарадз і ўся яму, каторага нарадзіла яму Сорра: Ісак. 4 I абрэзаў Абрагам Ісака, сына свайго, на восьмы дзень, як расказаў яму Бог. 5 Абрагаму было сто год, як нарадзіўся ў яго Ісак, сын ягоны.

6 I сказала Сорра: „Сьмех учыніў імне Бог; хто не пачуе, засьмяецца зь мяне". 7 I сказала: „Хто сказаў бы Абрагаму:,Будзе саіць дзеці Сорра', бо я нарадзіла сына ў старасьці яго".

8 I вырасла дзяцё, і адвучана, і ўчыніў Абрагам вялікую чэсьць таго дня, як Ісак быў адвучаны.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 59 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першая кніга Масеява - Быцьцё 1 страница| Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)